• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы і Беларусі, распаду СССР становішча беларускай дыяспары ў Літве істотна змянілася. Пачаўся працэс вяртання беларусаў на бацькаўшчыну, але разам з тым не перапыніўся і выезд іх у Літву. У 19921999 гг. у Беларусь прыехала больш за 13,4 тыс. чал., а выбыла ў Літву больш за 3 тыс. Аб колькасці беларусаў сярод іх даюць уяўленне статыстычныя звесткі за 19951997 гг. Сярод тых, хто тады эміграваў з Беларусі, доля беларусаў наблізілася да чвэрці (332 асобы), а палова тых, хто прыехаў з Літвы, былі беларусы (700 чал.). Этнічныя беларусы складаюць значную частку сярод 2500 чалавек, якія прыбылі з Літвы і прэтэндуюць на статус бежанцаў у Беларусі.
    Па дадзеных дэпартамента статыстыкі Літвы, у 90х гг. у краіне пражывала 55 тыс. беларусаў, або 1,5 % усяго насельніцтва. Яны займаюць чацвертае месца сярод нацыянальных супольнасцей Літвы. Доказам значных праяў асіміляцыі беларусаў з’яўляецца тое, што больш за палову літоўскіх палякаў, якія кампактна пражываюць ва Усходняй Літве, размаўляюць паміж сабой пабеларуску. У Віленскім краі, па меркаванню многіх вучоныхэтнографаў, пражывае куды больш беларусаў, чым засведчана перапісам і статыстыкай. Але многія пасляваенныя мігрантыбеларусы не вылучаюць сябе з польскагаі рускамоўнага асяроддзя.
    Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы большасць беларусаў, якія стала пражываюць у гэтай дзяржаве, прынялі яе грамадзянства, а пэўная колькасць атрымала беларускае. Істотна іншы маштаб набыло гуртаванне суродзічаў, выяўленне і рэалізацыя іх нацыянальных імкненняў. Беларуская грамада выразна заявіла ўладам і грамадскасці аб сваіх нацыянальных патрэбах, неабходнасці адраджэння культурнай і гістарычнай спадчыны беларусаў на Віленшчыне. Таварыства беларускай культуры ў Літве, клуб аматараў беларускай народнай творчасці “Сябрына” і рэгіянальная рада Беларускага народнага фронту “Адраджэнне” прынялі ўдзел (у ліку больш 30 грамадскіх арганізацый) ва ўстаноўчым з’ездзе Садружнасці Усходняй Літвы (люты 1992 г.), якая стваралася ў падтрымку незалежнай дэмакратычнай Літоўскай Рэспублікі, дзеля развіцця нацыянальных культур, абароны правоў грамадзян, што гарантаваліся законамі Літвы і яе міжнароднымі пагадненнямі. На гэтым з’ездзе прадстаўнікі Каардынацыйнай рады беларускіх згуртаванняў у Літве выказалі спадзяванні на аднаўленне Віленскай беларускай гімназіі і Музея імя I. Луцкевіча, узмацненне існуючых на літоўскім радыё і тэлебачанні беларускіх служб, увядзенне беларускага прадстаўніцтва ў Вярхоўнай радзе Літоўскай Рэспублікі і інш. Беларусы цяпер прадстаўлены ў Радзе нацыянальных суполак пры Дэпартаменце нацыянальных меншасцей і іміграцыі пры ўрадзе Літвы, існуе беларуская філія Інфармацыйнай палаты народаў Літвы.
    У 2000 г. культурнаасветную работу вялі ў Літве больш 20 беларускіх арганізацый. 10 з іх утварылі Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый (ЗБГА) у Літве (прэзідэнт — Л.Мурашка). Актыўна дзейнічае Таварыства беларускай культуры ў Літве, грамадскую і культурнаасветную работу вядуць Таварыства беларускай школы, Таварыства беларускай мовы Віленскага краю, Таварыства беларускага пісьменства, Згуртаванне беларускай моладзі Віленшчыны, беларускія таварыствы Тракайскага, Шальчынінкайскага, Швянчонскага раёнаў, суполка беларусаў у Шаўляі, Згуртаванне беларусаў у Каўнасе, Вісагінская суполка беларусаў і беларускі культурны цэнтр “Крок” (Вісагінас), Беларускі культурны цэнтр у Шальчьшінкаі, гарадскі беларускі клуб “Сябрына” ў Вільнюсе з аддзяленнямі ў Пабрадзе і Ваўчунай.
    Значнымі здабыткамі беларусаў у Літве стала заснаванне нацыянальнага друку, школы, фальклорных калектываў, мастацкіх суполак. Важнай падзеяй стала аднаўленне 3 верасня 1993 г. дзейнасці Віленскай беларускай сярэдняй школы (сёння яна носіць імя Ф. Скарыны) пры падтрымцы літоўскага і беларускага ўрадаў, пры дапамозе суродзічаў з Літвы, ЗША, Вялікабрытаніі, а таксама Беларусі. Створаны факультатывы навучання беларускай мове і беларускія пачатковыя класы (з 1994 г.) у школах Вісагінаса, Шальчынінкая, Друскінінкая. У 1997 г. пры
    18
    Агульныя артыкулы
    151м садку ў Вільнюсе адкрыта беларуская група. Значную ролю ў падрыхтоўцы настаўнікаў для беларускіх школ выконвае беларускае аддзяленне факультэта славістыкі Вільнюскага педагагічнага універсітэта (кафедру беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў ім узначальвае кандыдат філалагічных навук Лілія Плыгаўка)
    Інфармаванасці беларусаў аб жыцці бацькаўшчыны і нацыянальнай дыяспары, аб гісторыі і культуры беларускага народа спрыяюць беларускія газеты і іншыя выданні ў Літве. 3 1994 г. выдаецца “Наша старонка” ў Шальчынінкаі. Пэўны час выходзіла ў Вільнюсе адноўленая “Наша ніва” (19911995), з’яўляліся беларускія старонкі ў літоўскай газеце “Рэха” і польскай “Кур’ер віленьскі”. 3 1997 г. выдаецца газета беларусаў Літвы “Рунь”, якую на II з’ездзе беларусаў краін Балтыі вырашана ператварыць у газету суродзічаў гэтага рэгіёна. Тым жа з’ездам ухвалена ідэя штогадовага выпуску сшытка “Беларусы Балтыі: Учора, сёння, заўтра”, першы з якіх у 1998 г. апублікаваны выдавецтвам Таварыства беларускай культуры “Рунь”. Створанае ў 1998 г., яно выпусціла ў свет “Вандроўкі па Вільні” Лявона Луцкевіча, “У пошуках зачараваных скарбаў” Марыяна Пецюкевіча; “Пад белчырвонабелым (Memento patriam)”, “Мая адысея” Сымона Шаўцова, “Каляды на чужбіне” Юрыя Весялкоўскага; “Лявонава доля” Міраславы Русак, а ў серыі “Партрэты віленчукоў”  публікацыі у 1999 г. пра Лявона Луцкевіча, Аляксандра Каўша, Зоську Верас, у 2000 г.  Аляксандра Уласава, Пётра Сергіевіча. Выдавецтва “Наша Ніва” надрукавала кнігу паэзіі С. Адамовіча ’’Плавільшчыкі расы” (1999) і інш. 3 удзелам беларускай дыяспары у Вільнюсе апублікаваны кнігі У. Арлова і Г. Сагановіча “Дзесяць вякоў беларускай гісторыкі” (1999) і “Аняменне. 3 хронікі знішчэння беларускай мовы” (2000).
    Прыкметнай з’явай у жыцці беларускай нацыянальнай супольнасці сталі радыёперадачы на літоўскім радыё (“Беларускае слова” штотыднёва па асноўнай праграме літоўскага радыё і “Навіны для беларусаў Літвы” штодзённа па другой радыёпраграме). 3 1998 г. на канале Вільнюскай радыёстанцыі “Радыё” выходзіць праграма сучаснай беларускай музыкі (“Бернардынскі сад”) Працуе беларуская праграма “Віленскі сшытак” на літоўскім тэлебачанні. 3 1996 г. беларускія телеперадачы з’явіліся ў г. Вісагінасе — іх арганізаваў Беларускі культурны цэнтр “Крок” з дапамогай Савета Еўропы. 3 1 студзеня 2000 г. у Вільнюсе пачала работу беларускамоўная радыёстанцыя “Балтыйскія хвалі”. Далучаюць суродзічаў да нацыянальных традыцый, культуры, знаёмяць з імі іншыя этнічныя супольнасці клуб аматараў беларускай народнай творчасці “Сябрына”, 6 калектываў мастацкай самадзейнасці: хор “Сябрына” (Вільнюс), беларускі фальклорны ансамбль “Шчара” і ансамбль “Крок” у Вісагінасе, вакальны дзіцячы калектыў “Спадчына” (Друскінінкай) і інш. У 1998 г. раённы аглядконкурс беларускай песні ў Шальчынінкаі сабраў больш за 100 удзельнікаў. Духоўную повязь з бацькаўшчынай, моцны нацыянальны пачатак у творчасці праяўляюць сябры суполкі мастакоў Літвы (А. Аблажэй, А. Балаховіч, К. Балаховіч, У. Голуб, С. Зялёнка, У. Кузьменька, Э. Падбярэскі), якая ўваходзіць у Аб’яднанне мастакоўбеларусаў Балтыі “Маю гонар”. Персанальныя і калектыўныя выстаўкі іх твораў экспанаваліся не толькі ў Літве, але і іншых краінах Балтыі, на бацькаўшчыне. Культурнаасветным асяродкам становіцца створаны сябрамі Таварыства беларускай мовы Віленскага краю ў засценку Вашунава Докшыцкага рна Віцебскай вобл. гісторыкаэтнаграфічны музей “Засцянковая хата”, а таксама бібліятэка пры ім (“Крынічка”), якая налічвае каля 5 тыс. тамоў.
    У Вільнюсе склаўся актыўны беларускі навуковы асяродак. Тут ладзяцца навуковыя канферэнцыі, вечарыны з нагоды юбілеяў выдатных дзеячаў Беларусі, значных падзей яе гісторыі. Вывучаецца гісторыя беларусаў у Літве. Прадстаўнікі аматараў беларускай культуры — сябры Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, якую ўзначальвае Альма Лапінскене, удзельнічалі ў міжнародных навуковапрактычных канферэнцыях па культуры і адукацыі беларускага замежжа (Мінск, 1996, Беласток, 1998). Так, на першай з іх праблемы замежжа і памежжа ў беларускай культуры Віленскага краю асэнсоўваў вядомы адраджэнец Лявон Луцкевіч. 3 удзелам прадстаўнікоў дыяспар беларускалітоўскім “круглым сталом” абмяркоўваліся праблемы адукацыі і культуры беларускай дыяспары ў Літве і літоўскай ў Беларусі (чэрвень 1998 г., в. Рымдзюны Астравецкага рна Гродзенскай вобл.). Намаганнямі беларусаў Літвы ўзнаўляецца памяць пра вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, лёс якіх звязаны з гэтай краінай. Па ініцыятыве Таварыства беларускай культуры мемарыяльнымі дошкамі ў Вільнюсе ўшанаваны памяць Вацлава Ластоўскага, мастака Пётры Сергіевіча. Пры садзейнічанні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, іншых структур і асоб устаноўлены мемарыяльныя дошкі Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу, Браніславу Тарашкевічу, Рыгору Шырме (скульптар — мінчанін А. Мірончык). На віленскіх могілках Роса перазахаваны ў 1993 г. прах Івана Луцкевіча, пастаўлены помнікі яму і Антону Луцкевічу, агульным клопатам беларусаў Вільнюса, Гданьска і Мінска ў 1995 г. пастаўлены помнік Альбіну Стаповічу, беларускаму кампазітару і грамадскаму дзеячу.
    Наладжваецца на нацыянальнай аснове царкоўнарэлігійнае жыццё. Дзейнічае каталіцкая секцыя Таварыства беларускай мовы Віленскага краю. Намаганнямі беларускай каталіцкай грамады ў Вільні і вернікаў іншых нацыянальнасцей у касцёле св. Барталамея з 1998 г. адбываюцца богаслужэнні на беларускай мове, якія праводзіць ксёндз Я. Шуткевіч.
    Суайчыннікі з Літвы актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных акцыях беларускага нацыянальнага руху. Галасы іх прадстаўнікоў гучалі на Сходзе беларусаў блізкага замежжа (1992), з’ездах беларусаў свету (1993,1997), з’ездах беларусаў краін Балтыі (1994, 1998), сустрэчах беларускай моладзі свету (1994, 1997), сустрэчы кіраўнікоў беларускіх замежных суполак (1995) і інш.
    19
    Агульныя артыкулы
    У нацыянальным беларускім руху ў Літве існуюць розныя палітычныя і ідэалагічныя плыні: ёсць прыхільнікі ўмацавання незалежных, дэмакратычных Літвы і Беларусі, ёсць прыхільнікі аднаўлення СССР, абыякавыя да лёсу сваёй бацькаўшчыны. Некаторыя беларускія суполкі падтрымліваюць дзейнасць Рады БНР (яе сябрам стаў старшыня Таварыства беларускай культуры X. Нюнька). У Вільнюсе прайшла сесія еўрапейскага сектара Рады БНР (ліпень 1997 г.). Тут з 1999 г. знаходзіцца Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 13га склікання С. Шарэцкі. Беларусы пакуль не маюць сваіх прадстаўнікоў у складзе заканадаўчай і выканаўчай улады Літвы, якія адстойвалі б іх законныя правы і інтарэсы. Толькі пры польскай палітычнай арганізацыі, Выбарчай акцыі палякаў Літвы, з 1995 г. дзейнічае беларуская секцыя ў складзе 10 асоб. Па яе спісу ў 1997 г. дэпутатам Віленскага раённага самакіравання ўжо другі раз абраны сябра Таварыства беларускай мовы Юры Гіль.