Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Пасольства Рэспублікі Беларусь на Украіне клапоціцца пра інфармацыйнае забеспячэнне беларускай дыяспары. Так, у каталог украінскіх перыядычных выданняў уключаны 60 найменняў беларускіх газет і часопісаў, а ў нацыянальнаасветныя таварыствы рэгулярна паступае газета “Голас Радзімы”.
Беларусы і ўраджэнцы Беларусі, якія выехалі з Беларусі на Украіну ці там нарадзіліся, прытрымліваюцца розных палітычных поглядаў, перакананняў. Яны маюць раздвоеную нацыянальную свядомасць, г. зн. паняцці “нацыянальнасць” і “родная мова” ў іх не супадаюць. Доля насельніцтва, якое лічыць роднай мову сваёй нацыянальнасці, у беларусаў больш нізкая, чым у іншых народаў, што маюць сваю дзяржаўнасць. Матэрыялы перапісу насельніцтва 1989 г. паказваюць, што на Украіне толькі 156,2 тыс. беларусаў лічаць беларускую мову роднай (35,5 %). Найбольшая колькасць такіх беларусаў пражывае ў Кіеўскай вобласці — 50 % ад агульнай колькасці беларусаў, потым ідуць Палтаўская, Кіраваградская, Харкаўскдя, Херсонская, Днепрапятроўская вобласці. Менш беларусаў, якія атаясамліваюць нацыянальнасць і родную мову, пражывае ў Ровенскай вобласці — 18,1%. Ровенскія беларусы — самая малалікая група, прадстаўнікі якой палічылі роднаймовай рускую (12,8 %), затое яна на першым месцы сярод тых, хто вызначае ўкраінскую мову як родную.
8
Агульныя артыкулы
Раз’яднанасць беларусаў па палітычных поглядах, канфесійнай прыналежнасці, часам адсутнасць узаемнага даверу адмоўна адбіваюцца на стане нацыянальнай жыццядзейнасці, падзяляюць кіраўніцтва суполак. У 1998 г. ініцыятыўнай групай зроблена спроба стварыць Каардынацыйны цэнтр беларускіх арганізацый на Украіне.
АнфісаЛяднёва, Міхаіл Піліпенка (Kiev)
БсларусыўАрмсніі
У Рэспубліцы Арменія пражывае каля тысячы беларусаў. У чэрвені 1998 г. у Ерэване зарэгістравана Ерэванская беларуская абшчына, якая налічвае больш 100 беларусаў. Асноўная мэта дзейнасці вывучэнне беларускай мовы, гісторыі, культуры. Уваходзіць у склад Саюза нацыянальнасцей Арменіі, якая аб’ядноўвае 12 нацыянальных арганізацый. Старшыня абшчыны В. Крыштонік. Існуе грамадская арганізацыя “Славянскі Дом”, куды ўваходзяць беларусы, рускія, украінцы. Сустаршыня арганізацыі беларуска Г. Гаўрыловіч.
Ніна Петухова
Беларусы ў Казахстане
Гісторыя беларускаказахскіх стасункаў мае даўнія вытокі. У перадкастрычніцкія, да 1917 г., часы, зносіны насілі эпізадычны характар. Зафіксаваны асобныя, даволі рэдкія факты знахождання ў Казахстане выхадцаў з Беларусі. Напрыклад, у першай палове 60х гг. XIX ст. на поўнач Казахстана былі высланы некаторыя ўдзельнікі паўстання 18631864 гг., падаўленага Мураўёвым“вешальнікам”. Вядомы і канкрэтныя імёны ўдзельнікаў паўстанняў, ураджэнцаў беларускай зямлі, якія адкрылі для сябе Казахстан не па сваёй волі (3. Серакоўскі, Б. Залескі і інш.). Случак Браніслаў Залескі, сябар Тараса Шаўчэнкі па казахскай ссылцы, вярнуўшыся з выгнання, выдаў у 1869 г. вялікі жывапісны альбом “Жыццё казахскіх стэпаў...”.
Для беларусаў і надалей казахскія стэпы былі сталым месцам высылкі. У 70я гг. мінулага стагоддзя тут знаходзілася частка асуджаных беларускіх народнікаў, а пазней — сацыялдэмакратаў. У прыватнасці, у 18861888 гг. у Акмолінскім пав. адбываў пакаранне трохгадовай высылкай член арганізацыі “Чорны перадзел”, a пазней — актыўны член Мінскай сацыялдэмакратычнай арганізацыі П. Румянцаў,удомеякога, яквядома, у 1898 г. адбыўся I з'езд РСДРП. У 1901 г. у Семіпалацінску вёў рэвалюцыйную прапагандысцкую дзейнасць высланы туды прадстаўнік Мінскай сацыялдэмакратычнай арганізацыі С. Мілеўскі. А яшчэ ж былі і перасяленцы — сяляне, што ехалі ў Казахстан у пошуках лепшай долі на пачатку XX ст.
Нельга абысці ўвагай такі прыкметны факт паслякастрычніцкай гісторыі. Кіраўніком першага ўрада Казахстана з‘яўляўся наш суродзіч— В. РадусЗяньковіч, вядомы ў Беларусі як прапагандыст і публіцыст ленінскай школы. Праўда, нарадзіўся В. РадусЗяньковіч у Казахстане, у сям’і высланага з Беларусі ўдзельніка паўстання 18631864 гг., ураджэнца Мсціслаўскага пав. Многія беларускія дзеячы культуры (У. Дудзіцкі, П. Бітэль, Я. Скрыган, С. Хурсік і інш.) адбывалі незаслужанае пакаранне ў Казахстане ў савецкі час.
3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі былі эвакуіраваны людзі, заводы, навуковыя і культурныя ўстановы. Казахстан стаў таксама месцам базіравання многіх тылавых шпіталяў, дзе далечваліся параненыя савецкія воіны. Тут знайшлі прытулак і працу 10,7 тысячы рабочых і служачых, эвакуіраваных з Беларусі, члены іх сем‘яў. Сюды былі вывезеныя калектывы Беларускага тэатра оперы і балета, віцебскага абласнога драматычнага тэатра імя Я. Коласа, многія з беларускіх кінематаграфістаў. Толькі за перыяд з 4 верасня 1941 па красавік 1942 г. коласаўцы далі 8 шэфскіх канцэртаў, 12 спектакляў і 21 канцэрт у вайсковых шпіталях. У АлмаАце знаходзілася і спявачка Беларускага тэатра оперы і балета Л. П. Александроўская. Яна выступала з казахскай артысткай Куляш Байсеітавай у рабочых клубах АлмаАты і Караганды, у вайсковых шпіталях і ў прыфрантавой паласе. На алмаацінскай кінастудыі беларускі рэжысёр У. КоршСаблін у 1942 г. стварыў першыя беларускія фільмы перыяду Вялікай Айчыннай вайны — “Беларускія навелы” (“Пчолка” і “Баявыясябры”). Першая зіх прысвечана барацьбе народных мсціўцаў на акупаванай беларускай зямлі, другая раскаэвае пра франтавікоў, што змагаюцца з ворагам на тапку “Беларусь”, які пабудаваны на ахвяраванні працаўнікоў тылу. Праз казахстанскі стэп ехаў у эвакуацыю Якуб Колас. А у казахстанскім гарадку Уральску знайшоў свой апошні прытулак вядомы беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля. Аднолькава дарагая памяць аб ім і беларусам, і казахам. На надмагільнай пліце залатымі літарамі надпіс: “Змітрок Бядуля. 18861941”. Затым на рускай, казахскай і беларускай мовах: “Вядомы беларускі пісьменнік Самуіл Яфімавіч Плаўнік”.
3 пачаткам асваення цалінных зямель у Казахстан выехалі дзесяткі тысяч сялян, спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі, шмат якіх там аселі. У складзе студэнцкіх будатрадаў там працавалі многія маладыя беларускія паэты. Вяртаючыся, разам з пылам казахстанскага стэпу, з сонечным загарам прывозілі дадому рамантычныя вершы. А казахстанская вершаваная кніжка Рыгора Барадуліна атрымала высокаю адзнаку Усесаюзнага літаратурнага конкурсу, прысвечанага сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1957).
Сярод іншых падзей беларускаказахскага пабрацімства ў галіне культуры варта нагадаць Дні літаратур народаў СССР, што праводзіліся ў Беларусі (1972) і Казахстане (1974) і Тыдзень беларускай літаратуры ў Казахстане
9
Агульныя артыкулы
(1974). Казахстан пазнаваў Беларусь і на спектаклях па п’есах К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Маўзона, А. Петрашкевіча, М. Матукоўскага, А. Дударава.
У іншанацыянальным складзе Казахстана беларусаў налічваецца цяпер прыкладна 170 тыс. чал. У апошнія гады, асабліва пасля паспаду Савецкага Саюза, у Казахстане актывізаваўся беларускі грамадскакультурны нацыянальны рух. У АлмаАце працуе культурны асяродак “Беларусь”. Створана Асацыяцыя выпускнікоў землеўпарадкавалыіага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Казахстане. Існуе Згуртаванне беларусаў Казахстана. Некаторы час у Прыазёрску Джэзказганскай вобл. плённа працавала, складзеная з вайскоўцаўбеларусаў, мясцовая рада 1 БМ імя Ф. Скарыны. Узначальваў яе падпалкоўнік Станіслаў Суднік. Пры радзе дзейнічала нядзельная беларуская школа. Вайскоўцы выдавалі і з дапамогай камп'ютэрнай тэхнікі тыражыравалі газету “Рокаш” (усяго пабачыла свет 15 нумароў). У Прыазёрску накладам у 50 асобнікаў быў выдадзены зборнік вершаў Станіслава Судніка “Пагоня за мову”.
Алесь Карлюкевіч
Беларусы ўКыргызстане
Беларусы паявіліся ў Кыргызстане ў канцы XIX ст., калі ён увайшоў у склад Расіі і яе ўрад указам ад 13 ліпеня 1889 г. дазволіў перасяленне на неасвоеныя багатыя землі жыхарам Расіі, у тым ліку з Украіны і Беларусі. Найбольш беларускіх сялян прыехала з Мінскай і Магілёўскай губерняў. Яны везлі з сабой небагаты скарб: хатнія рэчы, нацыянальнае адзенне, кнігі духоўнага зместу, захоўвалі не толькі рэчы, але і свае традыцыі. Беларусы рассяліліся ў сельскай мясцовасці сярод рускага і ўкраінскага народаў. Таму ім цяжка было захаваць сваю родную мову. Але ж ёсць нашчадкі перасяленцаў, якія яшчэ ведаюць і трохі размаўляюць на мове сваіх бацькоў.
Асабліва вялікі прыезд беларусаў у Кыргызстан адбыўся пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 19531970 гг., калі ў Кыргызстане пачалі аднаўляць прамысловасць, сельскую гаспадарку і культуру. Сюды былі накіраваны настаўнікі, выкладчыкі ВНУ, лекары, юрысты, інжынеры, працаўнікі сельскай гаспадаркі. На пачатак 1993 г. у Кыргызстане пражывала 9,5 тыс. беларусаў. Цяпер значная частка іх вярнулася ў Беларусь, і на тэрыторыі Кыргызстана па стану на студзень 1998 г. пражывала 6,5 тыс. чалавек. У 1993 г. беларусы Кыргыстана аб’ядналіся ў грамадскую арганізацыю Беларускую абшчыну “Світанак”.
Ніна Міронава (Бішкск)
Беларусы ў Ла твіі
Першыя ўзаемпыя кантакты продкаў беларусаў, насельнікаў Полацкай зямлі, з продкамі латышоў сягаюць у VIII ст. Узаемаадносіны славян з балтамі ў тыя часы засноўваліся на сумесным тэрытарыяльным жыцці, агульных інтарэсах. Перасяленню славян, мірнай “каланізацыі” імі новых зямель спрыяла само цячэнне Дзвіны. Яна праславілася з IX ст. як вялікі гандлёвы шлях “з варагаў у грэкі”. 3 узвышэннем Полацка (першы напамін у летапісах — 862 г.) пашыраліся межы, маштабы яго ўздзеяння — не толькі на ўсход і поўдзень, але і на паўночны захад (Пскоў, Ноўгарад) і асабліва па цячэнню Дзвіны. I, як сцвярджае М. Ермаловіч, “да пачатку XII ст. усё Ніжняе Падзвінне было ўладаннем Полацка”. Полацкае пранікненнетуды паклала пачатак беларускай прысутнасці на латышскіх землях. Папершае, усе так званыя Барысавы камяні па Дзвіне знаходзяцца на захад ад Полацка — каля Дзісны, Друі. Есць камень з надпісам каля Краславы. Латышскія вучоныя даследавалі мноства камянёў з выбітымі на іх крыжамі, якія знаходзіліся па берагах Даўгавы аж да самага вусця. Сваю выснову яшчэ ў 1950 г. зрабіў Б. Брэжга: “Дзвінскія камяні — падарожныя знакі на важнейшай для Полацка артэрыі, а не ў сувязі з паходамі Барыса на земгалаў”. Яшчэ адзін доказ прысутнасці нашых продкаў — лівонскія хронікі, дзе зафіксаваны, з пэўнай доляй прадузятасці, усе намаганні полацкіх палітыкаў, дзяржаўных дзеячаў, ваяроў. Першым дакументам трэба назваць "Лівонскую хроніку" Генрыха Латвійскага як аўтарытэтную крыніцу па гісторыі нашай барацьбы з нямецкай агрэсіяй. Стваралася яна ў 12241227 гг. на лацінскай мове. Дзякуючы “Лівонскай хроніцы” Генрыха Латвійскага прызнана, што язычнікілівы плацілі даніну полацкаму каралю Уладзіміру (Валдэмару ў Генрыха Латвійскага), якога хроніка называе русам. Замкам русаў хроніка называе Кукенойс (Кокнэсэ), дзе валадарыў князь Вячка. Русіяй называе хроніка Полацкую зямлю. На працягу стагоддзяў Дзвіна першнайперш служыла не вайне, а міру. Энцыклапедыя “Рыга” зафіксавала нават асаблівасці “беларускага гандлю ў Рызе”. У ёй адзначаецца, што па ДзвінеДаўгаве беларускія купцы праводзілі да 600 стругаў штогод. Захаваліся сотні кантрактаў аб узаемных пастаўках — важных дакументаў пра беларускую прысутнасць на берагах Рыжскага заліва. Полацкія купцы вялі ўпартую барацьбу за права свабоднага гандлю ў Рызе і за яе межамі. Крыніцамі для вывучэння гэтага пыташія служаць актавая дакументацыя, урадавыя статуты, а таксама дарчыя, угодчыя, устаўныя, судныя ўмовы, прывілеі, купчыя, менавыя граматы, мытныя кнігі і іншыя сведчанні прадпрымальнасці і энергічнасці нашых продкаў. У гандлёвых дагаворах Полацка з Рыгай захаваліся найбольш даўнія нормы правоў, асаблівасці старажытнай беларускай мовы. Гісторыя даводзіць, што недзеў 1210 г. паміж Полацкам і Рыгай быў заключаны “вечны мір”.