Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Студэнцкія беларускія гурткі арганічна звязаны з развіццём беларускай літаратуры, мастацтва, навукі, абуджалі і паглыблялі нацыянальную і патрыятычную свядомасць.
АляксейКаўка (Масква), Віталь Скалабан
Сустрэча кіраўнікоў беларускіх суполак замежжа
Была арганізавана ў Мінску 1112 лістапада 1995 г. Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. На ёй прысутнічалі старшыні і прадстаўнікі беларускіх суполак з розных краін свету і ад рэгіянальных арганізацый з Беларусі. Асноўная мэта — абмеркаванне сітуацыі ў беларускім замежжы і вызначэнне накірункаў далейшай дзейнасці. Былі таксама падсумаваны вынікі працы “Бацькаўшчыны” ў сувязі з 5й гадавінай заснавання. 3 дакладам ад Рады выступіла яе старшыня Ганна Сурмач (“Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, пройдзены шлях і перспектывы дзейнасці”). Працаваў “круглы стол”, дзе вяліся дыскусіі па набалелых праблемах дыяспары: пра вяртанне беларусаў на Радзіму, выкананне Праграмы “Беларусы ў свеце”, дапамогу ў забеспячэнні патрэб беларускай дыяспары ў галіне культуры і адукацыі, арганізацыю дзейнасці беларускіх суполак. Былі прыняты выніковыя дакументы: Зварот да Вярхоўнага Савета, Прэзідэнта, Урада аб дапамозе дыяспары, Зварот да беларускіх суполак у замежжы, Рэзалюцыя ў падтрымку дзейнасці ЗБС “Бацькаўшчына”. Сустрэча дала магчымасць кіраўнікам беларускіх суполак ў замежжы абмеркаваць актуальныя пытанні.
Ганна Сурмач
“Сьвітанак”
Таварыства беларускай культуры ў Латвіі. Грамадская арганізацыя беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі. Ініцыятарамі заснавання ў лістападзе 1988 г. выступілі Вячка Целеш, Сяргей Кузняцоў, Мікола Ярчак інш. Кіруючы орган Рада (старшыні: С. Кузняцоў (19881991), М. Ярчак (19921996), Васіль Малышчыц (з 1997 г.)). Статут вызначае абавязковае валоданне сябрамі таварыства беларускай мовай, падтрымкі незалежнасці Латвіі і Беларусі. Напрамкі дзейнасці “Сьвітанка” — захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны, выхаванне ў беларусаў нацыянальнай свядомасці, прапаганда культуры і беларускай асветы, вопыту беларускага адраджэння ў Латвіі 1920х гг., папулярызацыя старадаўніх добрасуседскіх беларускалатышскіх сувязей, узаемадзеянне з нацыянальнакультурнымі арганізацыямі іншых нацыянальнасцей.
Таварыства праводзіць разнастайную культурнаасветную дзейнасць. Адзначаны юбілеі Ф. Скарыны (1990), М. Багдановіча (1991), К. Езавітава (1993), у Музеі гісторыі Рыгі арганізавана выстава “Беларусы ў Латвіі” (1989). Рэгулярна праводзяцца выставы мастакоў Беларусі і сябраў аб’яднання беларусаўмастакоў Балтыі “Маю гонар’. На вечарыны “Сьвітанка” запрашаюцца вядомыя беларускія пісьменнікі, гісторыкі, артысты, грамадскія дзеячы з Беларусі.
Пры “Сьвітанку” з 1989 г. працуе беларуская мастацкая студыя “Вясёлка”, навучэнцы якой прымалі ўдзел у выставах у Латвіі, Даніі, Беларусі. 3 1993 г. дзейнічае Рыжская беларуская нядзельная школа, з 1994 г. — Рыжская беларуская асноўная школа. Разумеючы важнасць выхавання дзяцей нацыянальнасвядомымі беларусамі сябры таварыства ў 1996 г. заснавалі маладзёжную суполку. 3 1990 г. пры “Сьвітанку” працуе бібліятэка беларускай літаратуры. Штомесячна (з 1990 г.) на Латвійскім радыё выходзіць беларуская радыёперадача.
Сьвітанак член Асацыяцыі нацыянальных культурных аб’яднанняў Латвіі, прымае актыўны ўдзел у яе працы. Сябры таварыства ўдзельнічалі ў міжнацыянальных мерапрыемствах: Форуме народаў Латвіі (1988), Форуме культуры Латвіі (1990), фестывале мастацтваў нацыянальнакультурных таварыстваў “Латвіяс вайнагс” (1996).
Таварыства “Сьвітанак” — адно з заснавальнікаў і сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына (1990), удзельнічала ў працы Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету (1993,1997), схода беларусаў бліжняга замежжа (1992), з’ездзе беларусаў краін Балтыі (1994).
.4 нфіса Ляднёва
’’Сябры”
Грамадская арганізацыя, заснавана 16 верасня 1995 г. як беларускаславянскае таварыства у г. Набярэжныя Чалны (Татарстан). Кіраўнік — Аляксандр Румянцаў. Мэты таварыства — садзейнічанне пашырэнню культурных і гандлёвых сувязей паміж Татарстанам і Беларуссю, аказанне дапамогі членам таварыства, развіццё ўласнай вытворчагандлёвай дзейнасці, наладжванне культурных і дзелавых сувязей з замежнымі беларускімі арганізацыямі.
Анфіса Ляднёва
96
Арганізацыі, установы, падзеі
“Сябрына”
Клуб аматараў беларускай народнай творчасці. Заснаваны ў 1987 г. у Вільні пры Літоўскім рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Афіцыйна зарэгістраваны ў чэрвені 1988 г. З’яўляецца першай беларускай непалітычнай арганізацыяй на тэрыторыі Літвы на новай хвалі беларускага адраджэння. Аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 200 жыхароў Вільнюса розных нацыянальнасцей — палякаў, літоўцаў, татараў, яўрэяў. Пры клубе дзеннічаюць аднаіменны хор беларускай народнай песні і курсы англійскай мовы. Сярод заснавальнікаў Сябрыны’ Зоська Верас, Валянцін Стэх, Янка Багдановіч, Павел Каруза, Вера Шастак, Валдзіс Банайціс, Юрка Зімніцкі, Ніна Ляшкевіч, Марыя Маслоўская, Міхась Санько, Алег Аблажэй, Хрысціна Балаховіч. Першым старшьшёй клуба быў Мікалай Матач, затым старшынёй быў абраны Валянцін Стэх. 3 1996 г. клуб узначальвае Раман Вайніцкі.
Асноўная мэта клуба — зберагчы на літоўскай зямлі, дзе пражывае больш за 50 тыс. беларусаў, беларускія звычаі, народныя песні, беларускую мову, адрадзіць забытыя беларускія святы, народныя гульні. “Сябрына” актыўна праводзіць асветніцкую дзейнасць: ладзіць сустрэчы з гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, філолагамі. Аднымі з першых мерапрыемстваў клуба былі лекцыя пра жывапіс Беларусі ХІІХІХ стст., сустрэчы з беларускімі фалькларыстамі Ліяй Салавей і Арсенам Лісам, літаратуразнаўцам і пісьменнікам Адамам Мальдзісам, якія паклалі пачатак рэгулярным творчым сустрэчам з вядомымі беларускімі вучонымі і дзеячамі культуры. Па запрашэнню “Сябрыны” ў Вільнюсе адбыліся выступленні Беларускага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народнага ансамбля камернай музыкі Палаца культуры Белсаўпрафа і інш.
Са з’яўленнем клуба стала магчымым арганізоўваць вечарыны, прысвечаныя розным гістарычным і культурным датам Беларусі, сустрэчы з цікавымі люзьмі, ладзіць канцэрты, аднавіць народныя рамёствы і традыцыі. Сярод гэтых мерапрыемстваў — літаратурныя вечары, прысвечаныя 110годдзю Цёткі, 100годдзю Паўліны Мядзёлкі. Арганізуюцца сустрэчывечарыны на каталіцкія і праваслаўныя Каляды. Для дзяцей горада члены клуба праводзяць навагоднія святы на беларускай мове. 3 1990 г. “Сябрына” арганізоўвала выстаўкі маладых беларускіх мастакоў — так званы “беларускі куток” на штогадовым літоўскім свяцекірмашы “Казюкас”. Па ініцыятыве сяброў клуба на літоўскім радыё арганізавана і вядзецца перадача на беларускай мове — “Беларускае слова на хвалях Літвы”, у газеце “Летувас” выходзіць старонка клуба — “Пагоня”. 3 мая 1990 г на літоўскім тэлебачанні заснавана перадача “Запрашае “Сябрына”, якая выходзіць у эфір два разы на тыдзень. Пры ўдзеле сяброў клуба ў новавільняйскай кнігарні адкрыты аддзел беларускай кнігі, за своечасовым папаўненнем якога новымі беларускамоўнымі выданнямі сочыць Валдас Банайціс. Пры ўдзеле “Сябрыны” з дапамогай Міністэрства адукацыі РБ беларускія школы Вільнюса забяспечваюцца неабходнымі падручнікамі, а фальклорныя школьныя калектывы — нацыянальнымі беларускімі касцюмамі. Сябры клуба праводзяць работу па вяртанню на Віленшчыну імёнаў славутых беларускіх сыноў і дачок. Па ініцыятыве В. Банайціса і пры падтрымцы сяброў клуба адной з вуліц Вільні было нададзена імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
Сярод актыўных сяброў клуба Юрый Зімніцкі — заснавальнік і доўгі час кіраўнік вакальнахаравога гурта “Сябрына”, Міраслава Русак і Вавда Кірплюк — кіраўнікі (у розныя часы) дзяцячага гуртка па вывучэнню англійскай мовы пры “Сябрыне”, Хведар Нюнька — кіраўнік Таварыства беларускай культуры пры Літоўскім фондзе культуры, мастакі Станіслаў Зялёнка, Уладзімір Кузьменка і Сяргей Поклад, журналіст Віктар Хруль і інш. “Сябрына” падтрымлівае цесныя сувязі з Беларускім фондам культуры, Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Нацыянальным навуковаасветным цэнтрам імя Ф. Скарыны.
Валянцін Стэх (Вільнюс)
”Сябрына”, хор
Беларускі хор пры клубе аматараў беларускай народнай творчасці “Сябрына”. Ініцыятарамі заснавання ў 1987 г. выступілі Лявон Луцкевіч, Лявон Кароль, Мікола Рулінскі — былыя вучні Віленскай беларускай гімназіі. Кіраўнікі хору: Юрый Зімніцкі (19871995), Валянціна Кавальчук (з 1995), канцэртмайстар — Таццяна Скорая, выкладчыца Літоўскай кансерваторыі. У рэпертуары хору каляндарна і сямейнаабрадавыя, любоўныя, бытавыя, бяседныя, жартоўныя і сучасныя песні. Прымаў ўдзел у свяце “Пра ўсе сказаць прыйшла пара” (Беларусь, 1989), фестывале беларускай песні і танца (Вісагінас, 1997), культурных мерапрыемствах у Вільні, Друскінінкае, іншых гарадах Літвы. Хор мае сваё памяшканне, касцюмы, інструменты. Удзельнікі калектыву праз мастацтва спеваў знаёмяць слухачоў з багатай, разнастайнай культурай беларускага народа, прапагандуюць народныя песні сярод іншых нацыянальнасцей.
Анфіса Лцднёва
97
Арганізацыі, установы, падзеі
Таварыства апскі над эмігрантамі
Дабрачынная арганізацыя, створаная ў канцы 1890х гг. у Варшаве для аказання дапамогі эмігрантам, якія ад’язджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Мела свой статут. Аказвала матэрыяльную, фінансавую і інфармацыйную дапамогу перасяленцам. У 1912 г. утварыла філію ў Вільні, якая там жа выдала на беларускай мове брашуру Я. Акаловіча “Рады для эмігрантаў, каторые едуць у Амэрыку, а такжэ размовы беларускаангліцкіе’ (1912), дзе змешчаны карысныя парадытым, хто ехаў з Беларусі ў пошуках заробку за акіян. У 1915 г. Таварыства апекі над эмігрантамі спыніла сваю дзейнасць.
Аляксаядр Ціхаміраў
Таварыства беларускага пісьмеяства
Культурнаасветная і інфармацыйная грамадская арганізацыя ў Літве. Створана ў 1992 г. пры газеце “Наша ніва”, якая прадстаўлена ў Вільнюсе карэспандэнцкім офісам і выдавецкім цэнтрам. Складаецца з індывідуальных і калектыўных сяброў. Старшыня — С. Дубавец. Ажыццяўляюцца праекты “Беларускі інфармацыйны цэнтр у Літве” (у ліку яго супрацоўнікаў прафесіянальныя журналісты, навукоўцы), а таксама “Кнігавыдавецкі праект”.