• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    У планах “Пагоні”—устаноўка ў Балаклаве мемарыяльнай дошкі Адаму Міцкевічу, 200годдзе якога таварыства адзначыла, наладзіўшы тэатралізаваную дзею; правядзенне акцый у абарону беларускай мовы, у тым ліку вечарыны, прысвечанай Францішку Багушэвічу; выраб і ўстаноўка каменнага Ефрасіннеўскага крыжа — як сімвала беларускай прысутнасці ў Крыме.
    Ірына Марачкіна
    Смаленскае аддзяленне Беларускага нацыянальнага камісарыята
    Нацыянальная ўстанова, падраздзяленне Беларускага нацыянальнага камісарыята ў РСФСР. Утворана 16 ліпеня 1918 г. на аснове Беларускага нацыянальнага аддзела Выканаўчага камітэта Заходняй вобласці. Першапачаткова складалася з 12 чалавек. Супрацоўнікамі аддзялення былі Ф. Замойскі (старшыня), М. Коцікаў, Я. Стратановіч, I. Шнітко, П. Кароль, М. Рыбецкі, В. Ілавайскі, Ф. Заостраўскі, К. Вітальд, М. Савіч, Я. Шайтараў, А. Бранкевіч, В. Дабравольскі, М. Немчыновіч, В. Юшкевіч, А. Кучаева, Т. Сакалоў. Дзялілася на пададдзелы: бежанскі; культурнаасветны; выдавецтва, друку і агітацыі; канцылярыя і ўпраўленне. Пры дапамозе аддзялення ў Смаленску была адчынена бібліятэкачыталыія і рабочасялянскі клуб. Супрацоўнікі аддзялення чыталі лекцыі для працоўных Смаленска і Смаленскай губ. (Елыіінскі і Краснінскі пав.), праводзілі вечарыныспектаклі, навуковыя экскурсіі, распаўсюджвалі прыкладныя веды ў галіне сельскай гаспадаркі, тлумачылі карыснасць сельгаскааперацыі, камунальнай апрацоўкі зямлі. Вельмі актыўна яны працавалі з бежанцамібеларусамі: праводзілі іх рэгістрацыю, вырашалі пытанні планамернай рээвакуацыі, вялі сярод іх агітацыйнатлумачальную работу. Аддзяленне распаўсюджвала газеты БНК “Дзянніца” і “Чырвоны шлях”. У жніўні 1918 г. планавала выдаць уласную газету “Рунь” на беларускай мове (не выдавалася). Пад кантролем аддзялення вялася агітацыйная дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, што знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 28 снежня 1918 г. аддзяленне БНК ліквідавана ў сувязі з ўтварэннем БССР.
    Аляксандр Ціхаміраў “Спадчына ”
    Беларускае нацыянальнакультурнае аб’яднанне (г.Нарва, Эстонія). Арганізацыйнае пасяджэнне аб’яднання адбылося 8сакавіка 1997 г. На ім выступілі Ігнат Трусаў, былы дырэктар школы, які прыгадаў радкі з паэмы “Тарас на Парнасе”, Сцяпан Дзмітрук, які таксама чытаў вершы. Так узнікла у Нарве аб’яднанне “Спадчына”. 18 ліпеня яно ўжо было зарэгістравана.
    За час работы аб’яднання беларусы Нарвы пазнаёміліся з Уладзімірам Дзехцеруком, набылі кнігу яго вершаў “Сярод белых эстонскіх начэй”, якая выйшла ў свет у 1995 г. у выдавецтве “Ээсці раамант”. 3 нагоды Велікоднага тыдня “Спадчына” наладзіла вечарыну, на якой гасцямі былі консул РБ В. Раманоўскі, кіраўнікі іншых беларускіх суполак у Эстоніі Ніна Савінава, Маргарыта Астравумава, старшыні нацыянальных згуртаванняў габрэяў, палякаў, немцаў, шведаў. Беларусы рэгулярна ўдзельнічаюць у днях горада, што праходзяць 68 чэрвеня. Кожная з жанчын вышывала сабе кашулю. У падрыхтаваных сваімі рукамі народных строях яны выходзілі на “творчую пляцоўку”, упрыгожаную ручнікамі, абрусамі, іншымі рэчамі беларускага побыту. Гледачы прымалі ўдзел у беларускіх гулыіях, арганізаваных Тамарай Абрамавай, Нінай і Мікалаем Аніскевічамі. А духмяны пах любімай стравы беларусаў, дранікаў, якія гатавала Таццяна Караткевіч разам з дочкамі Светай і Любашай і сынам Сярожкай, прыцягнуў усіх да беларускан пляцоўкі. Мастачка М. Астравумава арганізавала ў Нарве выстаўку творчага аб’яднанне МЭЯ. Адбылося спатканне з ансамблем “Сябры”. На гэтую сустрэчу да беларусаў Нарвы, акрамя знакамітага калектыву, прыяджалі з Мінска I. Яновіч, Л. Балаўнёва, Генеральны консул РБ I. Бопдар. Перад выступленнем “Сяброў” гучалі песні ў выкананні БЭЗу. На выстаўцы жыхары і госці Нарвы пазнаёміліся з мастацкімі творамі беларускіх дзяцей: керамікай Марыны Жураўлёвай, выяўленчымі творамі Марыі Цыганок.
    Аб’яднанню дапамагаюць Міністэрства адукацыі РБ, якое даслала падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, “Радзіма”. Матэрыяльнуіо і маральную падтрымку аказваюць Прыбалтыйская ГРЭС, аўтабаза, дырэктар гарадскога музея Э. Эфендзіеў, віцэмэр Г. Мальдон, старшыня гарадскога сходу А. Паль.
    94
    Арганізацыі, установы, падзеі
    “Спадчына” стала членам Круглага стала нацыянальных меньшасцей ІдаВірумаа. У Нарве створаны Каардынацыйны савет нацыянальных супольнасцей, куды на сённяшні дзень уваходзіць 12 нацыянальных аб’яднанняў.
    Таццяна КараткевічЦыганок (Нарва, Эстонія)
    Студэнцкія беларускія гурткі ў памсжных краінах у канцы XIX  пачатку XX ст.
    Адна з форм нацыянальнавызваленчага руху беларускага народа.
    Першыя спробы гуртавання беларускай студэнцкай моладзі прьшадаюць на пачатак XIX ст. Студэнты з Беларусі, якія вучыліся ў Вільні, Пецярбургу, Маскве, прымалі ўдзел у нелегальных арганізацыях асветніцкага і рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку [філаматы і філарэты ў Віленскім універсітэце (18171923), Дэмакратычнае таварыства ў Віленскай медыцынскай акадэміі (18361838), Братні саюз літоўскай моладзі (18461849), гурткі ў Пецярбургу і Маскве ў 1850  пачатку 1860х гг.]. У выніку адмены прыгоннага права паскорылася кансалідацыя беларускай нацыі, абуджалася нацыянальная свядомасць, мацнела імкненне вызваліцца зпад сацыяльнага і нацыянальнага ўціску. Пасля задушэння паўстання 18631864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве жорсткія рэпрэсіі затрымалі стварэнне беларускіх гурткоў і развіццё нацыянальнавызваленчага руху. Пад уплывам рэвалюцыйнай сітуацыі канца 1870  пачатку 1880х гг. пачалося ажыўленне беларускага студэнцкага руху, што на новым гістарычным этапе набыў выразны нацыянальны характар.
    У першай палове 80х гг. у Пецярбургу дзейнічала некалькі беларускіх студэнцкіх гурткоў. Сярод іх найбольш вядома народніцкая група “Гоман”, што выпускала нелегальны гектаграфічны часопіс “Гомон”, дзе ўпершыню ў гісторыі айчыннай грамадскай думкі абгрунтоўвалася ідэя пра існаванне беларускай нацыі, падкрэслівалася задача фарміравання народнай інтэлігенцыі, арганічна звязанай з працоўнымі масамі Беларусі. Пад уплывам распаўсюджвання марксізму ў Расіі некаторыя асветніцкія гурткі і зямляцкія арганізацыі пераходзілі да рэвалюцыйнай работы. Нелегальны ‘Турток моладзі польскалітоўскабеларускай і маларускай” (“Kolo polskie”, 18891893) у Пецярбургу падтрымліваў сувязь з сацыялдэмакратычнымі арганізацыямі, вёў прапаганду сярод студэнтаў і рабочых. Яго ўдзельнікам, а потым кіраўніком быў беларускі паэтдэмакрат А. Гурыновіч. 3 гуртком падгрымлівала сувязі студэнцкая арганізацыя ў Маскве, што аб’ядноўвала беларусаў, украінцаў, палякаў [М. Абрамовіч, В. Вароўскі, А. Гайдамовіч, П. Здановіч, А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.), Н. Чарноцкі і інш.] і выдала беларускую рэвалюцыйную брашуру “Дзядзька Антон” (1892) і апавяданне У. Гаршына “Сігнал” (1891, пер. Ядвігіна Ш.). Пераважна ў асветніцкім кірунку дзейнічаў “Круг беларускай народнай прасветы і культуры” (19021904) у Пецярбургу. Яго намаганнямі ўбачылі свет нелегальная адозва да беларускай інтэлігенцыі (1902) з заклікам шырыць у народзе асвету на роднай мове, “Вязанка” Я. Лучыны і зборнікі “Казкі”, “Калядная пісанка на 1904 год” і “Велікодная пісанка”. Гурткоўцы надрукавалі, але зза небяспекі мусілі знішчыць 1ы і адзіны нумар газеты “Свабода”. На старонках сваіх выданняў яны асвятлялі пытанні гістарычнаэтнічнай адметнасці беларускага народа, рост яго нацыянальнай і палітычнай свядомасці. Тут упершыню надрукаваны вершы Цёткі. Кіраўнікі “Круга...” прымаліўдзел узаснаванні Беларускайрэвалюцыйнайграмады(з 1903 г. Беларускаясацыялістычная грамада) — першай нацыянальнай партыі, што сведчыла пра пэўную пераемнасць і ўзаемазалежнасць асветніцкай і грамадскапалітычнай плыней у беларускім нацыянальным руху. На пачатку 1900х гг. існаваў беларускі гурток пры Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, што ставіў сваёй мэтай вывучэнне стану гаспадаркі, асветы і культуры беларускай вёскі, узаемаадносін паміж сялянствам і шляхтай.
    Рэвалюцыя 19051907 гг. пашырыла і паглыбіла нацыянальнапатрыятычны рух, беларускія гурткі ўзнікалі амаль ва ўсіх студэнцкіх цэнтрах. Вызначалася дзейнасць Беларускага навуковалітаратурнага гуртка Пецярбургскага універсітэта (статут афіцыйна зацверджаны ў снежні 1912 г., кіраўнік дацэнт А. Разенфельд, стараста Б. Тарашкевіч, сярод членаў — А. Бычкоўскі, К. Душэўскі, А. Зянюк, К. Пушкарэвіч, Ю. Снапко, Я. Сушынскі, У. і Я. Хлябцэвічы). Гурткоўцам памагаў Б. ЭпімахШыпіла. У мерапрыемствах разам са студэнтамі ўдзельнічалі Я. Купала, Ц. Гартны, А. Грыневіч, Я. Драздовіч, П. Мядзёлка, Цётка, У. ЭпімахШыпіла. Дзейнасць гуртка, накіраваную на вывучэнне духоўных скарбаў беларускага народа, падтрымлівалі Я. Колас, вядомыя беларускія і рускія вучоныя. 3 1908 г. у Варшаве існавала беларускае студэнцкае зямляцтва (да 1912 г. кіраўнік студэнт Варшаўскага універсітэта М. Гуткоўскі). Вядома арганізаваная ім вечарына 2(15) лютага 1913 г., дзе выступалі трупа 1. Буйніцкага, хор пад кіраўніцтвам М. Тэадаровіча, дэкламатар П. Гуткоўскі, які чытаў творы П. Простага, А. Паўловіча, Ядвігіна Ш. Дзякуючы намаганням Р. Гуткоўскага была надрукавана праграма вечарыны на беларускай мове, за што ён быў арыштаваны. Дзейнасці зямляцтва спрыялі паэт Г. Леўчык, праф. Я. Карскі, яго жонка і дачка С. і Н. Карскія.
    Многія студэнцкія беларускія гурткі мала даследаваны. Існавалі Гродзенскі навуковы гурток студэнтаў Пецярбургскага універсітэта, што ў 1912 г. выдаў на рускай мове брашуру Я. Хлябцэвіча (псеўд. Філімон Паляшчук) “Вясковы спадарожнік. Як адкрыць у вёсцы бясплатную бібліятэкучыталыпо”, Пецярбургскае таварыства студэнтаўбеларусаў. Беларускі гурток дзейнічаў сярод студэнтаў сельскагаспадарчага інстытута ў г. НоваАлександрыі (цяпер г. Пулавы Люблінскага ваяводства, Польшча). У сакавіку 1914 г. кіраўніцтва гуртка звярнулася да рэдакцыі “Нашай нівы” з просьбай дапамагчы яму літаратурай па беларускай тэматыцы. “Беларуская
    95
    Арганізацыі, установы, падзеі
    нацыянальная хеўра” існавала ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце (Чарнігаўская губ., сярод членаў Я. Журба, які пісаў пра гэта ў “Нашай ніве” 28 сакавіка 1908 г.). Пра спробу гуртавання беларускіх студэнтаў у Кіеве паведамляў С. Палунін (“Наша ніва'. 1909. № 34). У беларускі гурток студэнтаў Юр’еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта ўваходзілі В. Дружчыц, У. Ігнатоўскі, X. Імшэннік і інш. Гурткі мелі сувязь паміж сабой, у 1910я гг. узмацніліся тэндэнцыі да кансалідацыі студэнцкага беларускага руху.