Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Мастакі аб’яднання прадстаўляюць розныя напрамкі выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, скульптуры, графікі, жывапісу.
Анфіса Ляднсва
Міжнародная асацыяцыя беларусістаў (МАБ)
Грамадскае (недзяржаўнае, непалітычнае, непрыбытковае) аб’яднанне, якое гуртуе звыш 650 вучоных, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дзеячаў культуры з 23 краін свету, у тым ліку з памежных краін. Створана 27 мая 1991 г. на Першым Міжнародным кангрэсе беларусістаў, у якім прымалі таксама удзел вучоныя — беларусы з Польшчы, Расіі, Украіны, (А. Баршчэўскі, В. Грыцкевіч, А. Каўка, Ю. Туронак, Я. Чыквін і інш.). На кангрэсе былі акрэслены асноўныя задачы МАБ: пашырэнне беларускай культуры ў свеце, сумеснае вывучэнне спадчыны беларускага народа, дапамога зарубежным даследчыкам адпаведнай літаратурай і бібліяграфічнай інфармацыяй, арганізацыя навуковых канферэнцый, сімпозіумаў і г. д. Беларусы з памежных краін выступілі з дакладамі таксама на II Кангрэсе МАБ (Н. Баршчэўская, А. Баршчэўскі, В. Грыцкевіч, А. Катлярчук, А. Каўка, А. Мусорын, Л. Пісарэк, М. Ткачэнка, В. Целеш, Я. Чыквін, Я. Шыраеў і інш.). У час кангрэса прайшлі “круглыя сталы”, прысвечаныя беларускалатышскаму, беларускалітоўскаму, беларускапольскаму, беларускарускаму і беларускаукраінскаму грамадскакультурнаму ўзаемадзеянню (іх матэрыялы апублікаваны у зб. “Беларусіка = Albaruthenica” Вып. 6; Мн., 1997. Ч. 2.). У памежных краінах дзейнічаюць, праводзяць канферэнцыі, выдаюць кнігі нацыянальная і рэгіянальныя асацыяцыі беларусістаў, якія узначальваюць М. Абала (Латвія), А. Лапінскене (Літва), А. Баршчэўскі (Польшча), А. Нарбут і М. Нікалаеў (Расія — Масква і СанктПецярбург), Р. Піўтарак (Украіна). Жыццё беларусаў у памежных краінах і далёкім замежжы знаходзіць шырокае адлюстраванне у выданнях МАБ — найперш у зборніках “Беларусіка = Albaruthenica” і штомесячным інфармацыйнааналітычным бюлетэні “Кантакты і дыялогі”. Так, у пятым выпуску “Беларусікі” (Мн., 1996) змешчаны матэрыялы міжнароднай канферэнцыі “Культура беларускага замежжа”. У 1998 г. выйшаў “Беларускі зборнік”, складзепы пецярбургскімі беларусістамі на падставе матэрыялаў штогадовых канферэнцый “СанктПецярбург і беларуская культура”. Р. Піўтараком выдадзены падручнік беларускай мовы для украінцаў, М. Абала рыхтуе беларускалатышскі слоўнік. Літоўскімі і польскімі беларусістамі праведена некалькі сумесных навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных культурнаму памежжу (сустрэча “ Дарога да ўзаемнасці” ў Белавежы, канферэнцыя, прысвечаная 100годдзю з дня нараджэння 3. Верас у Вільнюсе).
Алеся Белавусава
Міжнародныя навуковапрактычныя канферэнцыі “Культура іадукацыя беларускага замежжа ” (1994, 1996, 1998)'
Ініцыятарам іх правядзення выступіла Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сумесна з Нацыянальным навуковаасветным цэнтрам імя Ф. Скарыны. Удзельнікамі былі навукоўцы з Беларусі і з замежжа, а таксама тыя, хто меў практычны вопыт арганізацыі нацыянальнакультурнага жыцця ў беларускай дыяспары. Навуковым кіраўніком падрыхтоўкі канферэнцый з боку ЗБС з’яўляўся доктар мастацтвазнаўства Анатоль Сабалеўскі.
Галоўная мэта канферэнцый — вывучэнне і навуковае асэнсаванне культурных здабыткаў беларускага замежжа. Беларуская культура ў замежжы стала своеасаблівым феноменам у агульнай плыні нацыянальнай культуры. Яна развівалася на беларускай глебе і адначасова адчувала на сабе ўплыў культур тых народаў, сярод якіх жывуць беларусы ў розных краінах. Культура замежных беларусаў мае вялікія дасягненні, якія павінны быць даследаваны і зафіксаваны ў навуковай галіне. Асноўная тэматыка выступленняў — праблемы гісторыі, адукацыі, мовы, літаратуры, асобных відаў мастацтва, вывучэнне творчасці дзеячаў культуры.
Рада ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1994 г. прыняла рашэнне перыядычна праводзіць канферэнцыі раз у два гады. Першая мела назву “Культура беларускага замежжа”, праходзіла яна 1213 чэрвеня 1994 г. у Мінску (Дом
90
Арганізацыі, установы, падзеі
літаратара). Даклады і паведамленні зрабілі 34 чал. 3 асноўным дакладам на тэму “Культура павінна жыць і аб’ядноўваць нацыю” выступіў віцэпрэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзім Гарэцкі. Былі заслуханы выступленні вядомых навукоўцаў — А. Сабалеўскага, Уладзіміра Конана, Сакрата Яновіча, Аляксея Каўкі, Зоры і Вітаўта Кіпеляў, Масея Сяднёва, Валянціна Грыцкевіча, Антона Луцкевіча, Антона Мірановіча і інш. Удзельнікі канферэнцыі прынялі рашэнне аб змяненні назвы канферэнцый на: “Культура і адукацыя беларускага замежжа”. Матэрыялы канферэнцыі апублікаваны ў зборніку “Беларусіка = Albaruthenica5” (Мн., 1995). Другая канферэнцыя адбылася 56 кастрычпіка 1996 г. у Мінску (Дом літаратара). У першы дзень, на пленарным пасяджэнні, былі заслуханы пяць дакладаў — А. Сабалеўскага, Л. Лыча, Г. Сяргеевай, Я. Запрудніка, А. Мальдзіса і 19 паведамленняў. Другі дзень — работа секцый па культуры далёкага і блізкага замежжа. Матэрыялы канферэнцыі выдадзены ў зборніку “Культура беларускага замежжа” (Мн., 1998. Кн. 3.). Трэцяя канферэнцыя адбылася 1719 ліпеня 1998 г. у Беластоку (Польшча), у будынку Беластоцкага універсітэта. Суарганізатарамі з боку беларусаў Польшчы былі Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае гістарычнае таварыства, Літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”. 17 ліпеня 1998 г. канферэнцыя адкрылася пасяджэннем “круглага стала” на тэму “Беларусы Беласточчыны ў дыяспары”. Назаўтра адбыліся пленарныя пасяджэнні. Заслухана пяць дакладаў — А. Мальдзіса, С. Яновіча, У. Конана, Г. Сяргеевай, А. Сабалеўскага і 19 паведамленняў. Прынята рэзалюцыя ў падтрымку беларускай культуры ў Польшчы і адкрыцця Беларускага культурнага цэнтра ў Беластоку. Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана вандроўка па беларускіх мясцінах Беласточчыны.
Ганна Сурмач
Міністэрства беларускіх спраў пры ўрадзе Літвы (Міністэрства беларускіх спраў Літвы)
Дзяржаўная ўстанова Літвы. Створана ў лістападзе 1918 г. на падставе дамоўленасці паміж Прэзідыумам Літоўскай Тарыбы і Віленскай Беларускай радай для абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва на тэрыторыях, якія павінны былі ўвайсці ў склад Літоўскай дзяржавы (Віленшчына і Гродзеншчына). Кіраўнікі: Я. Варонка (лістапад 1918люты 1920г.), Д. Сямашка(люты 1920лістапад 1923 г.). Першапачаткова знаходзілася ў Вільні, у пачатку 1919 г. пераехалаў Гродна. 3 сакавіка 1919 г. —у Каўнасе (Коўна). У часзнаходжанняў Вільніі Гродне кіраўнікі міністэрства прызначалі павятовых і гарадскіх камісараў, суддзяў, школьных інспектараў, ляснічых на Гродзеншчыне і Віленшчыне. У 19191920 гг. супрацоўнікі міністэрства садзейнічалі арганізацыі беларускага войска ў Літве, выступалі з пратэстамі супраць акупацыі польскімі зойскамі беларускіх зямель, інфармавалі аб праблемах Беларусі прадстаўнікоў дыпламатычных місій замежных дзяржаў, што знаходзіліся ў Прыбалтыцы, дапамагалі дзейнасці Беларускага прэсбюро ў Каўнасе, падтрымлівалі нелегальную сувязь з беларускімі арганізацыямі на тэрыторыях, занятых палякамі. У маі 1920 г. Д. Сямашка ўдзельнічаў у мірных перагаворах паміж Літвой і РСФСР, на якіх патрабаваў прызнаць правы Літвы на Віленшчыну і Гродзеншчыну. У 19211923 гг. міністэрства падтрымлівала прэтэнзіі Літвы на Вільню і Віленскую вобл., якія фактычна, а з сакавіка 1922 г. і юрыдычна ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы.
Значная ўвага надавалася супрацоўнікамі міністэрства выданню беларускай грамадскапалітычнай, навуковапапулярнай, педагагічнай і мастацкай літаратуры. Пры міністэрстве дзейнічала выдавецтва, якое за гады існавання выпусціла каля 20 кніг і брашур, у т. л. “Асновы дзяржаўнасці Беларусі” М. ДоўнарЗапольскага, “Беларускі рух яд 1917 да 1920 года” і “Беларуская справа да міравой нарады ў Версалі” Я. Варонкі, “Міністэрства беларускіх спраў. За дзесяць месяцаў існавання” М. Засецкага, “Успаміны аб польскай акупацыі Гарадзеншчыны ў 19191920 г.” I. Антонава, паэтычныя зборнікі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” Ф. Багушэвіча, зборнік “Казкі жыцця” Я. Коласа, паэму “Тараспалясоўшчык”, “Казкі” Г. К. Андэрсена, англійскую легенду “Спявак Блондэль” (nep. В. Ластоўскі), навуковапапулярныя кнігі “Неба і зоры” (пер. Г. Казячы), “Закон жыцця сярод жывёл і раслін” В. Лункевіча, агульнаадукацыйныя падручнікі “Новы лемантар для беларускіх дзетак” (3е выд.) Я. Станкевіча, “Батаніку” В. Зяленскага, “Фізіялогію і анатомію чалавека” Н. Малышава, падручнік “Новая гісторыя” Р. Віпера, “Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік” В. Ластоўскага, “Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў” К. ДужДушэўскага і Ластоўскага. Пры дапамозе міністэрства з верасня 1920 г. у Каўнасе выдаваўся ілюстраваны грамадскапалітычны, літаратурны і навуковагістарычны штомесячнік “Часопісь”.
3 1922 г. міністэрства пачало згортваць сваю дзейнасць, бо літоўскі ўрад лічыў беларускую праблематыку неістотнай, за гэта яго кіраўніцтва падвяргалася крытыцы з боку дзеячаў БНР і беларускай грамадскасці ў Літве. У лістападзе 1923 г. (па іншых звестках, у пачатку 1924) ва ўмовах пагаршэння літоўскабеларускіх адносін міністэрства было скасавана паводле загаду ўрада Літвы.
Аляксандр Ціхаміраў
Першы з’сзд бсларусаў свету
Праходзіў 810 ліпеня 1993 г. у Мінску, у Дзяржаўным тэатры оперы і балета. Арганізатарам з’яўлялася Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) “Бацькаўшчына” сумесна з дзяржаўнымі органамі і іншымі грамадскімі структурамі. Аргкамітэт па падрыхтоўцы з’езда быў створаны Радай ЗБС 29 ліпеня 1992 г. Сустаршынямі яго былі
91
Арганізацыі, установы, падзеі
выбраны: ад грамадскасці — Васіль Быкаў, ад дзяржаўных структур — міністр замежных спраў Пётр Краўчанка. Рабочую групу для арганізацыйнай працы па падрыхтоўцы з’езда ўзначаліла сябра Рады ЗБС Ганна Сурмач. Прысутнічалі 1200 удзельнікаў (з іх дэлегатаў — 996). Ад заходняй дыяспары — 255, (Англія, Аргенціна, Аўстрыя, Аўстралія, Бельгія, Германія, ЗША, Канада, Польшча, Францыя, Чэхія, Швейцарыя), ад усходняй дыяспары — 235 (Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Літва, Малдова, Расійская Федэрацыя, Туркменія, Узбекістан, Украіна, Эстонія). Астатнія — з Беларусі.
З’езд адкрыў прэзідэнт ЗБС “Бацькаўшчына” В. Быкаў. 3 прывітаннямі выступілі Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Даклад “Беларуская ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці” зрабіў Радзім Гарэцкі, віцэпрэзідэнт АН РБ. Ад заходняй дыяспары выступіў з дакладам Янка Запруднік (ЗША), ад дзяржаўных структур — намеснік Старшыні Савета Міністраў Міхаіл Дзямчук. Са справаздачным дакладам ад ЗБС “Бацькаўшчына” выступіў старшыня Рады Яўген Лецка.