Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Валянціна Лебедзсва, Аляксандр Ціхаміраў
87
Арганізацыі, установы, падзеі
Кафедра беларускай філалогіі Вільнюскага педуніверсітэта
Кафедра беларускай філалогіі (да 1999 г. кафедра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры) была створана на факультэце славістыкі ВПУ паводле Пастановы Урада Літоўскай Рэспублікі ад 31 ліпеня 1991 г. У беларускай адукацыйнай сістэме Літвы яна займае цэнтральнае месца як метадычны цэнтр па наступных накірунках: каардынацыя і падрыхтоўка спецыялістаў для беларускіх навучальных устаноў у Літве і літоўскіх у Беларусі; канцэпцыя беларускай школы ў агульнаадукацыйнай сістэме краіны; паляпшэнне методыкі выкладання роднай мовы ў іншамоўным асяроддзі; стварэнне вучэбных дапаможнікаў і адаптацыя падручнікаў.
Па ініцыятыве кафедры арганізавана сярэдняя школа з беларускай мовай навучання (СШ імя Ф. Скарыны) у Вільнюсе, распрацаваны праграмы па беларускай мове, аказваецца іншая метадычная дапамога. Цяпер на трох курсах беларускага аддзялення вучацца 34 асобы. Акрамя асноўнай спецыяльнасці “беларуская філалогія” студэнты паралельна займаюцца на іншых спецыяльнасцях: псіхалогія, літоўская мова, нямецкая мова, мастацтва і інш. Выпускнікі беларускага аддзялення працуюць у Вільнюскай сярэдняй школе імя Ф. Скарыны, беларускіх пачатковых класах г. Вісагінаса, беларускіх праграмах літоўскага радыё і тэлебачання, школах Беларусі, а таксама працягваюць вучобу ў магістрантуры. Наладжаны кантакты з шэрагам навуковых і навучальных устаноў розных краін. Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М. Танка, Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Цэнтрам нацыянальных культур (Беларусь), Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (ЗША), Клагенфурцкім універсітэтам (Аўстрыя) і інш. Ініцыявана стварэнне аналагічнага цэнтра літуаністыкі ў Беларусі.
У 1992 г. сумесна з Нацыянальным навуковаасветным цэнтрам імя Ф. Скарыны і Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў кафедрай была праведзена навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100годдзю з дня нараджэння пісьменніцы 3. Верас. У 1997 г. кафедра выступіла адным з арганізатараў Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі “Культура беларускалітоўскапольскага памежжа”. Супрацоўнікі кафедры часта выступаюць з навуковымі дакладамі на міжнародных канферэнцыях па праблемах мовы, адукацыі і культуры, выкладаюць на летніх Міжнародных студыях славістыкі, друкуюцца ў навуковых зборніках і часопісах.
Асноўны накірунак навуковай дзейнасці беларуская культура ў Літве і яе трансфармацыя праз беларускалітоўскае памежнае ўзаемадзеянне.
Лілея Плыгаўка (Вільнюс)
“Круг беларускай народнай прасветы і куль туры”
“Круг беларускай народнай прасветы і культуры” (“Круг беларускі”), культурнаасветная арганізацыя ў Пецярбургу ў 1902—1904 гг. У яе ўваходзілі В. Іваноўскі, браты I. і А. Луцкевічы, беларускія студэнты, якія вучыліся ў ВНУ Пецярбурга. Займалася друкаваннем і распаўсюджваннем беларускіх выданняў, у т. л. тых, што выпускаліся за мяжой, пошукам сродкаў для выдання беларускай літаратуры ў Расіі. Фінансавую і іншую падтрымку арганізацыі аказвалі браты К. і А.Кастравіцкія. Мела цесныя сувязі з прыхільнікамі беларускай кнігі ў Варшаве і Кракаве. Выдала паэтычны зборнік “Вязанка” Я. Лучыны (1903, цэнзуры быў прадстаўлены як напісаны на балгарскай мове), на гектографе — зборнікі “Калядная пісанка на 1904 год” і “Велікодная пісанка” (1904). Сябры арганізацыі спрабавалі выдаваць у 1902 г. нелегальную газету “Свабода”.
Уладзімір Філякоў
“Крывіцкі вязок”
Беларуская нацыянальнаасветная суполка. Дзейнічала ў Пецярбургу ў 18681870 гг. Стваральнікам і кіраўніком суполкі з’яўляўся паэт і публіцыст В. СавічЗаблоцкі. Колькасны і асабісты склад арганізацыі невядомы, пра яе дзейнасць матэрыялаў амаль не захавалася і вядома толькі з уласных слоў СавічаЗаблоцкага. Суполка займалася выданнем папулярных беларускіх кніг для простанароддзя, вывучэннем беларускай мовы, збіраннем фальклору, падрыхтоўкай слоўніка беларускай мовы, падручнікаў па розных галінах ведаў для беларускіх сялян. Члены суполкі займаліся таксама збіраннем матэрыялаў і вывучэннем гісторыі Беларусі, знаходзіліся пад уплывам ідэй народнікаў, прапагандавалі неабходнасць “хаджэння ў народ” для яго асветы. Пецярбургскія ўлады абвінавацілі ўдзельнікаў арганізацыі ў “сацыялізме і прапольскіх сімпатыях”. Яе дзейнасць была афіцыйна забаронена, a В. СавічЗаблоцкі быў вымушаны выехаць у Варшаву.
Ларыса Языковіч
88
Арганізацыі, установы, падзеі
Латвіііскі Фонд беларускай культуры
Латвійскі фонд беларускай культуры (ЛФБК) створаны 27 ліпеня 1995 г. у Рызе. 25 верасня 1995 г. зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Латвійскай Рэспублікі. Колькасць сяброў — 41 чалавек. ЛБФК — адкрыты грамадскі фонд, асноўнай мэтай якога з’яўляецца захаванне беларускай культуры, мовы, традыцый беларускага народа і ўзбагачэнне духоўнага жыцця беларусаў, якія пражываюць у Латвіі. У мэты фонду ўваходзіць вывучэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя культурнагістарычнай спадчыны, нацыянальнай культурнай самабытнасці беларусаў; развіццё і пашырэнне вывучэння фальклору. Галоўныя напрамкі дзейнасці — супрацоўніцтва з беларускімі суполкамі Латвіі і падтрымка іх; падтрымка беларускіх школ; навуковая дзейнасць і арганізацыя семінараў, выставак, канферэнцый, святкаванне памятных дат, падзей, звязаных з гісторыяй і культурай беларускага народа; спрыянне развіццю народнай мастацкай творчасці; адраджэнне беларускіх народных промыслаў і рамёстваў, звычаяў і абрадаў.
ЛБФК мае сваю атрыбутыку, з’яўляецца юрыдычнай асобай і мае рахунак у банку. Фінансавыя сродкі фонду складаюцца з уступных і членскіх узносаў, ахвяраванняў і іншых даходаў з крыніц фінансавання, не забароненых законамі Латвіі. Рада фонду ў колькасці 9 чалавек выбіраецца тэрмінам на 2 гады. Старшыня Рады фонду да 9 мая 1997 г. быў Юрый Ярчак, затым старшынёй фонду абраны Алесь Карповіч.
Алесь Карповіч (Рыга)
Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія
Сярэдняя вучэбная ўстанова для дзяцей беларускай меншасці ў Латвіі. Заснавана 1 верасня 1922 г. як прыватная гімназія Беларускага культурнаасветнага таварыства “Бацькаўшчына”. Са жніўня 1923 г. — на ўтрыманні Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі. Асяродак беларускай нацыянальнай жыццядзейнасці ў Люцінскім (Лудзенскім) павеце. Набіраліся ў гімназію вучні з 30 навакольных пачатковых школ. Навучэнцы ў час пазакласнай работы збіралі ўзоры беларускай народнай творчасці, выдавалі літаратурны часопіс “Ластаўка”, дзе змяшчаліся фальклорныя запісы, вершы пачаткоўцаў — Пятра Масальскага (псеўданім Пятро Сакол), Валянціны Казлоўскай (псеўданім Лясная кветка). Драматычны гурток, якім кіраваў Сяргей Казека, ладзіў спектаклі (любімая п’еса — “Паўлінка” Янкі Купалы). Сярод самадзейных артыстаў — К. Мікалюнас, I. Казлоўскі, Я. Кудраўцаў, 3. Васілеўская. У архіве Я. Райніса ў Рызе зберагаецца фотаздымак Кацярыны Мікалаюнас ў ролі Паўлінкі з надпісам: “Яго Міласці Высокапаважанаму Грамадзяніну Дэпутату Я. Райнісу ад Люцынскай Беларускай гімназіі на ўспамін. 28.4Л923 г.” (Музей гісторыі літаратуры і мастацтва Латвіі імя Я. Райніса).
Гімназія функцыянавала ў складзе 4х класаў (8085 вучняў). Дырэктарамі былі Г. Плыгаўка, К. Езавітаў, У. Пігулеўскі і інш.
3 мая 1924 па красавік 1925 г. у Латвіі праходзіў так званы “Беларускі судовы працэс”, на якім беларускія настаўнікі абвінавачваліся ў антыдзяржаўных дзеяннях. Дырэктар К. Езавітаў апынуўся у турэмным зняволенні. Усе падсудныя былі апраўданы, але ў выніку агітацыі супраць беларускага руху 1 жніўня 1925 г. Міністэрства асветы Латвіі гімназію закрыла. Частка вучняў вярнулася дадому, частка паступіла ў рускія школы, a 34 вучні перайшлі вучыцца ў Дзвінскую дзяржаўную беларускую гімназію.
Сяргей Панізьнік
“Маланка”
Гурт беларускай народнай песні “’’Маланка” — адзін з самых папулярных беларускіх калектываў Беласточчыны. Існуе ён з 1990 г. пры Доме культуры ў БельскуПадляшскім. Склад калектыву — 16 асоб, у тым ліку 11 ціасабовая група і 5ціасабовая інструментальная група. “Маланка” ўзнікла ў студзені 1990 г. як вакальнае трыо, у якім спявалі ранейшыя ўдзельнікі ансамбля “Дзявочыя ноткі” з Белліцэя ў БельскуПадляшскім. Дэбют трыо адбыўся ў лютым 1990 г. на раённым аглядзе беларускай песні ў БельскуПадляшскім, а на цэнтральных спаборніцтвах гурт стаў лаўрэатам.
Першая замежная паездка “Маланкі” — яе выступленне на Фестывалі харавой музыкі ў Гродне ў красавіку 1991 г. У 1993 г. ансамбль прыняў удзел у свяце Еўропы ў СанЛямбэр дзю Лятэ ў Францыі, даўшы там тры канцэрты. У лістападзе 1993 г. пабываў у Германіі ў мясцовасці БадЭсэн. Другі раз “Маланка” наведала БадЭсэн у снежні 1995 г. У тым жа годзе гурт удзельнічаў у I Міжнародным фестывалі фальклору ў Пінску, рэпрэзентаваў беларускую супольнасць на аглядах калектываў нацыянальных і этнічных меншасцей у Гданьску, Варшаве, Пуньску. “Маланка” — шматразовы лаўрэат Фестываляў беларускай песні ў Беластоку, а таксама ўдзельнік шматлікіх беларускіх мерапрыемстваў на Беласточчыне. У рэпертуары калектыву беларускія народныя песні, песні з Падляшша. Лірычныя і жартоўныя песні, выкананыя ў простай музычнай апрацоўцы і стылізаванай форме карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод слухачоў. Гурт запісаў чатыры магнітафонныя касеты: тры—з народнымі песнямі і адну —з праваслаўнымі калядкамі. Плануецца выдаць кампактдыск.
Сяргей Лукашук (БельскПадляшскі, Польшча)
89
Арганізацыі, усгановы, падзеі
“Маю гонар”
Аб’яднанне мастакоўбеларусаў Балтыі. Створана ў 1991 г. у Рызе на ўстаноўчым з’ездзе. Старшынёй абраны Вячка Целеш, сакратаром Маргарыта Астраумава. Назва аб’яднання адлюстроўвае пашану яго членаў да сваіх нацыянальных каранёў, мовы, гісторыі, гонар далучаць сваю працу да адраджэння беларускай культурнай спадчыны. “Маю гонар” мае аддзяленні ў Латвіі (В. Целеш, Мікола Гаўрыловіч, Галіна Зашчыранская, Ларыса Лойка, Васіль Малышчыц, Тамара Насенка і інш.), Эстоніі (М. Астраумава), Літве (Алег Аблажэй, Хрысціна Балаховіч), СанктПецярбургу (Юрый Казак, Ігар Казлоўскі, Іван Чарнякевіч, Віктар Сівуха), Швецыі (Ян Кузьміцкі), якія маюць права арганізоўваць выстаўкі як у сябе, так і паза межамі сваіх краін. У Літве выстаўкі твораў беларускіх мастакоў з 1995 г. ладзяцца кожныя два гады. Агульныя выстаўкі былі арганізаваны ў Рызе ў 1991, 1996 гг. з выездам у іншыя краіны — Беларусь, Эстонію. У 1993 г. “Маю гонар” ўдзельнічала ў выстаўцы мастакоўбеларусаў свету “Жыве Беларусь!”, прысвечанай I з’езду беларусаў свету.