• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    81
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў пазакласнай рабоце: збіралі фальклор, выступалі з лекцыямі, канцэртамі, наладжвалі тэатральныя пастаноўкі па творах Я. Купалы, В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Аляхновіча, К. Каганца, В. Сахаравай. У гімназіі былі праведзены ўрачыстыя мерапрыемствы да 400годдзя беларускага друку і ў гонар першадрукара Ф. Скарыны (1925), 25годдзя з дня смерці Ф. Багушэвіча (1925), 20годдзя літаратурнай творчасці Я. Купалы, Я. Коласа (1926).
    “Беларускі працэс” 19241925 гг. ускладніў становішча гімназіі, перашкодзіў нармальнаму вучэбнавыхаваўчаму працэсу. Хоць падсудныя былі апраўданы, але настаўнікі I. Краскоўскі, П. Мядзёлка вымушаны былі звольніцца і выехаць з Латвіі. Да Дзвінскай гімназіі была далучана закрытая ўладамі 12 жніўня 1925 г. Беларуская гімназія ў Лудзе (Люцыне), якая існавала там з 1 верасня 1922 г. Паступова былі адноўлены ранейшыя пазіцыі. У 1927 г. была апублікавана брашура “Гістарычны нарыс пяцігодзьдзя Дзьвінскай Дзяржаўнай Беларускай гімназіі за 19221927 гг.” (укладальнік — дырэктар С. Сахараў).
    Гімназія імкнулася да захавання беларускай нацыянальнай самабытнасці, выхавання патрыятычных пачуццяў, развіцця роднай мовы, пашырэння гуманістычных, дэмакратычных поглядаў, засваення каштоўнасцей сусветнай культуры. З’яўлялася сапраўднай “кузняй, дзе выхоўваліся шчырыя і моцныя сыны свайго народа і прыхільнікі Латвійскай дзяржавы” (С. Сахараў). Моладзь працягвала вучобу па накіраванню Таварыства “Бацькаўшчына” ў вну Чэхаславакіі, потым — у Латвійскім універсітэце ў Рызе. Многія навучэнцы гімназіі сумленна служылі не толькі беларускай, але і латышскай, рускай, польскай, чэшскай, славацкай і інш. культурам. Сярод іх — празаік В. Вальтэр, паэты А. Бартуль, Э. Вайвадзіш, В. Казлоўская, П. Сакол (П. Масальскі), М. Талерка, перакладчык I. Доўгі, рэжысёр I. Камаржынскі, оперная спявачка Н. НікалаеваКомісар, мастакі М. Калінін, П. Мірановіч, археолаг Л. Краскоўская. Парознаму склаліся іх жыццёвыя лёсы. Некаторыя пазней апынуліся ў эміграцыі.
    У 1932 г. пачалася паступовая ліквідацыя гімназіі. Быў звольнены дырэктар С. Сахараў, які атрымаў невялікую пенсію, а таксама закрыты першы клас. Ва ўмовах дыктатуры К. Ульманіса беларускія школы ў Латвіі прыйшлі ў заняпад. У 1938 г. гімназія спыніла сваё існаванне.
    Адяксандр Вабішчэвіч
    Другі з ’езд бедарусаў свету
    Т'
    Адбыўся ў Мінску 2627 ліпеня 1997 г. у будынку Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. Арганізаваны і праведзены Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Старшынёй Аргкамітэта па падрыхтоўцы з’яўляўся Радзім Гарэцкі, рабочую групу ўзначаліла Ганна Сурмач. Прысутнічалі 700 удзельнікаў, сярод іх 180 дэлегатаў ад розных краін свету, у тым ліку з усіх памежных краін. Невялікая колькасць дэлегатаў у параўнанні з Першым з’ездам тлумачыцца тым, што было ўстаноўлена мінімальнае прадстаўніцтва — па 1 асобе ад суполкі. Некаторыя суполкі заходняй дыяспары не прыслалі на з’езд сваіх дэлегатаў у сувязі з палітычным становішчам у Беларусі, аднак імі былі дасланы прывітанні з’езду і выказана падтрымка ўдзельнікам і Згуртаванню “Бацькаўшчына”. З’езд адкрыў народны пісьменнік Васіль Быкаў, было зачытана прывітанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. 3 прывітальнымі словамі выступілі: народны паэт Ніл Гілевіч, старшыня Таварыства беларускай мовы Генадзь Бураўкін і інш. 3 асноўным дакладам “Праблемьі захавання беларускай прысутнасці ў свеце” выступіў прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Радзім Гарэцкі. 3 садакладамі — Аляксандр Арцішэўскі (“Праблемы фізічнага захавання нацыі”) і ад заходняй дыяспары Васіль Еўдакімаў (Англія). На з’ездзе прысутнічала дэлегацыя Украінскай сусветнай Каардынацыйнай Рады на чале са старшынёй пісьменнікам Іванам Драчом, які выступіў з прамовай. Справаздачны даклад Рады ЗБС “Бацькаўшчына” зачытала старшыня Рады Ганна Сурмач, даклад Рэвізійнай камісіі — яе старшыня Ірына Жарская. Прадстаўнікі дзяржаўных структур — Генадзь Пяцігор, Тадэвуш Стружэцкі, Іван Яновіч выступілі з інфармацыяй аб дзяржаўнай падтрымцы дыяспары. Абмеркаванне дакладаў праходзіла актыўна, выказаліся многія прадстаўнікі беларускіх суполак. З’езд праходзіў у складаных умовах. Дэлегатамі выказваліся розныя, часам супрацьлеглыя, думкі ў адносінах да сітуацыі ў Беларусі. Частка ўдзельнікаў выказалася ў падтрымку беларускіх улад, другая крытычна паставілася да становішча ў краіне. Частку дэлегатаў з’езда прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. З’ездам былі прыняты выніковыя дакументы: Заява ўдзельнікаў з’езда па тэме асноўнага даклада з заклікам аб’яднаць усе намаганні дзеля захавання беларускай нацыі, Рэзалюцыя аб адабрэнні дзейнасці Рады ЗБС “Бацькаўшчына” за справаздачны перыяд, Рэзалюцыя аб сітуацыі з будынкам Беларускага гуманітарнага ліцэя. Адбыліся перавыбары кіруючых органаў ЗБС “Бацькаўшчына”. Былі абраны новыя Вялікая і Малая Рады, перавыбраны на новы тэрмін прэзідэнт ЗБС Р. Гарэцкі і старшыня Г. Сурмач. Ажыццяўлялася і культурная праграма з’езда — канцэрт, прэзентацыя кнігі “Далёкія і блізкія” Я. Чыквіна (Беласток) — пра беларускіх літаратараў у замежжы, экскурсійная паездка ў Мір, Навагрудак, Стоўбцы. Адметнай з’явай на з’ездзе стала ўрачыстае віншаванне беларускіх татараў з нагоды 600гадовага юбілею іх пасялення ў Вялікім Княстве Літоўскім. Удзельнікі з’езда віншавалі з юбілейнымі датамі ў 1997 г. многіх вядомых людзей у беларускім замежжы. Былі абраны новыя ганаровыя сябры ЗБС — Янка Брыль, Юлія Андрусішына, Барыс Кіт. З’езд выявіў рэальную сітуацыю ў беларускай дыяспары, канстатаваў пашырэнне беларускага руху ў замежжы, які выявіўся ў павелічэнні беларускіх суполак у свеце. Правядзенне форуму замацавала магчымасць далейшага аб’яднання беларусаў, падцвердзіла зацікаўленасць нашых суродзічаў у падтрымцы сувязей з Радзімай,
    82
    Арганізацыі, установы, падзеі
    у вызначэнні лёсу краіны, у захаванні і падтрымцы беларускай прысутнасці ў свеце. З’езд даў новы імпульс для дзейнасці ЗБС “Бацькаўшчына”, пацвердзіў неабходнасць захавання арганізацыі і падтрымаў абраныя накірункі працы.
    Ганна Сурмач
    Жаночы камітэт пры беларускай калоніі
    Жаночы камітэт пры беларускай калоніі ў Коўне. Існаваў у 1923 г. Старшыня М. Пракулевіч. У праўленне камітэта ўваходзілі А. ДужДушэўская, П. Захарка, М. Крачэўская, С. Ластоўская (да 7.6.1923), 3. Цвікевіч. Дзейнічаў паводле статута, зарэгістраванага ў Міністэрстве беларускіх спраў Літвы. Займаўся культурнаасветнай і дабрачыннай дзейнасцю, арганізоўваў канцэрты, вечарыны, рэфераты, збіраў ахвяраванні на карысць беларускіх прытулкаў,у дапамогу падсудным працэсу 45ці, арганізаванага ўладамі Польшчы над удзельнікамі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, і інш. Супрацоўнічаў з радай Саюза сялянбеларусаў у Літве, якую ўзначальваў А. Карабач. Перастаў існаваць у сувязі з ліквідацыяй Міністэрства беларускіх спраў Літвы і роспускам іншых беларускіх арганізацый.
    Аляксацдра Гесь
    “Загляне сонца іў наша аконца”
    Беларускае выдавецтва ў Пецярбургу. Заснавана ў студзені 1906 г. на кааператыўных асновах па ініцыятыве Б. ЭпімахШыпілы; налічвала тады каля 45 чал. Зарэгістравана ў маі 1906 г. Была першай легальнай беларускай выдавецкай суполкай у Расійскай імперыі. Ставіла перад сабой асветніцкія мэты. Кіруючым органам таварыства з’яўлялася ўправа, у склад якой уваходзілі В. Іваноўскі (старшыня), У. Сталыгва (сакратар). Сябрамі суполкі былі ЭпімахШыпіла, Ю. Іваноўскі, В. Валэйка, У. Калашэўскі. За час свайго існавання суполка выдала 38 кніг агульным тыражом больш за 100 тыс. экз. (кнігі друкаваліся ў польскай друкарні К. Пянткоўскага кірыліцай і лацінкай, некаторыя паралельна двума шрыфтамі). У 1906 г. выдала падручнікі (“Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” К. Каганца, “Першае чытанне для дзетакбеларусаў” Цёткі). 3 1907 г. наладзіла выданне літаратурных твораў у падпісной серыі “Беларускія песняры”; планавала выдаць 8 кніг, у т. л. творы Ф. Багушэвіча “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”, “Скрыпачка беларуская”, арыгінальныя творы В. ДунінаМарцінкевіча і яго пераклад “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча. Рэальна да сакавіка 1908 г. выдала толькі 4 кнігі (“Дудка беларуская” і “Смык беларускі” Багушэвіча, 2 першыя быліцы “Пана Тадэвуша” ў перакладзе ДунінаМарцінкевіча, “Гапон” ДунінаМарцінкевіча). Апублікавала таксама першыя кнігі Я. Купалы (“Жалейка”, 1908), 3. Бядулі (“Абразкі”, 1913), Ц. Гартнага (“Песні”, 1913). Апрача кніг выпускала навуковапапулярныя і публіцыстычныя брашуры, паштоўкі з краявідамі Беларусі і партрэтамі беларускіх пісьменнікаў (больш за 20). Арганізавала сетку распаўсюджання сваёй літаратуры шляхам заключэння пагадненняў з кнігарнямі (увесну 1908 г. кнігі выдавецтва можна было набыць, акрамя Пецярбурга, у Вільні, Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Гомелі, Слоніме, Варшаве).Увесну 1908 г. папрычьшефінансавыхіарганізацыйныхцяжкасцейсуполка прыпыніласваю дзейнасць, але пасля заключэння ў кастрычніку 1909 г. новага дагавора членаўзаснавальнікаў (В., I., С. Іваноўскія, Сталыгва, Валейка, A. і Р. ТрэпкаНеканды, Г. Ражноўскі, А. Грыневіч) аднавіла яе. 3 1910 г. у склад супрацоўнікаў выдавецтва ўваходзіў Я. Купала. У 1909 г. сябры суполкі перавыдалі кнігу ДунінаМарцінкевіча “Вечарніцы”. У 1910 г. выдадзены “Шчароўскія дажынкі” і “Купала” ДунінаМарцінкевіча (з прадмовай В. Іваноўскага), падручнік Я. Коласа “Другое чытанне для дзяцейбеларусаў” (разам з віленскім таварыствам “Наша хата”). У19101913 гг. літаграфскім спосабам выдадзена серыя драматычныхтвораў, у т. л. “Модны шляхцюк” К. Каганца, “Сватанне” і “Мядзведзь” А. Чэхава (у перакладах Н. Чарноцкага і В. Ластоўскага), “Пашыліся ў дурні” і “Па рэвізіі” М. Крапіўніцкага (у перакладзе і апрацоўцы Н. Чарноцкага), “У зімовы вечар” (у перакладзе В. Ластоўскага) і “Хам” Э. Ажэшка, “Паўлінка” Я. Купалы, “Міхаська” В. Іваноўскага (пад псеўданімам Далецкія), “Як яны жаніліся” А. Валодзскага (у перакладзе В. Ластоўскага). Тыраж выданняў складаў па 200^400 экз. У 19121913 гг. выдавала часопісальманах “Маладая Беларусь”, дзе змяшчалі свае творы Я. Купала, Я. Колас, Цётка, 3. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гурло, К. Буйло, Н. Чарнышэвіч, Новіч, Я. Журба, Петрашкевіч, А. Луцкевіч, А. Пагодзін, А. Янулайціс і інш. (выдадзены 3 сшыткі). У 1913 г. выдала зборнік вершаў Купалы “Шляхам жыцця” і паэму “Сон на кургане”. У 1914 г. перавыдала (няпоўна) “Дудку беларускую” Багушэвіча. У другой палове 1913 г., пасля пераезду ў Вільню Іваноўскага і Купалы, дзейнасць выдавецтва пачала затухаць і канчаткова спынілася ў канцы 1914 г. у сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны.