Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Аляксандр Ціхаміраў
Беларускі клуб у Маскве
Нацыянальная грамадская арганізацыя. Утворана ў лютым 1922 г. па ініцыятыве студэнтаўбеларусаў (пераважна сяброў Беларускай культурнанавуковай асацыяцыі пры Пятроўскай сельгасакадэміі), Галоўпалітасветы Наркамата асветы БССР і паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР М. Мароза. Першапачаткова меў імя С. Булата. Падтрымліваў кантакты з Цэнтральным бюро Беларускага пралетарскага студэнцкага зямляцтва (восенню 1923 г. яно кіравала работай клуба). Сябры клуба чыталі лекцыі, праводзілі дыспуты, літаратурнамастацкія вечарыны. Пры клубе працавалі бібліятэка (1200 кніг), літаратурны гурток (у 1920я гг. — Маскоўскі філіял літаратурнага аб’яднання “Маладняк”), студэнцкія гурткі беларусазнаўства. 3 вясны 1930 г. загадчыкам клуба быў беларускі літаратар Д. Абакшонак, кіраўніком літаратурнага гуртка — паэт М. Дуброўскі. У 1920я гг. клуб наведвалі Г. Гарэцкі, Ю. Гаўрук, У. Дубоўка, П. Жук, М. Кіеня, М. Лойка, М. Мароз, М. Міцкевіч; у пачатку 1930х гг. — літаратары 3. Астапенка, Ю. Віцьбіч, А. Жаўрук, А. Звонак, А. Кучар, М. Лужанін, У. Сядура, Ю. Таўбін, А. Ушакоў, Н. Чарнушэвіч, П. Шукайла, мастацтвазнаўца А. Ус і інш. У канцы 1930х гг. (магчыма, у 1938м) дзейнасць клуба была спынена.
/Орый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускі навуковалітаратурны гурток
Беларускі навуковалітаратурны гурток студэнтаў СанктПецярбургскага універсітэта, культурнаасветная арганізацыя ў 1912—1914 гг. Узнік на хвалі нацыянальнавызваленчага руху народаў царскай Расіі на ўзор гурткоў студэнтаў іншых нацыянальнасцей. Аформіўся дзякуючы ініцыятыве студэнта фізікаматэматычнага факультэта Я. Хлябцэвіча. У арганізацыйную групу ўваходзіла 16 чалавек. Статутгуртка быў зацверджаны саветам прафесараў універсітэта толькі 30 снежня 1912 г., хоць з яго праектам студэнты звярталіся ў рэктарат яшчэ ў 1905—1906 гг. Мэта гуртка — “навуковае азнаямленне з духоўным (мова, літаратура, народная славеснасць) і грамадскім (этнаграфія, статыстыка, народная гаспадарка) жыццём Беларусі”. Кіраўнік гуртка — дацэнт А. Разенфельд, стараста — студэнт гісторыкафілалагічнага факультэта Б. Тарашкевіч. Галоўная заслуга гуртка — навуковае абгрунтаванне неабходнасці развіцця беларускай мовы, літаратуры і культуры і значны ўклад студэнтаў у гэту справу. Яны распрацоўвалі тэмы: “Рукапісны альбом ВярыгіДарэўскага”, “Фанетычная транскрыпцыя беларускіх твораў”, “Развіццё беларускай нацыянальнай ідэі” (Тарашкевіч), “Беларуская народная музыка” (А. Грыневіч), “Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры” (Хлябцэвіч), “Вывучэнне старажытных гістарычных помнікаў
73
Арганізацыі, установы, падзеі
і ахова даўніны” (К. Душэўскі), “Беларуская бібліяграфія” (Р. Зямкевіч) і інш. Гурткоўцы выпусцілі нумар часопіса “Раніца” (1914), рыхтавалі часопіс “Сябра” (рукапіс 1га нумара захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы Літоўскай АН), разам з суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца” ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альманаха “Маладая Беларусь” (1912—1913). Гурток падтрымлівалі 1. Бадуэн дэ Куртэнэ, С. Вянгераў, Я. Карскі, А. Пагодзін, Е. Раманаў, А. Шахматаў і іншыя вядомыя вучоныя, пісьменнікі і грамадскія дзеячы. Некаторыя неафіцыйныя пасяджэнні гуртка адбываліся на кватэры Б. ЭпімахШыпілы, куды прыходзілі студэнтыбеларусы з іншых навучальных устаноў Пецярбурга, а таксама людзі розных прафесій, якія не мелі права наведваць пасяджэнні гуртка ва універсітэце. Гурток садзейнічаў ажыццяўленню ідэй асветніцкага характару, што выявілася ў прапагандзе беларускіх кніг, адкрыцці бібліятэк ў Беларусі, у т. л. Астрамечаўскай бібліятэкі імя Ф. Паўленкава, у развіцці беларускага тэатралыіага мастацтва.
Рыгор Семашксвіч
Бсларускі народны універсітэт у Маскве
Нацыянальная культурнаасветніцкая ўстанова. Створана 1 ліпеня 1918 г. у Маскве па ініцыятыве супрацоўнікаў Беларускага нацыянальнага камісарыята для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў, здольных весці адукацыйную работу ў Беларусі. На вучобу ва універсітэт залічваліся настаўнікі народных і сярэдніх школ Беларусі, прадстаўнікі аддзелаў народнай адукацыі пры мясцовых Саветах, сябры беларускіх культурнаасветных арганізацый, іншыя асобы, якія цікавіліся праблемамі Беларусі. Заняткі праводзіліся штодзённа і былі бясплатнымі для слухачоў (аплочваліся БНК). Іншагароднія атрымлівалі жыллё, матэрыяльную дапамогу, ім таксама аплочваўся праезд да месца вучобы. У ліпені 1918 г. колькасць слухачоў універсітэта склала 109 чал. Загадваў універсітэтам П. Урбановіч. Перад слухачамі з лекцыямі па праблемах беларусазнаўства, сацыяльнапалітычных, агульнапедагагічных, прыродазнаўчанавуковых пытаннях выступалі У. Пічэта (“Гісторыя беларускага народа”), Я. Чапуркоўскі (“Антрапалогія беларусаў”), Я. Канчар (“Гісторыя нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху на Беларусі”), А. Ясінскі (“Псторыя адукацыі на Беларусі”), П. Растаргуеў (“Беларуская мова”), 3. Жылуновіч (“Агляд беларускай літаратуры”), У. Дабравольскі (“Элементы тэатра ў народнай беларускай паэзіі”), А. Калмагораў, А. Мінін, А. Сабашнікаў, А. Фартунатаў і інш. Частка прачытаных лекцый выдадзена пад назвай “Курс беларусазнаўства” (19181920). Слухачы адначасова маглі наведваць лекцыі на Усерасійскіх настаўніцкіх курсах, арганізаваных Наркамасветы РСФСР. Планавалася, што універсітэт будзе працаваць да 1 верасня 1918 г., але па прычыне арганізацыйных і фінансавых цяжкасцей яго дзейнасць завяршылася 12 жніўня 1918 г.
Аляксандр Ціхаміраў
Беларускі нацыянальны гурток у Багародзіцку (Тульская губ.)
Грамадская культурнаасветная арганізацыя беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны. Заснавана на агульным сходзе 17(30) красавіка 1917 г., існавала да лета 1918(?) г. Мэта — аб’яднанне “свядомых беларусаў розных губерняў”. Старшыня М. Найбіч, сакратар Панасюк. Сябры гуртка арганізавалі чытанне лекцый па гісторыі і культуры Беларусі, паставілі ў Багародзіцку драматычны спектакль. Працавала беларуская бібліятэка і каса ўзаемадапамогі. У красавіку 1918 г. налічваў 17 сяброў і 20 прыхільнікаў, пераважна вучняў эвакуіраванай Ковенскай гаспадарчай школы. Вясной 1918 г. наладзіў сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам.
Юрый Васілсўскі
Бсларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам, Белнакам)
Аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Распачаў дзейнасць у Петраградзе па ініцыятыве левых беларускіх арганізацый (Беларускай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі, Петраградскага аддзела Беларускай сацыялістычнай грамады, беларускай секцыі пры ЦК левых эсэраў, беларускіх ваенных груп Кранштата і Фінляндыі). На нарадзе з удзелам прадстаўнікоў названых груп, якая адбылася 7(20) студзеня 1918 г. у Петраградзе, былі выбраны кандыдаты ў склад Беларускага нацыянальнага камісарыята. 31 студзеня (13 лютага) 1918 г. СНК РСФСР выдаў дэкрэт аб стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР і зацвердзіў прапанаваны склад яго кіраўніцтва. На момант стварэння кіраўнікамі Белнацкама былі А. Чарвякоў (камісар), В. Скарынка (намеснік камісара), 3. Жылуновіч (сакратар). У сакавіку 1918 г. у апараце Белнацкама працавала 10 чалавек. 3 сакавіка 1918 па сакавік 1919 г. супрацоўнікамі Белнацкама былі Г. Багдановіч, I. Баранкевіч, А. Вазіла, А. Грыневіч, I. Дварчанін, К. Душэўскі, П. Каравайчык, Я. Канчар, I. Лагун, I. Мазур, М. Мароз, В. Мачульскі, Ч. Родзевіч, Дз. Сабалеўкі, Б. Тарашкевіч, Ф. Турук, А. Усціловіч, Дз. Чарнушэвіч, Ф. Шантыр. Працаваў у цеснай сувязі з беларускімі секцыямі РКП(б). У маіліпені 1918 г. у дзейнасці Белнацкама важную ролю адыгрывалі члены беларускай секцыі пры ЦК партыі левых эсэраў (I. Пятровіч, М. Семяновіч, В. Чадовіч). У сакавіку 1918 г. Белнацкам разам з іншымі савецкімі
74
Арганізацыі, установы, падзеі
ўстановамі былі пераведзены ў Маскву. Складаўся з 6 аддзелаў (агітацыйнапалітычны, культурнаасветніцкі, бежанскі, выдавецкі, працы, ліквідацыйны) і канцылярыі. Меў аддзяленні ў Віцебску, Петраградзе (камісар I. Лагун), Смаленску, прадстаўнікоў у Арле, Калузе, Оршы, Саратаве, Тамбове. Вырашаў нацыянальнакультурныя і агітацыйнапалітычныя задачы. Вёў улік беларускіх арганізацый і ўстаноў, эвакуіраваных у час Першай сусветнай вайны, клапаціўся аб бежанцах і праводзіў сярод іх культурную і агітацыйную работу, адкрываў беларускія школы, клубы, гурткі. Заснаваў Беларускі народны універсітэт у Маскве, Вышэйшыя курсы па беларусазнаўству ў Петраградзе, удзельнічаў у стварэнні Беларускага навуковакультурнага таварыства ў Маскве, Беларускага вольнага эканамічнага таварыства і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. Меў друкаваныя органы: першую савецкую газету на беларускай мове “Дзяньніца” і часопіс, орган Петраградскага аддзялення Белнацкама, “Чырвоны шлях”. Выдаваў літаратуру на беларускай і рускай мовах, у т. л. альманах “Зажынкі”, публіцыстычныя нарысы Я. Канчара, агітацыйныя брашуры і інш. Выступаў за нацыянальнае самавызначэнне беларускага народа на савецкай аснове і за федэрацыю Беларусі з РСФСР. Выступаў супраць Рады і ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі. У красавікуліпені 1918 г. разам з беларускімі секцыямі РКП(б) арганізаваў шэраг выступленняў беларускага насельніцтва на неакупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі і за яе этнічнымі межамі, у час якіх дзеячы БНР абвінавачваліся ў здрадзе беларускаму народу і спробе адарваць Беларусь ад Расіі. Адначасова вёў палеміку з дзеячамі ПаўночнаЗаходняга абкама РКП(б) і Аблвыканзаха (А. Мяснікоў, В. Кнорын; знаходзіліся ў Смаленску), якія выступалі супраць ідэі беларускай дзяржаўнасці і абвінавачвалі работнікаў Белнацкама ў “буржуазным нацыяналізме”. У жніўні 1918 г. кіраўніцтва Белнацкама выступіла з ініцыятывай перайменавання Заходняй вобласці ў Беларускую вобласць, якая павінна была ахапіць этнічныя беларускія землі (першапачаткова свабодныя ад нямецкай акупацыі, а ў перспектыве і тыя, што былі акупаваны немцамі). Беларуская вобласць разглядалася як аўтаномная частка РСФСР. Да моманту склікання Усебеларускага з’езда Саветаў уся паўната ўлады на яе тэрыторыі павінна была перайсці да Цэнтральнага беларускага камісарыята. Ініцыятыва Белнацкама была падтрымана на сходах беларусаў (работнікаў Пуцілаўскага завода ў Петраградзе і маракоў Балтыйскага флоту). 2324 жніўня 1918 г. па ініцыятыве Петраградскага аддзела Белнацкама ў Петраградзе была склікана Першая канферэнцыя беларускіх савецкіх арганізацый і партый (удзельнічалі прадстаўнікі мясцовых аддзелаў Белнацкама, маракоў Балтыйскага флоту, работнікаў Петраграда і Кранштата, петраградскай Беларускай секцыі РКП(б), сацыялдэмакратаў (інтэрнацыяналістаў) і эсэраў, якая пастанавіла, што Беларусь павінна быць “шырокааўтаномнай дзяржаўнай адзінкай” і “ўвайсці ў вялікі федэратыўны Расійскі Саюз раўнапраўным сябрам”. Пытанне аб стварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі ставілася работнікамі Белнацкама і ў лістападзе 1918 г. ва ўмовах паспяховага вызвалення тэрыторыі Беларусі зпад нямецкай акупацыі. 15 лістапада 1918 г. на пасяджэнні калегіі Белнацкама было вырашана накіраваць членаў камітэта ў Оршу і іншыя вызваленыя мясцовасці Беларусі. У сувязі з гэтым адбылося скарачэлне апарату Белнацкама. Па стану на пачатак лістапада 1918 г. колькасць супрацоўнікаў Белнацкама складала 52 асобы (44 у цэнтральным апараце і 8 эмісараў на месцах), у снежні 1918 г. яна скарацілася да 32 асоб (24 асобы ў цэнтральным апараце і 8 эмісараў на месцах). 25 снежня 1918 г. наркам па справах нацыянальнасцей РСФСР I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкама і прапанаваў ім вылучыць кандыдатаў у склад ўрада Беларускай Савецкай Рэспублікі і на пасаду старшыні ўрада. Увечары таго ж дня на аб’яднапым экстраным пасяджэнні членаў Калегіі Белнацкама, Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) і Камітэта Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б) былі вызначаны кандыдаты ў склад Часовага ўрада Беларускай Савецкай Рэспублікі (Жылуновіч — старшыня, У. Фальскі, Я. Дыла, Чарнушэвіч, А. Квачанюк, Чарвякоў, 1. Пузыроў, Шантыр. У сакавіку 1919 г. Белнацкам быў скасаваны. Яго культурнаасветніцкі аддзел быў пераўтвораны ў Беларускі пададдзел аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР.