• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларуская секцыя
    Беларуская секцыя пры Выбарчай акцыі палякаў Літвы (ВАПЛ), палітычная арганізацыя. Секцыя існуе з 1994 г. У яе складзе 10 асоб. Узначальвае секцыю М. Матусевіч. Двойчы (1994, 1997) па спісу ВАПЛ дэпутатам Вільнюскага раённага самакіравання абіраўся сябра ТБК Ю. Гіль.
    Галіна Сяргеева
    70
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Беларуская сскцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы
    Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы існавала з 1918 да 1923(?) г. Займалася культурнаасветнай работай сярод беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны ў Адэсе (у 1922 г. было каля 20 тыс.). Разам з Беларускай секцыяй пры Адэскім губкаме РКП(б) арганізавала беларускі рабочы клуб і на яго базе гурткі гістарычналітаратурнай і палітычнай граматы, беларускі хор, трупу артыстаў. Пад кіраўніцтвам секцыі ў 1922 г. працавалі 6 беларускіх школ, у т. л. 2 школыкамуны (400 вучняў). Арганізавала і кіравала беларускім дзіцячым прытулкам (1919—1922), дзіцячым тэатрам і хорам. 3 1921 г. супрацоўнічала з Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР. У секцыі працаваў вучоны і дзяржаўны дзеяч Беларусі С. Некрашэвіч, секцыі дапамагалі дзяржаўныя дзеячы Беларусі А. Баліцкі, П. Іллючонак, Л. Рытар і інш.
    Юрый Васілсўскі
    Беларуская сскцыя пры Смаленскім губернскім бюро народнай асветы
    Дзяржаўная культурнаасветная ўстанова ў РСФСР, створаная па рашэнню Цэнтральнага Савета па асвеце народаў нярускай мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР у 1922 г. Непасрэдна падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Наркамасветы РСФСР і Саўнацмену пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы. Мела на мэце арганізацыю беларускіх школ, клубаў, інш. культурнаасветных устаноў. Займалася выяўленнем і даследаваннем раёнаў кампактнага пражывання беларусаў на тэрыторыі губерні, вывучала мэтазгоднасць выкладання беларускай мовы ў школах і ўстановах, рэгістравала настаўнікаў з веданнем беларускай мовы, хадайнічала аб накіраванні слухачоў на Цэнтральныя беларускія настаўніцкія курсы ў Мінску. У чэрвені 1923 г. была ліквідавана па рашэнню аддзела народнай асветы Смаленскай губ., у 1925 г. адноўлена пасля настойлівых захадаў Наркамасветы РСФСР, які склікаў спецыяльную нараду па беларускаму пытанню і па яе выніках прыняў пастанову. Яна абавязала мясцовыя ўлады карэнным чынам палепшыць задавальненне патрэб беларусаў у нацыянальнай адукацыі. У красавіку 1925 г. пры секцыі быў створаны Савет па асвеце беларусаў, які распрацаваў доўгатэрміновы плансетку беларускіх школ на Смаленшчыне. У 1925/26 навучальным годзе пры дапамозе секцыі былі адкрыты першыя 2 беларускія школы і 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці. Летам 1926 г. арганізавала беларускую метадычную камісію на 1926/27 навучальны год (загадчык У. Ганчароў), распрацавала вучэбныя праграмы для школ па беларускай мове, геаграфіі, гісторыі, правяла губернскія летнія курсы беларускіх настаўнікаў. Спрыяла ўвядзенню курса беларусазнаўства на педагагічным факультэце Смаленскага універсітэта з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў для беларускіх школ і культурнаасветных устаноў Смаленшчыны (з верасня 1926), беларускіх аддзяленняў савецкай партшколы і рабфака Смаленскай губ. Пад кіраўніцтвам секцыі ў 1926/27 навучальным годзе ў Руднянскім, Рослаўльскім, Манастыршчынскім, Шумяцкім паветах працавала 21 беларуская школа з 652 вучнямі і гурток па вывучэнню беларускай мовы ў Заходнім упраўленні сувязі, у 1927/28 навучальным годзе (37 беларускіх школ. Супрацоўнічала з Беларускім студэнцкім зямляцтвам у Смаленску. Увосень 1927 г. секцыя была ліквідавана па рашэнню аддзела народнай асветы Смаленскай губ. (матыў — недахоп грошай на ўтрыманне ўсіх нацыянальных секцый губана). Яе функцыі і кіраўніцтва нацыянальнымі школамі былі перададзены інспектару па справах нацыянальных меншасцей губернскага аддзела народнай асветы.
    Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
    Беларуская філія
    Беларуская філія Інфармацыйнай палаты народаў Літвы, грамадская арагнізацыя. Створана ў 1997 г. У яе складе 10 сяброў. Мэта філіі  інфармацыйны абмен, арганізацыя перадач беларускага радыё і тэлебачання ў Вільнюсе.
    Галіна Сяргссва
    “Беларуская хатка ”ў Арле
    Нацыянальная грамадская арганізацыя, заснаваная 29 кастрычніка 1917 г. на агульным сходзе беларусаў, якія у час Першай сусветнай вайны перасяліліся ў Арол і яго наваколле. Мела на мэце абарону правоў і інтарэсаў беларусаў, аказанне матэрыяльнай дапамогі, культурнавыдавецкую дзейнасць, падтрымку ідэі аўтаноміі Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Кіруючым органам арганізацыі з’яўляўся савет, выканаўчым — праўленне ў складзе старшыні, намесніка старшыні, скарбніка і сакратара. Рэгістравала бежанцаўбеларусаў у Арле і Арлоўскай губерні, займалася дабрачыннай дзейнасцю, праводзіла культурнаасветныя мерапрыемствы. Кантактавала з Беларускай радай у Мінску, падзяляла накірунак яе дзейнасці. У чэрвені 1918 г. спрабавала наладзіць кантакты з
    71
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Беларускім нацыянальным камісарыятам, але ў выніку ідэйных разыходжанняў не знайшла з яго боку падтрымкі і восенню 1918 г. мусіла спыніць сваю дзейнасць.
    Юрыіі Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
    “ Беларуская хатка ” ў Петраградзе
    Нацыянальная культурнаасветная грамадская арганізацыя, створаная па ініцыятыве Петраградскага аддзялення Беларускага нацыяналыіага камісарыята і Петраградскай беларускай секцыі РКП(б) 19 кастрычніка 1918 г. з мэтай падрыхтоўкі кадраў для працы ў Беларусі. У канцы 1918 г. налічвала 207 чал. Арганізавала курсы па беларусазнаўству. У пачатку 1919 г. спыніла сваю дзейнасць у сувязі з вяртаннем значнай часткі актыву ў Беларусь.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларуская чыгуна чпая грамада ў Маскве
    Нацыянальная грамадскапалітычная і прафесійная арганізацыя, створаная беларусамібежанцамі ў 1918 г. Зарэгістравана Беларускім нацыянальным камісарыятам 25 мая 1918 г. Мела на мэце нацыянальнакультурнае адраджэнне Беларусі, развіццё прамысловасці, гандлю, асветы, удасканальванне і развіццё чыгуначнай сеткі і інш. шляхоў зносін у Беларусі, беларусізацыю чыгункі, абарону прафесійных і класавых інтарэсаў яе сяброў. Выступала за федэрацыю дэмакратычнай Беларусі з РСФСР, прадстаўленііе ў Беларусі роўных правоў усім нацыям і рэлігіям, роўнае выбарчае права, выбарнасць судовай адміністрацыі, арганізацыю народнай міліцыі, нацыяналізацыю вытворчасці, свабоду забастовак, 8гадзінны працоўны дзень, аддзяленне царквы ад дзяржавы, адкрыццё беларускіх ВНУ, увядзенне беларускай мовы ў адміністрацыйнае і судовае справаводства і сферу адукацыі. Мела свайго прадстаўніка ва Усерасійскім прафсаюзе чыгуначнікаў. У канцы 1918 г. грамада спыніла існаванне.
    Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
    Беларуская школа імя Фраяцыска Скарыныў Вільнюсе
    У прыгожым раёне Вільнюса Каралінішках, па вуліцы Сеціна, 21, што ў перакладзе на беларускую мову азначае “Блакітнага промня”, размешчана беларуская школа імя Ф. Скарыны. У школе больш 140 вучняў, 37 настаўнікаў. Дырэктар школы  Галіна Сівалава.
    У канцы 80х гг. у Вільнюсе пачала дзейнічаць нядзельная беларуская школа, у 1991 г. пры дзіцячым садку адкрыўся адзін першы клас, у наступным  ужо тры класы, у 1993 г. пачалі працаваць 12 беларускіх класаў пры рускай школе, у 1994 г. беларуская школа атрымала асобнае памяшканне дзяцячага садка. У 1995 г. адбыўся першы выпуск. Выпускнікі яе паспяхова вучацца ў ВНУ Беларусі і Літвы. Выкладанне амаль усіх прадметаў вядзецца на беларускай мове, геаграфія і гісторыя Літвы — на літоўскай. Узмоцнена з першага класа выкладаецца літоўская мова, з першага ж класа вывучаюцца дзве замежныя мовы  англійская і руская, у старэйшых, па жаданню вучняў, нямецкая або французская, латынь. У школе ёсць камп'ютэрны клас, бібліятэка, якая налічвае 7 тыс. экземпляраў кніг. Дзейнічаюць драмгурток, лялечны тэатр, ансамбль “Лянок”, гурток керамікі. Беларуская школа ў Вільнюсе працягвае традыцыі Віленскай беларускай гімназіі.
    Лсакадзія Мілаш (Вільнюс)
    Беларускі аддзел пры Мй/істэрстве асвсты Латвй
    Нацыянальная культурнаасветная ўстанова, створаная 1 кастрычніка 1921 г. па ініцыятыве сяброў таварыства “Бацькаўшчына” ў Дзвінску. Прапанову беларускіх дзеячаў падтрымаў латышскі пісьменнік Ян Райніс, які тады з’яўляўся дэпутатам латвійскага Устаноўчага сейма. Першапачаткова аддзел складаўся з 2 чалавек (старшыні С. Сахарава і справавода Я. Шчорса). У 1922 г. штат яго быў павялічаны, у канцы года меў 6 супрацоўнікаў. У тым жа годзе ўрад Латвіі пашырыў фінансавую дапамогу аддзелу, які праводзіў значную работу па арганізацыі беларускага насельніцтва Латвіі: садзейнічаў адкрыццю беларускіх навучальных устаноў і кіраваў іх дзейнасцю, праводзіў штогадовыя настаўніцкія курсы, набываў і распаўсюджваў беларускія падручнікі. У жніўні 1923 г. супрацоўнікі аддзела склікалі 11 Канференцыю беларускіх настаўнікаў Латвіі. Аддзел падтрымліваў цесныя кантакты з таварыствам “Бацькаўшчына” ў Дзвінску.
    Дзейнасць аддзела праходзіла ў складаных умовах. За спыненне яго фінансавання неаднаразова выступалі прадстаўнікі рускай і польскай абшчын. 3 падазронасцю ставіліся да аддзела і латвійскія чыноўнікі. 3 1923 г.
    72
    _______________________________Арганізацыі, установы, падзеі__________________
    латвійскія ўлады пачалі пераводзіць беларускія школы пад кантроль Агульнага дэпартамента па школьных справах, а ў 1925 і. спынілі дзейнасць аддзела. У 1927 г. ён аднавіў работу і, як раней, падтрымліваў беларускае школьніцтва ў краіне. Пасля ўсталявання ў Латвіі дыктатуры К. Ульманіса (1934) аддзел разам з іншымі беларускімі арганізацыямі быў ліквідаваны.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларускі камітэт у Варшаве (Варшаўскі беларускі каштэт)
    Нацыянальная грамадская арганізацыя. Створана ў маі 1919 г. на сходзе беларусаў, якія знаходзіліся тады ў Варшаве (пераважна ўраджэнцаў Заходняй Беларусі), а таксама палякаў—ураджэнцаў Беларусі. Мэты дзейнасці азнаямленне польскай грамадскасці з праблемамі Беларусі, гуртаванне беларусаў Варшавы, садзейнічанне збліжэнню Польшчы і Беларусі. Кіраўнікамі камітэта былі М. Аб’язерскі (старшыня), Л. Дубейкаўскі (віцэстрашыня), К. Гардзялкоўскі (пісар і скарбнік), П. Аляксюк, В. Цывінскі, Т. Галоўка, Ч. Янкоўскі, Р. Скірмунт, Б. Тарашкевіч, Э. Вайніловіч. У актыве камітэта — I. Гесэ, Г. Ляўковіч, Б. Ангяльчук, Ю. Саргон і Я. Саргон, Я. Арбуз, М. Новік, 3. Тубялевіч. Дзеячы камітэта выступалі за ўтварэнне трывалага саюза паміж Польшчай і Беларуссю пры ўмове прызнання палякамі права на культурнанацыянальнае самавызначэнне беларусаў. У студзені 1920 г. сябры камітэта звярталіся да Генеральнага камісара Усходніх зямель, патрабуючы ад яго паслядоўнага правядзення ў жыццё палажэнняў, выкладзепых у звароце Ю. Пілсудскага “Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага’ ад 22 красавіка 1919 г. Яны патрабавалі таксама стварыць пастаянны Польскабеларускі камітэт пры Генеральным камісарыяце Усходніх зямель, пратэставалі супраць закрыцця навучальных устаноў у Беларусі, польскіх рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў. Разам з тым, у зваротах да грамадзян Беларусі сябры камітэта заклікалі падтрымліваць польскую армію, матывуючы гэта тым, што яна нясе беларусам “вызваленне і волю”. Камітэт планаваў наладзіць трывалыя сувязі з беларускім насельніцтвам на тэрыторыях, якія знаходзіліся пад польскай акупацыяй, шляхам адкрыцця аддзяленняў на месцах, але пасля адступлення польскай арміі з Беларусі летам 1920 г. адмовіўся ад гэтай ідэі. Пасля 1921 г., ва ўмовах пагаршэння польскабеларускіх адносін, дзейнасць камітэта спынілася.