Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Вацлаў Мацкевіч
Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказант дапамогі пацярпелым ад вайны
Дабрачынная арганізацыя для аказання дапамогі бежанцамбеларусам у Першую сусветную вайну. Існавала са студзеня 1916 да пачатку 1918 г. Заснавальнікі Б. ЭпімахШыпіла, Ч. Родзевіч, А. Ярэміч, У. Міткевіч. На ўстаноўчым сходзе 31 студзеня 1916 г. у члены таварыства ўступіў 21 чал., у т. л. Ф. Абрантовіч, Л. Адамовіч, В. Арэнь, Ф. Будзька, A. і С. Валейкі, А. Гагалінскі, 3. Жылуновіч, Я. Кавецкая. Б. і В. Лемешы, С. Станкевіч, М. і У. Сталыгвы, Л. Хвецька. У камітэттаварыства былі выбраны Л. Сеўрук (старшыня), А. Ярэміч (нам. старшыні), М. Мігай (нам. старшыні), Э. Будзька (сакратар), А. Беніцэвіч, М. ДзевялтоўскаяГінтаўт, Ч. Родзевіч, Б. Тарашкевіч, Б. ЭпімахШыпіла і інш. Таварыства аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты ддя беларускіх студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, у т. л. “Пагалелым ад вайны беларусам памажыце!”. Наладжвала “Беларускія вечарыны”. Падтрымлівала сувязі з Мінскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэрыторыю Расіі, дзе знаходзіліся бежанцы. У снежні 1917 г. камітэт таварыства перавыбраны, у яго ўвайшлі і члены Беларускай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі А. Чарвякоў, А. Усціловіч (Усціновіч) і інш. Спыніла дзейнасць са стварэннем Беларускага нацыянальнага камісарыята. Архіў таварыства захоўваецца ў Нацянальным архіве Рэспублікі Беларусь (ф. 672) і Гістарычным архіве г. СанктПецярбурга (ф. 1935), спіс членаў — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (ф. 511, воп. 1, спр. 8, л. 12 адв.). Гл. таксама арт. Бежанцы.
Віталь Скалабан
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК)
Існавала з красавіка 1921 да сярэдзіны 1922 г. на тэрыторыі Літвы. Утворана на аснове Жэнеўскай канвенцыі 22 жніўня 1864 г. аб таварыствах Чырвонага Крыжа. Статутныя мэты: аказанне медыцынскасанітарнай, матэрыяльнай і маральнай дапамогі беларускім ваеннапалонным, бежанцам, эмігрантам, хворым, сіротам, усім пацярпелым ад ваенных дзеянняў, садзеянне ў рээміграцыі на бацькаўшчыну. БТЧК знаходзілася ў Коўне ў атэлі “Метраполь”. Старшыня таварыства Я. Варонка, віцэстаршыні I. Цвікевіч і Н. Ліпоўскі, скарбнік П. Мядзёлка. Яднала 32 чал. Мела аддзяленні і прадстаўніцтвы ў Берліне (А. Бароўскі), на Гродзеншчыне (С. БаранНямір), у Вільні (А. Карабач), Празе (М. Вяршынін), Рызе (К. Езавітаў), Канстанцінопалі, Амерыцы. Дабрачынны фонд фарміраваўся са збораў ад грамадскакультурных мерапрыемстваў з ахвяраванняў прыватных асоб, дзяржаўных
66
Арганізацыі, установы, падзеі
і грамадскіх арганізацый. БТЧКсупрацоўнічала з эміграцыйным урадам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Коўне, урадавымі ўстановамі Літвы, Літоўскім таварыствам Чырвонага Крыжа. Займалася выдавецкай дзейнасцю, у 1921 г. выпусціла тры маркі серыі “Беларусь. Пошта”, збор ад іх продажу пайшоў на дабрачынныя мэты.
Юрый Васілеўскі
Беларускае таварысгва Чырвонага крыжа ў Каўнасе
Нацыяналыіая грамадская арганізацыя ў Літве. Створана ў красавіку 1921 г. Налічвала тады каля 30 сяброў. Мэты таварыства — матэрыяльная і маральная дапамога ў першую чаргу ўсім беларускім грамадзянам, незалежна ад іх нацыянальнасці і веры, якія пацярпелі ад вайны, недародаў, эпідэмій; дапамога беларускім грамадзянам, якія знаходзіліся ў палоне, турмах, эмігрантам, шырокая арганізацыя дапамогі дзецям. У склад кіраўніцтва таварыства ўваходзілі Я. Варонка (старшыня). А. Цвікевіч (віцэстаршыня), Н. Ліпоўскі (віцэстаршыня), П. Мядзёлка (скарбнік), А. Галавінскі (сакратар). Мела сімволіку — чырвоны крыж на белым полі. Арганізавала сетку прадстаўніцтваў за мяжой — у Германіі (кіраўнік А. Бароўскі), Чэхаславакіі (М. Вяршынін), Латвіі (К. Езавітаў), ЗША (А. Бубешка), а таксама на Гродзеншчыне (С. Баран) і Віленшчыне (А. Карабач). Сродкі збірала шляхам ахвяраванняў, грашовых пазык і іншых збораў, арганізацыі канцэртаў, лекцый, відовішчаў. Аказвала падтрымку жыхарам Заходняй Беларусі, выступала ў падтрымку барацьбы беларускага народа за нацыянальнае вызваленне і аб’яднанне ў адзінай дзяржаве. Пасля 1922 г. лёс невядомы.
Аляксацдр Ціхаміраў
Беларускае цэнтральнае бюро пры Народным камісарыяцс асветы РСФСР
Орган па каардынацыі і кіраванню сістэмай нацыянальных адукацыйных і культурнаасветных устаноў беларускага насельніцтва ў РСФСР (у т. л. на этнічна беларускіх тэрыторыях). Утворана ў 1921 г. па хадайніцтву Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Кіравалася пастановамі, дырэктывамі і інструкцыямі па нацыянальнаму пытанню і асвеце нацыянальных меншасцей ЦК РКП(б), Наркамата па справах нацыянальнасцей РСФСР, калегіі Наркамата асветы РСФСР, Цэнтральнага савета па асвеце народаў нярускай мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР, галоўных упраўленняў Наркамата асветы РСФСР па прафадукацыі і сацыяльным выхаванні. Уваходзіла ў склад Саўнацмена пры Наркамаце асветы РСФСР на правах беларускага аддзела. Фінансавалася з бюджэтаў Наркамата асветы РСФСР і БССР. Загадчык М. Лойка (да лета 1927), пазней Н. Каляда. Актывісты У. Дубоўка, Ю. Вольскі, С. Шышова, I. Крыцкі, Мянькоўскі. У ліпені 1921 г. распрацавала план работы. Дзякуючы садзейнічанню бюро ў 19211922 гг. былі адкрыты беларускія секцыі пры Віцебскім, Гомельскім, Смаленскім аддзелах народнай асветы, арганізаваны беларускія культурнаасветныя ўстановы ў Сібіры і Петраградзе, праводзіліся перыядычныя месячныя беларускія курсы Наркамасветы РСФСР па падрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ у Мінску, губернскія летнія курсы беларускіх настаўнікаў у Гомелі і Смаленску. Да 1926 г. пры ўдзеле бюро было створана каля 200 беларускіх школ розных ступеняў, клубаў, хатчытальняў, пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці. Бюро забяспечвала беларускія ўстановы вучэбнай, палітычнаасветнай і мастацкай беларускамоўнай літаратурай, вырашала арганізацыйныя, кадравыя і фінансавыя пытанні беларускіх секцый і інш. падначаленых устаноў. Яно дамаглося ўвядзення курса беларусазнаўства ў праграмы некаторых ВНУ Смаленска, Сібіры і інш. Пры дапамозе Цэнтральнага дзяржаўнага выдавецтва народаў СССР выпускала ў Маскве падручнікі для школ і інш. літаратуру. Праводзіла канферэнцыі беларускіх настаўнікаў РСФСР, вучняў беларускіх школ. У 1930 г. было ліквідавана з перадачай функцый інспектару па асвеце нацыянальных меншасцей Наркамасветы РСФСР.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларуская абшчыі/а Львоўшчыны
Беларуская абшчына Львоўшчыны, якая з’яўляецца культурнаграмадскай арганізацыяй, зарэгістравана 26 снежня 1999 г. Галоўныя яе статутныя органы — агульны сход, Рада. Стараста абшчыны — Сяргей Кулікоў. Асноўная мэта дзейнасці — аб’яднанне беларусаў і грамадзян іншых нацыянальнасцей Львоўскай вобл. для задавалыіення і абароны сваіх законных нацыянальнакультурных, моўных, адукацыйных, асветніцкіх, сацыяльнаэканамічных і іншых агульных інтарэсаў. Абшчына налічвае (2000 г.) больш за 100 актывістаў. Сябрамі абшчыны могуць быць калектывы і асобы, якія дасягнулі 14ці гадоў незалежна ад нацыянальнасці, сацыяльнага стану, палітычных поглядаў, веравызнання і якія лічаць беларускую мову роднай, прызнаюць статут арганізацыі і па магчымасці падтрымліваюць яе матэрыяльна. Па асноўных напрамках дзейнасці абшчыны створаны групы: медыцынская, прававая, педагагічная, гуманітарнай дапамогі, маладзёжная, мастацкага выхавання, ветэранаў вайны і працы. Арганізацыя атрымлівае дапамогу ад дзяржаўных устаноў горада і вобласці, наладжвае кантакты
67
.__________________________________Арганізацыі, установы, падзеі_____________________________________ з Львоўскай епархіяй Украінскай праваслаўнай царквы, дзелавыя адносіны з рускай, грэчаскай і габрэйскай суполкамі, Саюзам беларусаў на Украіне. Падтрымлівае цесныя сувязі з Пасольствам Беларусі на Украіне, мае дамоўленасці аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.
Інтэлектуальны патэнцыял членаў абшчыны дазваляе арганізаваць работу клубаў, гурткоў, секцый і груп па інтарэсах. Савет суполкі плануе ў бліжэйшыя месяцы пачаць выданне сваёй штомесячнай газеты, атрымаць эфірны час для штотыднёвай радыёперадачы і адкрыць нядзельную беларускую школу для дзяцей і дарослых па вывучэнню гісторыі этнічнай радзімы, беларускай культуры, мовы і літаратуры, а таксама паглыбленню ведаў па ўкраінскай мове і літаратуры. Таварыства займаецца культурнаграмадскай і дабрачыннай дзейнасцю, ладзіць разнастайныя святы, вечарыны, дапамагае і падтрымлівае адзінокіх, хворых, старых людзей. Набыты вопыт аказання харчовай гуманітарнай дапамогі членам суполкі.
Сяргей Кулікоў (Львоў), Галіна Сяргесва
Беларуская абшчына “Світанак”
Грамадская арганізацыя беларусаў у Кыргызстане.
Заснавана 20 студзеня 1993 г. беларусамі, якія пражываюць у Бішкеку, з дапамогай Пасольства Рэспублікі Беларусь. Mae свой статут, зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Кыргызскай Рэспублікі 27 красавіка 1993 г. Яе арганізатарамі былі С. Б. Руцкі, A. С. Шут, А. У. Тумар, A. I. Сталяроў, Н. А. Міронава, Л. Г. Матвеева, Е. П. Міхайлава, Г. 3. Скробут. Беларуская абшчына аб’яднала беларусаў, якія пражываюць у Кыргызстане (цяпер каля 6,5 тыс. чалавек) для таго, каб у далечыні ад радзімы ў нейкай меры зберагчы родную мову, культуру і духоўнасць.
Дзейнасць абшчыны накіравана таксама на тое, каб даваць кансультацыі па розных пытаннях, у тым ліку аб правах нацыянальных меньшасцей, а таксама аб парадку прыняцця беларускага грамадзянства тымі, хто хоча выехаць на пражыванне ў Беларусь. Сябры абшчыны дапамагаюць перакладаць на беларускую мову патрэбныя для гэтага дакументы.
Рада Беларускай абшчыны Світанак ’ актыўна ўдзельнічае ва ўсіх сустрэчах, мерапрыемствах, якія праводзяць грамадскія арганізацыі, урад і Асамблея народаў Кыргызстана для развіцця сяброўскіх сувязей з усімі народамі, пражываючымі на яго тэрыторыі. Рада падтрымлівае сувязі з Цэнтрам нацыянальных культур, з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая рэгулярна дасылае кнігі для бібліятэкі абшчыны, а таксама з Таварыствам “Радзіма”. 3 1997 г. зза разыходжанняў у палітычных поглядах абарваліся сувязі Беларускай абшчыны “Світанак” са Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”.