Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
61
Арганізацыі, установы, падзеі
А. Пракапчук, Ф. Яхімовіч, мастацтвазнавец А. Ус, артыст М. Міцкевіч, студэнты М. Брыт, А. Кахановіч, М. Кіеня і інш. 3 зямляцтвам супрацоўнічалі прафесары П. Растаргуеў, Ф. Турук і інш.
ІОрый Васілсўскі
Беларускае прэсбюро
Беларускае прэсбюро, інфармацыйнае бюро і карэспандэнцкія пункты, якія ствараліся ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) для інфармавання замежнай грамадскасці пра Беларусь, беларускае пытанне і дзейнасць урада БНР. Першае прэсбюро існавала з лета 1919 да 1925 г. пры Надзвычайнай місіі БНР у Берліне. Выдавала інфармацыйны бюлетэнь на беларускай і нямецкай мовах (1шы нумар захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы), фундатарам і шэфрэдактарам якога ў 1919 г. быў князь С. Сапега. Беларускія прэсбюро дзейнічалі таксама ў Рызе пры Вайсковадыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі (1919—1921; кіраўнік У. Грунтоў), Капенгагене (1919—1921; др I. Лур’е), Коўне (пры дыпламатычным прадстаўніцтве БНР у Літве, 1921—1924; выдавала свой бюлетэнь), НьюЙорку (1921; Бубешка), Таліне (наз. інфармацыйны аддзел, 1921—1922; М. Чарвякоў). Карэспандэнцкія пункты ў розны час існавалі ў Парыжы, Празе, Варшаве, Вене, Бялградзе, Сафіі, Вільні, Гданьску, Канстанцінопалі. Задачай кожнага бюро было забяспечваць сродкі масавай інфармацыі краіны свайго месцазнаходжання матэрыяламі пра падзеі ў Беларусі і вакол яе, збіраць інфармацыю па беларускай праблеме і дасылаць яе ў берлінскае прэсбюро.
РусланЛобаў
Беларускае сабранне
Грамадская арганізацыя, якая існавала з красавіка 1921 г. да лютага 1922 г. у Коўне (Каўнасе). Паводле статута, зацверджанага літоўскімі ўладамі 7.5.1921 г., ставіла сваімі мэтамі культурную дзейнасць сярод беларускага насельніцтва ў Літве, палітычнае, навуковае, мастацкае і фізічнае выхаванне сваіх сяброў. У склад Беларускага сабрання ўваходзілі Я. Варонка (старшыня), В. Ластоўскі (сакратар), А. Вальковіч (скарбнік), А. Галавінскі, К. ДужДушэўскі, В. Захарка, А. Ружанцоў, А. Рэшка, А. Цвікевіч, Я. Шальмук і іншыя беларускія нацыянальныя дзеячы. Сабранне падтрымлівала дзейнасць урада БНР на чале з В. Ластоўскім, выступала за вызваленне Заходняй Беларусі зпад улады Польшчы. У чэрвені 1921 г. адкрыла “Беларускі клуб” (вул. Лайсвес алея, 66), які хутка быў закрыт літоўскай паліцыяй па фармальнай прычыне.
Юрь/й Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Варонежы
, Нацыянальная грамадская арганізацыя, створаная беларускімі студэнтамі Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута ў лістападзе 1924 г.
На момант утварэння колькасць членаў зямляцтва складала 31 чал. Пазней да арганізацыі далучыліся студэнты універсітэта і рабфака. 3 восені 1925 г. дзялілася на секцыю пры Варонежскім сельгасінстытуце і секцыю пры Варонежскім універсітэце. У канцы 1925 г. мела 55 сяброў (34 у сельгасінстытуце і 21 ва універсітэце). Да арганізацыі далучыліся як выхадцы з тэрыторыі Беларусі, так і беларусы — выхадцы з Літвы і РСФСР (Пскоўшчына, Смаленшчына). Актывістамі зямляцтва былі К. Бужынскі (старшыня праўлення да 8.11.1926), Т. Дамінікоўскі (сакратар да 8.11.1926), Кантар (старшыня праўлення з 8.11.1926), Шчытовіч (сакратар з 8.11.1926), Брожын, Давыдаў, А. Малевіч, Шкрэдаў. Падтрымлівала сувязі з арганізацыямі і ўстановамі БССР (Цэнтральнае бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, Наркамасветы БССР) і РСФСР (Варонежскае гарадское бюро пралетстуда). Атрымлівала фінансавую дапамогу з боку ўрада БССР. Рэгулярна атрымлівала ад ЦБ пралетстуда Беларусі беларускія перыядычныя выданні. Планавала арганізаваць гурткі беларусазнаўства і беларускай мовы, правесці беларусігацыю працы зямляцтва. Ва ўмовах распачатай ў канцы 1920х гг. у БССР барацьбы супраць “нацдэмаўшчыны” было вымушана згарнуць сваю дзейнасць. У красавіку 1928 г. ад супрацоўніцтва з зямляцтвам адмовілася Варонежскае гарадское бюро пралетстуда. Вясной 1929 г. дзейнасць зямляцтва была спынена.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Варшаве
Беларуская грамадская арганізацыя, створаная ў 1908 г. пры Варшаўскім універсітэце па ініцыятыве М. Гуткоўскага (кіраваў арганізацыяй да 1912 г.) і пры падтрымцы тагачаснага рэктара Варшаўскага універсітэта праф. Я. Карскага. У 1908 г. налічвала каля 100 чал. Арганізоўвала культурпыя і этнаграфічныя мерапрыемствы (беларускія вечарыны і інш.), якія неаднаразова мелі дабрачынны характар. У вечарынах удзельнічалі вядомыя
62
Арганізацыі, установы, падзеі
дзеячы культуры Беларусі (Г. Леўчык, I. Буйніцкі, А. Пшчолка, М. Тэадаровіч, П. Гуткоўскі і інш.). Актывістамі былі браты Гуткоўскія, А. Салаўёвіч і інш. Царскія ўлады ставіліся да дзейнасці зямляцтва насцярожанаіў 1913г. арыштавалі Р. Гуткоўскага за выданне ім праграмы вечарыны на беларускай мове. У 1914 г. дзейнасць зямляцтва была спынена.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Казані
Нацыянальная грамадская арганізацыя, створаная ў 1924 г. Аб’ядноўвала студэнтаўбеларусаў Казанскага універсітэта, Ветэрьшарнага, Політэхнічнага, Сельскай гаспадаркі і лесаводства, Усходняга педагагічнага інстытутаў, Вышэйшай дзяржаўнай мастацкай майстэрні, рабфакаў і інш. Налічвала больш за 60 асоб Актывістамі зямляцтва былі М. Шыркевіч (старшыня праўлення), П. Кірык (сакратар), М. Бухман, В. Каральчук, Я. Сачко, I. Стома. Супрацоўнічала з Цэнтральным бюро зямляцтваў Казані. Звярталася з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе да стыпендыяльнай камісіі пры ЦВК БССР. Далейшы лёс зямляцтва невядомы.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзс
Нацыянальная грамадская арганізацыя, створаная ў 1925 г. на базе Асацыяцыі беларускіх студэнтаў ВНУ у Петраградзе. Аб’ядноўвала студэнтаўбеларусаў асобных навучальных устаноў Петраграда/Ленінграда. Паводае статута асноўнымі мэтамі зямляцтва з’яўляліся нацыянальнакультурная праца, навуковая дзейнасць, аказанне матэрыяльнай дапамогі сябрам зямляцтва. Супрацоўнічала з установамі і арганізацыямі БССР (Цэнтральнае бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, Наркамасветы БССР) і РСФСР (Ленінградскім гарадскім саветам пралетарскага студэнцтва). 3 1927 г. атрымлівала фінансавую дапамогу ад Наркамасветы БССР (да 1500 руб. на навучальны год) на арганізацыю культурнаасветных мерапрыемстваў. Сябры зямляцтва правялі літаратурнамузычныя вечарыны беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, 3. Піваварава, Б. Пятроўскага, Р. Сапуна (Р. Папараця), Я. Шарахоўскага. Арганізацыя наладзіла трывалыя кантакты з беларускімі вучонымі і дзеячамі нацыянальнакультурнага руху, што пражывалі ў Ленінградзе, — А. Сержпутоўскім, К. Пушкарэвічам, Я. Канчарам, Л. Сеўруком і інш. У студзені 1929 г. стварыла навуковае таварыства па вывучэнню Беларусі, якое налічвала каля 30 сяброў (старшыня праўлення А. Дрозд, навуковы сакратар Пратасевіч). Сябры таварыства (М. Грынблат і інш.) удзельнічалі ў экспедыцыях па Беларусі, арганізаваных супрацоўнікамі АН БССР. У 1930х гг. зямляцтва пачало згортваць сваю дзейнасць і ў канцы 1930х гг. канчаткова спыніла яе.
Юрый Вас/леўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае(ПаўночнаКаўказскае) студэнцкае зямляцтва ў РастовенаДоне
Нацыянальная грамадская арганізацыя, заснаваная 27 лютага 1927 г. пры ПаўночнаКаўказскім універсітэце (РастоўнаДоне). Аб’ядноўвала студэнтаўбеларусаў медыцынскага, педагагічнага, эканамічнага факультэтаў (24 чал.). Мела на мэце культурнаасветную дзейнасць сярод беларускага студэнцтва і аказанне матэрыяльнай дапамогі сябрам зямляцтва. У склад зямляцтва ўваходзілі Ц. Селіванаў (старшыня праўлення), А. Жэбрун (сакратар), М. Кавалёў, Г. Саланевіч, А. Шэўчык і інш. Падтрымлівала сувязь з арганізацыямі ў БССР (Цэнтральнае бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі ў Мінску і інш.), атрымлівала ад Наркамасветы БССР грашовыя датацыі. Распаўсюджвала сярод мясцовых студэнтаўбеларусаў перыядычныя выданні, якія перасылаліся ў РастоўнаДоне з БССР. Далейшы лёс арганізацыі невядомы.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Саратавс
Нацыянальная грамадская арганізацыя, утвораная восенню 1927 г. па ініцыятыве Я. Шавялёва, які і ўзначаліў зямляцтва. Аб’ядноўвала пераважна студэнтаў Саратаўскага універсітэта. Колькасць сяброў складала 65 чал. Падтрымлівала сувязі з установамі і арганізацыямі БССР (Цэнтральнае бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, Наркамасветы БССР) і РСФСР (Саратаўскае губернскае бюро пралетарскага студэнцтва). Атрымлівала літаратуру па беларусазнаўству, падручнікі па беларускай мове. У 1927/28 навучальным годзе грашовую датацыю зямляцтву даслаў Наркамасветы БССР. Далейшы лёс арганізацыі невядомы.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
63
Арганізацыі, установы, падзеі
Беларускае студэпцкае зямляцтва ў Смаленску
Нацыянальная грамадская арганізацыя, створаная восенню 1924 г. студэнтамібеларусамі Смаленскага універсітэта. Мела на мэце вядзенне культурнаасветнай работы сярод навучэнцаўбеларусаў і этнічнага беларускага насельніцтва Смаленска. Выканаўчы орган (бюро) зямляцтва ўзначальваў студэнт педагагічнага факультэта Смаленскага універсітэта У. Ганчароў (да 6.3.1926), які адначасова працаваў загадчыкам аддзела народнай адукацыі Смаленскай губ. Актывістамі зямляцтва былі А. Міхальчанка (сакратар), М. Чуняева (намеснік стар'шыні і старшыня культурнай камісіі), М. Цішкевіч (сакратар), Гамаліцкі (старшыня рэвізійнай камісіі), I. Дашкевіч, 1. Дзмітрачэнка, К. Жэжаль, В. Клім, С. Кулагін, Б. Манеўскі, М. Чадовіч, М. Шыкун. У 1926 г. колькасць сяброў зямляцтва складала 115 чал., у 1928 г. — 158 чал. Яно аб’ядноўвала студэнтаў педагагічнага, медыцынскага, рабочага факультэтаў Смаленскага універсітэта, фармацэўтычнага і кааператыўнага тэхнікумаў, губернскай савецкай партшколы. Пры зямляцтве працавалі гурткі беларусазнаўства (выкладчыкі Ганчароў, П. Кароль), драматычны (кіраўнік I. Хацкевіч), харавы (у 1926 г. кіраўнік П. Івашчанка, пазней Ратнер). Сябры арганізацыі праводзілі літаратурнамастацкія вечарыны, ставілі спектаклі, спрыялі стварэнню беларускага аддзела ў губернскай бібліятэцы, наладзілі кантакты з дзеячамі беларускай навукі і культуры (М. Гарэцкім, У. Ігнатоўскім, Я. Коласам). Зямляцтва супрацоўнічала са Смаленскім губернскім выканкамам, Беларускай секцыяй пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай адукацыі, губернскім саветам прафсаюзаў, губернскім краязнаўчым таварыствам, Таварыствам палітычных эмігрантаў Заходняй Беларусі ў Смаленску. Падтрымлівала сувязі з дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і ўстановамі БССР (Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, Наркамасветы БССР, Аршанскім, Віцебскім, Мазырскім і Мінскім акруговымі выканкамамі). У 1927 г. атрымала фінансавую дапамогу з БССР (300 руб.). Атрымлівала і распаўсюджвала сярод навучэнцаўбеларусаў беларускія перыядычныя выданні і падручнікі. 29 лістапада 1925 г. правяло I канферэнцыю навучэнцаўбеларусаў г. Смаленска. Ва ўмовах распачатай у БССР барацьбы супраць “нацдэмаўшчыны” не мела больш падтрымкі з Беларусі і ў канцы 1920х гг. спыніла існаванне.