• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    В/таль Скалабан
    Беларускаўкраінскі камітэ т пома чы ахвярам вайны (Беларуская грамада) у Барнауле
    Нацыянальная грамадская арганізацыя. Створана ў пачатку 1918 г. для дапамогі бежанцам Першай сусветнай вайны. Асноўнымі задачамі арганізацыі былі абарона матэрыяльных і юрыдычных інтарэсаў беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў, культурнаасветная работа сярод іх. Старшыня — М. Бліадуха. Супрацоўнікі камітэта падтрымлівалі кантакты з прадстаўнікамі камітэтаў дапамогі бежанцам іншых нацыянальнасцей. У 1918 г. камітэт уваходзіў у Міжнародны камітэт бежанцаў у Сібіры (размяшчаўся ў Барнауле). Дзейнічаў у складаных умовах Грамадзянскай вайны, таму быў вымушаны неаднаразова прыпыняць аказанне дапамогі бежанцам. У канцы 1920 г. дзейнасць камітэта была спынена канчаткова.
    Юры Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
    Беларускаэстонскае згуртаванне БЭЗ
    Грамадскакультурная арганізацыя беларусаў у г. Йыхві. Створана на аснове Згуртавання беларусаў КохтлаЯрве, якое існавала да 1991 г. БЭЗ афіцыйна зарэгістравана 21 мая 1991 г. Старшыні — Уладзімір Дзехцярук, Маргарыта Астраумава. Мэта згуртавання — спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культурнай, рэлігійнай агульнасці; развіццё сувязей з суайчыннікамі за мяжой; азнаямленне эстонцаў з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі; наладжванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з гаспадарчымі структурамі Беларусі.
    Згуртаваннем праводзіцца значная культурнаасветна работа — адзначаюцца нацыянальныя беларускія і эстонскія святы, гадавіны значных гістарычных падзей, угодкі выдатных дзеячаў культуры; праводзяцца Дні беларускай культуры, вечарыны, віктарыны, канцэрты, сустрэчы, знаёмствы з мастацкімі калектывамі “Васілёк” (ЗША), “Юнацтва”, “Скарыначка” (Беларусь); удзел ў выстаўках творчага аб’яднання беларусаўмастакоў Балтыі “Маю гонар” (з 1992 г.) і выстаўцы мастакоў у СаўтРыверы (1993, ЗША); арганізуюцца краязнаўчыя вандроўкі па Беларусі, Эстоніі, Расіі. Дзеці эстонскіх беларусаў удзельнічалі ў конкурсе дзіцячага малюнка ў СаўтРыверы (1994 г.) 3 1994 г. наладжаны творчыя сувязі з аб’яднаннем “МЭЯ” (Мастацтва. Экалогія і Я. Гомель). У рамках праграмы па прапагандзе беларускай культуры ў Эстоніі наладжаны 4 выставы гомельскіх мастакоў.
    У 1995 г. БЭЗ арганізавала прэзентацыю зборніка вершаў і апавяданняў У. Дзехцерука “Сярод белых эстонскіх начэй”. 3 мая 1992 г. на хвалях Эстонскага радыё існуе беларуская праграма. Пры згуртаванні закладзена бібліятэка.
    Беларускаэстонскае згуртаванне прымала ўдзел у стварэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” (1990), падтрымлівае сталыя сувязі з Беларускім таварыствам “Радзіма”, беларускімі арганізацыямі замежжа. Сябры згуртавання прынялі ўдзел у рабоце Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету (1993,1997), сходзе беларусаў блізкага замежжа (1992), з’езда беларусаў краін Балтыі (1994), I сустрэчы беларускай моладзі свету (1994).
    Анфіса Ляднёва
    Беларускае аб’яднанне студэптаў
    Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) заснавана ў 1981 г. у Варшаве студэнтамібеларусамі вышэйшых навучальных устаноў. Да канца 1981 г. налічвала каля 500 прыхільнікаў у Варшаве і Беластоку. Галоўныя мэты арганізацыі: інтэграцыя студэнцкай моладзі беларускай нацыянальнасці ў грамадства Польшчы, папулярызацыя беларускай культуры, вывучэнне ўласнай гісторыі і традыцый, захаванне помнікаў беларускай гісторыі і матэрыяльнай культуры, выдавецкая і турыстычная дзейнасць, арганізацыя сустрэч, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў. У канцы мая 1981 г. Міністэрства навукі, вышэйшай адукацыі і тэхнікі адмовіла Б AC у афіцыйнай рэгістрацыі. Пасля ўвядзення 13 снежня 1981 г. у Польшчы ваеннага становішча дзейнасць арганізацыі была спынена. 3 1982 г. працавала нелегальна. У лістападзе і снежні 1981 г. выданы тры нумары бюлетэня “Апошнія паведамленні БАС”. № 1 і 2 былі распаўсюджаны ў студэнцкіх асяродках Варшавы і Беластока, № 3 быў канфіскаваны ўладамі.
    У 1981 г. па ініцыятыве БАС адбыўся першы беларускі студэнцкі рэйдвандроўка “Залатая восень”, які паклаў пачатак пешым рэйдам беларускай моладзі на Беласточыне з мэтай вывучэння роднага краю. У 1981 г. таксама ўпершыню былі праведзены “ Атрасіны” для студэнтаўбеларусаў першага курса, якія праводзяцца да нашых дзён
    53
    Арганізацыі, установы, падзеі
    у Варшаве і Беластоку. 3 1982 г. беларускія студэнты праводзілі сваю дзейнасць у рамках Рады культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці, якая існавала пры Цэнтральнай радзе культуры згуртавання польскіх студэнтаў у Варшаве. У 19831990 гг. гэтая Рада выдавала часопіс “Сустрэчы” —другі пасля тыднёвіка “Ніва” афіцыйны беларускі часопіс у Польшчы пасля Другой сусветнай вайны (выйшла 13 нумараў). У 19861991 гг. у “Ніве” друкавалася старонка беларускіх студэнтаў “Прысутнасць”, якая з’яўлялася раз у месяц і была прысвечана актуальным праблемам жыцця і дзейнасці студэнтаўбеларусаў у Польшчы. У сярэдзіне 1980х гг. дасягнула росквіту турыстычная дзейнасць беларускіх студэнтаў у Польшчы, праводзіліся пешыя рэйдывандроўкі беларускай моладзі па Беласточчыне (‘'Падарожжа” і інш.). 3 1984 г. штогод праводзіцца самы маштабны рэйд — “Бацькаўшчына”, шлях якога праходзіць праз вёскі і мястэчкі амаль усёй Беласточчыны. Беларускія студэнты ў 19831990 гг. выдалі 3 зборнікі беларускіх песень, сярод якіх “Слоўнік беларускага студэнта” (1983), “Чараўніца” (1989), а таксама многа адозваў, дэкларацый, паштовак, газетаднадзёнак, рэйдавых маршрутных газет і інш. У сакавіку 1987 г. у БельскуПадляшскім адбыўся з’езд беларускіх студэнтаў, які арганізавала Рада культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці. Ен прыняў пастанову аб стварэнні самастойнай беларускай студэнцкай арганізацыі ў Польшчы, абмеркаваў пыташіі аховы духоўных і матэрыяльных помнікаў беларускай культуры на Беласточчыне. 26 сакавіка 1988 г. быўутвораны арганізацыйны камітэт БАС. 29 лістапада 1988 г. аб’яднанне афіцыйна зарэгістравана польскімі дзяржаўнымі ўладамі і стала другой пасля Беларускага грамадскакультурнага таварыства беларускай арганізацыяй у Польскай дзяржаве пасля Другой сусветнай вайны. Першы з’езд БАС адбыўся ў Беластоку 17 снежня 1988 г. На ім быў прыняты статут арганізацыі, вызначаны яе кіруючыя органы — Усеагульны сход і Галоўная рада. Галоўная рада знаходзілася ў Варшаве, а з 1991 г. — у Беластоку. 3 1988 г. арганізацыю ўзначальвалі Я. Вапа, У. Пац, Б. Кучынская. У 1989 г. апублікаваны 3 нумары “Апошніх паведамленняў БАС” — бюлетэня Галоўнай рады, які адлюстроўваў дзейнасць аб’яднання, змяшчаў матэрыялы, прысвечаныя пытанням беларускай гісторыі і культуры ў Польшчы. Мясцовымі арганізацыямі БAC з’яўляюцца гуртк, якія дзейпічаюць у вышэйшых навучальных установах Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна, Ольштына, гурток студэнтаўбеларусаў з Польшчы працуе ў ЗША. Беларускае аб’яднанне студэнтаў з’яўляецца ініцыятарам шматлікіх грамадскакультурных мерапрыемстваў, у тым ліку фестывалю музыкі беларускай моладзі “Басовішча”, які праводзіцца штогод, (з 1990 г.) і ў якім прымаюць удзел маладзёжныя музычныя калектывы з Беласточчыны і Беларусі, святкавання Купалля, дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (з 1985), конкурсаў сярод вучняў беларускіх ліцэяў на лепшае веданне беларускай мовы і літаратуры. 3 1991 г. БАС з’яўляецца членамзаснавальнікам Рады беларускіх арганізацын у Польшчы, яно ўдзельнічала ў стварэнні Беларускага дэмакратычнага аб’яднання, Беларускага гістарычнага таварыства і некаторых інш. грамадскапалітычных і культурнаасветных арганізацый беларусаў у Польшчы. У 1995 г. клопатамі Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку пабачыла свет кніга актыўных дзеячаў БАС С. Іванюка і Я. Вапы “Беларускі студэнцкі рух у Польшчы ў 19811992 гг.”, прысвечаная гісторыі стварэння і дзейнасці арганізацыі. У 1994 г. надрукавана кніга В. Харужага “Беларускі пазацэнзурны друк у Польшчы 19811990 гг ”, значная частка матэрыялаў якой таксама прысвечана пытанням гісторыі БАС.
    Ларыса Языковіч
    Бсларускае вольнаэканамічнае таварыства у Петраградзе
    Існавала з кастрычніка 1918 да 1920 г. Створана пры садзейнічанні Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята і беларускай секцыі РКП(б). Мела мэтай спрыяць развіццю навукі, культуры і народнай гаспадаркі Беларусі. Пасяджэнні арганізацыйнага бюро пастварэнні таварыства адбыліся 14 чэрвеіія і 14ліпеня 1918 г. Былі распрацаваны статут таварыства (за аснову прынялі статут Беларускага навуковакультурнага таварыства ў Маскве з дапаўненнем задач эканамічнага характару) і зварот “Да вывучэння Беларусі” за подпісамі М. Аўсянага, Я. Канчараі А. Вазілы. Першае ўрачыстае пасяджэнне таварыства адбылося 13 кастрычніка 1918 г., прысутнічала 27 чал. Былі заслуханы даклады “Задачы і мэты таварыства” (Р. Каўшыла), “Аб прафесіянальнай адукацыі ў краі” (Аўсяны), “Да пыташія пра стварэнне ўпраўлення меліярацыйных і агракультурных работ на Беларусі” (Я. Канчар), “Пра стан народнай гаспадаркі на Беларусі” (А. Вазіла), “Пра сучасны стан школы на Беларусі” (Дз. Сабалеўскі). У праўленне таварыства ўвайшлі акадэмік Я. Карскі, прафесар П. Жуковіч (ганаровыя сябры), Я. Канчар (старшыня праўлення), М. Аўсяны, А. Вазіла, П. Міклашэўскі, М. Сабалеўскі, Дз. Сабалеўскі, П. Бывалькевіч (члены праўлення), А. Сержпутоўскі, Ф. Баліцкі, У. Півавараў, 1. Пятровіч (Я. Нёманскі), П. Савініч, 1. Хвядчэня, 3. Баранчык. ПаводлесведчанняСержпутоўскага, урабоцетаварыствапрымалітаксама ўдзел акадэмікі С. Альдэнбург і А. Шахматаў. 22 лістапада 1918 г. праўленне абмеркавала пытанні пра выданне навуковага часопіса “Белоруссня”, зборніка беларускіх прыказак Сержпутоўскага, стварэнне ў Петраградзе Беларускага пачатковага політэхнікума, арганізацыю ўпраўлення меліярацыйных і агракультурных работ, стварэнне бібліятэкі. Звесткі пра дзейнасць таварыства ў 19191920 гг. фрагментарныя. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца кнігі з пячаткай бібліятэкі таварыства.
    Вігаль Скалабан
    54
    Арганізацыі, установы, падзеі
    “Беларускае выдавецкае таварыства”ўЛатвіі
    Існавала ў Рызе ў 19261934 гг. Мела на мэце пашырэнне асветы і нацыяльнай самасвядомасці сярод беларусаў Латвіі. Асаблівую ўвагу ўдзяляла выпуску літаратуры па палітычных і адукацыйных праблемах, гісторыі Беларусі (кнігі і брашуры “Беларусы ў Латвіі”, “Беларусы ў Літве”, “Беларусь у мінулым і сучасным” К. Езавітава, “Вялікае апрашчэнне ці вялікае ўдасканаленне?” А. Галынца). Тыражом 500 экз. выдала зборнік вершаў маладых беларускіх паэтаў у Латвіі “Першы крок”, куды ўвайшлі вершы В. Ашурка, А. Баркоўскага, А. Бартуля, Э. Вайвадзіша, В. Вальтара, Я. Ванага, Я. Воркуля, Кастусёнка (К. Езавітава), В. Казлоўскай, В. Сахаравай. Убачылі свет таксама апавяданні “Леснікова сена” В. Вальтара, “Франкеец Кілон” А. Упіта (у перакладзе з латышскай мовы), брашуры “Пяцігоддзе Дзвінскай беларускай дзяржаўнай гімназіі” С. Сахарава, “Юбілейны нарыс дзейнасці Таварыства “Бацькаўшчына” К. Езавітава, “Дзесяцігоддзе 1ай Рыжскай беларускай асноўнай школы” С. Сіцько. Выпускала педагагічную літаратуру (“Як вучыць дзяцей у новай школе?” А. Луцкевіча), падручнікі на беларускай мове і ў перакладзе з латышскай, у тым ліку “Беларуская школа: Першая пасля лемантара кніга для чытання” (1926), “Наша крыніца: Чытанне для беларускіх школ у Латвіі” (1927) і інш., “Беларусь у мінулым і сучасным: Канспэкт пазашкольныму працаўніку для лекцыяў з чароўным ліхтаром” К. Езавітава (1929), “Праграмы беларускай пачатковай школы ў Латвіі 19251926 гг.”. Выйшлі “Папулярныя нарысы па тэорыі кааперацыі” К. Пажыткова, беларускія кнігікалендары С. Сахарава. Выдавала часопіс “Беларуская школа ў Латвіі”. Выпусціла каля 20 нумароў. Закрыта ў сувязі з устанаўленнем у Латвіі аўтакратычнага праўлення К. Ульманіса.