Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
44
Агулыіыя артыкулы
Барацьба за “спадчыну Рурыкавічаў”, якая пачалася паміж Вялікім Княствам Літоўскім (пазней Рэччу Паспалітай) і Маскоўскай дзяржавай ў канцы XV ст. і працягвалася з перапынкамі да канца XVII ст. выклікала прымусовую эміграцыю. Перш за ўсё ў лік “эмігрантаў па прымусу” ўваходзілі ваеннапалонныя. Другой крыніцай прымусовай эміграцыі была дэпартацыя мірнага населыііцтва з тэрыторый, захопленых у час вядзення баявых дзеянняў. Вывезеныя людзі становіліся рабаміхалопамі і рассяляліся ў межах Маскоўскай дзяржавы. Буйнамаштабныя высяленні прымяняліся ў адносінах да беларускага насельніцтва у час Лівонскай вайны 15641583 гг., вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам 16541667 гг. і Паўночнай вайны 17001721 гг. Асобы, перамешчаныя з Беларусі, рассяляліся ў Маскве (у верасні 1672 г. для іх была створана асобая Мяшчанская слабада, якая падпарадкоўвалася Пасольскаму прыказу), Яраслаўлі, Пераяслаўлі, Растове, Кастраме, Углічы, Паволжы, Прыкам’і, Прыураллі. У канцы XVIXVII ст. перасяленцы з Беларусі актыўна ўдзелыйчалі ў асваенні ўсходніх раёнаў Маскоўскай дзяржавы (Сібіры, Далёкага Усходу, Чукоткі, Камчаткі). У другойпаловеХУХУІІ ст. выхадцы з Беларусі (Пётр Мсціславец, Сімяон Полацкі, Ілля Капіевіч і інш.) спрыялі азнаямленню насельніцтва Маскоўскай дзяржавы з дасягненнямі еўрапейскай культуры. Дзясяткі майстроў з Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і іншых беларускіх гарадоў удзельнічалі ў будове храмаў і палацаў у Маскоўскай дзяржаве. Амаль цалкам беларускім па сваім складзе быў калектыў палацавага тэатра, сфарміраванага ў 1673 г. па распараджэнню цара Аляксея Міхайлавіча (акцёры набіраліся ў Мяшчанскай слабадзе).
У першай палове XVII ст. выхадцы з беларускіх зямель трапілі на тэрыторыю каланіяльнай Амерыкі (у сучасныя ЗША і Канаду). У другой палове XVIII ст. эмігранты з Беларусі ўдзелыіічалі ў барацьбе паўночнаамерыканскіх калоній за незалежнасць ад Англіі (найбольш вядомым у гэтых адносінах стаў Т. Касцюшка).
Беларуская эміграцыя канца XVIII ст. — 1870х гг. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. перамяшчэнні насельніцтва з этнічна беларускіх зямель у іншыя рэгіёны імперыі (у цэнтралыіыя раёны Расіі, Сібір, Казахстан, Прыбалтыку, Украіну, Крым, на Каўказ і Далёкі Усход) фармальна праходзілі ў межах адзінай дзяржавы і не патрабавалі ад перасяленцаў змены падданства. Сапраўднымі эмігрантамі у перыяд з канца XVIII ст. да 1917 г. былітолькітыя, хто высяляўся за межы Расійскай імперыі.
У канцы XVIII ст. 1870х гг. беларуская эміграцыя мела выразна палітычны характар. За мяжу ад’язджалі ўдзельнікі паўстанняў 1794, 18301831, 18631864 гг., асобы, якія выступілі на баку Напалеона I падчас вайны 1812 г., члены рэвалюцыйных таварыстваў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў 18201870х гг. Дакладныя лічбы пра колькасць тых, хто пакінуў Бацькаўшчыну, прывесці цяжка з прычыны адсутнасці адпаведных статыстычных даных. Магчыма, колькасць выхадцаў з тэрыторыі Беларусі ў агульнай эміграцыйнай плыні, якая складалася з ураджэнцаў Польшчы, Літвы і Украіны, дасягала некалькіх тысяч чалавек. У складзе эмігрантаў пераважалі асобы шляхецкага паходжання (пераважна з сярэдняй і дробнай шляхты), каталіцкага ці грэкакаталіцкага веравызнання, ураджэнцы заходняй і цэнтральнай частак Беларусі (Віленская, Гродзенская і Мінская губ.). Найбольш масавай і дэмакратычнай па сваім складзе была эміграцыя 1860х гг., у складзе якой з’явіліся мяшчане і нават сяляне. Асноўная частка эмігрантаў перасялілася ў Францыю, асобныя дзеячы знайшлі прытулак у Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, ЗША, Швейцарыі, дзяржавах Германіі і Італіі. У гэты час выхадцы з беларускіх зямель звычайна далучаліся да польскіх эміграцыйных устаноў і не праяўлялі сябе як асобная частка эміграцыі са сваім нацыянальным абліччам. Толькі ў 1864 г. выхадцы з літоўскіх і беларускіх зямель стварылі ў Парыжы Літоўскае таварыства і звярнуліся да Польскага эміграцыйнага цэнтра з прапановай пераўтварыць таварыства ў самастойны Літоўскі замежны камітэт, аднак палякі з гэтай прапановай не пагадзіліся і таварыства было вымушана спыніць сваю дзейнасць. Прадстаўнікі гэтай эміграцыйнай хвалі працавалі ў галіне адукацыі і культуры (М.К. Агінскі, Ф. Дзеружынскі, А. Міцкевіч, Г. Дмахоўскі, Н. Орда, А. Рыпінскі), праславіліся ў галіне навукі і тэхнікі (I. Дамейка, К. Ельскі, I. Граковіч), уключыліся ў вызваленчы і рэвалюцыйны рух на еўрапейскім і амерыканскім кантынентах (Т. Касцюшка, В. Гарноўскі, В. Урублеўскі, 3. Мінейка, У. Борзабагаты, А. Трусаў, М. Судзілоўскі і інш.).
Масавая эміграцыя з Беларусі ў 1880х 1917 гг. Асабліва значныя памеры эмігранцкі рух з Беларусі набыў у канцы XIX пачатку XX ст., калі, у адрозненне ад папярэдніх эміграцыйных хваляў беларускае насельніцтва пачало выходзіць за мяжу пераважна па эканамічных матывах. Галоўнай прычынай выезду на чужыну было сялянскае малазямелле і неразвітасць на Беларусі буйной прамысловасці. Людзі ехалі на чужыну з мэтай заробку грошай, каб, вярнуўшыся, купіць кавалак зямлі, абзавесціся гаспадаркай. Эміграцыя па палітычных матывах была параўнальна нешматлікай і назіралася толькі у час рускаяпонскай вайны 19041905 гг. і расійскай рэвалюцыі 19051907 гг. Першымі пачалі пакідаць Беларусь у пошуках лепшай долі жыхары Ашмянскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні (у 1883 г,). У 1890х гг. сталі выязджаць за мяжу жыхары Мінскай губерні. 3 Віцебскай і Магілёўскай губерняў насельніцтва перасялалася за мяжу пасля 1905 г. у сувязі з правядзеннем сталыпінскай аграрнай рэформы. Да 1914 г. найбольшая колькасць эмігрантаў паходзіла з Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Дакладную лічбу эмігрантаў прывесці цяжка з прычыны адсутнасці адпаведных статыстычных звестак. Большасць даследчыкаў лічыць, што з канца XIX ст. да 1914 г. Беларусь пакінула не менш за 500 тыс. чалавек. Галоўным чынам эмігранты накіроўваліся ў Германію, Данію (эміграцыя ў гэтыя краіны мела сезонны характар), ЗША, Бразілію, Аргенціну і Канаду. У складзе эмігрантаў пераважалі мужчыны ва узросце 1835 гадоў, фізічна моцныя, але неадукаваныя і некваліфікаваныя. Выезд з сямействам быў у гэты час для беларусаў з’явай рэдкай.
45
Агульныя артыкулы
На характар эміграцыі ўплывала тое, што ўрад Расійскай імперыі ставіўся да адыходу беларускіх работнікаў адмоўна і імкнуўся затрымаць іх у межах імперыі. Да 1917 г. замежны адыход па сутнасці быў неўрэгуляваны ў прававых адносінах, нязменнай заставалася складаная працэдура афармлення неабходных выязных дакументаў. Па гэтай прычыне значная частка беларускага насельніцтва выходзіла за мяжу тайна. 3 1906 г. расійскі ўрад некалькі змяніў свае адносіны да эмігрантаў: пачалася распрацоўка закона аб выездзе за мяжу з мэтай заробку, прыняты меры па спрашчэнні працэдуры выезду і зніжэнні кошту замежных пашпартоў. Расійскія параходныя кампаніі (“ВосточноАзнатское пароходство”, “Добровольный флот”) былі прыцягнуты да перавозкі эмігрантаў. Асноўная іх маса перасялялася ў ЗША, дзе выкарыстоўвалася на цяжкіх, некваліфікаваных работах (вугальныя шахты, сталеліцейныя заводы, работа на будоўлях і фермах). Адпрацаваўшы некалькі (звычайна 35) гадоў, работнікібеларусы вярталіся на радзіму (зразумела, пры спрыялыіых абставінах, бо праца эмігрантаў часта была небяспечнай для жыцця і шкоднай для здароўя). Падобны характар мела эміграцыя ў Аргенціну. У Канадзе і Бразіліі эмігранты з Беларусі асядалі на зямлі, бо ўдзельнічалі ў каланізацыйным руху. Нягледзячы на даволі значную дыяспару, беларусы не здолелі заявіць за мяжой аб сябе у нацыянальным плане з прычыны незавершанасці працэсу станаўлення беларускага этнасу. Звычайна людзі, якія пакінулі Бацькаўшчыну да Першай сусветнай вайны, разглядалі беларускасць як рэгіяналізм у рускай ці польскай (у залежнасці ад веравызнання) супольнасці і далучаліся да эканамічных, палітычных, культурных і рэлігійных арганізацый, якія стваралі ў замежжы іншыя народы (часцей за ўсё рускія і палякі) і асіміляваліся ў іх. Дзеці беларусаў, калі іх бацькі заставаліся на чужыне, цалкам страчвалі сувязь са сваёй этнічнай радзімай. Эміграцыя была практычна адарвана ад беларускага нацыянальнага руху на этнічнай радзіме, у сувязі з чым большасць беларускіх грамадскіх дзеячаў у пачатку XX ст. (у т. л. А. Луцкевіч, В. Ластоўскі) разглядалі эміграцыйны рух як шкодны для Беларусі. Толькі асобныя дзеячы (напрыклад, рэдактар і выдавец “Нашай нівы” А. Уласаў) лічылі, што з эмігрантамі трэба працаваць як з асобнай катэгорыяй беларускага насельніцтва. Спробы арганізаваць за мяжой беларускія ўстановы, якія рабіліся да 1914 г. (дзейнасць А. Сянкевіча ў Балціморы ў 1910 г., В. Татарчыка ў НыоЙорку ў 19131914 гг., заснаванне ў 1913 г. у ГрандРэпідз, штат Мічыган, Таварыства беларусаў і маларосаў) не былі паслядоўнымі. Толькі пасля Першай сусветнай вайны беларусы пачалі ствараць на чужыне свае суполкі, арганізацыі, клубы, як гэта рабілі іншыя народы. У пачатку XX ст. частка беларускіх эмігрантаў (пераважна ў ЗША) належала да замежных прафсаюзаў і нават удзелы іічала ў стварэнні прафсуполак. Далучаліся яны і да палітычных арганізацый (напрыклад, беларускія эмігранты ўваходзілі ў Федэрацыю саюзаў рускіх рабочых, якая была створана анархістамі і дзейнічала ў Чыкага і іншых гарадах ЗША). Выезд за мяжу меў добрыя вынікі для беларусаў, паколькі эмігранты маглі пазнаёміцца з больш дасканалымі прыладамі працы, яе арганізацыяй, пачыналі пашыраць свой кругагляд, цікавіцца газетамі, кнігамі і тэатрам, набывалі вопыт арганізаванай барацьбы за свае інтарэсы. Вялікай падмогай для хатняй гаспадаркі былі і заробленыя за мяжой грошы, бо напярэдадні Першай сусветнай вайны толькі з ЗШ А беларускія эмігранты штогод высылалі на радзіму па 300500 руб.
Першая сусветная вайна істотна паўплывала на развіццё эміграцыйных працэсаў у Беларусі. Баявыя дзеянні ў Еўропе перакрылі традыцыйныя шляхі зносін Беларусі з заакіянскімі краінамі — праз Прыбалтыку, Германію і АўстраВенгрыю. На радзіму можна было трапіць толькі праз Архангельск або Далёкі Усход і Сібір. Працяглыя марскія падарожжы сталі небяспечнымі зза разгорнутай Германіяй у 1915 г. падводнай вайны. Значная частка беларускіх мужчын была мабілізавана ў рускую армію. Такім чынам, эмігранцкі рух з Беларусі быў перапынены, да 1917 г. адбывалася толькі павольнае вяртанне на радзіму тых эмігрантаў, якія пакінулі яе да 1914 г. У час Першай сусветнай вайны пачалося збліжэнне паміж эмігрантамі і свядомай беларускай інтэлігенцыяй. У чэрвені 1916 г. беларускія дзеячы ў Вілыіі звярнуліся да суайчыннікаў праз газету “Гоман” з заклікам арганізавацца і аказаць Беларусі палітычную падтрымку.