• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Першая хваля масавай працоўнай міграцыі беларускага насельніцтва ў іншаэтнічныя рэгіёны Расійскай імперыі (усходняя) і за яе межы (заходняя) пракацілася на рубяжы ХІХХХ стст. Яна ўзмацніла працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамі Бацькаўшчыны. Да Першай сусветнай вайны па эканамічных прычынах толькі ў Сібір з Беларусі перасялілася больш за 700 тыс. (пераважна сяляне), за межы Расіі — 500600 тыс. чалавек (пераважна ў ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, краіны Заходняй Еўропы). У 1914 г. зарэгістравана першае супольнае Таварыства беларусаў і маларосаў (ЗША, штат Мічыган). У рускіх асяродках ЗША і Канады беларусы складалі значную частку, былі заснавальнікамі многіх праваслаўных цэркваў, прыходаў, удзельнікамі грамадскакультурнага жыцця.
    Першая сусветная вайна 19141918 гг., Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г., германская і польская акупацыі Беларусі выклікалі значны адток беларускага насельніцтва на Усход Расіі (246 тыс. бежанцаў і эвакуіраваных пасля не вярнуліся на радзіму), вываз ваеннапалонных у Германію, выезд больш 120 тыс. чалавек у Літву, Латвію, Эстонію, Чэхаславакію, Турцыю і інш. Краіны. За мяжой з’явілася першая арганізаваная палітычная эміграцыя (урад і вайсковыя фарміраванні БНР, кіраўніцтва партыі беларускіх эсэраў). Працоўная (сялянская) эміграцыя звязана з выездам у Амерыку і Еўропу (каля 180250 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі, якія знаходзіліся пад уладай Польшчы). Найбольшай актыўнасцю і нацыянальнакультурнай дзейнасцю ў міжваенны перыяд вызначалася беларуская дыяспара ў Літве, Латвіі, Чэхаславакіі, ЗША, Францыі, Аргенціне (існавалі таварыствы, нацыянальны друк, асвета). 3 БССР у 19261938 гг. у іншыя рэгіёны СССР перасялілася больш 600 тыс. чалавек (планавы набор рабочай сДы,дэпартацыі, палітычныя рэпрэсіі і інш.). Рассеяныя па абшарах дзяржавы беларусы стварылі дзесяткі грамадскіх, культурнаасветных арганізацый, якія ў 1930я гады былі знішчаны ўладамі.
    У выніку Другой сусветнай вайны амаль 1,5 млн. беларусаў эвакуіравалася на Усход і толькі трэць з іх вярнулася ў БССР; у ліку савецкіх ваеннапалонных за мяжой апынуліся сотні тысяч беларусаў; 385 тыс. чалавек вывезена ў
    37
    Агульныя артыкулы 
    Германію на прымусовую працу. Да сакавіка 1946 г. у СССР рэпатрыіравана 520 тыс. беларусаў. Аснову беларускай дыяспары склалі таксама члены беларускіх арганізацый, устаноў, вайсковых фарміраванняў на акупіраванай тэрыторыі, якія выехалі на Захад. Пасля вайны пры адсутнасці свабоднага ўезду і выезду з СССР беларуская дыяспара папаўнялася нязначна. Рэгулярпы прыток беларусаў і выхадцаў з Беларусі ў заходнія краіны выявіўся ў канцы 1980х гадоў. У 19881991 гг. атрымалі дазвол на эміграцыю з БССР на Захад 74тыс. чалавек, а ў 19921999 гг. больш за 69тыс. жыхароў Беларусі. (у Ізраіль, ЗША, Германію, Аўстралію, Польшчу, Канаду). На 1999 г. па неафіцыйных звестках, каля 500 тыс. беларусаў пражывала ў ЗША, каля 100 тыс. — у Канадзе, дзесяткі тысяч у Аргенціне, Бразіліі, Францыі, Бельгіі, Германіі, а таксама ў новых цэнтрах беларускай дыяспары Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Прыкладна 250400 тыс. беларусаў Беласточчыны апынуліся ў Польшчы пасля вызначэння пасляваенных дзяржаўных граніц. Пасля распаду СССР і ўтварэння на яго абшарах новых незалежных дзяржаў у іх апынулася больш за 2 млн. беларусаў. У наступныя гады вызначылася тэндэнцыя іх вяртання на Бацькаўшчыну, хоць хутка выявілася і запавольванне гэтага працэсу ў сувязі з пагаршэннем сацыяльнаэканамічнага становішча Беларусі, адсутнасцю пэўнай дзяржаўнай падтрымкі рэпатрыяваных суродзічаў, цяжкасцю ўладкавання. У 19921999 гг. Беларусь прыняла з новых незалежных дзяржаў 408 тыс. асоб, з якіх амаль 188 тыс. беларусы. За гэты час сюды перасяліліся амаль 210 тыс. жыхароў Беларусі, у тым ліку ў Расію  155 тыс., Украінубольш 37 тыс., краіны Балтыі  5,2 тыс., Казахстан  4,3 тыс. Беларусы сярод іх складалі адносна невялікую частку.
    На постсавецкай прасторы цяпер сканцэнтравана пераважная большасць усіх замежных беларусаў. На 1999 г. у Расіі іх больш 1 млн. 100 тыс. чалавек, на Украіне больш 400 тыс., Казахстане— 170тыс., Латвіі—амаль ЮОтыс., Літве — 50 тыс., Эстоніі — 25 тыс. і г. д. Частка беларускай дыяспары, што жыве на памежных з Рэспублікай Беларусь тэрыторыях з’яўляецца карэнным насельніцтвам на гэтых землях. Духоўнай асновай нацыянальнага самавызначэння, праявай самабытнасці, адметнасці сталі створаныя ў замежжы працай і ахвярнасцю многіх беларусаў грамадскія, палітычныя, асветнакультурныя, навуковыя, рэлігійныя арганізацыі, суполкі мастакоў, нацыянальны друк і асвета, культурныя цэнтры, музеі і архівы, мастацкія калектывы, пабудаваныя храмы. За мяжой дзейнічаюць Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская праваслаўная царква ў юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярха, Беларускія каталіцкія (уніяцкія) місіі ў Чыкага, Лондане, Парыжы. Царкоўнарэлігійнае жыццё на нацыянальнай аснове складваецца і на постсавецкім абшары (Масква, Вільнюс, Рыга). Захаванню нацыянальнай свядомасці, пашырэнню звестак пра беларусаў спрыяюць Беларускаамерыканскае задзіночанне, Беларускае нацыянальнае аб’яднанне, Беларускі кангрэсавы камітэт, Беларускаамерыканская рада ў Чыкага (усе ў ЗША), Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі, Згуртаванне беларусаў Канады, Федэрацыя беларускіх арганізацый у Аўстраліі, Беларускі хаўрус у Францыі, жаночыя, маладзёжныя і інш. Арганізацыі; правядзенне традыцыйных сустрэч беларусаў Паўночнай Амерыкі (з 1952 — 25 сустрэч), Аўстраліі (з 1976 — 13 сустрэч); перыядычны друк, у т. л. штомесячная газета “Беларус” (у ЗША ў 1980я гады выходзіла 15 выданняў на беларускай мове). Нацыянальнакультурныя, сацыяльнапалітычныя інтарэсы беларусаў Польшчы выказваюць палітычная партыя Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, Беларускае аб’яднанне студэнтаў і іншыя таварыствы, згуртаваныя ў Раду беларускіх арганізацый і Беларускі Саюз, Беларускае грамадскакультурнае таварыства, газета “Ніва”, часопіс “Беларускі гістарычны сшытак” і інш. 3 канца 1980х гадоў пачаўся працэс нацыянальнакультурнага гуртавання беларусаў СССР. Аб дынаміцы іх арганізацыйнага аб’яднання на постсавецкай прасторы сведчыць грамадская культурнаасветная дзейнасць у 2000 г. больш 100 беларускіх суполак, таварыстваў, згуртаванняў, цэнтраў у Расіі, на Украіне, Малдове, Латвіі, Літве, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Арменіі, Узбекістане. Выдаюцца газеты “Рунь” (Вільнюс), і “Прамень” (Рыга). Цэнтры навуковакультурнага жыцця беларускай дыяспары: Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў НьюЙорку, Англабеларускае таварыства, Бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане, філіял Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Таронта (Канада), Вялікалітоўскі Фонд імя Л. Сапегі, фонд імя П. Крачэўскага (ЗША), асацыяцыя “Беларускія перспектывы” (Францыя). Ажыцяўляецца праект стварэнпя Цэнтра беларускіх даследаванняў у Францыі з удзелам нацыянальнай дыяспары і нашчадкаў беларусаўэмігрантаў.
    Асяроддзе замежпых беларусаў вылучала сваіх вядомых людзей у розных галінах навукі, мастацтва, грамадскага жыцця, рэвалюцыйнага руху. Сярод іх —дыпламаты (I. Гашкевіч), вучоныя (А. Адамовіч, Я. Запруднік, А. Калубовіч, А. Каўка, В. Кіпель, Б. Кіт. I. Любачка, А. і Я. Мірановічы, 1. Прыгожын, Я. Садоўскі, С. Станкевіч, У. Сядура, В. Тумаш, Ю. Туронак, П. Урбан, Я. Шыраеў, У. Юзвюк і інш.), спевакі (М. ЗабэйдаСуміцкі, П. Конюх, Б. Данчык), кампазітары (М. Равенскі, М. ШчаглоўКуліковіч), паэты і пісьменнікі (Н. Арсеннева, А. Барскі, Э. Вайвадзіш, А. Кірвель, У. Клішэвіч, 1. Ласкоў, А. Салавей, I. Снарская, М. Сяднёў, Я. Чыквін, В. Швед, С. Яновіч і інш.), мастакі (А. АхолаВало, М. Давыдзюк, В. Жаўняровіч, П. Мірановіч, М. Наўмовіч, I. РагалевічДудко, Г. Русак, Т. Стагановіч, Л. Тарасевіч, 3. Чайкоўскі, У. Шыманец, I. ШыманецСурвіла і інш.).
    Партыйнадзяржаўныя колы Беларусі доўгія гады ў адносінах да беларускай дыяспары вялі палітыку яе непрызнання, ізаляцыі ад бацькаўшчыны, расколу па ідэалагічных адзнаках, русіфікацыі. Створаная ў пасляваенны час беларуская секцыя Савецкага камітэта “За вяртанне на Радзіму” (1955) і Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой (1964, з 1976 — Беларускае таварыства “Радзіма”) трымалі сувязь толькі з кіраўніцтвам тых арганізацый, якія лаяльна ставіліся да сацыялістычнага ладу. Ігнараваліся нацыянальнакультурныя патрэбы суродзічаў у іншаэтнічных раёнах СССР. 3 пачаткам працэсаў дэмакратызацыі, нацыянальнага адраджэння,
    38
    Агульныя артыкулы
    палітычных і эканамічных рэформ узніклі ўмовы для пераасэнсавання ролі беларускай дыяспары. 3 канца 1980х гадоў новыя грамадскія рухі ў Беларусі (БНФ, ТБМ і інш.) сталі ініцыятарамі ўсталявання з ёй сталых зносін. Істотныя змены ў адносінах беларускай дыяспары, у т. л. і на дзяржаўным узроўні, пачаліся, калі Беларусь атрымала незалежнасць. Дзейнічае Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” (з 1990), падтрымку ўрада атрымалі яго ініцыятывы агульнанацыялалыіага маштабу — Першы сход беларусаў блізкага замежжа (снежань 1992), Першы з’езд беларусаў свету (ліпень 1993). У 1997 г. адбыўся Другі з’езд беларусаў свету. У 1999 г. створана асацыяцыя “Святло Радзімы”.
    У замежжы палітычныя апаненты кіраўніцтву Беларусі гуртуюцца вакол Рады БНР, стварылі Кааліцыю ў падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі (ЗША), Беларускі цэнтр (Бельгія), Віленскі цэнтар грамадскіх ініцыятываў “Дэмакратыя дзеля Беларусі”. 3 1996 г. у Варшаве выдаюцца “Беларускія ведамасьці”, часопіс “Эпоха”.
    Вырашэнню праблем беларускай дыяспары спрыялі прыняцце Закона аб грамадзянстве (1991), Закона аб парадку выезду і ўезду (1993), уключэнне ў шэраг падпісаных Беларуссю міжлародлых дагавораў (з Расіяй, Польшчай, Украінай, Кыргызстанам, Казахсталам і інш.) артыкулаў аб магчымасці свабоднага выяўлення, захавання і развіцця суайчыннікамі этнічнай, культурнай, моўлай, рэлігійнай самабытнасці, прыняцце дзяржаўнай праграмы “Беларусы ў свеце”, стварэнне Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ, які займаецца і справамі дыяспары.
    Галіпа Сяргесва
    Дэпартацыя
    Дэпартацыя (лацінскае deportatio — літаральна вываз) — выгнанне, прымусовае высяленне асоб з месца пастаяннага жыхарства па сацыяльных, палітычных, рэлігійных і іншых матывах. Прымяняецца як мера крымінальнага ці адміністрацыйнага пакарання “сацыяльнанебяспечных” асоб з абмежаваннем свабоды перамяшчэння на ловым месцы. У праве — тэрмін для абазначэння асобных відаў ссылкі.