Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У выніку рэпрэсій 3050х гг. і палітыкі русіфікацыі беларускія школы і культурныя арганізацыі на Смаленшчыне былі закрыты. Сёння арганізаванага беларускага жыцця на Смаленшчыне няма. Беларускай праблематыкай займаецца некалькі навукоўцаў. Найбольш актыўны з іх — Мікалай Ількевіч, які апублікаваў кнігу пра М. Гарэцкага, некалькі артыкулаў у альманаху “Годы”, удзельнічаў у беларусазнаўчых канферэнцыях у Мінску.
Ліяна Азаранка (Смаленск)
Беларусы ў Башкортастане. У Рэспубліцы Башкортастан пражывае каля 25 тысяч беларусаў. У ліпені 1998 г. створаны Рэспубліканскі нацыянальнакультурны цэнтр беларусаў Башкортастана. Асноўная яго мэта — захаванне і развіццё нацыянальнай культуры сярод беларусаў рэспублікі. Асноўная дзейнасць цэнтра засяроджваецца вакол сістэматычных публікацыі матэрыялаў пра Беларусь у перыядычных выданнях Башкортастана, правядзення выставак мастакоў Беларусі, стварэння беларускай бібліятэкі, набыцця твораў беларускіх мастакоў для карцінных галерэй у раённых цэнтрах, стварэння Дома рамёстваў. Найбольш актыўнымі дзеячамі цэнтра з’яўляюцца В. Бабенка, дырэктар Інфармацыйнага цэнтра пры філіяле Маскоўскага гуманітарнага інстытута славянскіх моваў, намеснік старшыні Дзяржсходу Башкортастана па нацыянальных пытаннях; А. Міхальчанка, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры на кафедры беларускай мовы і літаратуры пры філіяле Маскоўскага гуманітарнага інстытута славянскіх моваў. Узначальвае цэнтр В. Рамановіч, былы дырэктар завода. У дзвюх гімназіях цэнтра Іглінскага раёна Башкортастана ўведзена выкладанне беларускай мовы як няпрофільнай.
Ніна Пегухова
Беларусы ў Карэліі. У 1990 г у Карэліі пражывала 57 тыс. беларусаў. Большасць з іх прыехалі туды пасля Другой сусветнай вайны (для параўнання: да Кастрычніцкай рэвалюцыі толькі некалькі дзесяткаў іх жыло ў Карэліі). Працавалі яны пераважна на лесараспрацоўках. 3 пачатку 1960х беларусы пачалі пакідаць рэспубліку, іх колькасць і доля адносна іншых нацыянальнасцей сталі скарачацца (так, у 1989 г. яны складалі ўсяго 7 % агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі).
У 1990 г. створана Беларускае культурнае таварыства Карэліі. На пасяджэнні яго арганізацыйнага камітэта старшынёй быў выбраны беларускі спявак Лявон Габрусёнак. Мэтамі Беларускага культурнага таварыства з’яўляюцца актывізацыя нацыянальных кантактаў на культурнай аснове—літаратурнай і мастацкай, у прыватнасці. Пачынальнікі таварыства імкнуцца захаваць беларускую мову, забяспечыць маладое пакаленне кнігамі і падручнікамі на роднай мове. Праўда, у Карэліі паступова сціраюцца адрозненні паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія насяляюць рэспубліку.
Свяглана Сачанка
33
Агульныя артыкулы
Беларусы ў Комі. У рэспубліцы Комі жыве каля 27 тысяч беларусаў. Сярод іх — нашчадкі былых ахвяр “кулацкай ссылкі”, палітычных рэпрэсій 30 40х гг. Але асноўная іх частка трапіла сюды ў пасляваенныя гады, калі разбуранай краіне патрэбны былі вугаль і нафта, газ і драўніна. Мпога тут выпускнікоў былога Мінскага лесатэхнічнага інстытута. Яны працавалі на адказных пасадах у лясной прамысловасці, у леспрамгасах. Як і ўсюды, беларусы тут вельмі паважаныя людзі. 1х выбіраюць дэпутатамі, на розныя кіруючыя пасады. Гэта, напрыклад, генеральны дырэктар AT “Аптгандаль” Г. Набокіх, намеснік міністра ўнутраных спраў В. Бабошын.
У наш складаны час, калі не кожны можа наведаць свой родны край, беларусы Комі, каб не забыць сваю мову, гісторыю, культуру, ствараюць нацыянальныя арганізацыі. Вясіюй 1996 г. у Сыктыўкары была зарэгістравана нацыяналыіакультурная арганізацыя “Беларусы”. Асноўная яе мэта—захаванне самабытнай культуры, традыцый беларускага народа. Старшынёй савета арганізацыі быў абраны Аркадзь Крупенька, былы міністр мясцовай прамысловасці Комі, а цяпер пенсіянер, удзельнік Другога з’езду беларусаў свету. Прыязджаў у Беларусь і ў складзе ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Комі.
Арганізацыі дыяспары існуюць у Саснагорску (3200 асоб), Ухце (1500 асоб). У Саснагорску жыве Георгій Усцілоўскі, актыўны член мясцовага “Мемарыяла”, дэлегат Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету, член Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету. Ён у 1993 г. стварыў ва Ухце беларускую суполку “Бацькаўшчына”. He шкадуючы сіл і сваёй пенсіі, увесь час ён праводзіць у архівах, каб адшукаць звесткі аб рэабілітаваных ураджэнцах Беларусі. Іх прозвішчы друкаваліся ў перыядычных беларускіх выданнях. Г. Усцілоўскі з’яўляецца аўтарам кнігі “Саснагорскі мемарыял” (Сыктыўкар, 1996).
Прадстаўнікі беларускіх суполак ў Рэспубліцы Комі прысутнічалі пры падпісанні пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю па стварэнню Саюза, заключэнні пагаднення паміж Комі і Беларуссю, удзельнічалі у падрыхтоўцы да візіту Прэзідэнта Беларусі ў Комі, арганізацыі выстаўкі беларускай тэхнікі Белаўтамаза. У рэспубліканскіх газетах надрукаваны артыкулы “Беларусы аб’ядноўваюцца пакуль адзін з адным”, “Беларуская аўтаномія Комі”, “Радзіма адна — Беларусь” і інш.
Найбольш вядомыя беларусы ў Комі — П. Галавачоў, выпускнік Мінскага лесатэхнічнага інстытута, працаваў 22 гады дырэктарам лесаперапрацоўчага камбіната ў Сыктыўкары, Ганаровы работнік народнай гаспадаркі Комі, выдатнік народнай адукацыі РСФСР; В. Бабошын, намеснік міністра ўнутраных спраў рэспублікі; I. Ізмалкоў, саліст тэатра оперы і балета; В. Вашчылка, намеснік кіраўніка адміністрацыі Рэспублікі; Л. Палянская, начальнік упраўлення культуры г. Сыктыўкара; Н. Гайшук, намеснік пракурора таго ж горада; В. Кузняцоў, намеснік генеральнага дырэктара “Комінафта”.
Ніна Петухова
Беларусы ў Якуціі (Рэспубліка Саха). Ужо ў шэрагах першых заваёўнікаў Якуціі былі беларусы, якія мелі найменне “польскіх і літоўскіх людзей”. Потым беларусы траплялі туды як сасланыя ўдзельнікі паўстанняў, як чыноўнікі, што накіроўваліся туды на работу, ці як людзі, што шукалі лепшай долі. Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. зафіксаваў у Якуціі 7 беларусаў, 427 палякаў (сярод іх былі праваслаўныя), 30225 рускіх (з іх 23 католікі). Гэта азначае, што беларусы пры перапісе ўвайшлі ў лік іншых народаў. Перапіс 1926 г. фіксуе беларусаў ужо ў колькасці 21 чал. (палякаў 160 чал., рускіх 30156) і адзначае ў іх асяроддзі самы малы працэнт (28 %) валодання роднай мовай з усіх народаў, што ў той час насялялі Якуцію. Савецкі час у гісторыі Якуціі адзначыўся тым, што вялікая колькасць беларусаў была выслана туды ў лагеры сістэмы ГУЛ АГа, шмат беларусаў прыехала на будоўлі, на “асваенне паўночных тэрыторый” і г. д. Перапісы насельніцтва засведчылі ў гэтыя гады няўхільны прырост беларускага насельніцтва ў Якуціі: 1959 г. — 2548 чал., 1970 г. — 4090 чал., 1979 г. — 6769 чал., 1989 г. — 9900 чал. Па перапісе 1989 г. беларусы занялі па колькасці пятае месца сярод насельнікаў рэспублікі.
Большая колькасць беларусаў пражывае ў гарадах Нерунгры (1693 чал.), Якуцк (1657 чал.), Мірны (472 чал.), а таксама ў УсцьЯнскім (808 чал.), Мірнінскім (803 чал.), Алданскім (722 чал.), Аймяконскім (601 чал.), Ленскім (494 чал.) раёнах Якуціі.
3 беларускіх суполак нейкі час існавала беларускае зямляцтва “Віцяблянка”. 24 кастрычніка 1990 г. было зарэгістравана Беларускае культурнаасветнае таварыства “Суродзіч”, якое перастала існаваць са смерцю пісьменніка 1. Ласкова ў 1994 г.
Алесь Баркоўскі (Якуцк)
Беларусы ў Эстоніі
Беларусаў у Эстоніі налічваецца каля 20 тыс. Прыблізна 10 тыс. з іх жывуць у сталіцы, Таліне. Праблемы, з якімі сутыкаюцца эстонскія беларусы, датычаць забеспячэння правоў чалавека ва ўмовах незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Беларусы Эстоніі патрабуюць, каб іх дзеці маглі вучыцца на роднай мове, знаёміцца з гісторыяй, культурай, звычаямі зямлі сваіх продкаў. Ёсць у мясцовых беларусаў іншыя пытанні, не абумоўленыя захаваннем нацыянальнай адметнасці: атрыманне грамадзянства, працаўладкаванне, падтрымка міжэтнічных і міжнародных кантактаў.
34
Агульныя артыкулы
Пэўная колькасць беларусаў пасялілася ў Эстоніі пасля абвяшчэння ёю суверэнітэту. 3 канца 1980х гадоў дзеля таго, каб палегчыць гэтай нацыянальнай меншасці змаганне за свае правы, пры дапамозе эстонскага ўрада створаны шэраг беларускіх арганізацый. Прешай сярод іх было згуртаванне беларусаў у КохтлаЯрве (1989), затым пачалі дзйнічаць БеларускаЭстонскае згуртаванне (БЭЗ узнікла ў 1991 г., штабкватэра месціцца ў г. Йыхві — блізка КохтлаЯрве), Беларускі культурны цэнтр “Бацькаўшчына” (з 1994 г. у Таліне), Таварыства беларускай культуры, суполкі “Лёс”, “Грунвальд”. Існуе ў Эстоніі таксама Цэнтр дзелавога супрацоўніцтва з іншымі народамі. Прызнаныя лідэры беларускага нацыянальнага руху ўЭстоніі: М. Астраумава, В. Галавашкіна, Т. Галкоўская, Л. Глімакова, 1. Дрозд, У. Дзехцярук, 3. Клыга, Г. Корка, С. Разанка, Р. Рэвут, С. Сотчанка, Л. Чыкальская, М. Юрэня і многія інш.
Самай актыўнай і шматлікай (каля 100 чалавек) з’яўляецца нацыянальная арганізацыя з назвай БЭЗ, якую ўзначальваюць М. Астраумава, У. Дзехцярук, 3. Клыга. Яна мае дакладна вызначаную мэту дзейнасці (абарона законных правоў эстонскай часткі беларускага этнасу), шляхі вырашэння пастаўленых задач. Працу бэзаўцаў характарызуюць дальнабачнасць і прафесіяналізм. За апошнія некалькі гадоў БЭЗ і інш. Беларускія арганізацыі ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах: традыцыйным эстонскім свяце “Спатканне”, фестывалі нацыянальных меншасцяў “Ліра”, стварэнні аб’яднання беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар”, Другой канферэнцыі па культуры і адукацыі беларускага замежжа, што праходзіла ў Мінску ў 1996 г. і інш. Пры БЭЗе арганізаваны невялікі фальклорны ансамбль (ён шукае, вывучае народныя песні), праводзіўся конкурс дзіцячых малюнкаў; сябры згуртавання выдалі паэтычны зборнік У. Дзехцерука “Сярод белых эстонскіх начэй” (1996), наладзілі падарожжы на веласіпедах па краіне і блізкім замежжы — Літве, Латвіі, Беларусі, шмат дапамаглі мнагадзетным сем’ям, пенсіянерам, беларускім дзецямчарнобыльцам і сіротам. У Гомелі ўдзельнікі БЭЗа арганізавалі гастролі Эстонскага маладзёжнага хору з г. Пюсі. БЭЗ яшчэ ў 1995 г. выступіў з ініцыятывай аб стварэнні пры старшыні мясцовага павета “круглага стала” па справах нацыянальных меншасцей. 3 гэтым беларускім аб’яднаннем падтрымліваюць сувязі падобная ж сябрына Літвы, латвійскі “Світанак”, беларускія суполкі Таліна, СанктПецярбурга і інш. Рэспублік і гарадоў былога Савецкага Саюза, краін Захаду. Цесныя сяброўскія стасункі ўсталяваліся ў БЭЗа з амерыканскімі беларусамі.