Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Белнацком і беларускія секцыі РКП(б) у рэчышчы бальшавіцкай палітыкі абаранялі інтарэсы беларусаў у РСФСР, выяўлялі інтарэсы той іх часткі, што імкнулася да нацыянальнадзяржаўнага самавызначэння беларускага народа на платформе савецкага ладу і ў саюзе з РСФСР, бралі ўдзел у падрыхтоўцы абвяшчэння ССРБ (БССР). Канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), якая адбылася ў Маскве 2123 снежня 1918 года, прызнала неабходным стварэнне Часовага рабочасялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б) (старшыня 3. Жылуновіч), якому даручыла склікаць Усебеларускі з’езд камуністаў і заснаваць нацыянальны партыйны цэнтр. Гэта падштурхнула ЦК РКП(б) да вырашэння пытання аб утварэнні БССР і КП(б)Б, нягледзячы на супрацьдзеянне як у цэнтры, так і ў кіраўніцтве ПаўночнаЗаходняга абкома РКП(б), абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (А. Мяснікоў, К. Ландар, В. Кнорын і інш.), якія выступалі супраць ідэі беларускай дзяржаўнасці, лічылі гэта сепаратызмам. 25 снежня 1918 года на сумесным экстранным пасяджэнні калегіі Белнацкома прадстаўнікамі цэнтральнага бюро секцый РКП(б) і Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б) вызначаны спіс кандыдатаў у Часовы ўрад Савецкай Беларускай Рэспублікі. Цэнтральнае бюро беларускіх секцый дэлегавала прадстаўнікоў на абласную партыйную канферэнцыю ў Смаленск, якая абвясціла сябе 1м з’ездам КП(б)Б (3031 снежня 1918). Ад беларускіх секцый 3. Жылуновіч і I. Лагун увайшлі ў склад Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Па рашэнню ЦК РКП(б) на Ім з’ездзе КП(б)Б было пракламавана ўтварэнне БССР, у Часовы рабочасялянскі ўрад ад Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б) увайшлі 3. Жылуновіч (старшыня), У. Фальскі, Я. Дыла, Д. Чарнушэвіч, А. Квачанюк, А. Чарвякоў, 1. Пузыроў, Ф. Шантыр.
У студзені 1919 года, неўзабаве пасля абвяшчэння БССР, паводле рашэння ЦК РКП(б) усходнія этнічныя беларускія тэрыторыі былі далучаны да РСФСР (Віцебская, Магілёўская, Смаленская губерніі). У адносінах да карэннага насельніцтва гэтых зямель працягвалася палітыка русіфікацыі, а раз’яднанасць этнічнай тэрыторыі (па Рыжскай дамове 1921 года паміж Расіяй і Польшчай у склад апошняй уключана Заходняя Беларусь) парушыла натуралыіае развіццё нацыянальнапалітычных гірацэсаў, аказала негатыўны ўплыў на працэсы нацыянальнай кансалідацыі.
29
_____________________________Агульныя артыкулы
Беларусы ў расійскіх рэгіснах СССР (19221991). Дзяржаўная палітыка СССР садзейнічала рассяленню беларусаў у іншаэтнічных раёнах краіны. 1х прытоку ў РСФСР спрыяў планавы набор рабочай сілы ў аддаленыя і цяжкія для жыцця і працы раёны Поўначы, на новабудоўлі Урала, Сібіры. Значная колькасць беларусаў знаходзілася ў Расіі на сваіх этнічных землях ад студзеня 1919 г. — толькі ў 1924 г. БССР вярнулі 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, а ў 1926 г. — Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Але частка ўсходнебеларускіх зямель засталася ў складзе РСФСР. Паводле перапісу 1926 г. за межамі Беларусі ў СССР знаходзілася 602,5 тыс. яе ўраджэнцаў (галоўным чынам сялян), з іх 320 тыс. — у Сібіры і на Далёкім Усходзе. У Заходняй вобласці (з 1937 г. — Смаленскай) пражывала 83 тыс. беларусаў, у Ленінградскай вобласці — 55 тыс., Маскве і Маскоўскай вобласці — 42 тыс. чал. У 19261939 гг. з БССР, насельніцтва якой складала каля 5 млн. чалавек, выехалі 617 тыс. чал. (пераважна жыхары сельскай мясцовасці), у тым ліку большасць з іх у РСФСР. Пры гэтым значная доля беларусаў была пераселена прымусова. У канцы 1920 пачатку 1930х гг. у РСФСР былі высланы многія прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, абвінавачаныя ў так званым “нацыяналдэмакратызме”. Масавыя дэпартацыі з Беларусі ажыццяўляліся ў ходзе суцэльнай калектывізацыі, палітычных рэпрэсій 1930х гг. (гл. арт.Дэпаргацыя).
У 1920я гг. пад уплывам нэпа і беларусізацыі прыпэўным садзейнічанні дзяржаўных органаў БССРі РСФСР на абсягах апошняй актывізавалася нацыянальная дзейнасць беларусаў, найперш на сваіх этнічных землях. Каардынацыяй і кіраваннем сістэмай нацыянальнай адукацыі і культурнаасветных устаноў займалася Беларускае цэнтралыіае бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР. Дзейнічалі беларускія секцыі пры Віцебскім (19211924), Смаленскім (19221923, 19251927), Гомельскім (1921 пач. 1927) губернскіх аддзелах народнай асветы. У 1920х гг. у месцах кампактнага пражывання беларускага насельніцтва (Смаленшчына, Заходняя Сібір і Далёкі Усход) функцыянавалі дзесяткі беларускіх школ, клубаў, хатчытальняў і інш. Беларусізацыя школ першай ступені Заходняй вобласці дасягнула 36 %. 3 1930 г. пачалі работу Руднянскі беларускі педагагічны тэхнікум і беларускі рабфак у Смаленску.
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны актыўную культурнаасветную і навуковую работу ў Расіі разгарнулі беларускія зямляцтвы, якія дэкларавалі лаяльнасць да савецкай улады: смаленскае і гомельскае, Беларуская культурнанавуковая асацыяцыя пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі ў Маскве, беларускія асацыяцыі ў Ленінградзе, Смаленску, ГорыГорках. Дзейнічала Цэнтральнае бюро беларускіх студэнцкіх арганізацый у Маскве. У 1921 г. у Маскве адкрыта беларуская опернадраматычная студыя пры MX AT. Беларуская песенная камісія пры Маскоўскім інстытуце музычнай навукі апрацавала і гарманізавала 250 беларускіх народных песень. Улады імкнуліся падпарадкаваць сабе нацыянальнакультурную дзейнасць, перавесці яе ў рэчышча афіцыйнай ідэалогіі. У процівагу існуючым беларускім асацыяцыям з 1929 г. партыйнакамсамольскія органы БССР ініцыявалі стварэнне беларускіх студэнцкіх зямляцтваў на аснове пралетарскай ідэалогіі і паходжання з БССР. Пры фінансавай і матэрыяльнай падтрымцы ўлад у 1920я гг. існавалі Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва ў Маскве, беларускія зямляцтвы ў Варонежы, Волагдзе, Казані, Ленінградзе, РастовенаДоне, Саратаве, Смаленску, Томску, якія стваралі беларускія бібліятэкі, гурткі беларускай мовы і гісторыі. У 19241930 гг. у Маскве дзейнічала Таварыства палітычных эмігрантаў з Заходняй Беларусі (аддзяленні ў Смаленску і Уладзіміры). Але паступова беларускі пралетарскі зямляцкі рух губляў нацыянальную аснову, моцна ідэалагізаваўся. Разам з набыткамі выявіліся і яўныя цяжкасці ў развіцці беларускага культурнаасветнага руху: недахоп сродкаў, падрыхтаваных кадраў, невысокі ўзровень, безадказнасць мясцовых выканаўцаў палітыкі беларусізацыі, а ў многіх месцах — негатыўнае стаўленне ці нават супраціўленне гэтаму працэсу мясцовага партыйнадзяржаўнага кіраўніцтва, органаў народнай асветы, пасіўнасць саміх беларусаў, іх слабое самаўсведамленне.
Пры рэзкай змене палітычнага і нацыянальнага курсаў у СССР на рубяжы 2030 гг. дзейнасць нацыянальных грамадскіх арганізацый была прызнана нямэтазгоднай. Ліквідацыя нацыянальнакультурнай аўтаноміі беларусаў у Расіі на этнічных землях паскорыла працэсы іх асіміляцыі. Запаволілася, а затым і зусім спынілася беларусізацыя ў іншаэтнічных рэгіёнах Расіі. У другой палове 30х гг. былі ліквідаваны апошнія нацыянальныя арганізацыі — Беларускі клуб у Маскве (1936), Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе (1937).
У гады Вялікай Айчыннай вайны, калі Беларусь стала важнейшым плацдармам ваенных дзеянняў, ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана звыш 1,5 млн. чал., а таксама больш за 120 буйных прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, вядучых творчых калектываў. Эвакуіраванае насельніцтва працавала ў прамысловасці, на чыгунцы, у сельскай гаспадарцы, навуковых установах РСФСР. Пад Масквой з 1943 г. аднавіў дзейпасць Беларускі дзяржаўны універсітет, у Яраслаўлі — Мінскі медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння вайны шмат эвакуіраваных засталося на Урале, у Паволжы, Сібіры, іншых рэгіёнах РСФСР. Пачаўся новы масавы прыток перасяленцаў з Беларусі праз сістэму аргнабора. 3 1946 да 1963 г. такім чынам выехала 530 тыс. чалавек, большасць з якіх асела ў Расійскай Федэрацыі. Так, у Карэліі яны склалі 11 % усяго насельніцтва і 15 % сельскіх жыхароў (1959). Пасля вайны перасяленні ў аддаленыя раёны Расіі мелі і прымусовы характар: дэпартацыя многіх з тых, што па розных прычынах засталіся на акупаванай тэрыторыі і добраахвотна ці прымусова супрацоўнічалі з немцамі, каго ваеннае ліхалецце занесла за мяжу (ваеннапалонныя, остарбайтэры, андэрсаўцы), высяленні з заходніх абласцей БССР заможных сялян (“кулакоў”) у сувязі з ажыццяўленнем тут прымусовай калектывізацыі.
30
Агульныя артыкулы
Далейшую дынаміку міграцыі беларусаў у РСФСР адлюстроўваюць наступныя лічбы: іх колькасць у 1959 г. — 844 тыс., 1970 г. — 964 тыс., 1979 г. — 1 млн. 52тыс., 1989 г. — 1 млн. 206 тыс. чал. Калі ў 1959 г. беларусы складалі 0,7 % усіх жыхароў Расіі, то ў 1989 — 0,8 %. У гэты час каля 80 % іх пражывала ў гарадах. Такая вялікая прысутнасць беларусаў з усіх сацыяльных слаёў стала вынікам партыйнадзяржаўнай палітыкі стымулявання ўнутрыдзяржаўнай міграцыі (вярбоўкі, грамадскія заклікі на новабудоўлі, планавае размеркаванне выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў).
У еўрапейскай частцы Расіі найбольш шматлікія і кампактныя беларускія асяродкі да канца 80х гг. склаліся ў Маскве і Маскоўскай вобл. (каля 130 тыс.), СанктПецярбургу і Ленінградскай вобл. (больш за 127 тыс.), Калінінградскай вобл. (каля 74 тыс.), Карэліі (55,5 тыс.), Краснадарскім краі (37 тыс.).
Аб масавым прытоку беларускага насельніцтва ў Сібір і на Далёкі Усход, яго ўдзеле ў асваенні гэтых рэгіёнаў сведчыць тое, што ў Іркуцкай вобл. Іх асела каля 74 тыс., Цюменскай — 49 тыс., Краснаярскім краі — каля 34 тыс. Сотні тысяч інжынернатэхнічнай інтэлігенцыі і рабочых удзельнічалі ў сацыяльнаэканамічным развіцці Сібіры і паўночных раёнаў Расіі. Нямала беларусаў і іх нашчадкаў займалі ў РСФСР значныя дзяржаўныя пасады, сталі кіраўнікамі прадпрыемстваў, грамадскімі і культурнымі дзеячамі, вядомымі вучонымі (дыпламат А. Грамыка, даследчык Арктыкі акадэмік О. Шміт, заснавальнік геліябіялогіі Л. Чыжэўскі, гісторык М. Улашчык, псіхолаг Л. Выгоцкі, матэматык I. Брайцаў, А. Маліноўскі заклаў фундамент новай навукі — кібернетыкі, сусветную вядомасць набыў авіяканструктар П. Сухі).
У адпаведнасці з курсам на збліжэнне і зліццё нацый савецкія ўлады ігнаравалі нацыянальнакультурныя патрэбы беларусаў, як і інш. Народаў СССР. У рэгіёнах РСФСР адсутнічалі праявы арганізаванай нацыянальнай беларускай дзейнасці, а нацыянальныя асяродкі не мелі ні маральнай, ні матэрыяльнай падтрымкі з боку ўлад БССР. Гэта стала адной з прычын іх паскоранай асіміляцыі. He толькі нашчадкі, але і многія перасяленцы ў першым пакаленні запісваліся рускімі. Паводле перапісу 1989 г. беларускую мову роднай лічылі ад 28 % да 37 % беларусаў у Расіі. Але большасць з іх працягвалі захоўваць пэўныя этнічныя прыкметы: беларускае вымаўленне, адметнасці ў харчаванні, веданне народных традыцый, культуры. На пачатку 1970х гг. з’явіліся першыя нефармальныя (створаныя па ініцыятыве знізу) культурныя суполкі ў Маскве: Клуб аматараў “Песняроў”, часовыя студэнцкія гурткі ў маскоўскіх ВНУ, якія мелі характар зямляцтваў.