• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Ларыса Языковіч
    Беларусы ўРасіі (Расійскай Федэрацыі)
    Ранняя міграцыя. Перасяленні ў сярэднія вякі з беларускіх княстваў (Полацкага, Тураўскага і інш.) на землі Паўночнай і ПаўночнаУсходняй Русі цяжка прасачыць. Але можна меркаваць, што рознабаковыя сувязі з Наўгародскай, УладзіміраСуздальскай і іншымі землямі спрыялі міграцыі сюды жыхароў беларускіх зямель. Ранняя міграцыя вызначалася і дынастычнымі шлюбамі. Умацаванню палітычных сувязей зямель садзейнічалі шлюб сына Юрыя Далгарукага Усевалада з дачкой віцебскага князя Усяслава ў 1175 г., шлюб князя ўладзімірасуздальскага
    25
    ____________________Агулыіыя артыкулы
    Аляксандра (Неўскага) з дачкой полацкага князя Брачыслава ў 1238 г. У бітве са шведскімі рыцарамі на Няве (1240) мужна змагаўся палачанін Якаў, які знаходзіўся на службе пры двары Аляксандра Яраслававіча.
    Міграцыя з бсларускіх зямель ВКЛ у Маскоўскую дзяржаву. Насельніцтва эті іічііых беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага перасялялася ў гарады і княствы Паўночнай і ПаўночнаУсходняй Русі, а затым — у Маскоўскую дзяржаву па эканамічных, палітычных, рэлігійных і інш. Прычынах, масава выводзілася ў палон у ходзе войнаў. Нанперш сюды выязджалі пакрыўджаныя ці незадаволеныя палітыкай вялікіх князёў прадстаўнікі пануючага саслоўя са сваімі войскамі і сялянамі, а таксама тыя, хто пацярпеў паражэнне ў дынастычнай барацьбе за ўладу. У 1265 г. у Пскоў з дружынан уцёк удзельнік змовы супраць Міпдоўга князь Доўмант, які ўзначаліў барацьбу пскавіцян і наўгародцаў супраць нямецкага ордэна. Князь тураўскі і пінскі Нарымунт Гедымінавіч у 1333 г. атрымаў Ладагу і Арэшак “в кормленне”, а карэльскую зямлю “в отчпну м деднну”. Полацкі князь Андрэй, які адмовіўся прысягаць вялікаму князю ВКЛ Ягайлу, выехаў у Маскоўскае княства, дзе ўзначаліў “войско велнкое з полацкіх і пскоўскіх воінаў і дапамог маскоўскаму князю Дзмітрыю выйграць Кулікоўскую бітву. Пад кіраўніцтвам мсціслаўскага князя Сямёна Лунгвена (у 1389—1407 гг. — намеснік у Ноўгарадзе) былі разбіты шведскія войскі на Няве (1392). У Маскоўскае княства перасяліўся ў 1408 г. сапернік вялікага князя ВКЛ Вітаўта северскі князь Свідрыгайла, многія баяры. У XIVXV стст. Шматлікія дынастычныя шлюбы пэўным чынам уплывалі на прамаскоўскую палітычную арыентацыю часткі праваслаўнай знаці ВКЛ. Пашырэнню міграцыі на ўсход спрыяла атрыманае паводле прывілею 1447 г. права князёў, рыцараў, шляхты і баяр пакідаць ВКЛ. Права ж усіх свабодных людзен на выезд за мяжу прадугледжвалі Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. (за выключэннем “непрыяцельскіх краін”).
    Маскоўская дзяржава, якая з канца XV ст. пачала змаганне за “еднненне” пад сваёй уладай усходнеславяііскіх зямель (Старажытнай Русі), заахвочвала сепаратысцкія памкненні праваслаўнай знаці ВКЛ. У 8090я гг. XV ст. пераходы праваслаўных феадалаў на бок Масквысталі частымі. Пасля выкрыцця ў 1481 г. змовы супраць Казіміра IV, на чалеякой стаяліслуцкі князь М. Алелькавіч, Ф. Бельскі і адзінз князёў Гальшанскіх, яеўдзельнікі і прыхілыіікі перасяліліся ў Маскоўскую дзяржаву (Навасельскія, Адоеўскія і інш.). 3 канца XV ст. перамяшчэнні на ўсход, найперш прымусовыя, былі выкліканы пераходам ад памежных канфліктаў да адкрытай барацьбы за сферы ўплыву на землях Старажытнай Русіпаміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ (войны 14921494, 15001503, 15071508, 15121522, 15341537 гг.). У час першай з гэтых войнаў з памежных раёнаў ВКЛ перабеглі “на службу” ў Маскву князі С. Варатынскі, М. Мязецкі, A. і В. Бялеўскія, А. Вяземскі са сваімі ўдзеламі. Паводле заключанага ў 1494 г. мірнага дагавора ВКЛ прызнала ўсе “ад’езды” і страціла Вяземскае княства і землі ў басейне Верхняй Акі. Пераходы памежных князёў разам з дварамі , баярамі, слугамі пад уладу Масквы справакавалі ваенны канфлікт 15001503 гг. На службу да Івана III тады перабеглі князі С. Бельскі, В. Шамячыч, С. і I. Мажайскія і інш. Вярхоўскія і чарнігавасеверскія князі. ВКЛ не дамаглося вяртання “здрадцаў”, а да Маскоўскайдзяржавы адышлі 29 гарадоў і 70 валасцей, у тым ліку Бранск, Чарнігаў, Гомель і інш. У 1508 г., пасля задушэння мецяжу супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I Старога, у Маскву выехалі кпязі Міхаіл, Іван і Васіль Глінскія і іх блізкія паплечнікі. Вялікі князь маскоўскі Васіль III заключыў у красавіку 1508 г. з мяцежнікамі пагадненне аб сумесных ваенных дзеяннях і выкарыстаў іх для заваявання беларускіх зямель і заключэння выгаднага яму міру. Міюгія з беглай знаці набылі ў Маскоўскім княстве значны ўплыў, знаходзіліся ў блізкім сваяцтве з вялікакняжацкімі, а потым і царскімі родамі (Патрыкеевічы, Бельскія, Глінскія і інш.). Глінская стала жонкай Васіля III. Пасля смерці мужа яна была рэгентам Рускай дзяржавы пры сваім малалетнім сыне — вялікім князі Іване IV. Набліжанымі да яго сталі сыны В. Глінскага. Адзін з іх (Юрый) быў у ліку ініцыятараў абвяшчэння Івана IV першым расійскім царом.
    Акрамя праваслаўнай знаці ВКЛ на ўсход беглі і сяляне, гараджане, выводзіліся захопленыя ў ходзе ваенных дзеянняў палонныя, якія затым прымалі ўдзел у заваяванні і асваенні новых зямель. Так, у сібірскім паходзе Ермака (1582) удзельнічалі каля 300 выхадцаў з ВКЛ, сярод якіх былі і палонныя з беларускіх зямель. Удзельнічалі яны і ў разгроме хана Кучума ў 1598 г. Сярод першых пасяленцаў Цюмені, Табольска, Тары у канцы XVI ст. было нямала жыхароў ВКЛ, у тым ліку з беларускіх зямель.
    Праз выхадцаў з Беларусі ў Расію пашыраліся здабыткі еўрапейскай асветы і культуры XVI ст. А некаторыя перасяленцы пакінулі прыкметны след у развіцці рускай грамадскай думкі і асветы. Добра адукаваны беларускі шляхціц I. Перасветаў, які з 1539 г. жыў у Маскве, стаў адным з ідэйных натхняльнікаў рэформ Івана IV. Далучэнню Маскоўскай дзяржавы да кнігадрукавання спрыялі I. Фёдараў (Федаровіч), род якога паходзіў з Беларусі, і беларус П. Мсціславец: на прывезеным з ВКЛ друкарскім абсталяванні яны выпусцілі першыя дакладна датаваныя ў Маскоўскай дзяржаве кнігі “Апостал” (1564) і два выданні “Часоўніка”, па якіх навучалі грамаце.
    Беларусы ў Расіі XVII—XVIII стст. Значны рост перасялепняў у Расію ў канцы XVIXVII ст. быў выкліканы ўзмацненнем прыгонніцкай эксплуатацыі сялян у ВКЛ, нацыянальнарэлігійным прыгнётам беларускага населыйцтва ў канфедэратыўнай дзяржаве — Рэчы Паспалітай. Маскоўская дзяржава заахвочвала іміграцыю беларусаў як “йскошіо русскнх” для асваеішя новых заваяваных на ўсходзе рэгіёнаў, давала прытулак беглым (а многім прыгонным і волю), прымала іх на службу (як і палонных, якія прысягнулі на вернасць), аказвала нават пэўную матэрыяльную падтрымку. 3 улікам значнай колькасці перасяленцаў царкоўны сабор 1620 г. прыняў спецыяльную пастанову аб перахрышчванні беларусаў, “вяртанні іх ва ўлонне сапраўднай веры”.
    26
    Агульныя артыкулы
    Шляхта, рамеснікі, гандляры, сяляне масава выводзіліся з беларускіх зямель у глыбінныя раёны Расіі ў ходзе яе войнаў з Рэччу Пасталітай (16321634, 16541667). Так, летам 1633 г. у Томску з’явілася вялікая група лнтовскнх людей”, у тым ліку выхадцаў з Мсціслаўскага, Крычаўскага, Аршанскага, Магілёўскага і інш. Паветаў. У час вайны 1654—1667 гг. жыхары беларускіх зямель прымусова перасяляліся пад Маскву, у іншыя цэнтральныя раёны, а найбольш — у Паволжа, Урал і Сібір. У баярына М. Чаркаскага з Арзамаскага павета ў 70я гг. XVII ст. налічвалася больш за 800 сялян з Беларусі. Масавы характар набыў захоп беларусаў у маскоўскі палон рускімі служылымі людзьмі. На расійскіх абсягах паявіліся ўжо і асобныя пасяленні. Па царскаму ўказу 1672 г. у Маскве з беларусаў была заснавана Мяшчанская (Новамяшчанская) слабада, якая падпарадкоўвалася пасольскаму прыказу. Па звестках гісторыка Р. Лешчалкі, у 70я гг. XVII ст. утварыліся беларускія слабоды ў Верхатур і. У XVIII ст. працягвалася фарміраванне ў Сібіры воінскіх падраздзяленняў з беларусаўваеннапалонных. Выхадцы з ВКЛ у першай палове XVIII ст. заснавалі каля 20 вёсак з 200 вядомых на той час у Томскім павеце.
    Прыкметная прысутпасць беларускага насельніцтва ў Расіі абумовіла значны ўплыў яго на развіццё некаторых галін яе матэрыялыіай і духоўнай культуры. Перасяленцы садзейнічалі сельскагаспадарчаму асваенню Паволжа і Сібіры, а “служнвая лптва” — замацаванню на новых заваяваных Расіяй тэрыторыях. Некаторыя перасяленцы займалі высокія дзяржаўныя пасады, сталі военачальнікамі, заснавальнікамі купецкіх родаў. Нацыянальнарэлігійны ўціск (наступленне каталіцызму) абумовілі арыентацыю на Маскву ў першай палове XVII ст. вядомых беларускіх пісьменнікаў, адукаваных праваслаўных святароў, манахаўкніжнікаў, якія звязалі свой лёс з Расіяй. Значны ўплыў на развіццё рускай культуры, асветніцтва, кнігадрукавання аказалі Сімяон Полацкі, паэты А. Белабоцкі і Ф. Газвінскі, вучоны і літаратар Е. Славінецкі, Куцеінская літаратурная школа на чале з ігуменам I. Труцэвічам. Клопатамі Сімяона Полацкага ў Маскве з’явіліся новыя для Расіі асветніцкія ўстановы: свецкая Верхняя друкарня, прыватны кнігазбор і славянагрэкалацінская акадэмія. Важным асяродкам асветы стала вывезеная па загаду патрыярха Нікана восенню 1654 г. у Іверскі манастыр (пад Ноўгарадам) друкарня куцеінскага Богаяўленскага манастыра пад Оршай (разам з майстрамі і вялікай колькасцю кніг). У 1676 г. яе абсталяванне атрымаў Маскоўскі друкарскі двор. Ураджэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капіевіч (Капіеўскі) выдаў на рускай мове ў Амстэрдаме, Гданьску і Маскве каля 20 кніг (слоўнікі, падручнікі па граматыцы, арыфметыцы, астраноміі, навігацыі) новым рускім алфавітам. Выхадцы з беларускіх зямель і іх нашчадкі былі ў ліку першапраходцаў, пачынальнікаў геаграфічнага і этнаграфічнага вывучэння карэнных народаў Прыўралля, Сібіры, Чукоткі, Камчаткі (А. КаменскіДлужык, Л. Сеніцкі, 1. Казырэўскі, I. Яўрэінаў і інш.). Калектыў першага у Расіі прыдворнага тэатра (16721676) амаль цалкам складаўся з беларусаў Мяшчанскай слабады. Многія беларускія музычныя дзеячы ў XVII ст. плённа працавалі ў Расіі (А. Беражанскі, I. Дзякоўскі, I. Календа, I. Канюхоўскі, Д. Рагачэўскі, 3. Гламазінскі).
    У другой палове XVII ст. дзесяткі майстроўрамеснікаў з Полацка, Віцебска, Оршы, Шклова, Магілёва і інш. Гарадоў працавалі ў Збройнай палаце, аздаблялі церамы Крамля, Каломенскі палац, Навадзевічы, Данскі і НоваІерусалімскі (на Істры) манастыры. Беларускія майстры прынеслі ў Расійскую дзяржаву новыя рамёствы, свой адметны стыль, матывы і тэхніку скульптурнай разьбы па дрэве (“беларуская рэзь”), вытворчасць паліхромнай паліванай керамікі. Сваё майстэрства яны праявілі ў іканапісе, жывапісе, ювелірнай справе, культавым і свецкім дойлідстве. Сучасныя даследчыкі прыйшлі да высновы, што Сімяон Полацкі і А. Белабоцкі былі пачынальнікамі асветніцтва на рускіх і ўсходнеславянскіх землях, а мастацкія прынцыпы барока Расія пераймала праз творы Сімяона Полацкага, В. Пазнанскага, С. Палубеса, В. Кораня.