Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Аддзел нацыянальных меншасцей, які дзейнічае ў складзе Міністэрства культуры і мастацтва Польшы таксама, абапіраючыся на вынікі выбараў 1989 г., лічыць, што ў Польшчы пражывае 200 тыс. беларусаў. Прыкладна такую ж лічбу — 200230 тыс. беларусаў у Польшчы на 1993 год паводле даных польскага часопіса “Polityka” дае газета “Беларус”, якая выходзіць у ЗША.
Па свайму сацыяльнаму статусу беларусы ў Польшчы, і менавіта на Беласточчыне, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны былі ў пераважнай большасці сялянамі. Беларуская вёска была патрыярхальнай, з элементамі натуральнай гаспадаркі, мела даволі слабыя сувязі з рынкам. Значная колькасць усяго неабходнага ў сельскай гаспадарцы выраблялася на месцы. Такая сацыяльная структура беларускай вёскі захоўвалася амаль да канца 40х гг. Да гэтага часу тут захаваліся нязменнымі метады апрацоўкі зямлі, дамінавалі традыцыйныя погляды, звычаі і сувязі. Ва ўсходняй частцы Беластоцкага ваяводства пераважалі слабыя, пясчаныя і супесчаныя глебы. Значную частку гэтай тэрыторыі займалі лясы і пусткі, што ўскладняла магчымасці земляробства і жывёлагадоўлі на гэтых землях. Без адпаведных інвестыцый гэты рэгіёп не мог вырабляць прадукцыю на рынак. Перамены пачаліся з канца 40х пачатку 50х гг., калі ў выніку калектывізацыі, распаўсюджвання сродкаў масавай камунікацыі, развіцця адукацыі, транспартнай сеткі фактычна распалася традыцыйная сацыяльная структура беларускай вёскі. Беларуская моладзь з небагатай вёскі перасялялася ў гарады, дзе шукала магчымасці заробку і працаўладкавання.
23
Агульныя артыкулы
Першымі змянялі месца жыхарства дэмабілізаваныя салдаты. Магчымасці сацыяльнага росту для беларусаў давалі войска, міліцыя, фабрыка ці завод, сфера абслугоўвання, у некаторай ступені мясцовы адміністрацыйны апарат. За перыяд існавання ПНР тэрыторыі, якія засялялі беларусы, лічыліся крыніцай працоўнай сілы. Менавіта адсюль ішлі наборы на прыярытэтныя новабудоўлі. Прамысловыя прадпрыемствы з’явіліся і на самой Беласточчыне. Тут таксама значна выраслі гарады. Вёска страчвала сваё насельніцтва, працаваць на зямлі амаль не было каму. Гэта працэсы, якія датычаць не толькі беларусаў. Яны ішлі і ідуць па ўсёй Польшчы. Вынікаюць яны перш за ўсё з рэакцыі на горшыя ўмовы жыцця ў вёсцы. Але беларуская вёска заўсёды была бяднейшая за польскую, і на ёй гэтыя працэсы адбіваліся найбольш балюча. На цяперашні час у гарадах Беласточчыны жыве больш беларусаў, чым у вёсках. Насельніцтва многіх сельскіх гмін даволі сталага ўзросту. Так, напрыклад, у гміне Міхалова, дзе жывуць пераважна беларусы, больш за 80 % насельніцтва — пенсіянеры.
Працэс калектывізацыі, распачаты ў другой палове 40х гг., для беларускай вёскі меў некалькі іншыя вынікі, чым польскай. Я. Мірановіч лічыць, што яны былі горшымі. Гэтым працэсам была ахоплена значна большая частка населыііцтва. Развіццё кааператываў часта праходзіла пад адміністрацыйным уціскам. Адміністрацыйпабюракратычнае кіраўніцтва прыводзіла да таго, што надалі ўраджаі, змяншалася прадукцыйнасць працы. Калектыўныя гаспадаркі пачыналі прыносіць не даходы, а страты, не маглі існаваць без датацый дзяржавы. Дзеці сялян, якія працавалі ў кааператывах, прасцей пакідалі вёску і ехалі шукаць лепшай долі ў горад. Іх бацькі не мелі ўласных гаспадарак, якія б аставаліся іх нашчадкам у спадчыну. Пасля 1990 г. у Польшчы змяніўся падыход да калектыўнага гаспадарання. Значная частка беларускіх сялян вярнулася працаваць на сваю зямлю. Зараз частка беларускіх сялян у Польшчы, а менавіта на Беласточчыне, паранейшаму працуе ў кааператывах. Другая частка вядзе сваю ўласную гаспадарку. Як адна, так і другая формы гаспадарання ў беларускай вёсцы перажываюць шматлікія цяжкасці, выкліканыя складаным эканамічным становішчам польскай дзяржавы. Працэс міграцыі сельскага насельніцтва ў гарады, выкліканы эканамічнымі прычьшамі, працягваецца. Гэты працэс фактычна спрыяў змяненню вёскі. Змяншалася колькасць працоўных рук, што вымушала ўжо з канца 50х гг. шукаць новыя метады гаспадарання. Вынік гэтага працэсу — тое, што з’явіліся ўмовы для развіцця таварнай гаспадаркі, усталявання эканамічных адносін беларускай вёскі з рынкам.
Дзеці і ўнукі тых беларусаў, што засталіся ў Польшчы пасля Другой сусветнай вайны, амаль цалкам змянілі свой сацыяльны статус. Мала хто з іх імкнецца працаваць у вёсцы. Значная частка абсталёўваецца ў гарадах, набывае сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Сфарміравалася шырокая праслойка беларускай інтэлігенцыі — гэта працаўнікі тэхнічных спецыяльнасцей, інжынеры, настаўнікі, журналісты, лекары, навукоўцы і інш. З’явілася свая творчая інтэлігенцыя — пісьменнікі, мастакі, спевакі і г. д. Вясковае беларускае насельніцтва, якое складала да канца 50х гг. ядро беларускай супольнасці ў Польшчы, інтэгравалася ў агульнадзяржаўную плынь гаспадарчага і культурнага жыцця. Але ў горадзе актыўна праходзіў працэс дэнацыяналізацыі беларусаў, чаму ў значнай ступені спрыяла і палітыка дзяржаўнай улады.
У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе існаванне беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы фактычна не прызнавалася афіцыйнымі ўладамі БССР і Польшчы. Толькі з часоў адлігі 50х гадоў у СССР і краінах Усходняй Еўропы беларусы ў Польшчы атрымалі магчымасць абмежаванай нацыянальнакультурнай дзейнасці. У 1956 г. было заснавана Беларускае грамадскакультурнае таварыства (БГКТ), 4 сакавіка 1956 г. выйшаў першы нумар тыднёвіка “Ніва” — яго друкаванага органа. 3 1957 г. у Беластоку штогод выходзіць “Беларускі каляндар”. Беларуская мова выкладалася ў школах Беласточчыны, былі створаны беларускія ліцэі ў Бельску і Гайнаўцы. Беларусы стварылі значную колькасць фальклорных, мастацкіх аматарскіх калектываў, праводзілі конкурсы беларускай песні, фестывалі, мастацкія выстаўкі. К пачатку 80х гг. існавала 180 гурткоў БГКТ, якія аб’ядноўвалі больш за 6 тысяч чалавек у Беластоку, Варшаве, Гданьску, Бельску, Гайнаўцы і інш. Беларускія творчыя сілы згуртаваліся вакол літаратурнамастацкага аб’яднання “Белавежа” (з 1958 г.), членамі якога стала каля 30 чалавек. Вядомасць у Полыпчы і Беларусі набылі літаратурныя творы С. Яновіча, А. Барскага (Баршчэўскага), В. Шведа, Я. Чыквіна, М. Гайдука і інш. У 1956 г. створана кафедра беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. У канцы 50х гг. было створана таксама Беларускае навуковае таварыства, вядомасць набылі навуковыя даследаванні Ю. Туронка, Б. Белаказовіча, У. Юзвюка, А. і Я. Мірановічаў. Культурнаасветная дзейнасць была адзіным накірункам грамадскай дзейнасці беларусаў у Польшчы як нацыянальнай супольнасці. Праявы грамадскапалітычнай актыўнасці не дазваляліся. Увогуле ў 70я гг. польскія ўлады пачалі здзяйсняць на практыцы тэзіс ПАРП аб Польшчы як монанацыянальнай дзяржаве, які быў сфармуляваны ў пастанове 8 пленума ЦК ПАРП “ Аб паглыбенні патрыятычнага адзінства народа, аб умацаванні дзяржавы і развіцці сацыялістычнай дэмакратыі” ад 30 лютага 1976 г. У выніку было ліквідавана многае з таго, што было створана беларусамі ў 50я 60я гг. Спынілі сваю дзейнасць многія народныя калектывы, тэатры, гурткі і г. д. Дзесяткі пачатковых школ з беларускіх пераўтварыліся ў школы, дзе беларуская мова вывучалася як прадмет, такі ж лёс напаткаў беларускія ліцэі ў Гайнаўцы і Бельску. БГКТ і яго друкаваны орган “Ніва” засталіся адзінымі беларускімі ўстановамі ў Польшчы. Іх дзейнасць строга кантралявалася і фінансавалася Міністэрствам унутраных спраў.
Пэўныя намаганні ў накірунку актывізацыі і рэарганізацыі беларускай дзейнасці былі зроблены ў пачатку 80х гг., калі ў Польшчы ўзмацнілася барацьба супраць аўтарытарнабюракратычнага рэжыма. У мемарандуме БГКТ, накіраваным у лістападзе 1980 г. у ЦК ПАРП, была дадзена аб’ектыўная характарыстыка становішча
24
Агульныя артыкулы
беларускай меншасці, выказваліся патрабаванні стварэння ўмоў дая пашырэння беларускай нацыянальнай дзейнасці ў Польшчы, прапарцыянальнага прадстаўніцтва беларусаў у органах улады і кіравання. Пашырыўся ўдзел беларускага насельніцтва ў грамадскапалітычным жыцці Польшчы. У 1981 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) (афіцыйна польскімі ўладамі было зарэгістравана ў 1988 г.). У выніку ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы ў снежні 1981 г. была прыпынена дзейнасць БГКТ, БАС, газеты “Ніва”. Беларускі нацыяналыіы рух у Польшчы, у якім пачала шырока ўдзельнічаць моладзь, у гэты час існаваў амаль нелегальна. “Салідарнасць”, якая прыйшла да ўлады ў 1990 г., упершыню афіцыйна прызнала наяўнасць у краіне нацыянальных меншасцей. У 1990 г. была створана першая беларуская палітычная партыя — Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (БДА), мэтай якога стала пераўтварэнне беларускай меншасці ў Польшчы ў суб’ект унутрыдзяржаўных і міжнародных палітычных адносін. У 1989 г. адбыліся выбары ў сейм і сенат Польшчы, у 1990 г. у органы мясцовага самакіравання, у якіх беларуская грамадскасць вылучыла сваіх асобных кандыдатаў. У шэрагу гмін Беласточчыны кандыдаты БДА атрымалі перамогу. Канец 1980х гг. у Польшчы адзначаны ўзнікненнем беларускіх выдавецтваў: Беларускага незалежнага выдавецтва (1980 г.), літаратурнага выдавецтва “Бераг” (1988 г.), гістарычнага імя У. Ігнатоўскага (1988 г.), публіцыстычнага выдавецтва “Кантакт” (1989 г.). З’явіліся новыя беларускія перыядычныя выданні — часопісы “Сустрэчы” (Варшава, з 1983 г.), “FOS” (Беласток, з 1989 г.), “Czasopis” (Беласток, з 1990 г.), “Дыскусія” (Варшава, з 1993 г.) і інш. Літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” з 1989 г. стала самастойным, а не органам БГКТ, як гэта было раней. 3 1990х гг. беларускі нацыянальны рух у Польшчы падняўся на якасна новы ўзровень. У краіне былі зарэгістраваны новыя беларускія арганізацыі — Рада Беларускіх арганізацый у Польшчы, Саюз гмін Усходняй Беласточчыны, Зьвяз беларускай моладзі, Беларускае гістарычнае таварыства, Асацыяцыя беларускіх журналістаў і інш. Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва” з 1992 г. стаў самастойным (орган Праграмнай рады тыднёвіка), а не органам БГКТ. Паміж новымі і старымі структурамі беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, у прыватнасці, паміж БДА і БГКТ адсутнічае паразуменне па пытаннях тактыкі, метадаў дзейнасці, a таксама размеркавання сродкаў, увогуле даволі абмежаваных, якія польскі ўрад выдзяляе на патрэбы нацыянальных меншасцаў у краіне. 3 1992 г. у Варшаве пачала працу беларуская рэдакцыя Польскага радыё. У 1995 г. на Беласточчыне існавалі 44 школы і 2 ліцэі (у Бельску і Гайнаўцы), дзе беларуская мовы выкладалася як прадмет навучання (46 гадзін у тыдзень), каля 4 300 чалавек вывучалі беларускую мову ў школах. 3 верасня 1997 г. у Беластоку пачаў работу універсітэт, створаны на базе Варшаўскага універсітэта, што дае больш спрыяльныя магчымасці для атрымання вышэйшай адукацыі для беларусаў Беласточчыны. Зараз у пяці вышэйшых навучальных установах Польшчы існуюць кафедры беларускай філалогіі. У 1997 у выніку парламенцкіх выбараў у Польшчы дэпутатам польскага сейма стаў прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоцкім ваяводстве Ян Сычэўскі, кіраўнік БГКТ, якое зараз аб’ядноўвае больш як 5 тысяч беларусаў на Беласточчыне. Акрамя таго беларускія суполкі існуюць у Варшаве (Згуртаванне варшаўскіх беларусаў), у Гданьску (беларуская “Хатка”) і Ольштыне (беларускі гурток). Пэўная раз’яднанасць беларускіх арганізацый у Польшчы па палітычных поглядах не дазваляе ім дасягнуць больш значных поспехаў у вырашэнні беларускага пытання ў Польшчы. У апошнія гады значна пашырыліся сувязі беларусаў Польшчы з Беларуссю ў галіне культуры, навукі, адукацыі. Далейшае развіццё нацыянальнага руху беларусаў у Польшчы патрабуе яго падтрымкі на дзяржаўным узроўні з боку Беларусі. Першыя крокі ў гэтым накірунку былі зроблены ў кастрычніку 1990 г., калі пад час візіту ў Польшчу ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь была падпісана Дэкларацыя аб беларускапольскіх адносінах, у якой упершыню на міжурадавым узроўні былі ўзяты абавязацельствы аб абароне інтарэсаў нацыянальных меншасцяў у абедзьвюх краінах: беларусаў у Польшчы і палякаў у Беларусі. У выніку падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Рэспублкі Польшча і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (сакавік 1992 г.) былі створаны спрыяльныя магчымасці для развіцця кантактаў беларускіх суродзічаў у Польшчы з Беларуссю ў галіне навукі і асветы. Крокам у гэтым накірунку з’явілася таксама падпісанне 23 чэрвеня 1992 г. першага ў гісторыі Беларусі і Польшчы Дагавора аб добрасуседстве і супрацоўніцтве, які разлічаны на 15 гадоў. У Дагаворы замацавана абявязацельства дзяржаў захоўваць міжнародныж прынцыпы, якія датычаць абароны правоў нацыянальных меншасцей. У выніку падпісаных пагадненняў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы Беларусі прымаюцца беларусы з Польшчы. У 1996 г. Беларусь і Польшча заключылі двухбаковае пагадненне аб магчымасці ўзаемнага працаўладкавання і сацыяльнай абароны грамадзян абедзьвюх краін, што таксама мае непасрэднае дачыненне да беларусаў у Польшчы.