• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Суполка “Лёс” (кіраўнік Шабека) засяроджвае ўвагу галоўным чынам на культурніцкай дзейнасці: пашырае сярод суайчыннікаў ў Эстоніі гістарычныя веды. За правядзенне канцэртаў, імпрэз, фэстаў адказнае талінскае аб’яднанне беларусаў “Бацькаўшчына”, якое ўзначальвае Н. Савінава. “Бацькаўшчына” сумесна са Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” (Мінск) утварыла турыстычны цэнтр для паездак з Беларусі ў Эстонію. Адпачынак вялікай колькасці беларускіх дзяцей у Эстоніі быў арганізаваны Цэнтрам дзелавога супрацоўніцтва разам з адным з беларускіх чарнобыльскіх дзіцячых фондаў і эстонскім дзіцячым фондам. Вядуцца радыёперадачы на беларускай мове, выдаецца шматнацыянальны часопіс “Вытокі” (пры актыўным удзеле 3. Клыга).
    Зразумела, што беларусы — не адзіная ў Эстоніі нацыянальная меншасць. Насельніцтва рэспублікі складаюць, акрамя таго, і азербайджанцы, армяне, велі, карэйцы, латышы, літоўцы, мардвіны, меры, рускія, татары, угры, узбекі, украінцы, фіны, чувашы, габрэі і інш. Яны таксама ствараюць свае арганізацыі, беражліва ставяцца да нацыянальнай спадчыны. Дзеля ўрэгулявання праблем нацыянальных меншасцей у краіне афіцыйна існуе “круглы стол” па справах нацменшасцей пры Прэзідэнце (працуе ў тэарэтычным накірунку — абмен інфармацыяй, сумесная распрацоўка праграм). На яго пасяджэнні запрашаюць прадстаўнікоў як урада і рознагаліновых урадавых устаноў Эстоніі, так і замежных арганізацый: Рады Еўропы, АБСЕ. Абмяркоўваюцца палітычнае, эканамічнае становішча рэспублікі, чытаюцца лекцыі аб паняццях правоў чалавека, грамадзянскай супольнасці і інш. Тэмай адной з праведзеных там канферэнцый была, напрыклад, “Інтэграцыя нацыянальных меншасцей у эстонскае асяроддзе”. Міністэрства культуры і інш. Дзяржаўныя ўстановы Эстоніі шмат увагі надаюць нацыянальным пытанням, якія дапамагаюць вырашаць і міністэрствы культуры Беларусі, Украіны, Расіі і інш.
    Беларусы Эстоніі працягваюць умацоўваць кантакты з бацькаўшчынай. У 1996 г. Міністэрства культуры, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі падаравалі беларускім суполкам у Эстоніі 20 аўтэнтычных лістоў графікі з выявамі дзеячаў гісторыі, культуры Беларусі. На гастролі ў Эстонію выязджалі хор “Світанак”, калектыў мастацкай самадзейнасці “Юнацтва”, бард Алесь Камоцкі і інш. Няма сумненняў у тым, што гэтыя адносіны будуць развівацца і надалей.
    Святлана Сачанка
    Высылка
    Від пакарання ў крымінальным праве, звязаны з прымусовым высяленнем з пэўнай мясцовасці асобы, якая абвінавачваецца ў палітычным ці крымінальным злачынстве. Ажыццяўлялася кампетэнтнымі органамі дзяржаўнага кіравання на падставе рашэння суда ці ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку. Асоба, прыгавораная да высылкі, магла быць пераселена ў межах дзяржавы (у яе іншую мясцовасць) ці за яе межы (у іншую краіну). Звычайна асобе, прыгаворанай да высылкі, прадастаўляўся спіс з указаннем мясцовасцей, пражыванне ў якіх забаронена. 3 улікам гэтага асоба мела права самастойна выбраць новае месца жыхарства. Разнавіднасцю высылкі з’яўлялася ссылка, калі асоба была абавязана пражываць у вызначанай мясцовасці з пазбаўленнем права перамяшчэння.
    35
    Агульныя артыкулы
    Найстаражытнейшай формай высылкі з’яўлялася выгнанне. На ранніх этапах існавання дзяржаўнасці ва ўсходніх славян асобы, якіх абвяшчалі злачынцамі, высылаліся ў аддаленыя мясцовасці дзяржавы або за яе межы. Найбольш вядомай у гэтых адносінах стала высылка ў Візантыйскую імперыю полацкіх князёў па загаду кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў 1129 г. У часы Кіеўскай Русі высылка магла аб’ядноўвацца са зняволеннем (т. зв. заточенне ). У Вялікім Княстве Літоўскім пакаранне выгнаннем прымянялася ў часы станаўлення і росквіту дзяржаўнасці і пасля аб’яднання Вялікага Княства з Каралеўствам Польскім у Рэч Паспалітую (1569). Звычайна да высылкі прыгаворваліся прадстаўнікі феадальнай знаці, асуджаныя за найбольш цяжкія злачынствы. Асоба, асуджаная на выгнанне, пазбаўлялася шляхецкага звання. Жыхарам дзяржавы забаранялася садзейнічаць выгнанніку і наогул мець з ім адносіны. Ссылка ў іншыя мясцовасці ў юрыдычнай практыцы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай не прымянялася. У Расіі ссылка на ўскраіны дзяржавы была адным з найбольш распаўсюджаных відаў пакарання ўжо ў XVI ст. У 1760 г. расійскім памешчыкам было дазволена ссылаць прыгонных ў адміністрацыйным парадку ў Сібір на пасяленне, у 1765 г.на катаргу. У 1822 г. парадак ссылкі быў урэгуляваны Статутам аб ссыльных, які распрацаваў М. Спяранскі. У XIX ст. практыка прымянення ссылкі пашырылася. У 1845 г. расійскае заканадаўства разглядала ссылку як адну з важнейшых мер пакарання. 3 другой паловы XIX ст. даволі часта прымянялася адміністрацыйная ссылка. У 1850х гг. права такой ссылкі было дадзена віленскаму генералгубернатару і намесніку Каўказа.
    У XIX ст. да ссылкі прыгаворваліся дзекабрысты, члены тайных рэвалюцыйных таварыстваў 18201840х гг., удзельнікі паўстанняў у Царстве Польскім, Літве і Беларусі 18311832 і 18631864 гг., народнікі, марксісты. Па стану на 1900 г. толькі ў сібірскай ссылцы знаходзіліся звыш 287 тыс. чалавек. 3 тэрыторыі Беларусі насельніцтва ссылалася найбольш масава пасля паўстання 18631864 гг. Па афіцыйных звестках, з літоўскабеларускіх губерняў было выселена ў аддаленыя губерні Расіі звыш 3 тыс. чалавек. У пачатку XX ст. асноўнымі месцамі ссылкі былі Якуцкая вобласць, Іркуцкая губерня, асобныя паветы Забайкальскай (Нерчынскі, Чыцінскі, Верхнеудзінскі, Селенгінскі, Баргузінскі), Енісейскай (Ачынскі, Мінусінскі, Енісейскі, Канскі, Краснаярскі), Табольскай (Табольскі, Ішымскі, Цюкалінскі, Тарскі) губерняў, Томскі павет Томскай губерні, Сахалін (выкарыстоўваўся пераважна як месца ссылкі для асоб, асуджаных за крымінальныя злачынствы). У 1900 г. царскі ўрад адмяніў пажыццёвую ссылку ў Сібір і абмежаваў ссылку на пасяленне для крымінальных элементаў, аднак захаваў нязменнай практыку палітычнай ссылкі. У 1905 г. многія ссыльныя былі вызвалены ў сувязі з абвешчанай амністыяй, аднак пасля 1906 г. практыка прымянення палітычнай ссылкі зноў пашырылася. 19сакавіка 1917 г. расійскі Часовы ўрад амнісціраваў усіх палітычных ссыльных, прадаставіў ім права вярнуцца да месцаў папярэдняга пражывання. 9 мая 1917 г. палітычная ссылка ў Расійскай імперыі была афіцыйна скасавана.
    У савецкай прававой практыцы высылка як мера пакарання стала прымяняцца з 1921 г. Дэкрэт Савета Народных Камісараў РСФСР ад 21 жніўня 1921 г. узаконіў практыку высылкі за межы РСФСР у адносінах да замежных грамадзян, “спосаб жыцця, дзейнасці і паводзін якіх будзе прызнаны несумяшчальным з прынцыпамі і спосабам жыцця рабочасялянскай дзяржавы”. У 1922 г. ссылка стала прымяняцца ў адносінах да асоб, якія мелі дачыненне да контррэвалюцыйных выступленняў, а таксама да крымінальнікаўрэцыдывістаў. 10 жніўня 1922 г. прыняты дэкрэт Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта, які афіцыйна ўводзіў адміністрацыйныя высылкі “з мэтай ізаляцыі асоб, якія маюць дачыненне да контррэвалюцыйных выступленняў”. Палажэнне аб ссылцы як меры пакарання, вызначанай судом, было замацавана ў “Основных началах уголовного законодательства СССР н Союзных республмк 1924 г. Да 1933 г. высылка ў іншыя раёны СССР магла прызначацца на тэрмін ад 3 да 10 гадоў у спалучэнні з папраўчапрацоўнымі работамі або без іх (“простая” ссылка). У 1933 г. “простая” ссылка была скасавана. У 1934 г. права прымянення адміністрацыйнай ссылкі без суда дадзена Асобай нарадзе пры НКУС СССР. Асноўнымі месцамі высылкі былі паўночныя раёны СССР, Сібір, Казахстан. У пачатку 1930х гг. высылка як мера пакарання актыўна прымянялася ў адносінах да сялян, якія лічыліся кулакамі. 3 БССР за прыналежнасць да кулацтваў 19311934 гг. было выслана каля 260 тыс. чалавек. Таксама ў гэты час з Беларусі высылаліся прадстаўнікі інтэлігенцыі, якіх абвінавачвалі ў сувязях з кулакамі, дзеяннях па рэстаўрацыі капіталізму і імкненні стварыць буржуазнадэмакратычную, незалежную Беларусь (сфабрыкаваныя справы “Саюза вызвалення Беларусі”, беларускага філіяла “Працоўнай сялянскай партыі”, “Саюза моладзі”). Толькі па справе “Саюза вызвалення Беларусі” ў 1931 г. за межы БССР было выслана 77 чалавек (у т. л. В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, В. Пічэта, А. Смоліч, А. Цвікевіч і інш.). У канцы 1930х  сярэдзіне 1940х гг. высылка ў іншыя рэгіёны СССР набыла масавы характар (гл. Дэпартацыя). У 1968 г. “Основы уголовного законодательства СССР н союзных республнк” адмянілі практыку высылкі без суда і абмежавалі высылку ў межах СССР 5гадовым тэрмінам. Мінімальны тэрмін высылкі вызначаўся законамі рэспублік (у БССР складаў 1 год). У 19501980х гг. высылка як мера пакарання ў СССР прымянялася рэдка. Замежныя грамадзяне і (з 1970х гг.) асобы, якія абвінавачліся ў антысавецкай дзейнасці або парушэнні савецкага заканадаўства, маглі высылацца за межы СССР.
    Аляксандр Ціхаміраў
    36
    Агульныя артыкулы
    Дыяспара беларуская
    Частка беларускага народа, якая жыве паза межамі Беларусі. У канцы XIX ст.  1990я гады беларуская дыяспара ахоплівала ад 1/6 да амаль 1/3 часткі беларускай нацыі. У канцы 1990х гадоў за межамі Рэспублікі Беларусь пражывала 33,5 млн. беларусаў.
    У розных гістарычных умовах перасяленне насельніцва беларускіх этнічных зямель у іншыя рэгіёны было выклікана эканамічнымі, палітычнымі, ваеннымі, рэлігійнымі і іншымі прычынамі. Ранняя эміграцыя вызначалася найперш уцёкамі з Вялікага Княства Літоўскага пакрыўджаных ці незадаволеных яго палітыкай прадстаўнікоў пануючага саслоўя. Натуральнай эміграцыі з беларускіх зямель садзейнічалі створаныя ў ВКЛ прававыя падставы. Паводле прывілея 1447 г. вялікага князя ВКЛ Казіміра IV (пазней замацаваны ў Статуце ВКЛ 1529) князі, рыцары, шляхта і баяры маглі пакідаць дзяржаву “для лепшого шастья набытья”, навучання ваеннаму майстэрству. Статуты ВКЛ 1566 і 1588 г. пацвердзілі права волыіых людзей розных саслоўяў на лячэнне, набыццё адукацыі, навучанне рамяству за мяжой. Многія з “вольных” людзей, якія выязджалі ў замежныя краіны, пакідалі там добрую спадчыну, садзейнічалі пашырэнню кнігадрукавання і асветы (Ф. Скарына, П. Мсціславец, Сімяон Полацкі, I. Капіевіч і інш.). У XVIXVII стст. Выезд за мяжу быў выкліканы узмацненнем прыгоннай эксплуатацыі сялян у ВКЛ, нацыянальнарэлігійнага ўціску ў Рэчы Паспалітай. У XVIIXVIII стст. У ходзе войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай і іншымі дзяржавамі беларускія землі часта станавіліся арэнай жорсткіх бітваў, а іх жыхары масава выводзіліся ў глыб імперыі. Выхадцы з Беларусі і прымусова пераселеныя сяляне, рамеснікі, гандляры, шляхта садзейнічалі гаспадарчаму асваенню Паволжа і Сібіры, некаторыя з іх займалі ў Расіі высокія дзяржаўныя і ваенныя пасады, сталі заснавальнікамі купецкіх родаў, узбагачалі культурнае жыццё ў месцах свайго пражывання. Перасяленцы беларускіх зямель і іх нашчадкі былі ў ліку пачынальнікаў геаграфічнага, этнаграфічнага вывучэння новых каланізаваных Расіяй тэрыторый, карэнных народаў Прыўралля, Сібіры, Чукоткі, Камчаткі (А. Каменскі, Л. Сеніцкі і інш.) У другой палове XVII ст. дзесяткі майстроўрамеснікаў з Полацка, Віцебска, Оршы, Шклова, Магілёва і інш. Гарадоў працавалі ў Аружэйнай палаце, аздаблялі церамы Крамля, Каломенскі палац, Новадзявочы, Данскі і НоваІерусалімскі (на Істры) манастыры. Яны прынеслі ў Рускую дзяржаву новыя рамёствы, свой адметны стыль, матывы і тэхніку скульптурнай разьбы па дрэве (“беларуская рэзь”), вырабу шматколернай кафлі. Тры падзелы Рэчы Паспалітай 1772, 1793, 1795 гг. і развіццё ў сувязі з гэтым у канцы XVI1IXIX стст. Нацыянальнавызваленчага руху на Беларусі вызначалі палітычныя прычыны эміграцыі. Боязь рэпрэсій з боку царскага ўрада выштурхнула з бацькаўшчыны тысячы ўдзельнікаў паўстанняў 1794, 18301831, 18631864 гг., a таксама прыхільнікаў аднаўлення ВКЛ у час паходу ў 1812 г. Напалеона на Расію. Яны рассеяліся па свеце, некаторыя ўключыліся ў рэвалюцыйны і вызваленчы рух у Еўропе і Амерыцы (Т. Касцюшка, В. Урублеўскі, М. Судзілоўскі, 3. Мінейка і інш.), садзейнічалі развіццю культуры і навукі краін свайго пражывання, узбагачалі тым самым і беларускую спадчыну (I. Дамейка, Г. Дмахоўскі, Н. Орда, А. Рыпінскі, К. Ельскі і інш.) Паводле перапісу 1897 г. у Расійскай імперыі за межамі губерняў пераважна з беларускім насельніцтвам (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская) пражывалі больш 500 тыс. беларусаў. Усходняя беларуская дыяспара папаўнялася таксама шляхам гвалтоўнага высялення найперш па палітычных матывах нелаяльнай да ўлады шляхты, удзельнікаў нацыянальнавызваленчых паўстанняў. Даследчыкамі прыроды, побыту, традыцый народаў Сібіры, Далёкага Усходу, Казахстана сталі сасланыя Я. Чэрскі, Э. Пякарскі, А. Янушкевіч і інш.