Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Вялізныя міграцыйныя зрухі выклікала Другая сусветная вайна. 3 пачаткам яе 7080 тыс. жыхароў — беларусаў Заходняй Беларусі, прызванных у польскае войска, трапілі ў нямецкі палон. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР савецкія ўлады ў 19391940 г. правялі тут масавыя дэпартацыі насельніцтва (найперш палякаў) у Сібір, Казахстан і інш. Пасля нападу Германіі на СССР 1,5 млн. чалавек з Беларусі былі эвакуіраваны ва ўсходнія раёны дзяржавы. Больш 1 млн. 100 тыс. жыхароў Беларусі змагаліся ў шэрагах Савецкай Арміі, тысячы — у арміях саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі, еўрапейскім руху супраціўлення. 385 тыс. асоб з акупаванай тэрыторыі было вывезена на прымусовыя работы ў Германію, у ліку савецкіх ваеннапалонных сотні тысяч жыхароў БССР аказаліся ў Германіі ці захопленых ёй краінах. Пасля вайны засталіся ў Заходняй Еўропе, а затым у большасці сваёй эмігравалі на амерыканскі і аўстралійскі кантыненты дзесяткі тысяч остарбайтэраў, ваеннапалонных, выехалі за мяжу тыя, хто ў гады нямецкай акупацыі працаваў (добраахвотна ці прымусова) у цывільнай адміністрацыі, культурнаасветных установах Беларусі, вайскоўцы атрадаў Беларускай краёвай абароны і інш. Большасць грамадзян, якія ў гады вайны аказаліся за межамі СССР, вярнуліся на Радзіму, сюды трэба таксама далучыць некалькі дзясяткаў тысяч выхадцаў з Беларусі, якія эмігравалі ў дарэвалюцыйны і даваенны час (гл. Рэпатрыцыя).
Пасля вайны дзяржаўная стымуляцыя ўнутрыміграцыйных працэсаў (планавыя вярбоўкі, грамадскія прызывы на новабудоўлі, абавязковае размеркаванне маладых спецыялістаў і інш.) спрыяла таму, што з 1949 па 1964 г. БССР мела адмоўнае сальда міграцыі ў 1,2 млн., затым паступова адток насельніцтва ў іншыя рэспублікі скараціўся і ў 1980я гг. адмоўнае сальда не перавышала 12 тыс. чал. У год. Толькі ў 1950х — пачатку 1960х гг. з Беларусі выехала каля 900 тыс. чал. На новабудоўлі і цалінныя землі Сібіры, Казахстана, іншых раёнаў краіны. За межамі БССР на тэрыторыі СССР у 1959 г. пражывала 1,4 млн. беларусаў, у 1970 г. — 1,8 млн., у 1989 г. — 2,1 млн. Унутраная міграцыя ў межах БССР вызначалася з 1960х гг. масавым перасяленнем сельскіх жыхароў у гарады ў сувязі з ростам прамысловасці. Урбанізацыя працягваецца і цяпер, што прыводзіць да абвастрэння праблемы працоўных рэсурсаў у вёсцы. Чарнобыльская катастрофа абумовіла экалагічную міграцыю насельніцтва з забруджаных тэрыторый Гомельскай і Магілёўскай абласцей у іншыя раёны рэспублікі.
Пры адсутнасці ў СССР заканадаўча замацаванага права на эміграцыю выезд з БССР у замежныя краіны быў нязначны (шлюбы з іншаземцамі, эміграцыя з канца 1960х гг., найчасцей грамадзян яўрэйскага паходжання, для ўз’яднання сямей). Ажыўленне пачалося толькі пасля пачатку лібералізацыі ў СССР. 3 БССРу 19881991 г. атрымалі дазвол на выезд ў заходнія краіны больш як 74 тыс. чал.
Пасля набыцця Беларуссю незалежнасці праявіліся істотна новыя тэндэнцыі ў напрамку і балансе эміграцыйнаіміграцыйных працэсаў. У 19921999 гг. у Беларусь прыбыло 668 тыс. чал., а пакінула яе 495 тыс. асоб. У гэтыя гады Беларусь мела дадатнае сальда міграцыі з новымі незалежнымі дзяржавамі на постсавецкай тэрыторыі (за выключэннем 19941995 гг.). За кошт гэтага адбываўся прырост насельніцтва краіны. Калі ў 19921999 гг. рэспубліка прыняла з новых незалежных дзяржаў 408 тыс. жыхароў, то з Беларусі ў гэтыя краіны выехала 210 тыс. чал., а больш за 69 тыс. чал. Атрымалі дазвол на эмігрцьпо ў Ізраіль, ЗША, Германію, Канаду, Польшчу і інш. У апошнія гады паявіліся новыя віды іміграцыі ў Беларусь: вымушаная, нелегальная, працоўная і інш. Па неафіцыйных звестках на тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца 100300 тыс. нелегальных мігрантаў. Больш 30 тыс. чал., якія ў 19921999 гг. прыбылі ў Беларусь, прэтэндуюць на статус бежанцаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусь пачала фарміраваць уласную міграцыйную палітыку. Важнымі крокамі на гэтым шляху стаў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь (18.10.1991), прыняцце ў маі 1993 г. закона аб парадку выезду грамадзян з Беларусі і ўезду ў яе (дзейнічае з 1.1.1994). Канстытуцыя, прянятая 15 сакавіка 1994 г., замацавала за грамадзянамі права “свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад”. У ліпені 1992 г. заснавана Дзяржаўная міграцыйная служба пры Дзяркамітэце па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва (затым пры Міністэрстве працы). 3 1 студзеня 1997 г. яна пераўтворана ў Камітэт па міграцыі пры Міністэрстве працы. Беларусь — член Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (у снежні 1996 г. у Мінску заснавана яе прадстаўніцтва). Паміж ёйі ўрадам Беларусі падпісана ў чэрвені 1998 г. пагадненне аб супрацоўніцтве,
41
Агульныя артыкулы
ратыфікаванае ў маі 1999г. 3 1995 г. у Беларусі дзейнічае прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Практычнымі мерамі па рэгуляванню міграцыйных працэсаў сталі падпісаныя рэспублікай у 1990я гг. міжурадавыя пагадненні аб абароне правоўсваіх грамадзян з Польшчай, Расіяй, Украінай, Літвой, Казахстанам, Славакіяй, Кубай. Падпісана 30 кастрычніка 1996 г. і ратыфікавана 6 студзеня 1998 г. пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб рэгуляванні працэсаў перасялення і абароне правоў перасяленцаў. На сацыяльную абароненасць працоўных мігрантаў у заходнееўрапейскіх краінах скіравана пагадненне аб партнёрстве і супольніцтве з еўрапейскімі супольніцтвамі і іх дзяржавамічленамі (6.3.1995). Прыныты закон “Аб знешняй працоўнай міграцыі” (17.6.1998). Асноўныя мэты і прынцыпы эміграцыйнаіміграцыйнай палітыкі Беларусі, механізмы яе рэалізацыі сфармуляваны ў Дзяржаўнай міграцыйнай праграме, ухваленай урадам 8 красавіка 1998 г.
Галіна Сяргеева
На туралізацыя
“Натуралізацыя” (укараненне) — прадастаўленне дзяржавай свайго грамадзянства іншаземцу ці асобе без грамадзянства (апатрыду) па яго просьбе. Звычайна пры натуралізацыі грамадзянства прадастаўляецца ў індывідуальным парадку (па заяве асобы аб прыёме ў грамадзянства), але сусветная практыка дапускае набыццё грамадзянства шляхам натуралізацыі ў выпадках шлюбу грамадзянкі пэўнай дзяржавы з грамадзянінам іншай дзяржавы, усынаўлення дзіцяці з грамадзянствам іншай дзяржавы, аптацыі (права на змену грамадзянства жыхароў тэрыторыі, якая пераходзіць у склад іншай дзяржавы на аснове адпаведнай дамоўленасці). Працэдура і ўмовы натуралізацыі рэгулююца нацыянальным заканадаўствам дзяржавы. Тыповымі ўмовамі натуралізацыі з’яўляюцца адпаведны тэрмін пражывання ў дадзенай дзяржаве (напрыклад, у Вялікабрытаніі патрабуецца сямігадовы тэрмін пражывання, у Францыі і ЗША пяцігадовы); служба ў пэўных органах дзяржавы або яе ўзброеных сілах; шлюб з грамадзянінам адпаведнай дзяржавы; паслугі, якія аказваюцца дзяржаве; “добрыя паводзіны”. Дзяржава можа прад’яўляць дадатковыя патрабаванні да асобы, якая жадае атрымаць грамадзянства шляхам натуралізацыі. Часта заканадаўства розных дзяржаў змяшчае палажэнні, якія абмяжоўваюць натуралізацыю. Натуралізацыя праводзіцца вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады, органамі дзяржаўнага кіравання (звычайна, ведамствамі унутраных спраў), судовымі органамі, мясцовымі органамі дзяржаўнай улады. Своеасаблівай разнавіднасцю натуралізацыі з’яўляецца “дараванне”, калі грамадзянства пэўнай дзяржавы прадастаўляецца не па просьбе зацікаўленай асобы, а па ініцыятыве дзяржаўных органаў з адпаведнай кампетэнцыяй.
Аляксандр Ціхаміраў
Рэпа трыяцыя
Слова “Рэпатрыяцыя” вядзе сваё паходжанне ад лац. repatriatio. Сэнс яго (вяртанне на радзіму) вяртанне ў краіну грамадзянства, сталага пражывання ці паходжання асоб, якія апынуліся ў іншай дзяржаве ў выніку войнаў, надзвычайных прыродных катаклізмаў, па палітычных, рэлігійных, эканамічных, этнічных, асабістых прычынах: ваеннапалонных, бежанцаў, інтэрніраваных і перамешчаных асоб, эмігрантаў (з узнаўленнем у правах грамадзянства). Рэпатрыяцыя вядома са старажытнасці, але ўпершыню юрыдычна замацавана ў мірных дагаворах пасля Першай сусветнай вайны ў сувязі з урэгуляваннем праблемы бежанцаў (гл. Бежанцьі). Рэпатрыяцыя ажыццяўляецца, як правіла, на падставе міжнародных дагавораў ці пры наяўнасці адпаведных законаў у зацікаўленых дзяржавах. Яна звязана са зменай (набыццём) грамадзянства і можа быць разнавіднасцю аптацыі — выбару асобай грамадзянства, калі змянілася дзяржаўная прыналежнасць тэрыторыі яе пражывання. Гэта мела месца пасля заканчэння савецкапольскай войны на падставе заключанага 24 лютага 1921 г. дагавора аб рэпатрыяцыі паміж Польшчай і РСФСР, УССР. Да 1924 г. у Заходнюю Беларусь (у складзе Польшчы) вярнулася каля 700 тыс. бежанцаў, пераважна з Расійскай Федэрацыі. Дзесяткі тысяч асоб, якія пакінулі Расію пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў ходзе грамадзянскай вайны, вярнуліся ў СССР, у тым ліку ў БССР. Нэп, беларусізацыя, пашырэнне тэрыторыі БССР, амністыя 1923 г. паспрыялі вяртанню на бацькаўшчыну ў другой палове 1920х гг. і часткі палітычных эмігрантаў. Прыток рэпатрыянтаў у СССР спыніўся з пачаткам масавых палітычных рэпрэсій.
Пэўная рэпатрыяцыя звязана з пачаткам Другой сусветнай вайны. Пры заключэнні 28 жніўня 1939 г. дагавора аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй быў падпісаны і канфідэнцыяльны пратакол аб выездзе асоб нямецкай нацыянальнасці з тэрыторыі, якая адышла да СССР, а беларусаў і ўкраінцаў — з акупаванай Германіяй тэрыторыі Польшчы. У адпаведнасці з падпісаным 16 лістапада 1939 г. пагадненнем Германія перадала СССР 38424 пастаянных жыхароў заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх зямель. Германскі ўрад пасля заканчэння тэрміну работ па эвакуацыі бежанцаў прапанаваў у сакавіку 1940 г. у абмен на 12 тыс. нямецкіх асоб, якія не паспелі выехаць ці знаходзіліся ў заключэнні, перадаць СССР 50 тыс. палонных германапольскай вайны — ураджэнцаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Сваю адмову савецкі ўрад тлумачыў у ноце Народнага камісарыята замежных спраў тым, што пагадненнем ад 1939 г. не прадугледжана вяртанне гэтай катэгорыі асоб у месцы іх пражывання і што ў адпаведнасці з законамі СССР яны не могуць быць прызнаны савецкімі грамадзянамі, бо не
42
Агулыіыя артыкулы
знаходзіліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны на момант іх уключэння ў склад СССР.