Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Таццяна Папоўская
Эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны. 3 пачаткам Другой сусветнай вайны перапыніўся прыток беларускіх эмігрантаў на амерыканскі кантынент і карэнным чынам змяніліся іх колькасць і становішча ў еўрапейскіх дзяржавах. На акупаваных немцамі тэрыторыях аказаліся сталыя беларускія асяродкі з арганізаваным нацыянальным жыццём (у Празе, Парыжы, Варшаве, Лодзі і інш). Захоп Германіяй Польшчы і далучэнне Заходняй Беларусі да БССР выклікалі выезд на захад палітычных дзеячаў, якія не мелі даверу да палітыкі савецкай улады.
У Германію і на акупаваныя ёю тэрыторыі эмігравалі многія беларусы з віленскага і іншых асяродкаў прыбалтыйскіх дзяржаў напярэдадні іх інкарпарацыі ў СССР. 7080 тысяч беларусаў, што ваявалі ў складзе польскага войска, трапілі ў нямецкі палон, а затым з канца 1939 г. і на працягу 1940 г. атрымалі права ўладкоўвацца вольнымі работнікамі.
Напярэдадні вайны і ў яе пачатку павялічылася зацікаўленасць нямецкіх уладаў да беларускага пытання, рабіліся захады для выкарыстання ў сваіх мэтах рознагалоссяў, асабістых амбіцый, барацьбы за лідэрства сярод беларускіх эмігрантаў, уцягванне іх у сферу ўплыву нямецкай палітыкі. У лістападзе 1939 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў было створана Беларускае прадстаўніцтва, якое займалася беларусамі ў Германіі, а пазней і на акупаваных ёю тэрыторыях. Арганізацыю матэрыяльнай падтрымкі і культурнаасветнай работы ажыццяўлялі грамадскія арганізацыі: Беларускі Камітэт самапомачы, створаны летам 1940 г. у Берліне (меў аддзелы ў Мюнхене, Лейпцыгу, Вене, Празе, Лодзі, Торуні і іншых месцах) і Беларускі камітэт у Генеральнай губерні, дзейнічаў у Варшаве ад студзеня 1940 г. (меў аддзяленні ў Кракаве і Бялай Падлясцы).
Неакрэсленасць пазіцыі кіраўніцтва Германіі ў пачатку вайны адносна статуса Беларусі, пэўная зацікаўленасць беларускім пытаннем спарадзіла разлік часткі лідэраў беларускай эміграцыі на падтрымку іх памкненняў да незалежнасці Беларусі (1. Ермачэнка, М. Шчорс, Р. Астроўскі і інш.). У сувязі з гэтым 19 чэрвеня 1941 г. у Берліне узнік Беларускі нацыянальны цэнтр (старшыня М. Шчорс), які па высновах польскага гісторыка Ю. Туронка, “у спрыяльных умовах збіраўся аб’явіць сябе часовым урадам па ходу заняцця немцамі Беларусі”.
Лідэры створанай летам 1940 г. у Варшаве Партыі беларускіх нацыяналістаў (Я. Станкевіч, В. Іваноўскі) наадварот арыентаваліся на заходніх саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі, лічылі, што яны стануць пераможцамі і будуць вырашаць праблемы пасляваеннага ўладкавання Еўропы, а тады можна будзе пытанне незалежнасці Беларусі вывесці на міжнародны ўзровень.
48
Агульныя артыкулы
Напад Германіі на СССР, працяглая акупацыя тэрыторыі Беларусі абумовілі масавае, галоўным чынам прымусовае, перамяшчэнне яе насельніцтва. У ліку савецкіх ваеннапалонных за мяжой аказаліся сотні тысяч беларусаў. Шмат іх загінула ад непасільнай працы, холаду, голаду, хвароб у лагерах ваеннапалонных. Нямала жыхароў Беларусі аказаліся вязнямі канцлагераў. Амаль 385 тыс. асоб былі прымусова адпраўлены з акупаванай БССР у Германію як танная працоўная сіла (остарбайтэры). Напрыканцы вайны ў Германіі паявіліся лагеры прымусова вывезеных з акупаваных тэрыторый (і БССР) дзяцей ад 6 да 12 гадоў. На працу ў Германію паехалі каля 5 тыс. юнакоў і дзяўчат Саюза беларускай моладзі. Мелі яны, як і прымусова вывезеныя, нялёгкія ўмовы жыцця і працы, але ў адрозненне ад апошніх праводзілі (хоць і абмежаваную) нацыянальную культурнаасветную працу. У гады вайны ў Германіі выдаваліся газеты “Раніца”, “Беларускі работнік”, часопісы “Беларускі студэнт”, “Малады змагар”, была 15хвілінная перадача на беларускай мове ў Гамбургу.
Ва ўмовах пашырэння вайны палітычнае размежаванне эміграцыі, існаванне двух арыентацый прадаўжалася. У беларускі нацыянальны рух на акупаванай немцамі тэрыторыі, які быў антыбальшавіцкім, улілося некалькі дзесяткаў уплывовых прадстаўнікоў палітычнай эміграцыі, якія занялі лідзіруючыя пазіцыі ў грамадскапалітычных і культурных фарміраваннях, увайшлі ў склад БЦР — дарадчага органа і цэнтральнай установы беларускай адміністрацыі на акупаванай тэрыторыі (I. Ермачэнка, В. Іваноўскі і інш.). Прадстаўнікі ад беларускіх арганізацый з Варшавы, Кракава, Лодзі, Прагі, Берліна, Вены, Кёнігсберга былі ўдзельнікамі 2га Усебеларускага кангрэса, скліканага са згоды нямецкіх уладаў 27 чэрвеня 1944 г., ён выказаўся за незалежную Беларусь.
Нямецкія ўлады ізалявалі прэзідэнта БНР В. Захарку, які знаходзіўся ў акупаванай Празе і, нягледзячы на захады адпаведных устаноў, адмовіўся выступаць ад імя БНР у падтрымку германскай палітыкі. Перад сваёй смерцю ў 1943 г. ён перадаў паўнамоцтвы М. Абрамчыку, які наведаў беларускія землі, звязаўся з лідэрамі антынямецкай арыентацыі, але быў арыштаваны гестапа і вывезены ў Парыж. Прыхільнікі антыгітлераўскай кааліцыі дзяржаў рабілі захады па ўсталяванні з ёю сувязей (В. Іваноўскі і інш.). Паспяховае наступленне савецкіх войскаў выклікала значную эмігранцкую хвалю з Беларусі тых, хто баяўся вяртання сталінскага рэжыму. Але большасць уцякаўшых была завернута ў СССР пры хуткім прасоўванні Чырвонай Арміі на захад. Тым не менш за мяжу выехалі дзесяткі тысяч беларусаў, у тым ліку арганізацыі, установы, вайсковыя фарміраванні, створаныя на акупаванай тэрыторыі (БЦР, Галоўны штаб Саюза беларускай моладзі, Сабор епіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы, атрады Беларускай краёвай абароны і дапаможнай паліцыі), інтэлігенцыя, якая працавала ў гады вайны ў цывільнай адміністрацыі, адукацыйнай сістэме, культурнаасветных арганізацыях. Гэтая плынь была ў асноўным палітычнай — антыбальшавіцкай, апазіцыйнай савецкай уладзе.
БЦР, якая выехала ў Кёнігсберг, а затым Берлін, зрабіла захады па афармленні сябе ўрадам у выгнанні. Каб зацвердзіць сябе як “законнае беларускае палітычнае прадстаўніцтва за межамі Бацькаўшчыны”, БЦР прыняла ў студзені 1945 г. новы статут і канстытуцыю. Былі наладжаны сувязі з Міністэрствам усходніх абшараў, у складзе якога быў беларускі аддзел (і прадстаўнік БЦР), а таксама з беларускім аддзелам нямецкай арганізацыі “Працоўны фронт”. Пры гэтым, напярэдадні бачнага ўжо паражэння Германіі дзеячы БЦР праводзілі палітыку лавіравання, пэўнага процідзеяння нямецкім уладам (зацягванне фарміравання вайсковых адзінак, адказ далучыцца да Камітэта вызвалення народаў Расіі), рабілі спробы наладзіць кантакты з заходнімі саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі, каб стварыць умовы для далейшай дзейнасці эміграцыі пасля вайны. Менавіта з улікам гэтага быў створаны ўрад, які ва ўмовах гітлераўскай Германіі павінен быў выступаць як калегія БЦР, а пасля яе разгрому — як кабінет Міністраў БНР. Большасць членаў БЦР у канцы вайны трапіла ў зоны акупацыі ЗША і Вялікабрытаніі.
Няпростым быў лёс беларускіх вайсковых фарміраванняў, якія пры адступленні немцаў былі ўключаны ў германскае войска. Батальёны Беларускай краёвай абароны (да 16 тыс. чалавек) на захадзе Польшчы былі далучаны да Рускай дывізіі СС і адпраўлены на заходні фронт. Нямала гэтых беларусаў, якія аказаліся летам 1944 г. на тэрыторыі Францыі, дэзерціравалі, далучыліся да мясцовых партызан, а адзін батальён перайшоў у Швейцарыю. Восенню 1944 г. большасць іх уступіла ў войска Андэрса і змагалася супраць Германіі. Значная частка беларусаў з дывізіі Зіглінга ў раёне Вагезаў (Францыя) здаліся ў палон англаамерыканскім саюзнікам восенню 1944 г Рэшткі дывізіі, у тым ліку некалькі тысяч беларусаў, былі накіраваны ў Рускую вызваленчыю армію (РВА) пад камандаваннем Уласава. Сотні з іх прымалі ўдзел у вызваленні Прагі ад немцаў. Каля 3 тыс. беларусаў, якія адмовіліся служыць у РВА ці дывізіі Зіглінга былі раззброены і накіраваны ў працоўныя брыгады. Сотні беларусаўостарбайтэраў, уцекачоў з лагераў ваеннапалонных, працоўных каманд, канцлагераў вялі антыфашысцкую барацьбу на тэрыторыі акупіраваных еўрапейскіх дзяржаў. Сярод арганізатараў антыфашысцкага змагання ў канцлагерах Германіі былі ўраджэнцы Беларусі Л. Маневіч, Д. Цумараў, П. Шаўраў, I. Мураўёў, В. Грынь. У французскім руху супраціўлення ўдзельнічалі ўраджэнцы Беларусі Ф. Варанішча, Т. Чахоўская, В. Барбук, У. і С. ЛіхотаКісель, Ф. Кажамякін, Н. Лісавец, К. Хазановіч, К. Тарасевіч, М. Косікаў, В. Меткаў, В. Сямёнава, М. Андрыеўская, Л. Кашычкіна, А. Кандраценка. У партызанскіх атрадах змагаліся А. Варанкоў (Бельгія), В. Квіцінскі, У. Анічэнка, У. Харытончык, Б. Калач, П. Зуйкевіч, А. Грынеўскі (Чэхаславакія), С. Фралоў (Італія), В. Аляксашкін (Грэцыя). Узброенае змаганне супраць акупантаў жыхары Беларусі вялі ў складзе часцей нацыяналыіавызваленчай арміі Югаславіі.
У гады Другой сусветнай вайны паглыбілася размежаванне беларускай эміграцыі на амерыканскім кантыненце. Прасавецкая арыентацыя ўзмацнілася сярод дарэвалюцыйных і міжваенных перасяленцаў, асабліва ў Аргенціне.
49
Агульныя артыкулы
На хвалі антыфашысцкага ўздыму пачалі стварацца камітэты ў падтрымку СССР. Беларускі дэмакратычны камітэт дапамогі Радзіме меў 36 падкамітэтаў у Аргенціне, Парагваі, Бразіліі, Уругваі. Створаны ў Маскве Славянскі камітэт ініцыіраваў паяўленне на амерыканскім кантыненце падобных камітэтаў. Шмат выхадцаў з Беларусі ўключыліся ў агульнаславянскія акцыі маральнай і матэрыяльнай падтрымкі антыгітлераўскай кааліцыі.
Актывізавалася дзейнасць нацыянальных таварыстваў і паявіліся новыя: “Мінск”, імя Ф. Скарыны, імя Я. Купалы (Аргенціна), Беларускаамерыканская нацыянальная рада (ЗША), Федэрацыя рускіх канадцаў, большасць якіх склалі выхадцы з Заходняй Беларусі.
Аднак перавага ў кіраўніцтве славянскім рухам рускіх лідэраў, найчасцей пракамуністычнай, прасавецкай арыентацыі вяла да звужэння нацыянальнакультурнай дзейнасці, русіфікацыі, непрымання гэтай пазіцыі асобнымі таварыствамі. Нацыянальнымі па характару дзейнасці былі нешматлікія беларускія арганізацыі. Так, Беларускаамерыканская нацыянальная рада святкавала 25 сакавіка як Дзень незалежнасці Беларусі, даводзіла да грамадскасці ідэю яе суверэннасці.
Нямала беларускіх эмігрантаў змагалася на франтах Другой сусветнай вайны ў войсках дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі. Улады Францыі ў 1939 г. упершыню прызвалі ў армію эмігрантаў і больш 6 тыс. беларусаў былі мабілізаваны. У баях з германскімі войскамі праявілі мужнасць сотні амерыканскіх беларусаў. Па падліках беларускага эмігранта В. Сянкевіча ў брытанскім войску служыла не менш 30 тыс. беларусаў, з іх больш за 1700 загінулі на заходніх франтах, у тым ліку ў вядомай бітве пры МонтэКасіна (Італія).