• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Праблемы рэпатрыяцыі мільёнаў савецкіх грамадзян (ваеннапалонных, вывезеных на работу— з БССР каля 385 тыс. чал.) востра паўстала ў канцы Другой сусветнай вайны і пасля яе завяршэння ў Еўропе. На гэты час на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі налічвалася звыш 6 млл. чалавек з СССР, з іх амаль 5 млн. ‘’остарбайтэраў”. Па рашэнню СНК СССР ад 4 кастрычніка 1944 г. рэпатрыяцыі падлягалі ў абавязковым парадку ўсе савецкія грамадзяне, якія ў ходзе Другой сусветнай вайны апынуліся за мяжой. Выключэнне было зроблена для замужніх жанчын, якія мелі дзяцей. У кастрычніку 1944 г. было створана Упраўленне ўпаўнаважанага СНК СССР па справах рэпатрыяцыі. Пры СНК БССР, а таксама РСФСР, Украіны, Малдавіі, Эстоніі і Латвіі дзейнічалі аддзелы рэпатрыяцыі. У рэспубліцы былі арганізаваны аддзелы пры выканкамах абласцей, функцыянавалі размеркавальныя пункты, спецыяльныя фонды харчавання, адзення і абутку, былі выдзелепы пэўныя сродкі для дапамогі рэпатрыянтам. СССР дамагаўся максімальнай рэпатрыяцыі сваіх грамадзян да сярэдзіны 1950х гг., каб задаволіць патрэбы дзяржавы ў рабочай сіле для аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, прадухіліць патэнцыяльную масавую эміграцыю, прадэманстраваць міжнароднай супольнасці прыхільнасць савецкіх людзей да існуючага ладу. СССР дабіўся ад саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі згоды на абавязковую рэпатрыяцыю на Крымскай канферэнцыі (Ялта, люты 1945 г.). Міжнароднаправавымі актамі па рэгуляванні рэпатрыяцыі сталі заключаныя адпаведныя пагадненні СССР з Вялікабрытаніяй і ЗША (1 1.2.1945), Бельгіяй (13.3.1945), Францыяй (29.6.1945). Яны прадугледжвалі вяртанне дамоў грамадзян гэтых дзяржаў — бежанцаў і перамешчаных асоб, у тым ліку ваеннапалонных. 3 сакавіка 1945 г. пачалася арганізаваная рэпатрыяцыя савецкіх грамадзян зза мяжы. Пры гэтым СССР адмовіўся ад удзелу Адміністрацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях дапамогі і аднаўлення (ЮНРРА), якая займалася яшчэ міжнароднай прававой абаронай бежанцаў і перамешчаных асоб (19431946). 3 савецкай зоны акупацыі рэпатрыяцыйныя місіі арганізавалі вываз у СССР практычна ўсіх, незалежна ад іх намераў. Натуральным жаданнем пераважнай большасці спакутаваных людзей было імкненне пакінуць разбураную вайной Еўропу, пры гэтым яны спадзяваліся на нармальныя адносіны да сябе на радзіме. Да 1 сакавіка 1946 г., калі ў асноўным рэпатрыяцыя была завершана, у СССР вярнулася амаль 521 тыс. беларусаў (больш за 385 тыс. грамадзянскіх асоб і каля 135 тыс. ваеннапалонных). Юрыдычнай падставай для вяртання на бацькаўшчыну эмігрантаў папярэдніх хваляў стаў Указ Прэзідыума ВС СССР ад 14 чэрвеіія 1946 г. “Аб аднаўленні ў грамадзянстве СССР падданых былой Расійскай імперыі, а таксама асоб, якія страцілі савецкае грамадзянства”, іншыя акты 19451947 гг., паводле якіх беларусы і ўкраінцы з даваеннай Польшчы атрымалі права на набыццё савецкага грамадзянства. Каб паскорыць вяртанне, CM БССР і ЦК КП(б)Б у 1946 г. прынялі пастанову “Аб рэпатрыяцыі беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Францыі”, а ў 1947 г. быў назначаны прадстаўнік CM БССР у заходнюю зону Германіі і Аўстрыю. Пад уплывам перамогі СССР і заходніх саюзнікаў у Другой сусветнай вайне тысячы эмігрантаў, у тым ліку выхадцаў з Беларусі, паверылі савецкай прапагандзе, эмігранцкай прэсе пракамуністычнай арыентацыі і прьшялі грамадзянства СССР (у Францыі, Бельгіі, Аргенціне і інш.). Але ад рэпатрыяцыі ўхіляліся дзесяткі тысяч беларусаў, якія апынуліся ў амерыканскай, брытанскай і французскай зонах акупацыі і якія з ліпеня 1945 г. знаходзіліся ў лагерах для перамешчаных асоб. Вяртацца ў СССР не жадалі многія з жыхароў (пераважна сяляне Заходняй Беларусі, палонныя, якія агулам залічваліся ўладамі ў здраднікі), асобы, якія прымусова ці добраахвотна супрацоўнічалі з акупантамі, ваявалі на іх баку. Савецкія рэпатрыяцыйныя місіі наведвалі лагеры, агітавалі вяртацца дамоў, а многіх грамадзян СССР прымусова пераводзілі ў савецкую зону. Прымусовасць, паспешлівасць, неразборлівасць у сродках пры вырашэнні пытанняў рэпатрыяцыі выклікалі рознагалоссі з саюзнікамі. Негатыўны розгалас у свеце атрымалі арышты эмігрантаў у Празе, аблавы на іх у Сафіі і Бялградзе, гвалтоўная адпраўка у Саюз перамешчаных асоб з лагера “Борэгар” у Францыі. 3 1947 г. саюзнікі адмовіліся ад прымусовай рэпатрыяцыі. Сесія Савета Міністраў замежных спраў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ад 23 красавіка 1947 г. пацвердзіла пагадненне Кантрольнага савета ў Германіі аб новым парадку выдачы зацікаўленым краінам ваенных злачынцаў — толькі пасля прад’яўлення аргументаваных юрыдычных доказаў іх віны. Такое ж рашэнне прыняла 2я сесія ГА ААН. Але БССР не прадставіла заходнім дзяржавам абгрунтаванні да спіса ваенных злачынстваў, аб якім летам 1947 г. паведаміў яе прадстаўнік на нарадзе намеснікаў у CM замежных спраў. Савецкія прадстаўнікі адсутнічалі і ў створанай замест ЮНРРА Міжнароднай арганізацыі па справах бежанцаў (IRO, 19471952), якая па рашэнні 8ай сесіі ЭКАСАС ААН (1949) займалася ўжо не вяртаннем бежанцаў на радзіму, а іх рассяленнем у іншых дзяржавах. Прадстаўнікі СССР і БССР выступілі супраць стварэння Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і не прымалі ўдзел у яго рабоце. Яны не далучыліся да Канвенцыі аб статусе бежанцаў, якую 25 ліпеня 1951 г. падпісалі Бельгія, Данія, ФРГ, Францыя, Вялікабрытанія і інш. I ў адпаведнасці з якой да бежанцаў былі аднесены і перамешчаныя асобы. Да 1952 г. у СССР вярнуліся, галоўным чынам прымусова, беларусы і прадстаўнікі іншых нацыянальнацей, выхадцы з БССР (пераважна з дзяржаў, дзе размясціліся савецкія войскі), колькасцю 104893 чал. —у адпаведнасці з Жэнеўскай канфенцыяй 1948 г. аб абароне ахвяр вайны.
    Палітычная “адліга”, прыадкрыццё “жалезнай заслоны” з сярэдзіны 1950х гг., прапаганда рэпатрыяцыі савецкім друкам, пасольствамі, камітэтамі “За вяртанне на Радзіму” (з 1955 г. дзейнічала беларуская секцыя Савецкага камітэта “За вяртанне на Радзіму”, а ў 19601964 гг. — “За вяртанне на Радзіму і развіццё культурных сувязей з суайчыннікамі”) абумовілі нязначную рээміграцыю. Вярталіся ў асноўным эмігранты і іх нашчадкі з былой Расійскай імперыі і міжваеннай Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. 3 Францыіі АргенціныўБССРпрыехалаў 19531955 гг.
    43
    Агульныя артыкулы
    каля 200 чал. Па некаторых звестках, да 1964 г. сюды прыбыло каля 1015 тыс. аргенцінскіх беларусаў. Аднак ужо ў пачатку 1960х гг. пачаўся іх адток у Паўднёвую Амерыку, і 4050 працэнтаў рээмігрантаў, расчараваных савецкай рэчаіснасцю, пакінулі бацькаўшчыну. Пасля іх вяртання ў краіны ранейшага пражывання прыток рээмігрантаў з іх перапыніўся. Далейшыя заклікі да рэпатрыяцыі, асабліва ў асяроддзі пасляваеннай эміграцыі, водгуку не знаходзілі, і вярталіся нямногія. Пасля распаду СССР без дзяржаўнай падтрымкі пачалася рэпатрыяцыя беларусаў, ураджэнцаў Беларусі з новых незалежных дзяржаў на постсавецкай тэрыторыі. У 19921999 гг. з іх прыехала ў Беларусь 408 тыс. чалавек, у тым ліку 188 тыс. беларусаў.
    Галіна Сяргеева
    Эміграцыя
    “Эміграцыя” (ад лац. emigro  высяляюся  выезд грамадзян са сваёй Бацькаўшчыны ў іншую краіну на пастаяннае або доўгае пражыванне па палітычных, рэлігійных, эканамічных, этнічных ці інш. Прычынах, а таксама ў выпадку сацыяльных (войны, рэвалюцыі) або прыродных катаклізмаў.
    Ранняя эміграцыя з беларускіх зямель. Насельніцтва пачало пакідаць землі Беларусі ўжо на ранніх этапах фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Ва ўмовах існавання найстаражытнейшых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі (Полацкага і Тураўскага княстваў) за мяжу зыходзілі прадстаўнікі кіруючай эліты, якія былі вымушаны пакідаць родныя мясціны ў сувязі з палітычнымі абставінамі (часцей за ўсё ў выніку паражэння ў барацьбе за ўладу). Так, тураўскі князь Святаполк, які пацярпеў паражэнне ў барацьбе за кіеўскі “стол” са сваім братам, ноўгарадскім князем Яраславам, шукаў сховішча ў польскага караля Баляслава I Харобрага. У 1129 г. кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч загадаў выслаць з Полацкай зямлі ў Візантыйскую імперыю 5 князёў з дынастыі Рагвалодавічаў з жонкамі і дзецьмі і толькі двое з пяці выгнаннікаў вярнуліся ў родныя мясціны ў 1140 г. Падобны характар эміграцыя мела ў ранні перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага і ў часы яго росквіту (XIII  першая палова XV ст.) У 1265 г. князь нальшанскі Даўмонт пасля заваявання Нальшан навагрудскім князем Войшалкам пакінуў радзіму і разам са сваёй дружынай перасяліўся ў Пскоў, дзе прыняў праваслаўе, быў выбраны вечам князем пскоўскім і кіраваў горадам да сваёй смерці (1299 г.). У1377 г. брат вялікага князя літоўскага Ягайлы, полацкі князь Андрэй адмовіўся прызнаць уладу Ягайлы і пераехаў спачатку ў Пскоў, а потым у Маскву, дзе быў да 1386 г. У час жорсткай барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XIV ст. двойчы выязджаў за межы дзяржавы ў пошуках палітычнага прытулку князь гродзенскі і троцкі Вітаўт (у 13821384 гг. знаходзіўся разам з сям’ёй у Мазовіііна тэрыторыі Тэўтонскагаордэна; у 13901392 гг. натэрыторыі Тэўтонскага ордэна). У 1408 г. у Маскву пераехаў северскі князь Свідрыгайла Альгердавіч, які атрымаў ад маскоўскага князя Васілія I “в кормленне” УладзімірнаКлязьме, Пераяслаўль, Юр’еўПольскі, Валакаламск, Ржэў і палову Каломны. У 1439 г. пасля паражэння ў змаганні за ўладу з вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам Свідрыгайла ратаваўся ў Малдове, адкуль вярнуўся на радзіму ў 1445 г.
    У другой паловеХ V ст. права падданых вялікага князя на вольны выезд за мяжу было замацавана ў юрыдычных дакументах. У прывілеі ад 2.5Л447 г. вялікі князь Казімір дазволіў пакідаць Вялікае Княства Літоўскае “для пошукаў лепшай долі і навучання рыцарскай справе ва ўсялякія землі акрамя непрыяцельскіх” “княжатам, панам хоругоўным, шляхцічам і баярам”. У 1529 г. дадзенае права было замацавана ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага. Па Абласным віцебскім прывілеі ад 16.3.1503 г. і Абласным полацкім прывілеіад 21.2.1547 г. правана вольны выезд атрымалі і мяшчане. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. адзначаў, што за мяжу могуць выязджаць вольныя людзі “всякого стану”, Статут 1588 г. пацвердзіў дадзены артыкул. Толькі зрэдку вялікія князі ўводзілі абмежаванні на наведванне той ці іншай краіны (напрыклад, у 1520х гг. вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары забараніў сваім падданым наведваць Германію для атрымання адукацыі ў сувязі з Рэфармацыяй, якая там пачалася). Падданыя вялікіх князёў літоўскіх актыўна выкарыстоўвалі дадзенае права. Яны выязджалі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, італьянскія дзяржавы (Геную, Венецыю, Падую, Фларэнцыю і інш.), Польшчу, Чэхію, Францыю, Іспанію, дзе паступалі на ваенную службу ці павышалі свой адукацыйны ўзровень (з сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII стст. Ва універсітэтах Балонні, Падуі, Цюбінгена, Вітэнберга, Гейдельберга, Лейпцыга, Лювэна, Базеля, Кракава, Кёнігсберга і іншых еўрапейскіх гарадоў навучалася каля 460 студэнтаў з шляхецкіх сямей Беларусі і Літвы), садзейнічалі распаўсюджанню друкарства і адукацыі (найбольш вядомым у гэтых адносінах стаў Ф. Скарына). Знаходжанне за мяжой спрыяла перанясенню элементаў заходнееўрапейскай культуры на тэрыторыю Беларусі. Нягледзячы на наяўнасць права на вольны выезд, у XVXVIII стст. Захоўвалася і эміграцыя з Вялікага Княства Літоўскага па палітычных матывах (у склад палітычных эмігрантаў уваходзілі прадстаўнікі эліты, якія былі незадаволены курсам на ўзмацненне цэнтралізацыі ў дзяржаве і паскоранае распаўсюджанне рымскакаталіцкага веравызнання пасля Крэўскай уніі 1385 г.). Асноўным напрамкам такой эміграцыі была Маскоўская дзяржава. Сотні жыхароў Вялікага Княства Літоўскага перасяліліся ў Маскоўскую дзяржаву ўХУІІ ст. у сувязі з абвастрэннем палітычных, рэлігійных і сацыяльных супярэчнасцей на іх радзіме. У канцыХУІХУІІ ст. значная колькасць выхадцаў з Вялікага Княства Літоўскага перасялілася на “вольныя землі” у нізоўях Дняпра і на Дану, уліўшыся ў склад запарожскага і данскога казацтва.