• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Яшчэ ў ходзе вайны ў адпаведнасці з рашэннем СНК СССР (кастрычнік 1944 г.) пачалася абавязковая рэпатрыяцыя савецкіх грамадзян, якая не пакідала ім выбару, пазбаўляла магчымасці застацца ў эміграцыі. Але заходнія саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі не адносілі да падлягаючых рэпатрыяцыі тых асоб, якія да пачатку Другой сусветнай вайны пражывалі ў Польшчы (г. зн. у Заходняй Беларусі), прыбалтыйскіх дзяржавах. Карыстаючыся гэтым, многія беларусы, змяніўшы нацыянальнасць, пазбеглі прымусовай рэпатрыяцыі.
    Галіна Сяргеева
    II.	Арганізацыі, установы, падзеі
    Аб’яднанне студэнтаўбсларусаў Літоўскага універсітэта імя Вітаўта Вялікага ў Каўнасс
    Нацыянальная грамадская арганізацыя ў Літве. Створана ў лютым 1933 г. Налічвала 15 чал. У праўленне аб’яднання ўваходзілі A. Bye, А. Зэйгліш, Л. Раманейка, Д. Рудзь, Г. Чаркас. Мэты аб’яднання — задавальненне патрэб акадэмічнага жыцця, а таксама навуковых, культурных і эканамічных інтарэсаў сваіх сяброў. Аб’яднанне супрацоўнічала з Беларускім культурнаасветным таварыствам у Каўнасе, спрыяла вывучэнню праблем беларусазнаўства студэнтамібеларусамі ў Літве, арганізоўвала навуковыя чытанні, дыспуты, вечарыны для збліжэння са студэнтамілітоўцамі. У ліпені 1933 г. разам з іншымі беларускімі арганізацыямі Літвы аб’яднанне выступіла з прапановай аб стварэнні Міжнароднай асацыяцыі беларускіх арганізацый — вышэйшага органа для ўсіх нацыянальных арганізацый у Беларусі і за яе межамі. У 1936 г. спыніла сваю дзейнасць зза фінансавых і арганізацыйных цяжкасцей.
    Аляксандр Ціхаміраў
    ’’Агніца”
    “Агніца”, культурнаасветніцкае таварыства беларусаў у Палтаве, створана ў 1992 г. па ініцыятыве цяперашняга кіраўніка таварыства Іны Снарскай, выкладчыка Палтаўскага кааператыўнага інстытута Паўла Шуканава і Алега Плюшча. Асноўныя мэты дзейнасці “Агніцы” — вывучэнне, захаванне і прапаганда гісторыі, звычаяў, традыцый, мовы, культурнай спадчыны беларускага народа, знаёмства з сучаснымі палітычнымі і грамадскімі падзеямі ў Беларусі, абмеркаванне апошніх навін у галіне літаратуры, культуры і асветы. Таварыства праводзіць вечарыны, на якіх гучаць творы беларускіх паэтаў, ладзіць сустрэчы з вядомымі беларускімі дзеячамі, канцэрты, выставы.
    Значны ўклад у развіццё беларускай культуры і яе прапаганду на Палтаўшчыне ўносіць кіраўнік таварыства Іна Снарская. Яе вершы і артыкулы, прысвечаныя пытанням адукацыі, мовы, літаратуры, гісторыі Беларусі, напісаныя пабеларуску, рэгулярна друкуюцца на старонках перыядычных выданняў. Выступаючы ў украінскім друку, па радыё, Іна Снарская закранае вострыя праблемы сучаснасці.
    “Агніца” прымае актыўны ўдзел у культурнаграмадскім жыцці Палтаўшчыны. Таварыства ўдзельнічала у рабоце I і II з’ездаў беларусаў свету. Іна Снарская і Павел Шуканаў выбраны ў Вялікую раду Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
    Ірына Тамільчык
    Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ
    Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ у Петраградзе, грамадская культурнаасветная арганізацыя 1923— 1925 (?) гг. Заснавана 25 сакавіка 1923 г. на гарадской нарадзе студэнтаўбеларусаў ВНУ Петраграда па ініцыятыве Беларускай асацыяцыі пры Петраградскім сельскагаспадарчым інстытуце. Асноўныя мэты: арганізацыя беларускага студэнцтва ў Петраградзе для вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху Беларусі. Кіруючы орган — управа. Культурнаасветныя мерапрыемствы адбываліся ў памяшканні студэнцкага клуба Петраградскага сельскагаспадарчага інстытута. 1 красавіка 1923 г. адбылася сустрэча сяброў асацыяцыі з дзеячамі беларускага рэвалюцыйнага руху Я. Канчарам і 3. Жылуновічам (апошні меў значны ідэйны ўплыў на актыў асацыяцыі). Падтрымлівала сувязі з беларускім вучоным А. Сержпутоўскім. Сярод актывістаў— студэнты Казловіч, Краскоўскі, Рамановіч і інш. Асацыяцыя рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе.
    Юры Васілеўскі Асацыяцыя “Святло Радзімы”
    Дзеля пашырэння дапамогі беларусам замежжа ў развіцці нацыянальнакультурнай дзейнасці па ініцыятыве беларусаў Латвіі і Эстоніі ў 1999 г. была створана міжнародная грамадская арганізацыя “Асацыяцыя “Святло Радзімы”. Асноўная яе мэта — захаванне традыцыйнай духоўнай і матэрыяльнай культуры ў эамежжы, садзейнічанне стварэншо беларускіх інфармацыйнакультурных цэнтраў, развіццю гандлёваэканамічных сувязей, стварэнню гандлёвых дамоў у іншых краінах. Старшынёй праўлення Асацыяцыі абраны Аляксандр Білык, старшыня Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, членкарэспандэнт Міжнароднай акадэміі па вывучэнню нацыянальных меншасцей.
    Праўленнем асацыяцыі, куды ўваходзяць дасведчаныя спецыялісты па праблемах беларускай дыяспары, a таксама вопытныя юрысты і эканамісты, распрацаваны асноўныя праграмы яе дзейнасц:
    51
    Арганізацыі, установы, падзеі
    “Спадчына ”. У рамках праграмы будуць ажыццяўляцца сумесныя праекты з беларускай дыяспарай па захаванні традыцыйнай беларускай культуры, духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей беларусаў у іншых краінах свету, аказанні дапамогі нацыянальнакультурным аб’яднанням Рэспублікі Беларусь, аднаўленні помнікаў архітэктуры, культавых збудаванняў у Беларусі, рэстытуцыі культурных каштоўнасцей, а таксама арганізацыя і правядзенне канферэнцый, семінараў, фестываляў, выставак і іншых мерапрыемстваў.
    “Адродных ніў”. Праграма ставіць сваёй мэтай распаўсюджанне інфармацыі пра Беларусь, азнаямленне з яе сучасным жыццём, распрацоўку турыстычных маршрутаў для азнаямлення з Радзімай, развіццё сувязей прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей рэспублікі з краінамі свайго гістарычнага паходжання.
    “Дзелавое супрацоўніцтва ”. Мэта праграмы заключаецца ў інфармацыйнай падтрымцы бізнесу выхадцаў з Беларусі, якія пражываюць за яе межамі, аказанні канкрэтных паслуг прадпрымальнікам па эфектыўнаму вядзенню бізнесу ў Беларусі, абмену ідэямі паміж удзельнікамі інфармацыйнай сеткі, садзейнічанні атрыманню кансультацый і падтрымкі з боку дзяржаўных устаноў і прадпрымальніцкіх структур, стварэнні сумесных прадпрыемстваў і гандлёвых дамоў.
    ‘ДзецГ’. Праграма накіравана на спрыянне арганізацыі аздараўлення дзяцей з Беларусі ў іншых краінах, адпачынку дзяцей беларусаў зза мяжы ў Беларусі.
    “Адукацыя”. Праграма ставіць сваёй мэтай падтрымку беларускамоўнай адукацыі, школ і факультатываў у замежжы, садзейнічанне стварэнню ўмоў для вывучэння родных моваў, гісторыі, культуры для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей у Беларусі.
    “Памяць ”. Арганізацыя дагляду за месцамі пахавання родных і блізкіх па даручэннях замежных суайчыннікаў. Дапамога ў складанні радаводаў.
    Ніна Петухова
    Асветнае таварыства беларусаў
    Асветнае таварыства беларусаў (АТБ) у Варшаве існавала з восені 1936 г. да верасня 1939 г. Да афіцыйнай рэгістрацыі 23 снежня 1937 г. дзейнічала пад назвай Арганізацыйны камітэт беларускага таварыства ў Варшаве. Аб’ядноўвала прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, работнікаў, студэнтаў варшаўскіх ВНУ (каля 1 тыс. чал.). У праўленне АТБ уваходзілі Я. Гапановіч (старшыня), П. Ластаўка (сакратар). Таварыства мела на мэце правядзенне культурнаасветнай і выдавецкай дзейнасці, арганізацыю бібліятэк, клубаў, аказанне матэрыяльнай дапамогі і маральнай падтрымкі сябрам АТБ, беларусам, якія жылі ў Варшаве, і інш. АТБ арганізавала і правяло вечарынуканцэрт для беларускага грамадства ў зале Варшаўскага музычнага таварыства (6.2.1937, прысутнічала 400 чал.), канцэрт беларускага спевака М. ЗабэйдыСуміцкага ў Варшаўскай кансерваторыі (24.5.1938), даклад па беларускай літаратуры і літаратурную вечарыну М. Танка (3.7.1939), сустрэчы з дзеячамі беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі А. Клімовічам, С. Паўловічам, М. Танкам і інш. Пры АТБ працавалі курсы беларускай мовы, гурткі мастацкай самадзейнасці. У 1937—1938 гг. пры таварыстве існавалі нелегальныя групы КПЗБ і КСМЗБ. 3 АТБ цесна супрацоўнічалі калекцыянер і гісторык беларускай літаратуры Р. Зямкевіч, беларускі паэт Г. Леўчык. Сярод актывістаў таварыства адвакат А. Бычкоўскі, прафесар Варшаўскай кансерваторыі С. Казура, дзеяч беларускага руху Б. Руткоўскі, кампазітар А. Шыдлоўскі, М. ЗабэйдаСуміцкі, Л. Панько, В. Чарняўская і інш. Дзейнасць АТБ была спынена ў першыя дні нападу фашысцкіх войскаў на Польшчу.
    Юры Васілеўскі
    “Бацькаўшчь/на ”
    Культурнаасветнае таварыства беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі. Створана ў Дзвінску (Даўгаўпілс) 25 сакавіка 1921 г. групай інтэлігенцыі на чале з настаўнікам Я. Харлапам. Сябры таварыства аб’ядноўвалі беларускае насельніцтва Латгальскага краю, развівалі яго сацыяльную і нацыянальную свядомасць, пашыралі асвету, беларускі друк, інфармавалі латышскую грамадскасць і ўрад пра становішча беларускай меншасці, яе культурнаасветныя патрэбы. У розны час дзейнасці таварыства спрыялі М. Гарэцкі, I. Дварчанін, К. Езавітаў (адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага праўлення), У. Жылка, I. Краскоўскі, П. Мядзёлка, У. Пігулеўскі, С. Сахараў, А. Якубецкііінш., атаксамапрадстаўнікілатышскай інтэлігенцыі, сярод якіх — Б. Брэжга, Я. Райніс. Дзякуючы падтрымцы Райніса пры Міністэрстве асветы Латвіі ў 1921 г. быў створаны Беларускі аддзел для кіраўніцтва навучальнымі ўстановамі (кіраўнікі Сахараў, Пігулеўскі), у Дзвінскім і Люцынскім паветах адкрыта каля 60 беларускіх школ, заснаваны Дзвінская і Люцынская гімназіі, настаўніцкія курсы, сельскагаспадарчая школа. Паводле сфабрыкаваных паліцыяй Латвіі матэрыялаў супраць сяброў “Бацькаўшчыны” (са слоў Райніса — па ініцыятыве не латышскіх, а іншаземных колаў) былі арыштаваны Езавітаў, Мядзёлка, Пігулеўскі, Краскоўскі, Якубецкі і інш. У красавіку 1925 г. суд апраўдаў усіх абвінавачаных, але беларускаму руху былі нанесены непапраўныя страты.
    Сяргей Панізьнік
    52
    Арганізацыі, установы, падзеі
    “Бсларус”
    Рабочы клуб, які дзейнічаў у Маскве ў 1919 г. Адкрыты 23 лютага 1919 г. культурнаасветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай беларускай секцыяй РКП(б) для правядзення палітычнай і культурнаасветнай работы сярод беларусаў, падрыхтоўкі кадраў для работы ў Беларусі. У арганізацыі і дзейнасці клуба ўдзельнічалі А. Бурбіс, А. Грыневіч, Я. Дыла, П. Каравайчык, I. Мазур, Ф. Турук, Я. Хлябцэвіч і інш. Меў бібліятэку з чытальняй. У снежні пераўтвораны ў літоўскабеларускі клуб, які дзейнічаў у 1920 г.