• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларускі пададдзел Аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР
    Дзейнічаў у Маскве з красавіка 1919 да сакавіка 1921 г. Створаны на базе культурнаасветнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. Меў на мэце правядзенне культурнаасветнай работы сярод беларусаў. Загадчык — Ф. Турук, інструктар — Я. Хлябцэвіч (да кастрычніка 1919 г. у Кіеве, затым у Маскве). Пададдзелам выдадзены дапаможнік для настаўнікаў школ Беларусі “Курс беларусазнаўства” (19181920; частка лекцый, прачытаных у Беларускім народным універсітэце/ першы на рускай мове зборнік Я. Купалы “Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў” (1919), “Нарысы беларускай літаратуры” (1920, рэд. М. Янчук), “Этнаграфічная карта беларускага племя” Я. Карскага (1920). ПадтрымліваўсувязізЯ. Купалам, намеснікам наркома асветы ЛітоўскаБеларускай ССР А. Чарвяковым, вучнямі навучальных устаноў у Горках (сярод іх Г. Гарэцкі), акадэмікам А. Шахматавым. У Кіеве Хлябцэвіч вёў перамовы з М. ДоўнарЗапольскім пра выданне яго прац “Гісторыя Беларусі” і “Паны і мужыкі ў мінулым Беларусі”, прадажу бібліятэкі Беларускаму універсітэту. Пададдзел удзельнічаў у арганізацыі БДУ, Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.
    Віталь Скалабан
    75
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Бсларускі пасольскі клуб (БПК) у Варшавс
    Беларуская нацыянальная дэпутацкая фракцыя ў Сейме Польшчы. БПК быў утвораны ў лістападзе 1922 г. Аб’ядноўваў 11 дэпутатаў (паслоў) ад Заходняй Беларусі. У склад клуба ўваходзілі прадстаўнікі розных палітычных плыняў: сацыялдэмакраты (А. Аўсянік, П. Мятла, Б. Тарашкевіч, Ф. Ярэміч),сацыялістырэвалюцыянеры(С. Баран, У. Каліноўскі, С. Якавюк), незалежныя сацыялісты (С. А. РакМіхайлоўскі), хрысціянскія дэмакраты (А. Станкевіч), а таксама беспартыйныя (М. Кахановіч, В. Рагуля). Старшынёй БПК быў Б. Тарашкевіч. Дэпутаты клуба падтрымлівалі кантакты з беларускімі прадстаўнікамі ў сенаце (В. Багдановіч, А. Назарэўскі, А. Уласаў), а таксама з сябрамі Беларускіх нацыянальных камітэтаў у Варшаве і Вільні. БПК абараняў сацыяльныя і нацыянальныя правы беларускага народа, быў у апазіцыі да польскай дзяржаўнай палітыкі, сумесна з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей (яўрэямі, украінацамі і інш.) змагаўся супраць паланізацыі, а з усімі дэмакратычнымі сіламі — за сацыяльныя гарантыі для працоўных. Першапачаткова асноўнымі метадамі работы БПК з’яўляліся праца ў сеймавых камісіях, выступленні з сеймавай трыбуны, запыты (інтэрпеляцыі) да польскага ўрада. У першай палавіне 1920х гг. сябры БПК выпрацавалі праект аўтаноміі для Заходняй Беларусі з цэнтрам у Вільні (на разгляд сейма вынесены не быў), пад выглядам дэпутацкіх справаздач у беларускай прэсе і на публічных сходах спрабавалі арганізаваць беларускае насельніцтва, прынялі рашэнне штомесячна накіроўваць на патрэбы беларускага нацыянальнага руху (стварэнне школ, выпуск друкаваных выданняў, пасылка моладзі на вучобу за мяжу) 30 працэнтаў свайго заробку. Яны таксама дамагаліся ўз’яднання ўсёй Беларусі, выступалі за перагляд Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. У 1925 г. БПК выдаваў “Бюлетэнь Беларускага пасольскага клуба”. Дзейнасць яго выклікала незадавальненне польскіх уладаў, па ініцыятыве якіх былі пазбаўлены мандатаў Каліноўскі (яго месца заняў сацыялдэмакрат П. Валошын), Баран і Якавюк. Нежаданне польскіх улад улічваць інтарэсы беларусаў, перашкоды ў выкананні дэпутатамібеларусамі сваіх паўнамоцтваў выклікалі паміж сябрамі БПК разыходжанні па пытаннях тактыкі. Частка паслоў лічыла неабходным больш радыкальныя дзеянні, устанавіла кантакт з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ). Летам і восенню 1924 г. Б. Тарашкевіч сустракаўся з яе кіраўнікамі. Сувязь паміж КПЗБілевымкрылом БПК падтрымліваў М. ГурынМаразоўскі. У гэты ж час большасць сяброў БПК схілялася да думкі пра неабходнасць арыентацыі на СССР і БССР. У чэрвені 1925 г. адбыўся падзел БПК, са складу якога выйшлі прадстаўнікі левага крыла (Валошын, Мятла, РакМіхайлоўскі, Тарашкевіч), якія утварылі асобны сеймавы клуб — Беларускую сялянскаработніцкую грамаду. У БПК засталіся Аўсянік, Кахановіч, Рагуля, Станкевіч, Ярэміч. Новым старшынёй БПК стаў Рагуля. У маі 1926 г. сябры БПК падтрымалі пераварот Ю. Пілсудскага, але хутка зноў перайшлі ў апазіцыю да польскіх уладаў. Пасля выбараў 4 сакавіка 1928 г. быў утвораны новы БПК, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускага сялянскага саюза П. Каруза, А. Стэповіч, Я. Станкевіч, К. Юхневіч, Ярэміч. БПК дзейнічаў паралельна з Беларускім пасольскім клубам “Змаганне”, сябры якога выступалі з левых пазіцый. Дзейнасць БПК была скіравана на абарону агульнадэмакратычных, сацыяльных і нацыянальных інтарэсаў беларускага народа. Яго сябры выступалі з антыкамуністычных пазіцый, перашкаджалі спробам паставіць беларускі рух пад кантроль спецорганаў СССР. Дзейнасць БПК спынілася ў 1930 г. у сувязі з роспускам сейма і правядзеннем новых выбараў у польскі парламент.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларускі цэнгр у Літве
    Нацыянальная грамадская арганізацыя. Створана ў красавіку 1923 г. у Каўнасе (Коўна) па ініцыятыве В. Ластоўскага, які імкнуўся праз дзейнасць цэнтра дапамагчы беларусам у Літве і за яе межамі захаваць сваю нацыянальную адметнасць. Кіраўніком цэнтра быў Ластоўскі, у яго актыў ўваходзілі К. Душэўскі, А. Матач, В. Барысовіч. Сябры цэнтра займаліся культурнаасветнай дзейнасцю. Да сакавіка 1927 г. яны выдалі некалькі кніг, у т. л. вялікафарматную “Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі” В. Ластоўскага, у якой разглядалася развіццё беларускай літаратуры ад X да XIX стст. (1926), часопіс “Крывіч”; прачыталі звыш 150 дакладаў і лекцый; выступалі па літоўскім радыё. Спрабавалі аказваць матэрыяльную дапамогу беларусам у Літве. У 1927 г., пасля пераезду Ластоўскага ў БССР, дзейнасць цэнтра прыпынілася.
    У 1932 г. К. Душэўскі выступіў з ініцыятывай аднаўлення яго дзейнасці. 23 лютага 1933 г. у Каўнасе прайшоў арганізацыйны кангрэс Беларускага цэнтра, на якім адбыліся выбары яго кіраўніцтва. На чале адноўленага цэнтра сталі К. Душэўскі (старшыня), В. Барысовіч (сакратар), I. Сіротка (скарбнік). У актыве — Ясінская, Карняк, Т. Іваноўскі, В. Іваноўскі, М. Спірыдовіч. Галоўнай мэтай адноўлены цэнтр ставіў аб’яднанне і каардынацыю дзейнасці асобных беларусаў і беларускіх арганізацый Каўнаса і ўсёй Літвы. Дзейнасць арганізацыі была таксама накіравана на ўзаемнае пазнанне і таварыскае збліжэнне літоўскага і беларускага грамадства, узгадаванне духа дзяржаўнасці Літвы ў беларускім асяроддзі, пашырэнне сярод беларусаў Літвы нацыянальнай свядомасці, на культурную працу ў беларускім асяроддзі, аказанне сябрам юрыдычнай і маральнай падтрымкі. Галоўнай крыніцай фінансавання цэнтра былі складкі сяброў. Дапамогу цэнтру аказвала Міністэрства замежных спраў Літвы. У сакавіку 1934 г. сябры цэнтра ўдзелыіічалі ў падрыхтоўцы Балтыйскабеларускай канферэнцыі (не адбылася).
    76
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Разам з тым, у адрозненне ад 1920х гг., адноўлены цэнтр не вёў шырокай грамадскай і культурнай дзейнасці, яго спробы наладзіць дыялог з іншымі беларускімі арганізацыямі Літвы не мелі поспеху. У другой палове 1930х гг. (магчыма, у 1936м) Беларускі цэнтр спыніў сваю дзейнасць па прычыне арганізацыйных і фінансавых цяжкасцей.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларускі этнаграфічны музейу Гайнаўцы
    Культурнаасветная ўстанова на Беласточчыне (Польшча), рашэнне пра будаўніцтва якой было прынята Беларускім грамадскакультурным таварыствам у 1986 г. Старшынёй праўлення грамадскага камітэта будаўніцтва музея з’яўляецца К. Майсеня. Адна з асноўных мэт, пастаўленых аўтарамі задумы,—дасягнуць высокага ўзроўню выканання праекта. Пры музеі мяркуецца стварыць асяродак беларускай культуры, што ўключаў бы выставачныя залы, чытальную і кіназалы, гатэль, адміністрацыйныя памяшканні і інш. Фінансаванне будаўніцтва Беларускага этнаграфічнага музея ў Гайнаўцы ажыццяўляе шэраг дзяржаўных і прыватных устаноў і арганізацый. Сярод іх Міністэрствы культуры і мастацтва Рэспублікі Польшча, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і інш. Сродкі на абсталяванне музея паступаюць у выглядзе ахвяраванняў з Беларусі, Бельгіі, Канады, ЗША, Аўстраліі і інш. краін свету. У 1998 г. у ЗША створана Ініцыятыўная група па збору ахвяраванняў на музей, якая знаходзіць прыхільнікаў у іншых краінах.
    Сучасны стан будаўніцтва адлюстроўвае магчымасці арганізацыйудзельнікаў. Прыстасаваны для музейных патрэб цэх дрэваапрацоўчага камбіната (у ім адбываліся мастацкія, этнаграфічныя і інш. выставы) пашырыўся да памяшкання прасторных памераў, утворанага з некалькіх частак. Агульная плошча апошняй з іх, праца над якой пачалася ў 1991 г., складае каля 800 кв. метраў (там павінны размясціць 6 выставачных залаў). Існуюць два філіялы музея, плошчай 2000 кв. метраў; будаўніцтва іх распачата ў 1989 г.
    Экспазіцыя Беларускага этнаграфічнага музея ў Гайнаўцы будзе прысвечана гісторыі, этнаграфіі, мастацтву беларусаў. Арганізатарамі прадугледжана работа ў ім як пастаянных, так і часовых выставак. Будучы музей абяцае стаць важным рэгіянальным асяродкам нацыянальнай культуры.
    Свяглана Сачанка
    Беларускія дзяржаўныя настаўніцкія курсы
    Адкрыты 1 снежня 1921 г. у Даўгаўпілсе (вул. Віцебская, 16) як аднагадовыя. Кіраўнік — Кастусь Езавітаў. Пазнейшыя кіраўнікі — Эдвард Будзька, Андрэй Якубецкі. Другі выпуск адбыўся ў будынку Беларускай дзяржаўнай гімназіі (вул. Варшаўская, 16). 3 1923 г. пераведзены ў Рыгу. Кіраўнікі А. Родзька, М. Дзямідаў, С. Сахараў, Г. Плыгаўка, Я. Шчорс, П. Жэрдзі. На курсах працавалі 1. Дварчанін, М. Гарэцкі, П. Мядзёлка, з лекцыямі выступаў А. Луцкевіч. Сярод выпускнікоў паэты У. Жылка, П. Сакол (Масальскі), Э. Вайвадзіш, празаік В. Вальтэр, мастакі П. Мірановіч, А. Салаўёў. 3 гурткоў мастацкай самадзейнасці на курсах узнікалі тэатральныя калектывы. Многія з выпускнікоў трапілі на вучобу ў Чэхаславакію, Савецкую Беларусь, выкладалі ў гімназіях і школах Латвіі. Курсы працавалі з невялікімі перапынкамі да 1944 г.
    Сяргей Панізьнік
    Беларускія секцыі РКП(б)
    Бальшавіцкія арганізацыі, якія існавалі ў 19181919 гг. у Петраградзе, Маскве, Саратаве, Тамбове, Казані, Невелі і іншых гарадах як часткі мясцовых партыйных арганізацый. Кіраўнікі — 3. Жылуновіч, А. Чарвякоў, I. Лагун, А. Усціловіч, Я. Дыла, Ф. Балбека, Дз. Чарнушэвіч, Р. Каўшыла, I. Мазур, П. Клыш і інш.