Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
85
Арганізацыі, установы, падзеі
эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь і тых краін, дзе жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары, спрыянне нацыянальнаму і культурнаму адраджэнню Рэспублікі Беларусь, падтрыманне дзейнасці ЗБС “Бацькаўшчына” і інш. грамадскіх і культурных арганізацый беларускай дыяспары. Каардынацыйнай Радай 29 ліпеня 1993 г. было прынята рашэнне аб стварэнні Міжнароднага цэнтра прадпрымальнікаў беларускай дыяспары ў форме сумеснага прадпрыемства. Цэнтр быў створаны і зарэгістраваны Міністэрствам знешніх эканамічных сувязей 14 чэрвеня 1994 г. Заснавальнікамі цэнтра выступілі фізічныя і юрыдычныя асобы з розных краін і з Беларусі. Стварэнне цэнтра прадпрымальнікаў значна пашырыла магчымасці згуртавання і стварыла рэальны механізм для выканання сумесных эканамічных праектаў, аб’яднання беларускіх прадпрымальнікаў з розных краін у адну інфармацыйную прастору. Згуртаванне дапамагала заснаванню гандлёвых дамоў за межамі Беларусі (Гандлёвы дом “Беларусь” у Рызе), ажыццяўляла інш. эканамічнуюдзейнасць. Сябры згуртавання аказваюць дапамогу беларускім суполкам у сваіх краінах, фінансуюць выданне газет, правядзенне розных мерапрыемстваў. Згуртаванне ўдзельнічала ў фінансаванні многіх значных праграм і мерапрыемстваў ЗБС “Бацькаўшчына” — Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету, канферэнцый, Праграмы аднаўлення вобраза Крыжа св. Ефрасінні Полацкай, выдання кніг і інш.
Ганна Сурмач
“Зорка”
Беларускі грамадскакультурны клуб у Кіеве ў 19171919(7) гг. Сярод яго ўдзельнікаў — Л. Леўшчанка, Ю. Фарботка. Прадстаўнік гуртка К. Мядзёлка ўдзельнічаў у з’ездзе воінаўбеларусаў Заходняга фронту (Мінск, кастрычнік 1917 г.). Сябры гуртка заснавалі беларускае выдавецтва “Зорка”, якое выпусціла складзеную Леўшчанкам анталогію “Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства” (Кіеў, 1919).
Віталь Скалабан
З’езды беларусаў краін Балтыі (1994,1998)
Арганізаваліся беларускімі суполкамі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Калінінграда, СанктПецярбурга, Польшчы з удзелам грамадскіх арганізацый з Беларусі. Асноўная мэта — кансалідацыя беларускай грамадскасці ў рэгіёне Балтыі, устанаўленне кантактаў, абмеркаванне і вырашэнне сумесных праблем, супрацоўніцтва ў галіне развіцця нацыянальнай культуры і адукацыі. Галоўным арганізатарам з’ездаў стала Таварыства беларускай культуры ў Літве. Першы з’езд адбыўся 67 жніўня 1994 г. у Вільнюсе. Прайшлі дыскусіі, сустрэчы па інтарэсах па наступных тэмах: беларускія суполкі і іх узаемасувязь; сродкі масавай інфармацыі; школьніцтва, праблемы адукацыі; мастацкая самадзейнасць; рэгіянальныя сувязі і абмены і кантакты з Беларуссю праз ЗБС. 3 удзелам дэлегатаў была адчынена мемарыяльная дошка Янку Купалу. З’езд прыняў выніковыя дакументы: Дэкларацыю Першага з’езда беларусаў Балтыі; Зварот да ўладаў Беларусі з просьбай падтрымаць беларусаў краін Балтыі. Другі з’езд праходзіў 2526 ліпеня 1998 г. у будынку былой Віленскай беларускай гімназіі. З’езд прывітаў прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус, выступілі дэлегаты ад многіх беларускіх суполак і госці з Беларусі. Абмяркоўваліся надзённыя пытанні жыцця беларусаў у Прыбалтыйскіх краінах, становішча ў Беларусі, патрэбы беларускіх асяродкаў у галіне культуры, адукацыі. Былі прыняты Зварот да беларусаў Балтыі, Заява аб сітуацыі ў Беларусі, Віншаванне грамадзянам Беларусі і ўсім беларусам свету з нагоды прыняцця 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Віленскія мастакібеларусы зрабілі мастацкую выстаўку. Па выніках з’езда 27 ліпеня 1998 г. прайшла прэсканферэнцыя ў Саюзе журналістаў Літвы. Інфармацыя пра з’езд і яго дакументы апублікаваны ў газеце “Рунь” (Вільнюс, 1998. 1416 жн.).
Ганна Сурмач
Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага
Заснавана 31 мая 1996 г. на 1 з’ездзе беларусаў Іркуцкай вобласці, які зацвердзіў назву, эмблему і асноўныя палажэнні Статута. Кіруючы орган — Рада (старшыня — доктар экан. навук Г. Соніч), сябры — А. Рудакоў, А. Грыбаноўская, Г. Клімовіч, Н. Краснова, інш. Мэты таварыства — гуртаванне беларусаў Усходняй Сібіры, захаванне беларускай свядомасці, мовы і культурных традыцый. пашырэнне ведаў аб Беларусі і беларускім народзе, праца з дзецьмі. Колькасць сябраў таварыства — каля 150 чал. Пры таварыстве працуе беларуская нядзельная школа, дзейнічае маладзёжны клуб з танцавальнай, фальклорнай, краязнаўчай секцыямі, створаны дзіцячы ансамбль “Пралескі”. У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы адкрыты беларускі аддзел. Члены таварыства ладзяць святкаванні беларускіх нацыянальных і традыцыйных святаў, юбілеі вядомых пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў. Выдаецца газетабюлетэнь “Маланка”.
Анфіса Ляднёва
86
Арганізацыі, установы, падзеі
Камітэт бсларускі ў Польшчы
Беларускі камітэт у Польшчы, арганізацыя грамадскай апекі над беларусамі ў Польшчы ў гады Другой сусветнай вайны. Створаны ў пачатку 1940 г. у Варшаве з дазволу нямецкіх акупацыйных улад. Першапачаткова называўся Беларускі саюз самапомачы, летам 1940 г. быў перайменаваны ў Камітэт беларускі. Кіраўнікі Ф. Акінчыц, М. Шчорс, М. Ждановіч і інш. Меў прадстаўніцтвы ў Белай Падляскай і Кракаве, гурткі на Падляшшы. Членамі камітэта былі даваенныя жыхары Варшавы, уцекачы з паўночнаўсходніх ваяводстваў Польшчы, якія не пажадалі заставацца на занятай у верасні 1939 г. савецкімі войскамі тэрыторыі і ў пачатку вайны шукалі прытулку ў Варшаве, а таксама вызваленыя з нямецкага палону ваеннаслужачыя польскай арміі беларускай нацыянальнасці. У сакавіку 1942 г. аб’ядноўваў каля 6 тыс. чалавек. Камітэт займаўся зборам і размеркаваннем сярод сваіх членаў адзення, прадуктаў харчавання, картак на набыццё прамысловых тавараў штодзённага ўжытку, аказаннем юрыдычнай, медыцынскай і грашовай дапамогі. Працавала камітэцкая сталоўка, паслугамі якой у 1942 г. штодзённа карысталіся каля 150 чалавек. 3 мэтай пашырэння нацыянальнай адукацыі арганізоўваліся лекцыі, дыскусійныя вечары, курсы беларусазнаўства, на якіх з дакладамі выступалі Я. Станкевіч, М. Шчорс, В. Гадлеўскі, П. Татарыновіч, Ч. Ханяўка і інш. Дзейнічалі беларуская бібліятэка, хор і аркестр, драматычная секцыя (сярод інш. пастаўлены спектаклі “Выбары старшыні” Я .Быліны, “Суд” У. Галубка), дзіцячы тэатр (кіраўнік Л. Панько), праводзіліся канцэрты з удзелам М. ЗабэйдыСуміцкага. Намаганнямі Камітэта беларускага ў Варшаве была адкрыта беларуская пачатковая школа з інтэрнатам (працавала ў 1942—1944 гг.), летам 1943 г. арганізаваны двухмесячны лагер для вучняў у Забалоцці (БелаПадляская гміна). Камітэт садзейнічаў стварэнню ў Варшаве беларускай праваслаўнай і каталіцкай парафій, царкоўнага брацтва імя св. Юрыя, якое ў 1942—1943 гг. выдала “Унармаваны статут праваслаўных царкоўных брацтваў”, “Беларускі праваслаўны малітоўнік”, “Праваслаўны месяцаслоў на 1942 г.”, “Беларускі праваслаўны патэрык”. У рамках Камітэта беларускага працавалі праваслаўная (кіраўнік А. Шыла, з кастрычныка 1943 r. А. Краскоўскі) і каталіцкая (Татарыновіч) царкоўныя камісіі, якія займаліся лінгвістычнай уніфікацыяй беларускамоўных тэкстаў праваслаўных і каталіцкіх малітваў, правапісу імён. Члены камітэта архімандрыт Філафей (Нарко), Краскоўскі і Б. Стрэльчык уваходзілі ў створаную ў верасні 1941 г. мітрапалітам Дзянісам Беларускую царкоўную раду, якая распрацоўвала для нямецкіх улад рэкамендацыі па аднаўленню дзейнасці праваслаўнай царквы ў Беларусі. Кіраўніцтва Камітэта беларускага не было аднадушным у поглядах на рэалізацыю асноўнай палітычнай мэты — аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Адны (Шчорс, Гадлеўскі і інш.) выступалі за супрацоўніцтва з Германіяй, вербавалі кандыдатаў для акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі, давалі нямецкім уладам рэкамендацыі па вырашэнню беларускага пытання; другія (Станкевіч і інш.) арыентаваліся на заходнія дзяржавы, імкнуліся да тактьгчнага пагаднення з польскім нацыянальным падполлем; трэція (В. Літвінчык, К. Паўлоўская) супрацоўнічалі з камуністычным падполлем. Дзейнасць камітэта фактычна спынілася 1 жніўня 1944 г. з пачаткам Варшаўскага паўстання. Управа Камітэта беларускага была эвакуіравана ў Кракаў і намінальна існавала да вызвалення горада Савецкай Арміяй у студзені 1945 г.
Юрый Гуронак (Варшава)
Камітэт загранічных груп беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў
Існаваў ў 19211924 гг. у г. Каўнасе (Коўне). Утвораны 6.2.1921 г. Аб’ядноўваў частку членаў Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР), якая апынулася ў эміграцыі пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. ЯдрокамітэтасклаліТ. Грыб, А. Цвікевіч, Л. Заяц, К. ДужДушэўскі, В. Ластоўскі, А. Вальковіч і інш., якія пражывалі ў Коўне. Камітэт узначальвалі Грыб (ЦК БПСР, ковенская група), А. Галавінскі (гродзенская група), Я. Чарапук (рыжская група). Камітэт заявіў аб непрызнанні Рыжскага дагавора і БССР, аб працягу барацьбы за незалежную Беларускую працоўную Рэспубліку ў яе этнаграфічных межах. Ён адмежаваўся ад дзейнасці С. БулакБалаховіча, Б. Савінкава, партыі “Зялёны дуб”, ахарактарызаваўшы апошнюю як “авантурніцкую і прапольскую”. Абвясціў адзіным беларускім нацыянальнадзяржаўным прадстаўніцтвам Народную Раду БНР і яе кабінет міністраў на чале з Ластоўскім. Падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі левага крыла Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта (С. РакМіхайлоўскі, Ф. Ярэміч і інш.). Адзін з арганізатараў склікання Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (верасень 1921 г.), стварыў для яе падрыхтоўкі спецыяльную камісію і надпартыйны органфундатар — “Беларускую нацыянальную сувязь”. 17.6.1922 г. утварыў прэзідыум у складзе А. Карабача (старшыня), У. Пракулевіча і А. Галавінскага для арганізацыйнага ўмацавання камітэта. Арганізаваў таксама праэсэраўскую “Беларускую сялянскую грамаду ў Літве”. У красавіку 1923 г. камітэт пакінуў Ластоўскі, у ліпені 1923 г. — ДужДушэўскі. У кастрычніку 1923 г. Грыб, П. Бадунова іЯ. Мамонька стварылі ў Празе Бюро ЦК ПБСР за граніцай, якое 17.10.1923 г. выключыла ковенскі камітэт у поўным складзе з БПСР за ўдзел у выбарах у літоўскі сейм і падтрымку ўрада А. Цвікевіча. Камітэт не прызнаў гэтага рашэння, але, па сутнасці, перастаў выконваць функцыі адзінага партыйнага цэнтра БПСР у эміграцыі. Пасля фармальнага рашэння аб самароспуску БПСР, прынятым на з’ездзе ў Мінску (чэрвень 1924 г.), Камітэт загранічных груп беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў спыніў сваё існаванне.