Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У выдавецтве “Наша ніва” выйшлі кнігі Ю. ВітанДубейкаўскай “Mae ўспаміны” (1994), Б. Лесьмяна “Пан Плішчынскі” (1994), серыя пра віленскіх беларусаў (Л. Луцкевіч, 3. Коўш і інш.).
Галіна Сяргесва
Таварысгва беларускага тэатра ў Латвіі
Культурнаасветная арганізацыя беларускай супольнасці ў Латвіі, створаная для каардынацыі тэатральнамастацкай дзейнасці. Статут зацверджаны 23 сакавіка 1927 г. Першы арганізацыйны сход адбыўся 25 красавіка 1927 г. Таварыства ўзнікла як вынік дзейнасці Беларускай (першай) драматычнай дружыны Ігната Дварчаніна (лектара летніх настаўніцкіх курсаў беларусазнаўства ў Дзвінску, 1921), Беларускай (другой) драматычнай дружыны Язэпа Камаржынскага, драматычных гурткоў пры Дзвінскай і Люцынскай беларускіх гімназіях, пры Таварыстве “Рунь”, Таварыстве “Беларуская хата”, Беларускага народнага тэатра (першага) у Рызе (заснаваны 20.2.1926). Яшчэ 24 красавіка 1926 г. апошні з названых тэатраў паставіў п’есу Я. Купалы “Паўлінка” (рэжысёр артыст Латышскага Нацыянальнага тэатра Ян Шаберт). Латышская прэса цёпла адгукнулася на спектакль, адзначыўшы ігру Надзеі Нікалаевай (Паўлінка), Міколы Трубецкага (Пранцысь), Параскевы Раманоўскай (Альжбета). Але без належнай фінансавай падтрымкі тэатр праіснаваў толькі год. I ўсё ж ён паспеў паставіць “Паўлінку” яшчэ і ў Люцынскім павеце — у вёсках Старая Слабада (16.4.1926), Рунданы (17.4.1926).
Дзякуючы дзейнасці Таварыства беларускага театра ў Латвіі распачалі сталую працу, начынаючы з 1928 г., два беларускія народныя тэатры: Рыжскі і Дзвінскі. Дырэктарам таварыства доўгі час выбіралася Вольга Васільеўна ПігулеўскаяБараноўская. Наладзілася фінансавая дапамога тэатрам з боку Латвійскага культурнага фонду і Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы. На беларускую мову былі перакладзены творы латышскіх, рускіх, польскіх, украінскіх аўтараў. Таварыства рэкамендавала для пастановак п’есы К. Каганца, В. ДунінаМарцінкевіча, У. Галубка, М. Чарота, Л. Родзевіча і інш. Інсцэніроўкі для беларускіх тэатраўрабілі У. Пігулеўскі (паводле Марка Твена), дырэктар Рыжскага народнага тэатра Язэп Камаржынскі. Напрыклад, у 1931 г. таварыства паставіла дзесяць спектакляў, у тым ліку адбыліся тры прэм’еры. Рэжысёрамі часта запрашаліся артысты латышскіх і рускіх тэатраў. Таварыства арганізавала драматычныя гурткі амаль ва ўсіх беларускіх навучальных установах. У іх праводзіліся вечарыны з дакладамі, дэкламацыямі і спектаклямі. Так, 24 красавіка 1932 г. у Рыжскай беларускай дадатковай школе для дарослых адбылася лекцыя пра Я. Купалу. Выступілі хор пад кіраўніцтвам М. Грыўскага, дэкламатары вершаў Я. Купалы і Я. Коласа. 15 чэрвеня 1932 г. у Дзвінску адбылася канферэнцыя беларускіх настаўнікаў, якая рашыла 8 ліпеня 1932 г. адсвяткаваць ва ўсіх школах 50годдзе з дня нараджэння Я. Купалы і звярнулася ў Латвійскі радыёфонд з просьбой прачытаць у гэты дзень лекцыю на тэму “Беларускае адраджэнне і творчасць Янкі Купалы”, а таксама даць беларускае канцэртнае аддзеленне. 29 кастрычніка 1932 г. Рыжская беларуская праватная гімназія разам з Таварыствам беларускіх вучыцялёў у Латвіі адзпачыла 50годдзе Я. Купалы і Я. Коласа. Кіраўнік Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы У. Пігулеўскі прачытаў лекцыю “Янка Купала і Якуб Колас у беларускім адраджэнні”, а затым прагучалі дэкламацыі, спевы, спектакль “Пінская шляхта”. 30 кастрычніка 1932 г. Таварыства “Беларуская хата” разам з Рыжскай беларускай вячэрняй школай для дарослых у Старым горадзе наладзіла вечарыну ў гонар 50годдзя Я. Коласа. Старшыня таварыства Мікалай Дзямідаў выступіўз прамовай абзначэнніЯ. Купалы і Я. Коласаў“нацыянальнасацыяльнымруху беларускіх працоўных мас”. Вучні прачыталі вершы Я. Купалы і Я. Коласа. 27 снежня 1932 г. Таварыства беларускае моладзі ў Латвіі адзначыла 50годдзе Я. Купалы пастаноўкай у адным з глухіх куткоў Люцыншчыны п’есы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”. Як адзначыў часопіс “Беларуская школа ў Латвіі” (1933, № 2): “...першая ў Латвіі спроба паставіць на
98
Арганізацыі, установы, падзеі
вясковай сцэне гэтую цікавую драму прайшла дужа добра”. 11 лютага 1933 г. вучні Рыжскай беларускай вячэрняй дадатковай школы разам з Таварыствам беларускай моладзі ў Латвіі наладзілі спектакльвечарыну: была пастаўлена “Паўлінка” Я. Купалы. “Маладыя артысты, некаторыя з іх дэбютавалі ўпершыню, выканалісваі ролі з поспехам, удала перадаючы тыпізацыю беларускага сялянства, інтэлігенцыі і шляхты, зарысаванай аўтарам п’есы” (“Беларуская школа ў Латвіі”. 1933. № 2).
Пасля фашысцкага перавароту ў Латвіі (1934) культурнаасветная дзейнасць беларусаў, як і іншых нацыянальных меншасцей, пачала затухаць.
Сяргей Панізьнік
Таварыства белару скай куль турыў Вільнюсе
Таварыства беларускай культуры ў Вільнюсе (ТБК) заснавана ў 1988 г. пры Літоўскім фондзе культуры. Устаноўчым сходам ТБК, які адбыўся ў лютым 1989 г., была выбрана Рада ТБК на чале з Хведарам Нюнькам і распрацаваны Статут таварыства. Першыя члены суполкі — Л. Луцкевіч, Л. Караль, А. Анішчык, Ч. Кудаба, М. Рулінскі, Я. Багдановіч, Л. Мілаш. Галоўныя задачыТБК, замацаваныя Статутам, — адраджэнне беларускай культуры ў Вільнюсе, захаванне народных традыцый, вывучэнне мінулага Беларусі, ушанаванне памяці беларускіх дзеячаў, згуртаванне свядомых беларусаў для ўзнаўлення актыўнага грамадскакультурнага жыцця ў краіне.
Дзякуючы руплівай працы членаў таварыства жыхары сённяшней Віленшчыны маюць магчымасць пазнаёміцца з імёнамі славутых землякоў, якія на пачатку XX ст. звязалі сваё жыццё з развіццём беларускай культуры. ТБК праводзіць дзейсную работу па ўвекавечанню памяці вядомых беларускіх дзеячаў навукі, асветы, культуры і мастацтва. Па яго ініцыятыве былі адноўлены і адкрыты новыя мемарыяльныя дошкі Ф. Скарыне, К. Каліноўскаму, Б. Тарашкевічу, Я. Купалу, В. Ластоўскаму, П. Сергіевічу, Р. Шырме, На могілках Роса перазахаваны прах Ф. Аляхновічаі 1. Луцкевіча. Там жа ўстановлены помнікі братам A. і I. Луцкевічам, Ф. Аляхновічу, на праваслаўных могілках на Ліпаўцы помнікі фалькларысту і кампазітару П. Карузе і сям’і Каўшоў. Таварыства працуе над экспазіцыямі музеяўівана Луцкевіча і Якуба Коласа (у Павільнісе). У 19941995 гг. ТБК мела сваю штотыднёвую старонку на беларускай мове “Беларус Віленшчыны” ў газетах “Эхо Лнтвы” і “Kurier Wilenski”, якую вёў Лявон Луцкевіч. 3 25 сакавіка 1997 года выходзіць штомесячная газета “Рунь”, рэдактарам якой з’яўляецца паэт і перакладчык Алег Мінкін. Намаганнямі таварыства выдадзены кнігі М. Пецюкевіча, “У пошуках зачараванных скарбаў”, Л. Луцкевіча “Вандроўкі па Вільні”, Ю. ВітанДубейкзўскай “Mae ўспаміны”.
Таварыства беларускай культуры актыўна займаецца культурнадабрачыннай дзейнасцю. Яно мае сваю сядзібу на вуліцы Жыгіманту — дамкі, якія пасля ўпартых намаганняў вілыіюскія ўлады аддалі таварыству ў арэнду. У гэтых будынках, што яшчэ да вайны былі маёмасцю беларусаў, праведзены вечарыны, прысвечаныя Францыску Скарыне, Ларысе Геніюш, Уладзіміру Жылку, Івану Луцкевічу, Адаму Станкевічу, Францішку Багушэвічу, Вацлаву Ластоўскаму, ладзяцца сустрэчы з дзеячамі беларускага мастацтва. Тут жа знаходзіцца бібліятэка, рэдакцыя газеты “Рунь”. ТБК супрацоўнічае з беларускай сярэдняй школай імя Ф. Скарыны і кафедрай беларускай філалогіі Віленскага педагагічнага універсітэта.
Галіна Войцік, Леакадзія Мілаш (Вільнюс)
Таварыства беларускай культуры ў Калінінградскай вобласці
Заснавана ў маі 1991 г. Ініцыятарамі стварэння таварыства I. Шаховічам, В. Булаўскім, С. Маркевічам, Т. Рокач, Л. Пліско — на ўстаноўчым сходзе быў распрацаваны Статут таварыства, дзе вызначаны асноўныя мэты дзейнасці арганізацыі: абуджэнне ў беларусаў Калінінградчыны нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да сваіх каранёў, гісторыі Беларусі, роднай мовы, культуры. Цяпер таварыства налічвае каля двухсот чалавек. Старшыня суполкі—фізік, былы выкладчык Ігар Шаховіч. Дзякуючы намаганням найбольш актыўных членаў таварыства — I. Шаховіча, Т. Рокач, Т. Якаўлевай, Л. Сушкевіч, Н. Шаховіч, Я. Пеўнева, 1. Фатахавай — вядзеццаактыўная культурная праца як у абласным цэнтры, так і на перыферыі. Створаны філіялы ў Гвардзейскім і Праўдзінскім раёнах — месцах найбольш кампактнага пражывання этнічных беларусаў.
Пад уплывам дзейнасці таварыства актывізавалася культурнаграмадскае жыццё мясцовых беларусаў. Створаны шэраг калектываў мастацкай самадзейнасці. 3 поспехам у гледачоў выступаюць калінінградская “Мілавіца”, калектывы з Гвардзейскага раёна — “Чабор” (п. Вялікая Паляна) і “Крыніца” (п. Азяркі). У Праўдзінскім раёне створаны фальклорны ансамбль у п. Краснае. Пералічаныя калектывы прымаюць актыўны ўдзел у штогодніх Днях беларускай культуры ў Калінінградскай вобласці, кірмашах народнай творчасці, “Днях горада”, іншых мерапрыемствах ТБК. Дзеля кансалідацыі беларусаў Калінінградчыны і пашырэння ведаў аб беларускім краі таварыствам адкрыты беларускія бібліятэкі у гарадах Праўдзінск і Гвардзейск. Кніжны фовд гэтых бібліятэк ствараўся пры дапамозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, іншых устаноў Міністэрства культуры Беларусі, а таксама на сродкі членаў ІБК. Цяпер па ініцыятыве старшыні ТБК Ігара Шаховіча вядзецца работа па
99
Арганізацыі, установы, падзеі
ўстанаўленню ў Калінінградзе помніка беларускаму першадрукару Ф. Скарыне, які там бываў (скульптар — Анатоль Арцімовіч). Сябры таварыства зацікаўлены ў адкрыцці школ ці класаў па вывучэнню роднай мовы дзецьмі беларусаў, стварэнні беларускамоўных праграм на мясцовым тэлебачанні і радыё.
Як рэгіянальная арганізацыя ТБК “Каралявец” уваходзіць у склад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Старшыня таварыства Ігар Шаховіч на II з’ездзе беларусаў свету ў 1997 г. выбраны сябрам Вялікай рады ЗБС.
Пятрусь Капчык (Ізяслаў, Украіна)
Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю (ТБМ)
Грамадская арганізацыя беларускай супольнасці ў Літве, створана ў 1992 г. Старшыня Ю. Гіль. Праводзіць культурнаасветныя мерапрыемствы па ўшанаванню памяці вядомых беларускіх дзеячаў. Сябры таварыства пры ўдзеле суродзічаў на бацькаўшчыне заснавалі ў 1993 г. у засценку Вашунава Докшыцкага рна Віцебскай вобл. гісторыкаэтнаграфічны музей “Засцянковая хата”, які стаў асветнакультурным асяродкам для мясцовых жыхароў і беларусаў Віленшчыны. Пры ім працуе бібліятэка “Крынічка”, якая налічвае каля 5 тыс. кніг. Па прапанове таварыства вуліца ў вёсцы Савічы (Рукойнейскайя сянюнія) названа ў гонар Ф. Багушэвіча, а ў мястэчку Меднікі імем К. Каліноўскага. Таварыства мае прадстаўнікоў у складзе беларускай секцыі пры польскай палітычнай арганізацыі “Выбарчая акцыя палякаў Літвы” (ВАПЛ). У 1997 г. па спісе ВАПЛ дэпутатам Рады самакіравання Вільнюскага раёна быў абраны ўжо ў другі раз сябра ТБМ Ю. Гіль, які абараняе тут інтарэсы беларусаў. Сябры таварыства актыўна ўдзельнічалі ў мітынгу, які арганізавалі нацыянальныя меншасці Літвы ў кастрычніку 1998 г. у Вільнюсе ў сувязі з тым, што ўлады не вяртаюлі зямлю яе законным уласнікам жыхарам Вільнюскага раёна. Яны выказалі пратэст супраць увядзення новага адміністрацыйнага падзелу Віленскага краю, паводде якога славянскае насельніцтва (пераважна этнічныя беларусы) аказвалася раз’яднаным і далучаным да раёнаў, дзе большасць складалі літоўцы.