• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Ларыса Языковіч
    “Беларускі сьцяг”
    Штомесячны грамадскапалітычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў красавіку  верасні 1922 г. у Каўнасе (Коўне) на беларускай мове як орган урада БНР (выйшлі 4 нумары). Рэдактарвыдавец К. Душэўскі. Галоўнымі мэтамі выдання былі абарона незалежнай беларускай дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці шляхам асвятлення ўсіх бакоў беларускага жыцця. Узнімаў пытанні вызваленчага руху і будучыні беларускага народа, публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі ( Незалежнасць як праграма сённяшняга дня”, “Чатыры гады”, “Беларусь перад Генуэзскай канферэнцыяй”, “Да пытапня аб незалежнасці Беларусі” і інш.); гісторыі беларускага нацыянальнавызваленчага руху (“Погляд П. Бяссонава на беларускую справу”, “К. Каліноўскі”, “3 БеларускаЛітоўскай мінуўшчыны” і інш.); гісторыі і сучасных аспектаў рэлігійнага жыцця ў Беларусі. Вялікая ўвага надавалася палітычным і грамадскім падзеям на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, якія разглядаліся з нацыянальнадэмакратычных пазіцый. Як аўтарыпубліцысты
    103
    Выданігі, зборнікі
    выступалі В. Ластоўскі (публікаваўся пад псеўданімам Власт), А. Цвікевіч (пад псеўданімам А. Галынец і крыптанімам А. Ц.), I. Трызна. У часопісе таксама змяшчаліся афіцыйныя дакументы ўрада БНР (звароты да Вярхоўнай рады Лігі Нацый, кіраўнікоў Генуэзскай канферэнцыі) і палітычных партый Беларусі (Мемарандум Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў да канферэнцыі Венскага сацыялістычнага аб’яднання з мэтай азнаямлення сусветнай грамадскасці са становішчам беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі); артыкул Я. Станкевіча пра беларускія прозвішчы; успаміны А. Аўсяніка (пад крыптанімам А. Ак) пра А. Гаруна, апавяданні і вершы В. Ластоўскага, творы Р. Тагора ў перакладзе А. Цвікевіча і інш.
    Аляксандр Ціхаміраў
    “Беларускія гістарычныя сшыткі” = “Bialoruskie Zeszyty Historyczne”
    Друкаваны орган Беларускага гістарычнага таварыства. Выдаюцца ў Беластоку з 1994 г. два разы ў год. У рэдакцыйную калегію ўваходзяць В. Харужы, Д. Фёнік, С. Іванюк, Ю. Каліна, А. Латышонак, А. Мірановіч, Я. Мірановіч, Я. Вапа. Фінансавую падтрымку выданню аказвае Міністэрства культуры і мастацтва Польшчы, a таксама мясцовае самакіраванне г. Беластока і фундацыя імя Стэфана Баторыя ў Варшаве. Публікуе навуковыя артыкулы, агляды, рэфераты, біяграфічныя і архіўныя матэрыялы, дыскусійныя артыкулы, рэцэнзіі на навуковыя публікацыі, прысвечаныя палітычнай, гаспадарчай, сацыяльнай гісторыі Беларусі, Беласточчыны, пытанням культуры, дэмаграфіі, гістарычнай геаграфіі Беларусі з часоў старажытнасці да нашых дзён. Змяшчае на сваіх старонках працы членаў Беларуската гістарычнага таварыства, іншых даследчыкаў беларускай гісторыі з Польшчы, Беларусі, Расіі, Літвы і інш. краін. Друкуе матэрыялы навуковых канферэнцый, прысвечаных гісторыі Беларусі, інфармуе чытачоў аб падзеях міжнароднага навуковага жыцця, аб удзеле ў ім беларускіх гісторыкаў Польшчы. Шмат увагі надае беларускаму грамадскапалітычнаму руху ў Польшчы ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі і ў наш час. Змяшчае анатаваныя агляды манаграфічных выданняў сяброў Беларускага гістарычнага таварыства. Друкуе артыкулы і матэрыялы на польскай, беларускай і рускай мовах. Выданне ілюстраванае. Распаўсюджваецца ў Польшчы, пераважна на Беласточчыне, у Беларусі, Расіі, Літве, Вялікабрытаніі і інш. краінах свету.
    Ларыса Языковіч
    “Беларускія дакументы”
    “Беларускія дакументы”  інфармацыйнапубліцыстычны і дакументальны зборнік. Выдаваліся Беларускім незалежным выдавецтвам у Беластоку (Польшча) у 19811983 гг. Выйшла 4 сшыткі (1шы і 2гі — у 1981 г.; 3ціі 4ты — у 1983 г.).
    Мэта выдання — распаўсюджванне аб’ектыўнай інфармацыі аб праявах беларускай актыўнасці ў Польшчы, публікацыя дакументаў незалежнага беларускага грамадскакультурнага руху, матэрыялаў, якія раней нідзе не друкаваліся. Змяшчалі актыкулы з польскіх і замежных перыядычных выданняў, а таксама фрагменты і вытрымкі з іх, публіцыстычныя матэрыялы. У № 1 (люты 1981 г., памер — 20 старонак, тыраж — 270 экземпляраў) змешчаны Мемарандум Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы (лістапад 1980 г.), адрасаваны першаму сакратару Польскай аб’яднанай рабочай партыі С. Кані, адозва мясцовага аддзялення БГКТ да беларусаў Беласточчыны, матэрыялы аб дзейнасці БГКТ у Польшчы і яго філіяла ў Беластоку, адозва Арганізацыйнага камітэта Беларускага аб’яднання студэнтаў да студэнтаў беларускай нацыянальнасці ў Польшчы. У № 2 (ліпень 1981 г.) уключаны хроніка падзей жыцця беларусаў у Польшчы, агляд польскага і замежнага перыядычнага друку, апублікаваны ліст польскага публіцыста Багдана Скарадзінскага, прысвечаны адносінам палякаў да беларускай нацыянальнай меншасці. Там жа змешчаны гістарычныя дакументы, прысвечаныя зараджэнню беларускай дзяржаўнай ідэі ў канцы Першай сусветнай вайны. Частка тыражу гэтага сшытка ў жніўні 1981 г. была канфіскавана органамі дзяржаўнай бяспекі Польшчы. № 3 (ліпень 1983 г.) амаль цалкам прысвечаны спробам стварэння і дзяржаўнай рэгістрацыі Таварыства аховы помнікаў беларускай гісторыі і матэрыяльнай культуры ў Польшчы. На 30ці старонках выдання апублікаваны пратаколы пасяджэнняў Арганізацыйнага камітэта, лісты і адозвы да дзяржаўных органаў, праект статута арганізацыі, матэрыялы сустрэчы ў рэдакцыі з М. Шаховічам, адным з членаў Арганізацыйнага камітэта. На старонках № 4 (жнівень 1983 г„ памер 72 старонкі, тыраж каля 300 экз.) надрукаваны дакументы, якія маюць адносіны да беларускай грамадскакультурнай актыўнасці ў Польшчы таго часу, архіўныя дакументы аб беларускім нацыянальным руху ў даваенны і пасляваенны перыяды, хроніка беларускага жыцця на Беласточчыне, агляд найбольш цікавых кніжных выданняў, лісты чытачоў, матэрыялы беларускага самавыдавецкага друку — лістоўкі, адозвы, прысвечаныя пытанням адраджэння беларускай мовы, навучання дзяцей на беларускай мове, публікацыі, прысвечаныя пытанням змены беларускіх гістарычных назваў на тэрыторыі Беласточчыны, беларускага літаратурнага руху і г. д. Гістарычную каштоўнасць маюць публікацыі дакументаў, якія адлюстроўваюць дзейнасць Беларускага грамадскакультурнага таварыства таго перыяду і якія больш нідзе не былі надрукаваны і, верагодна, увогуле не захаваліся.
    Ларыса Языковіч
    104
    Выданні, зборнікі
    “Беларусы Балтыі: учора, сёння, заўтра”
    Выданне літоўскіх беларусаў пра дзейнасць суродзічаў балтыйскага рэгіёна. Ідэя выдання такога штогадовага сшытка была абмеркавана на II з’ездзе беларусаў Балтыі (Вільнюс, ліпень 1998). Сшытак першы выйшаў у выдавецтве Таварыства беларускай культуры ў Літве “Рунь” (Вільнюс, 1998) пад рэдакцыяй С. Вітушкі і А. Мінкіна., тыражом у 500 экз. Матэрыяльную дапамогу аказаў дабрачынны і дапаможаны фонд “Phare”.
    Першая частка сшытка, “Беларусы Літвы ў люстэрку гісторыі”, уключае матэрыялы С. Вітушкі (Вільнюс) пра адраджэнне беларускага жыцця ў Літые з канца 80х гадоў XX ст. (на бел., літ., англ. мовах). Дзесяцігадовую культурную і грамадскапалітычную дзейнасць Таварыства беларускай культуры ў Літве падсумоўвае яго старшыня X. Нюнька. У артыкуле “Над этнічнай і моўнай мапай ПаўднёваУсходняй Літвы” прафесар Вільнюскага універсітэта В. Чэкман разважае пра вынікі экспедыцыі групы мовазнаўцаў восенню 1989 г. па гэтай тэрыторыі і вызначае межы пражывання тут польскага насельніцтва, якое дома размаўляе “папросту”, г.зн. на заходнебеларускім дыялекце.
    У другой частцы сшытка змешчаны матэрыялы II з’езда беларусаў Балтыі: віншаванне прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі В. Адамкуса, старшыні Рады БНР I. Сурвіла, выступленні дэлегатаў  старшыні Вярхоўнага Савета 13га склікання С. Шарэцкага “Цярністы шлях да незалежнасці” (Мінск), старшыні БНФ 3. Пазняка “Калі бяда на Бацькаўшчыне  бяда паўсюль” (НьюЙорк), доктара гістарычных навук А. Грыцкевіча “Беларусь і краіны Усходняй Еўропы” (Мінск) і намесніка старшыні ЗБС “Бацькаўшчына” Г. Сурмач “Сённяшнія рэаліі дзейнасці ЗБС “Бацькаўшчына” (Мінск). Набыткам і праблемам беларускіх суполак Балтыі, адносінам да іх уладаў Беларусі прысвечаны выступленні старшыні Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу В. Грыцкевіча, кіраўніка рыжскай суполкі “Сьвітанак” С. Кузняцова, старшыні Таварыства беларускай культуры ў Таллінне А. Лапышава, прадстаўніка БеларускаЭстонскага згуртавання ў КохтлаЯрве 3. Клыга, сакратара Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку В. Харужага. Змешчаны дакументы, прынятыя дэлегатамі II з’езда беларусаў Балтыі.
    Трэцяя частка ўтрымлівае звесткі пра беларускія суполкі Літвы. Матэрыялы сшытка ілюстраваны фатаздымкамі і рэпрадукцыямі твораў беларускіх мастакоў Вільнюса.
    Галіна Сяргеева
    “Белорусская крнннца”
    “Белорусская крнннца”, эканамічнагаспадарчы часопіс. Выдаваўся ў 1918—1919 гг. у Петраградзе Беларускім аддзелам Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза Камун Паўночнай вобласці на рускай мове. Рэдактар I. Баранкевіч. Друкаваў распараджэнні Савецкага ўрада, хроніку эканамічнага жыцця. Змешчаны артыкулы “Абавязак савецкага ўрада” і “Белавежская пушча” Баранкевіча (пад псеўданімам Беларус), “Сонца Беларусі ўзыходзіць” і “Народная гаспадарка Беларусі” А. Вазілы (пад псеўданімам Клім Злобіч, Антон Хатыня), “Нарысы па зямельным пытанні” Я. Канчара, “Да пытання пра неабходнасць пашырэння на Беларусі сельскагаспадарчай адукацыі” Дз. Сабалеўскага і інш.
    Віталь Скалабан “Белорусское эхо”
    “Белорусское эхо”, штотыднёвая грамадскапалітычная, літаратурная і эканамічная газета. Выдавалася з 30 мая да 1 лістапада 1918 гг. у Кіеве на рускай мове (частка матэрыялаў друкавалася пабеларуску). Рэдактар А. Мадзалеўскі. Мела карэспандэнтаў у буйных гарадах Украіны і Беларусі, Маскве і Петраградзе. Асноўнай задачай ставіла гуртаванне беларусаў, якія жылі на Украіне, забеспячэнне іх сувязі з радзімай. Праводзіла ідэю нацыянальнага аб’яднання беларускіх сіл на Украіне і Беларусі ў цэлым (арт. “Аб’ядноўвайцеся” М. ДоўнарЗапольскага, “Неадкладная справа” і “Нашы задачы” I. Краскоўскага пад псеўданімам Кій і крыптанімам 1. К., “Асновы еднасці” А. Навіны). Выступала за адбудову, умацаванне і незалежнасць беларускай дзяржавы, яе свабоднае нацыянальнае і эканамічнае развіццё, нацыянальнае адраджэнне, аб’яднанне ўсіх грамадскіх сіл беларускага народа дзеля рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў, прызнанне суверэннасці Беларусі з боку суседніх дзяржаў, найперш РСФСР (паведамленне пра абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), перадавіца ад 3.6.1918 г., тэкст ноты дэлегацыі БНР на чале з А. Цвікевічам, ДоўнарЗапольскім да расійскага ўрада аб непрызнанні пунктаў Брэсцкага міру 1918 г., якія закраналі інтарэсы Беларусі, тэкст размовы Я. Хлябцэвіча са старшынёй Віленскай Беларускай рады А. Луцкевічам, арт. “Прамы доўг” Цвікевіча пад псеўданімам А. Гвоздзь і інш). У публікацыях “Беларускі рух у Гомельскім павеце” і “Украінскія кулытрэгеры” (абодва пад крыптанімам Іксэн), “Братняя ліцытацыя Беларусі” Я. Юзюковіча, “Голас грамадзян” выступала супраць прэтэнзій гетманаўскай Украіны на паўднёвабеларускія землі. Разглядала пытанні арганізацыі эканамічнага жыцця ў Беларусі (арт. “Беларуская гандлёвая палата ў Кіеве”, “Арганізацыя гандлю”, ‘Тандлёвыя перспектывы Беларусі”