Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Літаратурнай творчасцю А. Анішчык займаўся з гімназічных гадоў. Друкаваў свае творы на старонках заходнебеларускіх часопісаў “Беларускі летапіс”, “Калоссе”, “Шлях моладзі” (у конкурсе на лепшае апавяданне яго твор “На родным палетку” атрымаў прызавое месца). Асабліва выніковымі для творчасці былі 1990я гг. Аўтар выдадзеных у Вільнюсе кніг — аўтабіяграфічнай паэмы “Мондзінская балада” (1996), зборнікаў “За калючым дротам” (1996), “Жыццё жывым належыць” (1997, на рус. і пол. мовах), біяграфічнага нарыса “Сяргей Хмара” (1998). Вынікам некалькіх дзесяцігоддзяў збіральніцкай працы з’явілася яго манаграфія “Наваградзкая беларуская гімназія” (Вільнюс, 1997). Падрыхтаваў да друку кнігу пра Б. Кіта, зборнік апавяданняў, лірыкі і нарысаў пра Я. Шутовіча, А. Клімовіча, Шнаркевічаў, A. Орса, Т. Стагановіч і іншых дзеячаў беларускай дыяспары ў Вільнюсе і эміграцыі.
Аляксандр Вабішчэвіч
Антановіч Кансганцін
Антановіч Канстанцін Піліпавіч (1883, в. Ратча Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскірн ?) рэвалюцыянер.
Нарадзіўся К. Антановіч у сялянскай сям’і. У 1905 г. наведваў масоўкі, распаўсюджваў літаратуру на беларускай мове. Выехаўшы ў Сібір, працаваў шахцёрам у Чарамхова пад Іркуцкам, дзе ўступіў у РСДРП. У 1909 г. на губернскай канферэнцыі РСДРП у Іркуцку быў арыштаваны і асуджаны на 4 гады катаржных работ, што было заменена пасяленнем у Якуцкай вобл. Жыў у Якуцку, 19161917 гг. — у Іркуцку.
Алесь Баркоўскі (Якуцк)
Анцукевіч Мікалай
Анцукевіч Мікалай Пятровіч (4(17).2.1892, Ельск Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер цэнтррна Гомельскай вобл. 21.12.1971, Вільнюс). педагогфілолаг, лінгвіст, літаратуразнавец, гісторык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сканчэння ў 1903 г. народнай школы паступіў спачатку у Мазырскую, а затым у Бабруйскую гімназію, якую скончыў з залатым медалём у 1911 г. Паступіў у Пецярбургскую ваеннамедыцынскую акадэмію, а ў 1912 г., пакінуўшы там вучобу, — у Нежынскі гісторыкафілалагічны інстытут князя Безбародкі, які закопчыў у 1919 г. У гэты ж час за кавдыдацкую дысертацыю ‘Тісторыя ТураваПінскага княства” атрымаў вучоную ступень кандыдата гістарычных навук. Спецыялізаваўся ў галіне старажытнагрэчаскай, лацінскай і царкоўнаславянскай моваў, гісторыі, педагогікі, беларускай і рускай моваў і літаратур. Свабодна валодаў французскай, нямецкай, англійскай, польскай і літоўскай мовамі.
У 19201928 гг. працаваў выкладчыкам гісторыі ў Лунінецкім рускім рэальным вучылішчы. 3 1928 да 1933 г. — выкладчык лацінскай мовы ў польскай гімназіі ў Стоўбцах. У гэты ж перыяд актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларускай суполкі. У 1933 г. запрошаны на работу ў Віленскую беларускую гімназію на пасаду выкладчыка лацінскай мовы і адначасова інспектара па выхаваўчай рабоце. 3 1936да 1938 г. —дырэктар гэтай гімназіі. У 1938 г. за імкненне захаваць навучальны працэс на беларускай мове зняты з пасады і пераведзены выкладчыкам лацінскай мовы ў польскую гімназію ў г. Ломжу пад Варшавай. У 1939 г. арыштаваны як заложнік ад беларускага насельніцтва Усходняй Польшчы. 3 верасня 1939 і да канца 1942 г. — зноў дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. 3 пачатку 1943 да ліпеня 1944 г. працаваў выкладчыкам лацінскай мовы, педагогікі, логікі і
118
Персаналіі
гісторыі ў Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. 3 1944 да лютага 1945 г. — завуч 6й Рускай жаночай гімназіі ў Вільнюсе. Затым перайшоў у Вільнюскі педагагічны інстытут як старшы выкладчык кафедры рускай мовы, а ў ліпені 1945 г. быў запрошаны на такую ж пасаду ў Вільнюскі універсітэт. У 1950 г. зза ідэалагічных абвінавачанняў быў вымушаны пайсці на пенсію.
Асноўная праца М. Анцукевіча — “Слова аб палку Ігаравым” (Вільня, 1938; Вільнюс, 1992). У рукапісах захоўваецца пераклад на рускую мову “Адысеі” Гамера і старажытнагрэчаскарускі слоўнік, зроблены па гэтым творы, падручнік лацінскай мовы для першых трох класаў рускай гімназіі, падручнік па сінтаксісу рускай мовы для літоўскіх школ, падручнік па педагогіцы для настаўніцкіх семінарый на беларускай мове, збор фальклорных матэрыялаў з беларускага Палесся.
Алесь Анцукевіч (Вільнюс)
Арлоўскі Зянон
Арлоўскі Зянон (28.10(8.11). 1871, былы маёнтак Норвідполь Барысаўскага пав. Мінскай губ, цяпер Мінская вобл.—1948), ура чінфекцыяніст, прафесар Віленскага іЛодзінскага універсітэтаў.
Нарадзіўся 3. Арлоўскі ў шляхецкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1882 г. быў прыняты ў другую класічную гімназію ў Вільні, якую скончыў у 1891 г. з залатым медалём. У 1891—1897 гг. вучыўся ў Медыцынскай акадэміі ў Пецярбургу. 3 1898 г. працаваў урачом у шпіталі клінікі інфекцыйных хвароб імя Ф. I. Пастарнацкага ў Пецярбургу. У час эпідэміі чумы з кастрычніка 1898 да чэрвеня 1899 г. аказваў медыцынскую дапамогу ў Самаркандзе. У 1902 г. абараніў дысертацыю “Аб уплыве мышьяка на рост і хімічны склад Aspergilli nigri” (Спб., 1902) і атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1906 г. абараніў доктарскую дысертацыю і быў пакінуты пры Клініцы дэтальнай паталогіі інфекцыйных хвароб. У 1905—1917 гг. выкладаў курс інфекцыйных хвароб у Вайсковайфельчарскайшколеу Пецярбургу, аў 1906—1917гг.ушколахдантыстаў. 3 1911 г. кіраваўклінікай інфекцыйных хвароб на 150 ложкаў пры школе медыцынскіх сясцер Расійскага Чырвонага Крыжа.
3. Арлоўскі — аўтар прац па праблемах закупоркі крывяносных артэрый (1903), бактэрыялагічнага выяўлення брушного тыфу. Вывучаў карэляцыю ўласцівасцей страўнікавага соку і каліта (т. зв. colitis protozoica). Прапанаваў методыкі распазнавання рака страўніка (1904), першапачатковай стадыі рака лёгкіх (1905). Праводзіў даследаванні паталогіі сэрца і крывяносных сасудаў, выканаў эксперыментальныя даследаванні склероза сасудаў у кроліка (1905—1907). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Аб’яднання польскіх урачоў і прыродазнаўцаў у Пецярбургу. У 2030 я гг. выкладаў у Віленскім універсітэце, працягваў там ранейшыя даследаванні. Пасля Другой сусветнай вайны выехаў у Польшчу. Жыў Лодзі.
Вольга Гапоненка
Артымовіч Надзея
Артымовіч Надзея (18.2.1946. в. Аўгустова Беластоцкага ваяв., Польшча), паэтэса. Сябар Саюза польскіх пісьменнікаў (1986).
Дзяцінства Н. Артымовіч прайшло ў г. Бельску Беластоцкага ваяв., дзе яна закончыла беларускую пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевіча. Вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку (19661967) і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце (19681982). Працавала ў Варшаве перакладчыцай. 3 1979 г. жыве і працуе ў Бельску. Творчым дэбютам Н. Артымовіч з’яўляецца верш “Ой, ляцелі гусі...”, надрукаваны ў 1970 г. у беластоцкай газеце “Ніва”. Аўтар зборнікаў вершаў “Роздумы” (1981), “Сезон у белых пейзажах” (1990). Вядучыя ў творчасці паэтэсы—грамадзянскапатрыятычная тэма і інтымная лірыка. Яе хвалююць таксама праблемы адаптацыі вясковага чалавека ў сучасным горадзе (цыкл вершаў “Варшаўскія пейзажы”). Для вершаў Н. Артымовіч характэрны метафарычнасць, ускладнёнасць формы. Творы паэтэсы выдаваліся ў перакладзе I. Леанчука на польскай мове — “У сне і болі слова” (1984) і інш.
АдамМальдзіс
Аскназій Ісак
Аскназій Ісак Львовіч (Лейбавіч; 16.1.1856,Дрыса Віцебскайгуб., цяпер Верхнядзвінск Віцебскай вобл. 1902, па інш. звестках 1902, Масква), мастак, акадэмік.
I. Аскназій нарадзіўся ў багатай яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (18701880), па інш. звестках (18741879). Пасля паспяховага яе заканчэння атрымаў стыпендыю для чатырохгадовага навучання за мяжой. Праходзіў яе ў Германіі, Польшчы, Аўстрыі, Італіі (18801884). Вярнуўшыся, жыў у Віцебску,
119
Персаналіі
потым у Пецярбургу. I. Аскназій быў глыбока рэлігійным чалавекам, ганарыўся сваім паходжаннем, што адбілася ў яго мастацкай творчасці. У акадэміі яго асуджалі за празмерную увагу да тэм, узятых з Бібліі, яўрэйскай гісторыі і жыцця. Тым не менш, у 1885 г. ён быў выбраны акадэмікам.
I. Аскназій — мастак акадэмічнага напрамку. Прыхільнік націянальнагістарычнай тэматыкі, аднак звяртаўся і да жанравага жывапісу. Найбольш вядомы яго працы — “Аўраам выганяе Агар і Ісмаіла”, “Майсей у пустыні”, “Смерць Іегуды хаЛеві”, “Эклезіяст”. “Яўрэйскае вяселле”, “Пярэдадзень суботы”.
Бра/йслава Котава
Астраумава Маргарыта
Астраумава (Звягіна) Маргарыта Іванаўна(28.12.1940, Каўнас), мастачка, старшыня Згуртаваннябеларускай культуры ІдаВірумаа БЭЗ (Эстонія).
М. Астраумава нарадзілася ў Літве ў рускабеларускай сям’і (бацька — рускі, маці — беларуска). Калі пачалася вайна, сям’я эвакуіравалася ў Саратаўскую вобл., адкуль у 1944 г. пераехала на радзіму маці ў г. Лепель, што на Віцебшчыне. Тут ў 1958 г. М. Астраумава скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, дзе ў 1962 г. атрымала дыплом выкладчыка малявання і чарчэння. Працаваць яе накіроўваюць у Эстонію, у г. КохтлаЯрве. Спачатку яна выкладае ў сярэдняй школе, а затым кіруе мастацкай студыяй у Доме піянераў (19631965). Адначасова, да 1971 г., працуе ў школе. 3 1971 г. — у мастацкай школе г. Йыхві, цяпер — дырэктар гэтай школы, а з 1985 г. яшчэ і загадчыца Йыхвінскага філіяла Эстонскага мастацкага музея.
М. Астраумава разам з Зінаідай Клыга і Уладзімірам Дзехцеруком у сакавіку 1989 г. стварыла Згуртаванне беларускай культуры ў ІдаВірумаа БЭЗ, з 1994 г. з’яўляецца старшынёй гэтага згуртавання. Яна трэці раз запар абіраецца дэпутатам гарадскога сходу, з’яўляецца старшынёй “Круглага стала нацыянальных суполак пры старэйшыне ІдаВірумааскага павета”. Часта выстаўляецца на мастацкіх выстаўках ў краінах Балтыі, Фінляндыі, Германіі. Яе карціны ўпрыгожваюць салоны і кватэры не толькі ў Эстоніі, але і ў блізкім і далёкім замежжы. Асабліва любіць маляваць нацюрморты, кветкі, краявіды.
Шмат часу М. Астраумава аддае заняткам з дзецьмі. Малюнкі беларускіх дзяцей ІдаВірумаа ўпрыгожваюць розныя імпрэзы БЭЗа, імі захапляюцца беларусы Амерыкі, дзе ў СаўтРыверы праходзіла іх выстаўка. Штогод па ініцыятыве М. Астраумавай у Йыхві ладзяцца творчыя летнікі фінскіх і мясцовых мастакоў, на якія прыязджаюць і беларускія мастакі. М. Астраумава — укладальнік, рэдактар і мастакафарміцель кнігі У. Дзехцерука “Сярод белых эстонскіх начэй” (1995).