• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Вікторыя Пятрушкіна (Якуцк)
    Барташэвіч Альберт
    Барташэвіч Альберт (2.8.1942, в. Раёўшчына Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), мовазнавец, доктар габілітаваны (1972), прафесар (1986).
    А. Барташэвіч нарадзіўся ў беларускай вёсцы. Вучыўся ў Вроцлаўскім універсітэце, пасля сканчэння якога (1964) быў старшым асістэнтам у Вышэйшай педагагічнай школе ў Аполі (19641968). Да 1973 г. — ад’юнкт у Пазнанскім універсітэце імя А. Міцкевіча. Быў прызначаны намеснікам дэкана філалагічнага факультэта Шлёнскага універсітэта (Катавіцэ). 3 1974 г. працаваў у Варшаўскім універсітэце — кіраваў аддзелам рускай мовы (19741992). Намеснік дэкана факультэта русістыкі і славістыкі (19751977), дэкан факультэта русістыкі і прыкладной лінгвістыкі (19771987) таго ж універсітэта. У 1987 г. А. Барташэвічстаў дырэктарам Інстытута русістыкі Вышэйшай педагагічнай школы ў Ольштыне, з 1992 г. узначальваў кафедру ўсходняга славяназнаўства, а з 1993 г. — кафедру
    127
    Персаналіі
    славянскага мовазнаўства. 3 1994 г. узначальвае там Інстытут усходняга славяназнаўства. У 19941996 гг. — дэкан факультэта гуманістыкі. 3 1995 г. у Пазнанскім універсітэце імя А. Міцкевіча кіруе секцыяй рускай мовы.
    А. Барташэвіч займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне ўсходнеславянскага мовазнаўства, польскаўсходнеславянскай кампаратывістыкі, гісторыі рускай мовы, анамастыкі, лексікалогіі і перакладазнаўства. Ім напісаны каля 120 навуковых прац, у тым ліку ‘Тісторыя суфіксальнай адыменнай дэрывацыі назоўнікаў у рускай мове” (1972), “Пытанні эвалюцыі сучаснай рускай мовы” (1986), “Слоўнік a tergo сучаснай беларускай мовы” (19881989. Т. 14), “Рускае словаўтварэнне для палякаў” (1990), “Беларускапольскі і польскабеларускі слоўнік” (1996). Аўтар падручнікаў “Гісторыя рускай літаратурнай мовы” (1979), “Нарыс гістарычнай граматыкі рускай мовы” (1988), кнігі “Індэкс a tergo да слоўніка мовы Пушкіна” (1985).
    А. Барташэвіч — членкарэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Узнагароджаны медалём імя Пушкіна, ордэнам Дружбы, залатым Крыжам заслугі, Кавалерскім крыжам і іншымі адзнакамі і ўзнагародамі. Ганаровы доктар Калінінградскага універсітэта (1997).
    Ірына Тамільчык
    Бартусевіч Уладзімір
    Бартусевіч (Бартусявічус) Уладзімір (Уладас)(5.2.1927, г. п. Свір Свянцянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Мядзельскірн Мінскай вобл. —10.3.1982, Вільнюс), дырыжор, заслужаныартыстЛітвы(1955), заслужаныдзеяч мастацтва Літоўскай ССР(1966), народны артыст Літоўскай ССР(1974), заслужаныдзеяч мастацтва Мангольскай Народнай Рэспублікі (1976).
    У 19451952 гг. У. Бартусевіч іграў на жалейцы ў Народным ансамблі песні і танца Літоўскай ССР. У 1952 г. скончыў Літоўскую кансерваторыю па класу жалейкі ў Повіласа Самуціса і народных інструментаў у Йонаса Швядаса. У 19521962 гг. працаваў мастацкім кіраўніком Ансамбля песні і танца студэнтаў Вільнюскага універсітэта. 3 1962 да 1972 г. — мастацкі кіраўнік Ансамбля песні і танца “Летува”. Адначасова ў 19551961 гг. працаваў выкладчыкам у Дзяржаўнай кансерваторыі Літвы. У 19721982 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнай філармоніі Літвы.
    Працуючы мастацкім кіраўніком Ансамбля песні і танца студэнтаў Вільнюскага універсітэта, У. Бартусевіч падрыхтаваў 8 праграм. На сусветных фестывалях моладзі і студэнтаў у 1957 г. у Маскве і ў 1959 г. у Вене ансамбль быў узнагароджаны залатым медалём. 3 ансамблем “Летува” падрыхтаваў 5 праграм. За падрыхтоўку праграм “Вецер стагоддзяў” (1965) і “Святочныя вечары” (1969) У. Бартусевічу ў 1970 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. 3 1965 г. ён з’яўляўся галоўным дырыжорам Рэспубліканскіх святаў песні. У 19741981 гг. быў рэжысёрам мангольскіх масавых мастацкіх выступленняў ва УланБатары і Маскве. 3 ансамблем “Летува” гастраляваў у рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама ў Аўстрыі, Англіі, Індыі, Канадзе, Францыі, Фінляндыі, Японіі. У 1983 г. У. Бартусевіч выдаў кнігу “На ніве народнага мастацтва” (на літоўскай мове), публікаваў артыкулы пра народную музыку.
    Яніна Кісялсва
    Баруховіч Ічэ
    Баруховіч Ічэ(псеўд.урускіхвыданнях—ІсаакБарысаў; 1923, РагачоўГомельскайвобл. 1972, Масква), паэт, нарысіст.
    I.	Баруховіч скончыў настаўніцкі інстытут у 1940 г., працаваў настаўнікам у мяст. Стрэшын Жлобінскага рна. У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік асабістай радыёстанцыі савецкага ваеначальніка генерала Ватуціна. У 5070 гг. працаваў у адміністрацыйным апараце Саюза пісьменнікаў СССР.
    Вершы пісаў на ідыш, нарысы і рэпартажы у асноўным на рускай мове. “На зялёным беразе” (1941), “У добры час” (1947), “Каля кастра гадоў” (1974). Некалькі кніг яго вершаў апублікаваны ў перакладзе на рускую мову. З’ўляўся членам рэдкалегіі маскоўскага часопіса “Савеціш Геймланд” (“Савецкая Радзіма”).
    Браніслава Котава
    128
    Персаналіі
    Баршчэўская Ніна
    Баршчэўская Ніна (29.6.1956. мяст. Козлікі Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), філолаг, мовазнаўца, беларускіграмадскідзеяч Польшчы.
    Н.	Баршчэўская нарадзілася ў беларускай сялянскай сям’і. Вучылася ў вясковых школах Кожына і Гародчына. 3 дзяцінства вывучала беларускую мову. Пасля заканчэння васьмі класаў паступіла ў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім, які закончыла ў 1975 г. Вучылася на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (19751980), дзе паглыбляла свае веды па вывучэнню беларускай мовы і літаратуры. Тэма дыпломнай працы — беларускія гаворкі Беласточчыны. Праходзіла навуковую стажыроўку на гэтай жа кафедры, дзе працуе па сённяшні дзень. У 1988 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю пра дыялектызмы ў беларускай мове. Займаецца праблемай стаўлення беларускай эміграцыі да роднай мовы. У падрыхтоўцы навуковых прац ёй дапамагалі праф. Л. Шакун і айцец Аляксандр Надсан, а таксама стажыроўка на кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску і ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане.
    Н.	Баршчэўская — аўтар шматлікіх навуковых публікацый. Сярод іх “Моўныя пытанні на старонках беларускіх эміграцыйных выданняў у Нямеччыне”, “Ідэя абароны беларускай мовы на старонках “Бацькаўшчыны” і інш. Яе артыкулы з’яўляліся на старонках розных перыядычных выданняў Польшчы і Беларусі. У сааўтарстве была распрацавана праграма для школы з вывучэннем беларускай мовы. Была рэдактарам “Беларускага календара” за 1989 і 1992 г.
    Н.	Баршчэўская выступала з дакладамі на розных міжнародных навуковых канферэнцыях. Прымала ўдзел у II і III Міжнародных кангрэсах беларусістаў.
    Ірына Тамільчык
    Баршчэўскі Аляксандр
    БаршчэўскіАляксандр (псеўд. А. Баравы, Алесь Барскі; 2.11.1930, в. Бандары Беластоцкага ваяв., Польшча), паэт,літаратуразнавец, фалькларыст, драматург. СябарСаюзапольскіхпісьменнікаў(1962), сябарСаюза беларускіх пісьменнікаў(1995). Ганаровыдоктар БДУ(1993), член Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (1994).
    А.	Баршчэўскі паходзіць з сялянскай сям’і. Вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў БельскуПадляшскім, на універсітэцкіх падрыхтоўчых курсах у Любліне. Скончыў Лодзінскі універсітэт (1955). Абараніў кандыдацкую (1966) і доктарскую (1986) дысертацыі. 3 1956 г. выкладае на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта, яе нязменны прафесар і загадчык. Па запрашэнню выкладаў ва універсітэтах Віцебска, Гродна, Лондана, Любліна, Мінска, НьюЙорка і інш. Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы (з 1964 г. яго старшыня). У апошнія гады сістэматычна выступае ў беластоцкай газ. “Ніва” як публіцыст. Апублікаваў нарысы аб сваіх паездках у СССР, ЗША, Англію. Віцэпрэзідэнт Міжііароднай асацыяцыі беларусістаў, старшыня Польскага беларусістычнага таварыства, намеснік старшыні Згуртавання фалькларыстаў Беларусі.
    У друку выступае з 1956 г. Адзін з вядучых прадстаўнікоў беларускай літаратуры ў Польшчы. Вершы пачаў пісаць з 1956 г. Аўтар паэтычных кніг “Белавежскія матывы” (1962), “Жнівень слоў” (1967), “Мой бераг” (1975), “Блізкасць далёкага” (1983), “Лірычны пульс” (1986), “Зборніка абразкоў, артыкулаў і дарожных нататак бачанага і перажытага” (1992), даследаванняў ‘Тісторыя беларускай літаратуры. Ч. 1. Фальклор” (1976), “Псторыя беларускай культуры. Ч. 2. Перыяд Вялікага Кпяства Літоўскага” (1981), “Ігнат Дварчанін, палітык і вучоны” (у сааўтарстве з А. Бергман і Е. Тамашэўскім, 1990), “Беларуская абраднасць і фальклор усходняй Беласточчыны” (1990) — апошнія чатыры працы выйшліі на польскай мове. У сааўтарстве з В. Шведам выдаў беларускія хрэстаматыі для VII і VIII класаў. Творы А. Баршчэўскага перакладаліся на англійскую, нямецкую і інш. мовы. У сваю чаргу ён сам перакладае з беларускай, рускай і ўкраінскай на польскую мову, у прыватнасці, пераклаў зборнік беларускіх народных казак “Д’ябальская скрыпка” (1973,1977), “Невычэрпны збан” (1976), зборнікі вершаў В. Лукшы (1983), Я. Купалы (1984), В. Віткі (1985), А. Пысіна (1985), паэму Я. Купалы “Яна і я” (1985), зборнікі рускіх і ўкраінскіх казак і інш. Галоўныя тэмы паэзіі — вернасць родным караням, складаны духоўны свет сучаснага чалавека, інтымныя пачуцці. Вершы А. Баршчэўскага вылучаюцца экспрэсіўнасцю, метафарычнасцю. Аўтар драматычных і празаічных твораў, падручнікаў для студэнтаў. Даследуе фальклор Беласточчыны. Перакладае з беларускай, рускай і ўкраінскай моваў.
    Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1991), іншымі ўзнагародамі.
    АдамМальдзіс
    129
    Псрсаналіі
    Барэйка Аркадзь
    Барзйка Аркадзь Аляксацдравіч (26.1.1898. в. Дуброўка, цяперПолацкірн Віцебскайвобл,12.12.1955. Масква). военачальнік. Герой Савецкага Саюза.
    У Савецкай Арміі А. Барэйка з 1918 г. У 1920 г. скончыў Віцебскія пяхотныя камандзірскія курсы. У 1922 г. курсы Выстрал’. Удзелыіік грамадзянскай вайны. У савецкафінскую вайну 19391940 гг. камандаваў палком. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Камандуючы 9м гвардзейскім стралковым корпусам (61я армія, Цэнтральны фронт), вызначыўся ў бітве за Днепр. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў студзені 1944 г. У 1945 г. А. Барэйка скончыў Ваенную акадэмію Генштаба. Быў ваенным камендантам Вены. У 1953 г. у званні генералмаёра выйшаў у адстаўку. Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 2й ступені.