• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Навуковыя даследавашіі Я. Брайцаў праводзіў у галіне тэорыі аналітычных функцый і функцыянальных ураўненняў. Прапанаваў метад пошуку асаблівых кропак аналітычных функцын і метад даследавання паводзін гэтых аналітычных функцый блізу асаблівых кропак. Распрацаваў метады рашэння і даследавання розных класаў функцыянальных ураўненняў у комплекснай вобласці. Выканаў даследаванні ў галіне спецыяльных функцый. Аўтар 60 навуковых прац, манаграфіі. З’яўляецца заснавальнікам навуковай школы ў галіне аналітычных функцый. Сярод яго вучняў — членыкарэспандэнты AH СССР М. Субоцін, А. Лявонцьеў, ганаровы дзеяч навукі РСФСР I. Лахін.
    132
    Персаналіі_______________________________________
    Я. Брайцаў прымаў удзел у стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта, склаў першы навучальны план для яго фізікаматэматычнага факультэта.
    Вольга Гапоненка
    Брант Барыс
    Брант Барыс (да 1933г. Браудо;21.8.1901, Мінск— 26.11.1975, Вільнюс), рэвалюцыйныдзеяч.
    Б. Брант нарадзіўся ў сям’і служачых. У 1917 г. скончыў рэальную школу. Уступіў у РКП(б) у 1919 г. У 19111921 гг. вёў нелегальную рэвалюцыйную дзейнасць у г. Паневежысе, быў членам камітэта КПЛ у Паневежскім рне. У 1921 1922 гт. вёў партыйную работу сярод салдат у Каўнасе, за што быў зняволены ■ У19221923 гг. вучыўся ў Каўнаскім універсітэце, быў сакратаром партыйнага гуртка студэнтаў. Вясной 1923 г. эміграваў у Германію, вучыўся ў Іенскім універсітэце, дзе атрымаў спецыяльнасць агранома. Працаваў у Берліне ў савецкім гандлёвым прадстаўніцтве. Быў членам Германскай камуністычнай партыі. У 1928 г. удзельнічаў у арганізацыі ў Берліне па ініцыятыве ЦК КПЛ з’езда палітэмігрантаў Літвы. Восенню 1929 г. Б. Брантпа рашэнню ЦК КПЛ вярнуўся ў Літву. У 19291930 гг. вёў нелегальную партыйную работу ў Клайпедзе, быў сакратаром камітэта КПЛ Клайпедскага края. За рэвалюцыйную дзейнасць быў прыгавораны да турэмнага заключэння. У 1932 г. зноў эміграваў у Германію. Працаваў у органах КП Германіі. У канцы 1932 г. вярнуўся ў СССР. У 19321937 гг. працаваў у выканаўчым камітэце Чырвонага інтэрнацыянала прафесійных саюзаў у Маскве. У 1937 г. рэпрэсіраваны, вызвалены ў 1947 г., быў на гаспадарчай рабоце ў Горкаўскай і Калужскай абласцях. У 1948 г. Б. Брант быў зноў арыштаваны і высланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 г. 3 1955 да 1972 гг. працаваў у выканаўчым камітэце Вільнюскага рна, у Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі Літоўскай ССР.
    Яніна Кісялёва
    Брафман Якаў
    Брафман Якаў Аляксаядравіч (каля 1825, Клецк Слуцкага пав. Мінскайгуб., цяпер цэнтрраёна Мінскай вобл. 1879, Пецярбург), публіцыст.
    Асірацеўшы ў раннім дзяцінстве, Б. Брафман уцёк з роднага горада, каб пазбегнуць набора у рэкруты. У 34 гады перайшоў з іудзейства ў праваслаўе, стаў выкладаць іўрыт у Мінскай семінарыі. Пасля працаваў у Вільні і Пецярбургу цэнзарам кніг, якія выдаваліся на іўрыце і ідыш. У рускіх перыядычных выданнях выкрываў яўрэйскае рэлігійнае жыццё. У 1869 г. выдаў “Кнігу кагала” — матэрыялы для вывучэння яўрэйскага побыту (пераклад пратакольных запісаў, пастаноў кіраўніцтва Мінскай яўрэйскай абшчыны). У 18751882 гг. выйшла другое, дапоўненае выданне кнігі ў 2х т. (1 т. уяўляў сабой уводзіны да матэрыялаў, т. 2 пераклад 1055 пастаноў кіраўніцтва Мінскай абшчыны (супраць 285 у 1м выд.). Кнігі мелі вялікі поспех у антысеміцкіх колах і былі перакладзены на французскую, польскую і нямецкую мовы. “Кніга кагала шырока выкарыстоўвалася антысеміцкімі аўтарамі ў антыяўрэйскай прапагандзе і адначасова паслужыла гісторыкам матэрыялам для вывучэння яўрэйства Расіі ў XIX ст.
    Браніслава Котава
    Брыш Аркадзь
    Брыш Аркадзь Адамавіч (14.5.1917, Мінск), вучоны ў галіне абароннай прамысловасці, прафесар. Г?рой СацыялістычнайПрацы(1983). ЛаўрэатДзяржаўнайпрэмііСССР(1955), Ленінскайпрэмп (1960).
    Нарадзіўся А. Брыш у сям’і настаўніка. У 1935 г. скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізікаматэматычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, які скончыў у 1940 г. 3 1941 г. працаваў у рэнтгенаўскай лабараторыі АН БССР навуковым супрацоўнікам. У час Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік адной з падпольных груп Мінска, са снежня 1941 г. — разведчык штаба партызанскай брыгады імя К. Варашылава (Мінская вобл.). 3 чэрвеня 1944 г. накіраваны ў AH СССР для навуковай работы. Працаваў у Інстытуце машыназнаўства AH СССР. У 19471954 гг. А. Брыш — навуковы супрацоўнік навуковаэксперыментальнай лабараторыі Галоўбуда СССР. 3 1954 г. — намеснік галоўнага канструктара, а з 1964 г. — галоўны канструктар Усерасійскага навуковадаследчага інстытута эксперыменталыіай фізікі (Масква). У 1958 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара тэхнічных навук, у 1965 г. зацверджаны у навуковым званні прафесара.
    А.	Брыш — аўтар навуковых прац па даследаванню працэсаў выбуху і ўзбуджэння дэтанацыі. Ім распрацаваны рэнтгенаўскія і асцылаграфічныя метады даследавання хуткасных працэсаў выбуху. Прапанаваў
    133
    _________________________________________Персаналіі
    метады аўтаматызацыі выбуху і нейтроннага ініціявання атамных зарадаў. Прымаў удзел у стварэнні першай у СССР атамнай бомбы. За даследаванні ў галіне абароннай прамысловасці ўзнагароджаны Ленінскай і Дзяржаўнай прэміямі СССР, чатырма ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам Чырвонай Зоркі. У гады вайны прымаўудзел у аперацыі падпольнай групы па выратаванню і захаваннюсейфа з архівам Я. Коласа.
    Вольга Гапоненка
    Будзыовіч Антон
    Будзіловіч Антон Сямснавіч(12(24).5. /846. в. Коматава Гродзенскайгуб, цяперГродзенскірн12(25). 12.1908, Пецярбург), гісторык, мовазнавец, філосаф, публіцыст.
    Нарадзіўся А. Будзіловіч ў сям і уніяцкага святара. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, Віленскай духоўнай семінарыі. У 1867 г. скончыў Пецярбургскі універсітэт. 3 1875 г. прафесар Нежынскага гісторыкафілалагічнага інстытута. У 1879 г. абараніў доктарскую дысертацыю “Агульнаславянская мова ў шэрагу іншых агулыіых моваў старажытнай і новай Еўропы ’. 3 1881 г. — прафесар, дэкан гісторыкафілалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта, з 1892 г. — рэктар Юр’еўскага (цяпер Тартускі) універсітэта. У 1901 г. абраны членам Савета Міністэрства народнай асветы. Выступіў ініцыятарам адкрыцця славяназнаўчых кафедраў ва універсітэтах Расіі. 3 1907 г. — рэдактар “Московскнх ведомостей”.
    Даследаваў старажытнаславянскае пісьменства, гісторыю, літаратуру і мову славянскіх народаў. У працы “Першабытныя славяне ў іх мове, быту і ўяўленнях паводле даддзеных лексікальных...” (1878—1882, не завершаная) упершыню ў рускай славістыцы разгледзеў пытанне пра славянскую матэрыяльную культуру і тэрыторыю. Гісторыю праваслаўнай царквы на Беларусі разглядаў у даследаваннях ‘Тістарычная нататка пра царкоўнамаёмасныя запісы з Заходняй Расіі ’ (1871), “Парадак ўтварэння нерухомай уласнасці царкоўнай ў Заходняй Расіі” (1882), “Вопіс нерухомай маёмасці Заходняй царквы (за X—XIX стст.)” (1882). Прыхільнік ідэі гуртавання славянскіх дзяржаў вакол Расіі і праваслаўнай веры. Аўтар гістарычных прац “Чэхія і Маравія” (1881), “Нарысы з сербскай гісторыі” (1877). Член Пецярбургскай акадэміі навук (1882).
    A. М. Нечухрь/н (БелСЭ), іншыяэнцыклапедыі, “Востоковеды... ”
    Булгарын Язэп
    Булгарын Язэп (1846 ?), удзельнік вызваленчага руху.
    Паходзіўса шляхты Магілёўскай губ. За ўдзел у паўстанні 1863 г., па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі, быў пазбаўлены ўсіх правоў і сасланы на катаржныя работы на заводах тэрмінам на 4 гады ў Іркуцкую губ. Па маніфесту 25 мая 1868 г. быў прыпісаны да сялян Урыкоўскай вол., а ўстудзені 1869 г. перапісаны ў Вяцкую губ. Загадам ад 27 студзеня 1872 г. зноў паселены ў Іркуцкай губ., адкуль згодна з прадпісаннем генералгубернатара Усходняй Сібіры міністрам унутраных спраў, па ўзгадненшо з начальнікам III Аддзялення, за дрэнныя паводзіны быў пераведзены ў Якуцкую вобл. Прадпісаннем Якуцкага губернатара ад 5 сакавіка 1874 г. прызначаны ў Амгінскую вёску Алёкмінскай сялянскай вол., куды быў дастаўлены 9 красавіка 1874 г„ дзе быў прыпісаны да сялянскай грамады.
    Алесь Баркоўскі (Якуцк)
    Бурш Яша
    БуршЯша (сапр. Анісяровіч Якаў; 12.11.1929, г. Баранавічы), паэт, мастак.
    Пасля вайны Я. Бурш выехаў з бацькамі ў Польшчу. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтва (1957). Працуе настаўнікам.
    Друкавацца Я. Бурш пачаў у 1959 г. у беластоцкім зборніку “Рунь”. Аўтар паэтычнага зборніка “Прамень думкі”, выдадзенага ў 1964 г. як дадатак да “Нівы”. Друкаваўся ў зборніках “Мой родны кут”, “Белавежа”, “Літаратурная Беласточчына”, “Беларускім календары”, штотыднёвіку “Ніва”. Вершы Я. Бурша апавядаюць пра складаны духоўны свет сучаснага чалавека, выбар ім шляхоў у грамадстве, інтымныя пачуцці. Шмат месца ў яго творчасці займае пейзажная лірыка. Паэтычная мова Я. Бурша ўскладнёная, разлічаная на вобразнаасацыятыўнае мысленне чытача. Творы паэта перакладаліся на польскую мову. Адзін з арганізатараў беларускага літаратурнамастацкага руху на Беласточчыне, член аб’яднання “Белавежа'. Мастацкія творы Я. Бурша выстаўляліся ў Польшчы і за граніцай.
    АдамМальдзіс
    134
    _______________________________________Персаналіі___________
    Бурштынаў Аляксей
    Бурштынаў Алякссй Данілавіч (24.2.1902, Астровенская вол. Магілёўскай губ.) вучонылесавод, педагог, мемуарыст.
    А Бурштынаў вучыўся у Віцебскім сельскагаспадарчым інстытуце, закончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў акупаваных раёнах Маскоўскай вобл. і Паўночнага Каўказа. Практычна ўсё жыццё А. Бурштынава звязана з лясной гаспадаркай. Узначальваў у Маскве Інстытут лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі, кіраваў Маскоўскім лясным інстытутам, Інстытутам драўніны. Быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення адукацыі Міністэрства лясной гаспадаркі СССР. Аўтар больш як 150 навуковых прац, у тым ліку 8 кніг. Некаторыя з іх (“Лясныя рэсурсы СССР і свету” і інш.) выдадзены за мяжой. Рэдагаваў часопісы Лес н степь’, ‘ В заіцнту леса’, “Лесное хозяйство”. Пры яго актыўным удзеле выдадзены розныя дапаможнікі, даведнікі, а таксама фундаментальная праца “Лясная энцыклапедыя”. Аўтар мемуараў пра партызанскую вайну. Пра А. Бурштынава гаворыцца у манаграфіі А. Ніканава “Спіраль шматвяковай драмы: Аграрная навука і палітыка Расіі (XVIIIXX стст.)” (Мн., 1996).