Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Друкавацца А. Вазнясенскіпачаўз 1913г. (першыяпублікацыіневыяўлены). Быўпрадстаўнікомкультурнагістарычнай школы ва ўсходнеславянскім літаратуразнаўстве. У 20я гг. развіваў традыцыі дакастрычніцкага акадэмічнага літаратуразнаўства, “філалагічнага метаду”. Аналізуючы творчасць М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, даў параўнальнатыпалагічную характарыстыку іх творчасці ў кантэксце еўрапейскіх літаратур. А. Вазнясенскі аўтар артыкулаў пра М. Лермантава, I. Тургенева і інш., надрукаваных у рускім дарэвалюцыйным друку. Доктарская дысертацыя А. Вазнясенскага “Даследаванні па гісторыі новай беларускай літаратуры” (ч. 13) зберагаецца ў бібліятэцы Казанскага універсітэта. Пісаў на беларускай і рускай мовах.
АлегЛойка
Вайвадзіш Эдвард
Вайвадзіш ЭдвардЛюдвігавіч (23.1(5.2)1897, в. Вайвады Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Краслаўскірн Латвійскай Рэспублікі—26.3.2000, тамжа), беларукіпаэт, педагог.
Э. Вайвадзіш нарадзіўся ў сялянскай сям’і. 3 1908 г. вучыўся ў Прыдруйскай школе, а потым у Ідрыцы, Друі, з 1912 г. — у Дрысенскім чатырохкласным вучылішчы, якое скончыў з пахвальным лістом. Да эвакуацыі ў Гарадок пад Віцебскам працаваў пісарам валаснога праўлення. Разам з бежанцамі трапіў у Петраград, дзе скончыў курсы паштоватэлеграфных работнікаў. Адначасова вучыўся на вячэрніх агульнаадукацыйных курсах Чарняева. Быў сведкам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый у сталіцы. Каля Асвеі перайшоў фронт і вярнуўся на радзіму. 3 1920 г. зноў працаваў пісарам — на гэты раз латвійскага валаснога праўлення. У1921 г. уключыўся ў культурнаасветную работу беларускага таварыства “Бацькаўшчына”, многімі справамі якой апекаваўся Я. Райніс. 3 1922 па 1959 г. Э. Вайвадзіш працаваў (з невялікімі перапынкамі) настаўнікам, кіраўніком беларускіх школ у Латгальскім краі. Скончыў агульнаасветныя чатырохгадовыя летнія настаўніцкія курсы пры Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Валодаў некалькімі мовамі. Веданне нямецкай выратавала яго ад гібелі ў канцлагеры на востраве Руген, куды трапіў у 1942 г. пасля арышту нямецкімі акупацыйнымі ўладамі у сувязі з тым, што працаваў інспектарам беларускай павятовай школьнай рады.
На 1922 г. прыпадае першая публікацыя вершаў Э. Вайвадзіша, калі сам рэдактар газеты ‘Толас Беларуса” К. Езавітаў папрасіў у аўтара яго творы. Супрацоўнічаў малады настаўнік і з часопісам “Беларуская школа ў Латвіі”. А ў 1926 г. стаў адным з аўтараў зборніка вершаў “Першы крок”. Новы прыліў сіл Э. Вайвадзіш адчуў з абуджэннем у Латвіі беларускай дыяспары. 3 1990 г. яго вершы з’яўляліся ў ‘Толасе Радзімы”, “Настаўніцкай газеце”, “Літаратуры і мастацтве”, “Вожыку”, “Звяздзе”, “Нашым слове”, у “Дні паэзіі”, а таксама ў латвійскіх выданнях. Нацыянальны культурнаасветны цэнтр імя Ф. Скарыны ў серыі “Творцы беларускага замежжа” выдаў у 1996 г. зборнік Э. Вайвадзіша “Вершы, паэма, згадкі”.
Яшчэ ў 1935 г. Э. Вайвадзіш, як добраахвотны карэспандэнт Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы, быў узнагароджаны ордэнам за заслугі перад Латвійскай дзяржавай. У лютым 1997 г. стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Святкаванне 100гадовага юбілею паэта і асветніка стала працягам райнісаўскіх традыцый пабрацімства, латышскабеларускага духоўнага спараднення.
Сяргей Панізьнік
140
Персаналіі
Вайнруб Мацвей
ВайнрубМацвей Рыгоравіч (2.5.1910, Барысаў Мінскай губ., цяпер вобл.), военачальнік, мемуарыст, Герой Савецкага Саюза.
У 19251929 гг. працаваў на Барысаўскім шклозаводзе. 3 1929 г.—у Чырвонай Арміі. Скончыў Беларускую аб’яднаную ваепную школу (1931), Ваеннуюакадэмію імя М. Фрунзе (1941). Удзелыіік Вялікай Айчыннай вайны. Камандаваў бранятанкавымі і механічнымі войскамі 8й гвардзейскай арміі (1шы Беларускі фронт). Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў красавіку 1945 г. Пасля вайны працягваў службу ў арміі. Закончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1951), завочна— Новасібірскі індустрыяльны інстытут (1956). У 1970 г. М. Вайнруб выйшаў у адстаўку ў званні генераллейтэнанта. Працаваў доўгі час у Кіеве ва Украінскім НДІ тэхнічнай інфармацыі. Сярод узнагарод — 2 ордэны Леніна, 4 ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Багдана Хмялыііцкага 1 ступені, 2 ордэны Чырвонай Зоркі. М. Вайнруб — аўтар мемуараў “Аднапалчане” (Кіеў, 1982), “Франтавыя лёсы” (Кіеў, 1985).
Алесь Карлюксвіч
Вайцюлевіч Вера
Вайцюлевіч Всра Сцяпанаўна (псеўд. Вера Гаротная;25.5.1902, в. БярозкіДрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Краслаўскірн, Латвія16.7.1986, Рыга), пісьменніца.
У 1932 г. В. Вайцюлевіч выдала ў Рызе зборнік “Вершы” (чатыры творы ў арыгінале і іх пераклад на латышскую мову). Аўтар верша “Яну Райнісу”, які прымаў непасрэдны ўдзел ў яе лёсе. Жыла ў дачкі, мастакамадэльера Уладзіславы Душкінай. Многія апавяданні з яе багатай спадчыны друкаваліся ў 1980х гадах у беларускіх газетах і часопісах.
Сяргей Панізыйк
Валасовіч Канстанцін
Валасовіч Канстанцін Адамавіч(21.5.1869, в. Старчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскірн Мінскай вобл. 25.9.1919, Харкаў), падарожнік і прыродазнавец, географ ігеолаг, заснавальнік палеагеаграфііі чацвярцічнай геалопі ПаўночнаЗаходняй Еўропыі Запаляр’я.
К. Валасовіч нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Скончыў Варшаўскі універсітэт. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1894 г. быў арыштаваны, сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці і Варшаўскай цытадэлі. У 18961899 гг. знаходзіўся ў ссылцы ў Архангельскай губ., дзе вывучаў чацвярцічныя адклады. Праводзіў геалагічная працы на Новасібірскіх астравах у часы першай Рускай палярнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Э. Толя (19001902). У 19021903 гг. лячыўся ў Цюрыху (Швейцарыя), дзе сустракаўся з У. Леніным. У Расіі зноў быў арыштаваны, потым вывучаў постпліяцэнавыя адклады каля Петразаводска.
У 19081909 гг. К. Валасовіч кіраваў дзвюма геолагагеаграфічнымі экспедыцыямі ў нізоўях Лены на поўначы Якуціі, вывучаў геалогію Хараўлахскіх гор. Збярог для навукі шкілет і рэшткі вядомага Ляхаўскага маманта — унікальны экспанат, які зараз знаходзіцца ў Нацыянальным музеі гісторыі прыроды ў Парыжы. Правёў інжынернагеалагічную работу па рэканструкцыі Архангельскага марскога порта. Працаваў над праблемамі чацвярцічнай геалогіі Паволжжа і Кубані. Апублікаваў 16 навуковых прац, сярод якіх — “Мамант вострава Вялікага Ляхаўскага (Новасібірскія астравы)” у “Запнсках мннаралогнческого обіцества” (Сер. 2. 1915. Т. 50). Імем К. Валасовіча названы мыс на паўночнаўсходнім узбярэжжы вострава Бальшавік у архіпелагу Паўночная Зямля, некаторыя выкапнёвыя расліны і жывёлы раёнаў Запаляр’я.
Валерый Ярмоленка
Валкавыцкі Георгій
ВалкавыцкіГюргій(псеўд. Хведар Асініч, Юрка Зубрыцкі, РыгорЛясун, СідарМакацёр, Рыгляс, Ювэ; 13.3.1923, Белавежа Беластоцкага ваяв.), празаік, паэт, публіцыст, грамадскідзеяч.
Г. Валкавыцкі скончыў у Белавежы сямігодку, у Гайнаўцы — рамесную школу. У 1941 г., пасля сканчэння лесаўпарадкавальных курсаў, абследаваў лясы Навагрудчыны. Вайну сустрэў на Свіцязі. У час нямецкай акупацыі — рабочы лесапільні. У 1943 г. вывезены ў Кёнігсберг. Працаваў слесарам на вагонабудаўнічым заводзе. 3 красавіка 1945 г. — у Савецкай Арміі. У чэрвені 1946 г. вярнуўся на радзіму. У 1949 г., пасля заканчэння
141
Персаналіі
двухгадовых універсітэцкіх курсаў, быў накіраваны на вучобу ў Маскву. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. 3 1956 г. прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы (БГКТ), уваходзіў у галоўнае праўленне БГКТ, у 19561958, 19601963, 19721984 гг. быў намеснікам старшыні галоўнага праўлення БГКТ. 3 верасня 1954 г. — супрацоўнік “Gazety Biaiostockiej”. Браў удзел у заснаванні газеты “Ніва”. У 19561985 гг. — яегалоўнырэдактар. Рэдагаваў “Беларускія календары” і літаратурныя альманахі. Член беларускага літаратурнага аб’яднання ў Польшчы “Белавежа”. Неаднаразова ўзначальваў гэтае літаратурнае аб’яднанне (у 19581960, 19801982 гг. і інш.). З’яўляўся рэдактарам і складальнікам беларускіх літаратурных альманахаў у Польшчы “Рунь” (1959), “Мой родны кут” (1963), “Белавежа 1” (1965), “Белавежа — 2” (1972), “Белавежа 3” (1980), “Гасцінец” (1992) і інш.
Друкуецца Г. Валкавыцкі з 1948 г. Выступае ў розных жанрах. Аўтар зборнікаў лірыкі “Разнагоддзе” (1989), сатыры “Макатразмы” (1997), кніг прозы “Віры: Нататкі рэдактара” (1991), “Белая вязь” (1998). У цэнтры яго ўвагі — уласны жыццяпіс, беларускі літаратурны рух у Польшчы, прыгажосць роднага Белавежжа.
Жыве ў Беластоку.
Ян Чыквін (БсльскПадляшскі, Польшча), Ларыса Языковіч
Валодзін Аляксандр
Валодзін(сапр. Ліфшыц)АляксандрМайсеевіч(10.11.1919, Мінск),рускі пісьменнік, драматург.
У 1949 г. скончыў сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў у тэатры і кіно. У літаратуры дэбютаваў у 1954 г. зборнікам “Апавяданні”. Але вядомасць набыў як драматург, аўтар п’ес “Фабрычнаядзяўчынка” (1956), “Пяць вечароў” (1959), “У гасцяхі дома” (1960), “Мая старэйшая сястра” (1961), “Прызначэнне” (1963), “Дульсінея Табоская” (1971), “Яшчарка” (1982), “Бландзінка” (1984) і інш. Гэтыя п’есы, нетрадыцыйныя як па мове, так і па структуры і тэматыцы, насычаныя лірызмам, складаныя па праблематыцы, былі прыкметнай з’явай у тэатральным жыцці СССР 5060х гг., выклікалі палеміку ў друку. Па сцэнарыях А. Валодзіна былі пастаўлены кінафільмы “Звоняць, адчыніце дзверы” (1965), “Восеньскі марафон” (1979) і інш. П’есы А. Валодзіна “Мая старэйшая сястра”, “3 каханымі не расставайцеся”, “Дзве стралы”, “Пяць вечароў”, “Прызначэнне” ставіліся ў тэатрах Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва.
Браніслава Котава
Валодзька Станіслаў
Валодзька Станіслаў (11.11.1956, в. Падольцы Астравецкага рна Гродзенскай вобл.), беларускі паэт і грамадскідзеяч.
С. Валодзька нарадзіўся ў сям’і селянінааднаасобніка. У 1974 г. скончыў Жукойненскую сярэднюю школу. У 19751977 гг. служыў у арміі ў Гомелі. 3 1977 да 1979 г. працаваў шафёрам у саўгасе “Падольскі”, пасля (да 1992 г.) механікам пуцявой машыны — спачатку ў Літве, затым у Латвіі. Цяпер працуе ў Даўгаўпілсе намеснікам дырэктара школы па гаспадарчай рабоце. У 1980 г. паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыў у 1987 г.
Вершы С. Валодзька пачаў пісаць яшчэ ў школьным узросце. Друкаваўся ў Беларусі, Латвіі, Літве, Англіі, Польшчы, Украіне (у альманаху “Дзень паэзіі”, часопісах і газетах “Краю мой, Нёман”, “Роднае слова”, “Эхо Лнтвы”, “Панорама Латвнн” і інш.). Выступаў з вершамі на радыё і тэлебачанні — як у Беларусі, так і ў Латвіі. У 1983 г. у Мінску выйшаў калектыўны зборнік паэзіі “Сцяжына”, дзе змешчана вялікая падборка вершаў С. Валодзькі “На хвалях хвалявання”. У 1995 г. у Даўгаўпілсе ўбачыў свет зборпік вершаў для дзяцей “Пацеркі”, дзе яго вершы пададзены ў аўтарскім перакладзе з беларускай мовы на рускую. У1996 г. у Мінску ў серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць” выйшаў зборнік лірычных вершаў “У вачах Айчыны”, а ў 1988 г. у выдавецтве ў Даўгаўпілсе — зборнік вершаў “Зварот да сэрца” ў перакладзе на рускую мову.