• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Алесь Карлюксвіч
    Вендраў Залман
    ВсцдраўЗалман(сапр. ВендраўскІДавід, 1877, СлуцкМінскайгуб., цяперМінскайвобл. 1971, Масква), пісьменнік.
    3	. Вендраў працаваў на ткацкай фабрыцы ў Лодзі, пісаў артыкулы пра цяжкае жыццё рабочых, за што быў звольнены. У пошуках працы пабываў у Англіі і Амерыцы, з 1915 г. жыў у Маскве. У савецкі час працаваў у яўрэйскіх арганізацыях, Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны, абвінавачаны ў антысавецкай дзейпасці і прабыў 8 гадоў у турме. Вярнуўшыся, друкаваўся ў часопісе “Савеціш Геймланд”. Пад націскам падпісаў антыізраільскую дэкларацыю савецкіх яўрэйскіх пісьменнікаў.
    Пісаў на ідыш. 3. Вендравым апублікаваны зборнікі апавяданяў “Без дома” (1907), “Вядомыя асобы” (1912), ‘Тумарэскі і апавяданні” (1912) і інш. У 1918 г. надрукаваў нарысы “Праца і нястача”. У 1941 г. выйшла аўтабіяграфічная кніга 3. Вендрава “На парозе жыцця”, у 1967 г. зборнік апавяданняў.
    Браніслава Котава
    147
    Персаналіі
    Верас Зоська
    Верас Зоська (адзін з псеуд., сапр. Сівіцкая, па мужу Войцік, Людвіка Антонаўна; 30.9.1892, г. п. Мянджыбаж Падольскай губ., цяпер Лятычаўскірн Хмяльніцкай вобл., Украіна6.10.1991, Вільнюс, беларуская пісьменніца, грамадскідзеяч.
    Нарадзілася 3. Верас у сям’і вайскоўца. У 1908 г. скончыла прыватнае камерцыйнае вучылішча ў Кіеве. Пераехала з бацькамі ў Беларусь. Скончыла ў Гродне прыватную жаночую гімназію (1912), у 19131914 гг. у Варшаве — слухачка курсаў агародніцтва і пчалярства.
    Літаратурнай і грамадскай дзейнасці 3. Верас прысвяціла сябе яшчэ ў юнацкія гады. Першыя спробы пяра маладой пісьменніцы надрукаваў у 1907 г. кіеўскі часопіс “Подснежннк”. У 1911 г. 3. Верас пад псеўданімам Мірко выступала на старонках газеты “Наша ніва” з эцюдамі, напісанымі пабеларуску. Публікавала там вершы, заснаваныя на фальклорных матывах. У 19091913 гг. актыўна ўдзельнічала ў рабоце Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Гурткоўцы ладзілі для гімназістаў малодшых класаў беларускамоўныя вечарыны, на якіх чыталіся творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., а таксама ставіліся беларускія п’есы, распаўсюджвалася літаратура. Пісьменніца прымала ўдзел у выданні альманаха “Колас беларускай нівы” (Гродна, 1913). У гады Першай сусветнай вайны (з 1915) жыла ў Мінску, працавала (канец 1916  пачатак 1917) у камітэце Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Добра ведала М. Багдановіча, 3. Бядулю, Г. Леўчыка, Ядвігіна Ш., У. Галубка, I. Буйніцкага, А. Смоліча, Б. Тарашкевіча, С. РакМіхайлоўскага і інш. дзеячаў беларускай культуры. Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху, працавала ў Беларускай сацыялістычнай грамадзе.
    У 1918 г. пасялілася ў фальварку Альхоўнікі на Беласточчыне, а ў 19231991 гг. разам з сям’ёй жыла непадалёку ад Вільні ў невялікім дамку, які шматлікія госці 3. Верас назвалі “Лясной хаткай” (потым згарэла). У 1924 г. выдала ў Вільні “Беларускапольскарасейскалацінскі батанічны слоўнік”. Друкавала ў розных перыядычных выданнях апавяданні, артыкулы. У 19281939 гг. — старшыня Беларускага кааператыўнага таварыства “Пчала”. Вынесла з віленскай турмы “Лукішкі” вершы М. Машары і выдала за свой кошт яго першы зб. “Малюнкі” (1928). Працавала рэдактарам часопісаў “Заранка” (19271931), “Пралеска” (19341935) і “Беларуская борць” (19341938). Перакладала з рускай і ўкраінскай моў на беларускую, збірала народныя песні, загадкі, прымаўкі. Склала пра беларускія гімназіі некалькі фотаальбомаў.
    3	пісьменніцай пастаянна кантактавалі, звярталіся да яе за парадай вучоныя, настаўнікі, школьнікі і інш. Карэспандэнцыя пісьменніцы мела сотні адрасатаў. У апошнія гады жыцця 3. Верас працягвала творчую дзейнасць, друкавала публіцыстычныя артыкулы, успаміны ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Маладосць” іінш. У 1982 г. прынятаўСаюз пісьменнікаў Беларусі. У 1985 г. у Мінску выйшаў зборнік твораў пісьменніцы для дзяцей “Каласкі”.
    Пахавана на могілках Панерай.
    Святлана Сачанка
    Вернікоўскі Іван
    Вернікоўскі Іван Антонавіч (17991834), гісторык, вучонымовазнавец, перакладчык, выкладчык.
    I.	Вернікоўскі паходзіў са шляхты Ігуменскага пав. Мінскай губ. У 1819 г. скончыў вучылішча ў Мазыры. У верасні таго ж года паступіў на філасофскі факультэт Віленскага універсітэта, які скончыў са ступенню кандыдата ў 1820 г. У 18201824 гг. выкладаў сусветную гісторыю ў семінарыі пры Віленскім універсітэце. У жніўні 1824 г. зза “палітычнай неблаганадзейнасці” пераведзены ў Казанскі універсітэт выкладчыкам усходніх моваў. Да 1827 г. знаходзіўся пад наглядам і апякунствам універсітэцкай адміністрацыі. У жніўні 1827 г. пераведзены выкладчыкам арабскай і персідскай моваў у Казанскую гімназію. У лістападзе 1830 г. быў абраны выкладчыкам старажытнай гісторыі і геаграфіі Казанскага універсітэта. У жніўні 1834 г. арыштаваны “за прыналежнасць да антыдзяржаўных арганізацый і антыдзяржаўную прапаганду ў Заходнім краі”.
    Займаўся літаратурнай і перакладчыцкай дзейнасцю. Зрабіў вершаваныя пераклады і выдаў у 1824 г. у Вільні на польскай мове оды старажытнагрэчаскага паэта Піндара.
    Вольга Гапоне/іка
    148
    Персаналіі
    Весялоўскі Іван
    Весялоўскі Іван Сямёнавіч (2.9.1795, Магілёў16.4.1867, Масква), фізік, прафесар.
    Паходзіў I. Весялоўскі з беларускай шляхты. Яго бацька займаўся прыватнай судовай справай (памёр у 1797 г.)_ Пачатковую адукацыю будучы вучоны атрымаў дома. 3 1803 г. вычыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1812 г. скончыў Магілёўскую гімназію. У 1813 г. быў прыняты на фізікаматэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Маскоўскага універсітэта. На працягу трох гадоў слухаў там лекцыі па матэматыцы, фізіцы, хіміі, тэхналогіі, а таксама курсы рускай славеснасці, французскай, нямецкай і лацінскай моваў, гісторыі і статыстыкі. У 1816 г. скончыў поўны курс са ступенню кандыдата фізікаматэматычных навук. 3 1816 г. вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскагауніверсітэта. У 1823 г. абараніў дысертацыю “De vitiis aerisatmosphaericic corpus humanum vivum afficicientibus” на ступень доктара медыцыны. У 1825 г. быў абраны ад’юнктпрафесарам Маскоўскага аддзялення Медыкахірургічнай акадэміі, дзе чытаў лекцыі па фізіцы і матэматыцы, спецыяльна распрацаваныя для студэнтаў медыцынскіх спецыяльнасцей. У 1825 г. па даручэнню папячыцеля універсітэта кн. А. Абаленскага адкрыў пры універсітэце аптэку. У 1828 г. у час эпідэміі халеры выконваў абавязкі інспектара ў Маскоўскім аддзяленні Медыкахірургічнай акадэміі. У 1833 г. прызначаны ардынарным прафесарам фізікі акадэміі. Адначасова ў 1836 г. быў абраны прафесарам кафедры фізікі Маскоўскага універсітэта. У 1838 г. звольнены па стану здароўя з акадэміі, а ў 1839 г. — з універсітэта. У 1839 г. быў узнагароджаны “Знакам за выдатную службу Айчыне” і ў 1840 г. пераведзены ў стацкія саветнікі.
    Навуковыя працы I. Весялоўскага прысвечаны даследаванню электрычнасці, галоўным чынам удакладненню прыроды т. зв. жыццёвай і атмасфернай электрычнасці. Выканаў шэраг эксперыментаў па тоеснасці абодвух відаў электрычнасці.
    Вольга Гапоненка
    Вігдарава Фрыда
    Вігдарава Фрыда Абрашўна(1915, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебскай вобл.  1966, Масква), руская пісьменніца.
    У 1937 г. Ф. Вігдарава закончыла літаратурны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута. У пачатку 60х гг. працавала нарысісткай у газеце “Нзвестня”. У сакавіку 1964 г. прысутнічала на судовым працэсе паэта Іосіфа Бродскага і зрабіла стэнаграфічны запіс, які атрымаў сусветную вядомасць, з’явіўся важным дакументам у барацьбе за правы чалавека у СССР. Ф. Вігдарава была жонкай парадыста і дзіцячага пісьменніка, ураджэнца Віцебска Аляксандра Раскіна.
    Кнігі Ф. Вігдаравай прысвечаны дзецям, іх выхаванню, маральным праблемам — аповесці “Мой клас” (1949), “Дарога ў жыццё” (1954), ‘Тэта мой дом” (1957), раман “Сямейнае счасце” (1961), аповесць “Кім вы яму даводзіцеся?” (1969). У сваіх артыкулах выказвала думкі пра немагчымасць паўнацэннага духоўнага жыцця ва ўмовах савецкага ідэалагічнага аднадумства.
    Браніслава Котава
    Вількіцкі Андрэй
    Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч (1(13). 7.1858, б. маёнтак каля Барысава Мінскай губ., цяпер Барысаўскі рн Мінскайвобл. 26.2(11.3).1913, Пецярбург), гідрографгеадэзіст і падарожнік, генераллейтэнантфлоту.
    А. Вількіцкі нарадзіўся у дваранскай сям’і. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1880). У 1887 г. узначаліў экспедыцыю на Новую Зямлю ў Паўночным Ледавітым акіяне, дзе вёў гравітацыйныя назіранні. У 18941901 гг. пад яго кіраўніцтвам праводзіліся гідраграфічныя работы ад граніц Нарвегіі да вусця Енісея, у Енісейскім заліве і Обскай губе; у 19071913 гг. узначальваў Галоўнае гідраграфічнае ўпраўленне Расіі.
    Вялікае значэнне мела праца А. Вількіцкага па забеспячэнню бяспечнага мораплавання (арганізацыя асобага корпусу гідрографаў, выданне новых марскіх карт, будаўніцтва маякоў). Ён аўтар прац па гідраграфіі і геадэзіі — друкаваўся ў часопісах “Морской сборнпк”, “Запнскн гндрографнн”, “Нзвестня Русского георгафнческого обіцестве”. Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла А. Вількіцкага двума залатымі медалямі.
    Імем А. Вількіцкага названы востраў у Карскім моры, на паўночны ўсход ад Обскай губы.
    Валсрый Ярмоленка
    149
    Персаналіі
    Віннікаў Ісак
    Віннікаў Ісак Натанавіч (1897, Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяперрайцэнтр Магілёўскай вобл. 1973, Ленінград), семітолаг, этнограф.
    У 1925 г. I. Віннікаў закончыў этнолагаліі ігвістычі іае аддзяленне Ленінградскага універсітэта і быў пакінуты пры кафедры агульнай этнаграфіі для навуковай дзейнасці. 3 1929 г. працаваў у Інстытуце этнаграфіі AH СССР, якіўзначальваўу 19411942 гг. У 19451949 гг. быў загадчыкам кафедры асірыялогіі і гебраістыкі ў Ленінградскім універсітэце, працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута ўсходазнаўства AH СССР.
    Асноўныя працы I. Віннікава прысвечаны мове і этнаграфіі народаў Сярэдняй Азіі. Склаў слоўнік арамейскіх надпісаў з IX ст. да н. э., слоўнікканкарданцыю помнікаў палестынскаарамейскай мовы (апублікаваны часткова).
    Браніслава Котава
    Віралайнен Любоў
    Віралайнен ЛюбоўІванаўна (дзявочае—Уражэнка; каля 1941 г., г. Барысаў Мінскай вобл.), рускаядраматычная і кінаактрыса.
    Л. Віралайнен нарадзілася напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Бацька загінуў на фронце, маціпартызанка два гады правяла ў фашысцкім канцлагеры. Л. Віралайнен, яе брата і сястру прытулілі людзі. Пасля вайны жылі ў зямлянцы, галадалі. 3 Беларусі сям’я (маці і трое дзяцей) пераехала ў Ленінград. Там Л. Віралайнен скончыла сярэднюю школу. У першым фільме знялася, калі вучылася яшчэ ў 10м класе. Паступіла ў студыю пры Ленінградскім Вялікім драматычным тэатры, выступала на яго сцэне. Галоўны рэжысёр тэатра, Г. Таўстаногаў, даручаў Л. Віралайнен цікавыя ролі. Затым актрыса пакінула драматычны тэатр і вырашыла паспрабаваць сябе ў кінематографе. Знялася больш як у 50ці фільмах. Найбольш вядомыя “Дарога дадому”, “Расколатае неба”, “Адзінаццаць надзей”, “Адхіленне — нуль”, ‘Тонка з праследаваннем”. Вяршыняй творчых дасягненняў Л. Віралайнен у кіно стала роля Марыі ў фільме рэжысёра С. Герасімава “Любіць чалавека”. Яна таксама многа здымалася на “Беларусьфільме”.