• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Ларыса Языковіч
    Гайдук Уладзімір
    Гайдук Уладзімір (7.9.1941, в. Полыме Беластоцкага ваяв., Польшча), паэт. Сябар Саюза польскіхпісьменнікаў.
    У.	Гайдук нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1955 г. скончыў пачатковую школу і 2 гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў БельскуПадляшскім. Каб не заняпала бацькоўская гаспадарка, мусіў пакінуць вучобу. У сярэдзіне 1960х гг. спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў Беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы зноў прымусілі адмовіцца ад задумы. Цяпер гаспадарыць на хутары.
    У.	Гайдук дэбютаваў у “Ніве” ў 1956 г. вершамі “Захад сонца” і “Зіма ідзе”. Аўтар кніг паэзіі “Ракіта” (1971) і “Блакітны вырай” (1990). Творчасць У. Гайдука мае традыцыйны характар, звязана з фальклорам, пераважна прыродаапісальная. Піша на беларускай і польскай мовах.
    Жыве на хутары Тарнопаль ля Гайнаўкі (Польшча).
    Ян Чыквін (Беласток, Польшча)
    Галавачоў Павел
    Галавачоў Павел Якаўлевіч (15.12.1917, в. Кашалёва БудаКашалёўскагарна Гэмельскай вобл. 2.7.1972), воена чальнік. ДвойчыГерой Савецкага Саюза.
    У Савецкай Арміі з 1938 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941. Лётчыкзнішчальнік, камандзір звяна 9га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (6й гвардзейскай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 8й паветранай арміі, 4га Украінскга фронту), гвардыі старшы лейтэнант Галавачоў да лістапада 1943 г. здзейсніў 225 баявых вылетаў, удзельнічаў у 92 паветраных баях, асабіста збіў 17 самалётаў праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў лістападзе 1943 г. Намеснік камандзіра эскадрыллі таго ж палка (ЗОЗй знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1й паветранай арміі 3га Беларуска фронту) капітан Галавачоў да сакавіка 1945 г. здзейсніў 385 баявых вылетаў, асабіста збіў 26 самалётаў праціўніка. У 1945 г. узнагароджаны другім медалём “Залатая Зорка”. У 1951 г. скончыў Ваеннапаветраную акадэмію, у 1959 г. — Ваенную акадэмію Генштаба. Генералмаёр авіяцыі (1957). У Гарадку Львоўскай вобл. на вуліцы яго імя ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
    Алесь Карлюкевіч
    Галавачоў Пётр
    ГалавачоўПётр Мікалаевіч (12.7.1929, в. Ірынаўка Веткаўскага рна Гомельскай вобл.), заслужаныработнік народнайгаспадаркіКоміАССР, выдатнік народнай адукацыі РСФСР.
    У 1936 г. П. Галавачоў разам з бацькамі пераехаў у Сыктыўкар, дзе вучыўся ў пачатковай школе. У жніўні 1944 г. вярнуўся на Беларусь. У 1946 г., скончыўшы Добрушскую сярэднюю школу, паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута, у 1951 г., быў накіраваны ў Комі АССР, у Карткероскі леспрамгас. Пасля 14ці гадоў работы галоўным інжынерам, а затым дырэктарам леспрамгаса пераведзены на пасаду дырэктара Сыктыўкарскага лесапільнадрэваапрацоўчага камбіната. Пры П. Галавачове камбінат дасягнуў высокіх аб’ёмаў экспартных паставак і стаў адным з лепшых буйных прадпрыемстваў галіны ПаўночнаЗаходняга раёна СССР. П. Галавачоў узнагароджаны 2ма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, медалямі за доблесную працу, у тым ліку і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, іншымі ўзнагародамі. Цяпер ён — пенсіянер рэспубліканскага значэння Расійскай Федэрацыі.
    Ніна Пстухова
    155
    Псрсаналіі
    Галавінскі Аляксандр
    Гзлавінскі Аляксацдр Кузыміч (кастрычнік 1886, в. Муравілле Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі рн Магілёўскай вобл.), грамадскапалітычны дзеяч.
    А. Галавінскі скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (1912). За ўдзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху быў арыштаваны. Спачуваў партыі эсэраў. У Першую сусветную вайну служыў у паветраплавальным батальёне. У 1918 г. уваходзіў у прэзідыум Кіеўскай беларускай рады, быў загадчыкам бюро па ўладкаваншо бежанцаў, прадстаўляў урад БНР на Украіне. У канцы 1918 г. камандзіраваны да ўрада БНР у Гродна як прадстаўнік украінскіх беларусаў. Быў саветнікам па тэхнікаэканамічных пытаннях пры міністры замежных спраў БНР. У 1919 г. арыштаваны румынскімі ўладамі. У 1920 г. пераехаў у Латвію. Удзельнічаў у Беларускай нацыянальнапалітычнан нарадзе ў Рызе (кастрычнік 1920). У кастрычніку — лістападзе 1920 г. вёў перагаворы з прадстаўнікамі Літвы, каб стварыць антыпольскі саюз. 3 1921 г. знаходзіўся ў Літве, быў Старшынёй Рады Беларускай нацыянальнай сувязі, уваходзіў у склад Камітэта загранічных груп Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў у Каўнасе, Беларускага брацтва, выдаваў часопіс “Покліч”. Выступаў за незалежную Беларусь ў яе этнічных межах, супраць каланізацыйнай палітыкі Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Патрабаваў скасавання Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. у частцы, якая датычылася Беларусі. Быў адным з арганізатараўсклікання Першай Усебеларускай канферэнцыі (Прага, верасень 1921). У 19231925 гг. працаваў інжынерам у Каўнасе. У 1923 г. падтрымаў урад БНР на чале з А. Цвікевічам, быў адным з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Каўнасе. У гэты час, верагодна, пачаў супрацоўпіцтва са спецслужбамі СССР. У кастрычніку 1925 г. удзельнічаў у рабоце Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін), падтрымаў прапанову аб самароспуску ўрада БНР. У 1927 г. быў арыштаваны літоўскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у БССР. Працаваў загадчыкам праектнатэхналагічнага бюро УСНД, затым у Н Д1 прамысловасці БССР. 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Паводле пастановы калегіі АДПУ БССРад Юкрасавіка 1931 г. сасланына 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс А. Галавінскага невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР у 1988 г.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Галёркін Барыс
    Газсркін Барыс Рыгоравіч (4.3.1871, в. Прудок Лепельскага пав., цяпер Лепельскірн Віцебскай вобл. 12.7.1945, Ленінград). вучоныўгаліне тэорыіпругкасці, прафесар. Акадэмік AH СССР (1935), членкарэспандэнт(1928), член Акадэміі архітэктуры СССР. Прафесар Пецярбургскагауніверсітэта іпрафесар Інстытута шляхоўзносін (Пецярбург). Інжынергенералмаёр. Заслужаныдзеяч навукіітэхнікі РСФСР(1934). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1942).
    Нарадзіўся Б. Галёркін ў беднай сялянскай сем’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у двухгадовым вучылішчы ў Полацку, з дванадцаці гадоў пачать працаваць. Самастойна прайшоў курс гімназіі і ў 1893 г. вытрымаў экзамен па курсу рэальнага вучылішча ў Мінску (здаў экстэрнам). У 1899 г. паспяхова скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут і працаваў да 1903 г. у Харкаве на Паравозабудаўнічым механічным заводзе. 3 1909 г. выкладаў у Пецярбургскім політэхнічным інстытуце, з 1920 г. — прафесар Петраградскага універсітэта, прафесар Інстытута шляхоў зносін. У 19391945 гг. —дырэктар Інстытута механікі AH СССР. Прымаў удзел у рэвалюцыйным руху Расіі, за што ў 1906 г. быў асуджаны.
    Навуковыя даследаванні Б. Галёркін праводзіў у галіне будаўнічай механікі, вылічальнай матэматыкі, тэорыі пругкасці матэрыялаў. У 19131915 гг. распрацаваў праект металічнага будынка кацельні электрычнай станцыі ў Пецярбургу. Гэты будынак быў першым у Расіі буйным металічным прамысловым аб’ектам з вялікімі нагрузкамі і адным з лепшых інжынерных збудаванняў у Еўропе таго часу. Распрацаваў эфектыўныя метады дакладнага і набліжанага інтэгравання ўраўненняў тэорыі пругкасці. Прапанаваў метад пошуку прыбліжанага рашэння аператарных ураўненняў у выглядзе канчатковай лінейнай камбінацыі элементаў зададзенай лінейнай незалежнай сістэмы. Гэты метад атрымаў шырокае распаўсюджанне ў задачах тэорыі пругкасці, у варыяцыйным вылічэнні, матэматычнай фізіцы і тэхніцы пры рашэнні краевых задач. Адзін са стваральнікаў тэорыі згібу пласцінак. Даследаваў уплыў формы пласцінак на размеркаванне дзеючых на яе сіл (націску), вывучаў эфект размеркавання лакальнага ціску, уплыў пругкасці апорнага контура, паклаў пачатак даследаваішям тэрмічных напружанняў. Прапанаваў (1930) выгляд рашэння ўраўнення пругкай раўнавагі, якія утрымліваюць тры бігарманічныя функцыі, што дазволіла рашыць многія важныя прасторавыя задачы тэорыі пругкасці. Распрацаваў матэматычную тэорыю цыліндрычных абалонак і прапанаваў прыбліжанае рашэнне для такіх абалонак пры адвольнай нагрузцы і любых апорах, што дазволіла разлічыць трубаправоды пад адвольнай нагрузкай.
    Б. Галёркін — аўтар больш за 80 грунтоўных навуковых прац, якія пасля смерці вучонага былі выдадзены ў кнізе “Збор твораў” (М., 1952). З’яўляецца аўтарам шэрагу інжынерных праектаў. Быў канструктарам пры
    156
    Персаналіі
    праектаванні Днепрагэса , Волхаўскай ГЭС і інш. У час Вялікай Айчыннай вайны ўваходзіў у кола буйнейшых вучоных Ленінграда, якія арганізоўвалі абарону горада і краіны.
    За распрацоўку матэматычнай тэорыі цыліндрычных абалонак яму была прысуджана Сталінская прэмія. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.
    Вольга Гапоненка
    Гялкін Самуіл
    Гэлкіп Самуіл Залманавіч (1897. г. Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер Гэмельскай вобл.  1960. Масква), яўрэйскі паэт, драматург.
    С. Галкін выхоўваўся ў хасідскай сям’і. Захапляўся паэзіяй. Да 1924 г. уваходзіў у гурток аднадумцаў, якія марылі пасяліцца ў Ізраілі. У ранніх сваіх вершах ён пісаў аб адыходзе яўрэяў ад старога ўкладу жыцця. У далейшым звяртаецца і да савецкай тэматыкі, а ў гады Другой сусветнай вайны піша патрыятычныя вершы. Найбольш каштоўная частка яго паэтычнай спадчыны — інтымная і філасофская лірыка. У 1950 г. С. Галкін быў арыштаваны, але пазбегнуў смяротнай кары. Вызвалены ў 1955 г., а затым рэабілітаваны.
    Друкавацца Галкін пачаў з 1920 г. Пісаў спачатку на іўрыце, потым на ідыш. Першыя зборнікі “Вершы” (1922) і “Боль і мужнасць” (1929). У канцы 1930х гг. звяртаеццада драматургіі. Драматычныя паэмы “БарКохба” (1939) і “Суламіф” (1940) прысвечаны старажытнай гісторыі яўрэйскага народа. Гераізму яўрэяў Варшавы С. Галкін прысвяціў драматычныя паэмы “За жыццё” і “Паўстанне ў гета” (1947). Перажытаму ў заключэнні прысвечаны яго вершы “Споведзь Сакрата” (1955), цыкл “Распавядаць бы ў радасны час” (19501958), які быў уключаны ў пасмяротны зборнік “Мой скарб” (М., 1966). Перакладаў на ідыш творы А. Пушкіна, С. Ясеніна, У. Шэкспіра і інш. Рускія пераклады твораў С. Галкіна сабраны ў зборніку “Вершы. Балады. Драмы” (М., 1958). Вершы С. Галкіна друкавалісяў Беларусі як у арыгінале (Штэрн. 1928. № 1112; 1933. № 8), так і ў перакладзе на беларускую мову (Рагачоўскі розгалас. Рагачоў, 1996).