• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Ігар Кузняцоў
    Глод Аляксандр
    Глод Аляксандр Уладзіміравіч (18.11.1948, в. Касілы Мастоўскага рна Гродзенскай вобл.), грамадскідзеяч беларускайдыяспарыўРасіі.
    А. Глод пачынаў працоўную дзейнасць літаратурным супрацоўнікам раённай газеты “Праца” ў г.п. Зэльва. У 1967 г. быў прызваны ў армію, дзе прайшоў усе ступені армейскай службы ад радавогаракетчыка да палкоўніка юстыцыі, эксперта Урада Расіі ў галіне працоўнага, пенсійнага і сямейнага права. Пасля звальнення ў запас быў начальнікам юрыдычнага аддзела Міністэрства паліва і энергетыкі Расійскай Федэрацыі. Цяпер — старшы рэферэнт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, курыруе сферу культуры, турызму, аховы здароўя, навукі, дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў.
    А.	Глод актыўна займаёцца грамадскай дзейнасцю. Быў ініцыятарам стварэння ў Маскве грамадскай арганізацыі “Аб’яднанне беларусаў Масквы “Бацькаўшчына”, якая прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці расійскай сталіцы. Супрацоўнічае з Міністэрствам нацыянальнай палітыкі Расіі, Мэрыяй Масквы, нацыянальнымі аб’яднаннямі горада. Член кансультацыйнага савета Міннаца Расіі па справах зямляцтваў. Распрацаваў устаўныя дакументы грамадскай арганізацыі нацыянальнакультурных аўтаномій “Беларусы Расіі” і “Беларусы Масквы”. Прымаў удзел у з’ездах беларусаў блізкага замежжа, беларусаўваеннаслужачых, I і II з’ездаў беларусаў свету. Ha I з’ездзе беларусаў Расіі выбраны намеснікам старшыні Савета федэральнай нацыянальнакультурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” па рабоце з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.
    За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Масквы А. Глод узнагароджаны медалём 850годдзя Масквы.
    Ірына Тамільчык
    Гохман Веньямін
    Гохман Веньямін Максавіч (1918, Бабруйск  1986, Ленінград), географэканаміст, доктар геаграфічных навук, прафесар.
    Нарадзіўся В. Гохман у рабочай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, а ў 1939 г. хімічны факультэт Ленінградскага універсітэта. Але цікавасць да геаграфічнай навукі прывяла маладога вучонага ў 1946 г. у аспірантуру на геаграфічным факультэце Маскоўскага універсітэта пад кіраўніцтвам вядомага вучонага М. Баранскага. Пасля аспірантуры (1949) Гохман на працягу 5 гадоў працаваў выкладчыкам эканамічнай геаграфіі Томскага універсітэта, а з 1954 г. — навуковым супрацоўнікам Інстытута геаграфіі AH СССР у Маскве, дзе ўзначальваў аддзел геаграфіі сусветнай гаспадаркі.
    Працуючы ў ІГ AH СССР, В. Гохман глыбока вывучыў сацыяльнаэканамічныя праблемы ЗША, пытанні сусветнай эканамічнай інтэграцыі, шмат зрабіў для перабудовы традыцыйнага краязнаўства, унёс вялікі ўклад у развіццё тэорыі і практыкі эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі, распачаў шэраг новых накірункаў у тэарэтычнай геаграфіі — геаінфармацыі, тэматычнай картаграфіі і інш. Ён актыўна працаваў у Міжнародным Геаграфічным саюзе, прымаўудзелу шэрагу міжнародных кангрэсаў. Шматлікія працы В. Гохмана былі перакладзены на замежныя мовы. Пад яго рэдакцыяй або ў яго перакладзе выдаваліся многія працы замежных вучоныхгеографаў. Асноўныя навуковыя працы В. Гохмана — ‘Теаграфія цяжкай прамысловасці ЗША” (М., 1956), “Эканамічныя раёны ЗША”
    164
    Персаналіі
    (М., 1958), “Савецкая геаграфія: Вынікі і задачы” (М., 1960), “Зрухі ў геаграфіі насельніцтва і гаспадаркі краін Заходняй Еўропы” (М, 1984).
    Валерь/й Ярмоленка
    Грабніцкі Адам
    Грабніцкі Адам Станіслававіч [25. J2. J857(6.1.1858), б. маёнтак Цётшы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяперЛепельскірн Віцебскай вобл. —13.10.1941, Дукштас, Літва], вучоны ў галіне садоўніцтва, садаводпамолаг. Адзінз першьіх даследчьікаўпладовых куль туруЛітве.
    Пачатковую адукацыю А. Грабніцкі атрымаў дома. У 1870—1878 гг. вучыўся ў рэальнай гімназіі ў Двінску, у 1883 г. скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу, у якім з 1883 па 1922 г. выкладаў садоўніцтва і агародніцтва, з 1902 г. — прафесар гэтага інстытута.
    Асноўныя працы А. Грабніцкага прысвечаны вызначэнню гатункаў і апыленню пладовых культур. Збіраў і вырошчваў пладовыя дрэвы, даследаваў іх плоданашэнне, марозаўстойлівасць, урадлівасць. У 1890—1904 гг. каля мястэчка Дукшты (цяпер Дукштас, Літва) на плошчы 12 га заснаваў памалагічны сад, які назваў “Раем”. У ім было 796 гатункаў пладовых дрэў (у тым ліку 444 гатункі яблык, 154  грушы, 116  слівы, 83 гатункі вішні і чарэшні) і мноства розных гатункаў парэчкі і суніцы. Тут ён стала жыў і працаваў з 1922 г.
    У 1903—1906 гг. А. Грабніцкі рэдагаваў дапаможнік па памалогіі “Атлас пладоў” (СПб., вып. 1—4), у якім апісаў 46 з 114 змешчаных ў атласе гатункаў пладовых дрэваў, пашыраных ў Расіі, Беларусі і Літве. Выдаў кнігі “Пладывеліканы і іх вырошчванне” (Пг., 1915), “Догляд за пладовым садам” (СПб., 1893; 1901), апошняя неаднаразова перавыдавалася (М.; Л., 1931.7 выд.), “Персікі. Апісанне і відарыс найгалоўнейшых гатункаў, якія культывуюцца ў Расіі” (Пг., 1916), “Пасадка пладовых дрэваў” (СПб., 1906), “Да пытання аб перакрыжаваным апыленні пладовых дрэваў. Доследы і назіранні” (Пг., 1915), “Пладаводства. Лекцыі, прачытаныя ў Лясным інстытуце” (СПб., 1902—1903). Надрукаваў больш за 100 артыкулаў у расійскіх навуковых перыядычных і энцыклапедычных выданнях. Удзельнічаў у стварэнні “Поўнай энцыклапедыі рускай сельскай гаспадаркі і памежных з ёю навуках”, для якой падрыхтаваў 31 артыкул.
    У мяст. Дукштас А. Грабніцкаму пастаўлены помнік. Пахаваны на каталіцкіх могілках побач з былым маёнткам.
    Вольга Гапонснка
    Грамыка Андрэй
    Грамыка Андрэй Андрэевіч [5(18). 7.1909, в. Старыя Грамыкі Гомельскага пав. Магілёўскайгуб., цяпер Веткаўскі рн Гомельскай вобл. 2.7.1989, Масква], савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, палітык, дыпламат. Доктар эканамічных навук(1956). ДвойчыГеройСацыялістычнайПрацы (1969,1979).ЛаўрэатЛенінскайпрэміі,Дзяржаўнай прэміі СССР(1984).
    А. Грамыка паходзіць з сялянскай сям’і. Скончыў эканамічны інстытут у Маскве (1932), Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя У. I. Леніна. У 1936 г. працаваў у Інстытуце эканомікі AH СССР. 3 1939 г. у Наркамаце замежных спраў СССР на дыпламатычнай рабоце. Быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом СССР у ЗША, пасланнікам у Рэспубліцы Куба (19431946). Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі ў ДумбартанОксе па стварэнню ААН (1944). У 1945 г. удзельнічаў у рабоце Крымскай і Патсдамскай канферэнцый кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. Быў пастаянным прадстаўніком СССР у Савеце Бяспекі ААН (19461948), прымаў удзел у нарадах Палітычнага кансультатыўнага камітэта дзяржаў Варшаўскага дагавора. Займаў пасады намесніка міністра замежных спраў СССР (19481949), міністра (19571985), першага намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР (19831985), а таксама Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (19851987). 3 1956 г. быў членам ЦК КПСС, у 19731988 гг. — членам Палітбюро ЦК КГІСС. У 19461950,19581988 гг. А. Грамыка—дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1983 г. у Гомелі ўстаноўлеііы бюст А. Грамыкі (скульптар I. Рукавішнікаў, архітэктары А. Клімачкін, М. Пасохін). Напісаў шэраг прац па праблемах міжнародных адносін, кнігу ўспамінаў “Памятнае” (2е выд. 1990).
    Савецкі ўрад высока ацаніў шматбаковыя здольнасці, заслугі А. Грамыкі. Ён кавалер 7 ордэнаў Леніна, ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, шматлікіх медалёў. Лічыцца, што яго дзейнасць спрыяла ўмацаванню міру і стабільнасці ў свеце, развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, спыненню гонкі ўзбраенняў, была на карысць незалежнасці, свабодзе народаў.
    Святлана Сачанка
    165
     Персаналіі
    Гржэскі Мікалай
    Гржэскі Мікалай Карнілавіч (7.11.1860, Мінская губ. ?), юрыст.
    М. Гржэскі паходзіў са шляхты. Скончыў 1ю Пецярбурскую гімназію. У 1879 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярубргскага універсітэта. У 1883 г. прадставіў на конкурс навуковую працу “Дзяржаўная запазычанасць Расіі”, якая была ухвалена факультэтам і надрукавана за кошт універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта (1893) быў пакінуты для падрыхтоўкі да прафесарскага звання на кафедры фінансавага права. У 18831886 гг. знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы для падрыхтоўкі магістэрскай дысертацыі. У 1888 г. быў абраны хавальнікам статыстычнага кабінета юрыдычнага факультэта. Адначасова вёў заняткі са студэнтамі па статыстыцы знешняга гандлю Расіі. У 1888 г. атрымаў ступень магістра фінансавага права за работу “Падаткавая рэформа. Французскаятэорыя XVIII стагоддзя”. 3 1889 г. працаваў у Міністэрстве фінансаў. М. Гржэскіправодзіў навуковыя даследаванні ў галіне эканамічнага права. Вывучаў ролю замежных інвестыцый у развіцці прамысловасці Расіі і краін Заходняй Еўропы, цікавіўся гісторыяў фінансавага права. Сярод асноўных навуковых прац М. Гржэскага—“Дзяржаўныя запазычанасці Расіі” (СПб., 1884, рус., ням., фр.), “Падатковая рэформа. Французская тэорыя XVIII стагоддзя” (СПб. 1888).
    Вольга Гапоненка
    Грыневіч Юрый
    Грыневіч Юрый Акімавіч(1937, в. Старына Петрыкаўскага рна Гомельскайвобл.),медык,доктармедыцынскіх навук, прафесар. Заслужаныдзеяч навукіі тэхнікі Украіны, правадзейны член НьюЙоркскай Акадэміі навук.
    3 1949 г. Ю. Грыневіч пражывае на Украіне. Там скончыў сярэднюю школу, а ў 1960 г. — Кіеўскі медыцынскі інстытут імя акад. А. Багамольцава. Год працаваў у раённай бальніцы, у 19611970 гг. — навуковы супрацоўнік Кіеўскага НДІ клінічнай медыцыны імя Н. Д. Стражэска (цяпер Інстытут кардыялогіі), у 19701974 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Кіеўскага НДІ аталарыенгалогіі імя А. Каламійчанкі. 3 1974 г. працуе намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Украінскага НДІ анкалогіі і радыялогіі, адначасова кіруе лабараторыяй клінічнай імуналогіі. У 1968 г. Ю. Грыневіч абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Матэрыялы да вывучэння фактараў неспецыфічнага імунітэту ў хворых рэўматызмам і хранічным танзілітам”, у 1983 г. — доктарскую дысертацыю “Парушэнне імунітэту і яго ўзнаўленне біялагічна актыўнымі фактарамі тымуса пры канцэрагезе”. У 1986 г. яму прысвоена званне прафесара. Ён аўтар звыш 350 навуковых прац і 3 вынаходніцтваў. Напісаў манаграфіі “Імунабіялогія нёбных міндалін” (1978), “Асновы клінічнай імуналогіі пухлінаў” (1986), “Імунабіялогія гармонаў тымуса” (1989), “Імуналогія іімунатэрапія пухлінаў малочнай залозы” (1990), “Структуратымусу і дыферэнцыроўка Тлімфацытаў” (1991), “Імунатропныя прэпараты” (1994).