• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Браніслава Котава
    Грыцкевіч Валянцін
    Грыцкевіч Валянцін Пятровіч (30.3.1933, Мінск), вучоныгісторык, медык, дзеяч беларускайдыяспарыўРасіі.
    В.	Грыцкевіч нарадзіўся ў сям’і настаўніка і ўрача. Скончыў у Мінску сярэднюю школу (1950), Інстытут замежных моваў (1955), медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1957). Працаваў урачом ва Узлянах Рудзенскага рна Мінскай вобл. (19561957), у Мінску (19571969), Ленінградзе (19691971), старшым навуковым супрацоўнікам Ваеннамедыцынскага музея (19711995). Адначасова выкладаў гісторыю ў Ленінградскім інстытуце культуры (з 1980), з 1988 г. —дацэнт кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута (цяпер Пецярбургскі універсітэт культуры).
    Навуковыя даследаванні В. Грыцкевіча прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 1963 г.) — кнігі “3 факелам Гіпакрата” (Мн., 1987), “Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая” (Мн., 1989), біяграфістыцы — у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы — “Падарожжы нашых землякоў” (Мн., 1968), “Дзесяць шляхоў з Вільнюса” (Вільнюс, 1979, на літоўскай мове), “Нашы славутыя землякі” (Мн., 1984), “Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна” (Мн., 1986), “Эдуард Пякарскі” (Мн., 1989), а таксама біяграфістыцы медыкаў — “Успаміны і дзённікі ў фондах музея: Анатаваны каталог” (Л., 1980), “Ваенныя медыкі — кавалеры ордэна Славы трох ступеняў” (Л., 1975, сумесна з Ф. Сатрапінскім), апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы — “Шляхі вялі праз Беларусь” (Мн., 1980, сумесна з А. Мальдзісам), тэорыі і методыцы гістарычнага крыніцазнаўства (шэраг артыкулаў), методыцы вывучэння і выкладання гісторыі, асабліва ў Беларусі (шэраг публікацый 19881999 гг.), узаемным рускабеларускім перасяленням у XIVXVIII стст. —
    166
    Персаналіі
    Беларускарускія перасяленні XIVXVIII стст.” (Спадчына. 1993. № 35) і інш. У апошняе дзесяцігоддзе В. Грыцкевіч склаў першую ў свеце манаграфію, дзе асветлена гісторыя музейнай справы ў свеце (рыхтуецца да друку Ў Мінску і ў Пецярбургу).
    В.	Грыцкевіч — адзін з арганізатараў і старшыня Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989), сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага ПЭНцэнтра, ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, член Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны член Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, член Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
    Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія)
    Гурлянд Хаім Іона
    ГурляндХаімІона(1843, мяст. КлецкСлуцкагапав. Мінскайгуб., цяперрайцэнтр Мінскай вобл.1890, Адэса), яўрэйскігісторык, рэлігійны дзеяч.
    У 1860 г. Х.І. Гурлянд закончыў Віленскае равінскае вучылішча. У Пецярбургскім універсітэце вывучаў семіцкія мовы. У 1863 г. атрымаў там ступень магістра на тэму “Аб уздзеянні філасофіі мусульманскай рэлігіі на філасофію Майсея Майманіда”. У 1873 г. прызначаны інспектарам Жытомірскага яўрэйскага настаўніцкага інстытута. Сумесна з матэматыкам X. Гохманам заснаваў там у 1883 г. класічную і рэальную гімназію, дзе выкладаўся курс яўрэйскай гісторыі і літаратуры. У 1888 г. быў выбраны равінам Адэсы.
    Чатыры працы Х.І. Гурлянда пад агульным загалоўкам “Яўрэйскія архівы ў СанктПецярбургу” (18651867) заснаваны на вывучэнні калекцыі А. Фірковіча (СПб., Публічная бка). Падрыхтаваў 7 выпускаў выдання “Да гісторыі ганенняў на яўрэяў” (Перамышль; Кракаў; Адэса, 18871892), куды ўключаны хронікі, плачы і пакаянныя малітвы эпохі Б. Хмяльніцкага, польскашведскай вайны і Уманскай разні.
    Браніслава Котава
    Гурын Мікалай
    Гурь/нМікалайМікалаевіч(23.4.1930, в. Цімошкавічы Навагрудскага пав., цяпер Карэліцкірн Гродзенскай вобл.), хірург, навуковец, прафесар (з 1984).
    Нарадзіўся М. Гурын у сялянскай сем’і. Вучыўся ў Машэвіцкай пачатковай (19371941), Смольчыцкай сямігадовай (19441944) і Першай беларускай сярэдняй школе Навагрудка (19461949), якую скончыў з залатым медалём. Вучыўся ў Ваеннамарской медыцынскай акадэміі ў Ленінградзе (19491955). У 19551959 гг. працаваў урачом на эскадраным мінаносцы “Беспоіцадный” Чарнаморскага флоту. 3 1959 да 1962 г. — у клінічнай ардынатуры Ваеннамедыцынскай акадэміі імя С. Кірава на кафедры ваеннамарской і шпітальнай хірургіі. У 19631969 гг. працаваў начальнікам 67га базавага лазарэта і 176й станцыі пералівання крыві Паўночнага флоту ў Запаляр’і. 3 1969 г. жыве і працуе ў Ленінградзе (СанктПецярбургу). У 19691978 гг. — ардынатар і выкладчык хірургіі кафедры ваеннамарской і шпітальнай хірургіі Ваеннамедыцынскай акадэміі. У 19781979 гг. па накіраванню працаваў у Афганістане галоўным хірургам Цэнтральнага ваеннага шпіталя афганскай арміі ў Кабуле. 3 1982 г. — у Ленінградскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў—загадчык кафедры марской медыцыны. У 19841994 гг. — першы прарэктар інстытута. 3 1997 г. працуе загадчыкам кафедры агульнай урачэбнай практыкі і марской медыцыны.
    Актыўна займаецца навуковадаследчай працай ў галіне медыцыны. У 1967 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Доктар медыцынскіх навук (з 1979). 3 1982 г. дацэнт. З’яўляецца аўтарам каля 170 навуковых прац, якія прысвечаны праблемам неадкладнай і рэканструкцыйнай хірургіі. Сааўтар і галоўны рэдактар такіх фундаментальных прац, як “Ваеннапалявая хірургія” (Кабул, 1980, на мове фарсі), “Марская медыцына” (Л., 1989), “Агульная ўрачэбная практыка” (СПб., 1996. Т. 12).
    Прымае ўдзел у беларускай грамадскакультурнай дзейнасці ў СанктПецярбургу; член Беларускага грамадскакультурнага таварыства, наведвае мерапрыемствы БГКТ, прымае ўдзел у іх падрыхтоўцы і правядзенні (удзельнічаў у падрыхтоўцы тэлевізійнай праграмы беларускага телебачання, прысвечанай 200м угодкам Адама Міцкевіча).
    Ала Кананюк
    167
    Персаналіі
    Гушча Ян
    ГушчаЯн (24.12.1917, б. фальваракЗагасціннеДзісенскагапав. Віленскай губ., цяпер Міёрскірн Віцебскай вобл. 26. 6.1986, Лодзь, Польшча), польскіпаэт, празаік, перакладчык.
    Нарадзіўся Я. Гушча ў сям’і чыноўніка. Скончыў гімназію ў Дзісне. Дэбютаваў у 1933 г. вершам “Горад”. У 1934 г. паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта, адначасова вучыўся ў Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні, якую скончыў у 1939 г. У 1937 г. стаў сябрам Прафсаюза польскіх пісьменнікаў. На працягу 1935—1939 гг. публікаваў вершы, эпіграмы і рэцэнзіі ў шматлікіх польскіх часопісах. У красавіку 1940 г. вывезены зпад Дзісны ў Казахстан. У 1943 г. уступіў у Войска Польскае, дзе служыў афіцэрам 3й дывізіі пяхоты імя Р. Траўгута. У 1944 г. працаваў у Саюзе польскіх патрыётаў у Маскве, рэдакцыі двухтыднёвіка “Nowe Widnokr^gi”. У ліпені 1944 г. пераехаў у Польшчу і працаваў у рэдакцыі газеты “Rzeczpospolita” ў Любліне, дзе публікаваў вершы, прозу, рэпартажы. У канцы 1945 г. перасяліўся ў Лодзь і стаў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў. У 1955—1957 гг. — сябра рэдакцыйнай калегіі двухтыднёвіка “Kronika”. У 50—80я гг. публікаваў паэтычныя творы, прозу і пераклады, галоўным чынам з беларускай мовы. У 1970—1971 гг. — галоўны рэдактар лодзінскага квартальніка “Osnowa”.
    Вершаваныя творы Я. Гушчы апублікаваны ў зборніках “Балада аб падарожных”, “Штодзённасць кахання”, “Выбраныя вершы”, “Сентыментальнае падарожжа”, “Размовы і заклёны”, “Гады сярод гадоў”. Зборнік вершаў “Стары павільён” у 1969 г. атрымаў узнагароду за найлепшую паэтычную кнігу 25годдзя. Аўтар аповесцей “Мястэчка над Альшанкай”, “Пярсцёнак з кайданоў” (апошняя ў плебісцыце Радыё “Свабодная Еўропа” была прызнана найлепшай кніжкай 1974 г., выдадзенай у Польшчы), шматлікіх апавяданняў. 3 яго эсэістыкі вылучаюцца “Успаміны не заўсёды журботныя”, якія тычацца літаратурнага жыцця Вільні ў міжваенны перыяд, зборнік успамінаў і рэпартажаў “Здарэнні і прызнанні”, а таксама “Урыўкі, эпізоды, нарысы” з нарысам “Паэт Белай Русі” пра Ф. Багушэвіча. Сатырычныя творы Я. Гушчы ўвашлі ў зборнікі “Ані так, ані сяк”, “Дажынкі ў Адамове”, “ Аб людзях і з людзьмі”, “Розныя нашыя справы”, “Ноч перад агульным сходам”, “Зачараваны банкнот”, “Жарты, сатыры, эпіграмы”. Я. Гушча пераклаў з беларускай мовы апавяданні 20 аўтараў, выдадзеныя пад назвай “Mae мядзведзі і іншыя беларускія апавяданні” (1975), выбраныя апавяданні У. Караткевіча пад агульнай назвай “Блакіт і золата дня” (1976). Рэдагаваў польскае выданне выбраных вершаў М. Багдановіча. Складальнік зборнікаў “Анталогія беларускай паэзіі” (1978), “Беларускія вершы” (1971), для якіх пераклаў большасць вершаў. Паэзія Я. Гушчы ў перакладах на беларускую мову шырока прадстаўлена ў зборніку ‘Торад мільённы і мы” (1972). У беларускім перакладзе выйшла таксама яго кніжка “Пан Грацыян і іншыя” (1976). Многія творы Я. Гушчы тэматьічна звязаны з Беларуссю (апавяданне “Лямпа”, вершы “Да сябрабеларуса”, “Вязынка”, зборнік эсэ “Аповесці ў чорных рамках”).
    У 1975 г. Я. Гушча атрымаў узнагароду г. Лодзі за дасягненні ў галіне навукі і культуры. Адзначаны Залатым крыжам заслугі (1955), Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы (1969), адзнакай Заслужаны дзеяч культуры (1965).
    Юрый Вашксвіч
    Дабравольскі Уладзімір
    Дабравольскі Уладзімір Уладзіміравіч (25.5.1880, Мазыр Мінскай губ., цяпер Гомельскай вобл. 18.8.1956, Масква), вучонымеханік, матэматык, прафесар(1920), доктар тэхнічных навук. ЧленкарэспандэнтАНСССР(1946). Заслужаныдзеяч навукі і тэхнікі РСФСР(1943).
    Нарадзіўся У. Дабравольскі ў сям’і настаўніка матэматыкі. Скончыўшы Мінскае рэальнае вучылішча, паступіў у Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча. У пачатку 1902 г. за ўдзел у атныўрадавай дэманстрацыі быў сасланы ў Сібір. У канцы 1903 г. амнісціраваны, атрымаў магчымасць прадоўжыць вучобу ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы, якое скончыў у 1906 г. з адзнакаю, са званнем інжынерамеханіка. Пасля заканчэння вучылішча працаваўу Бранскім сярэднім механікатэхнічным вучылішчы. 3 1913 г. —у Маскоўскім сярэднім тэхнічным вучылішчы, дзе выкладаў механіку і некаторыя спецыяльныя прадметы. У 19201922 гг. працаваў у Туркестанскім дзяржаўным універсітэце. 3 1922 г. выкладаў у Інстытуце інжынераў транспарту і Электратэхнічным інстытуце ў Маскве. У 19291936 гг. загадваў кафедрай тэорыі механікі ў Ваеннапаветранай акадэміі імя М. Жукоўскага. 3 1930 да 1949 г. загадваў кафедрай Маскоўскага станкабудаўнічага інстытута. Адначасова працаваў у Інстытуце машынабудавання AH СССР (19371953).