• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Навуковаыя даследаванні У. Дабравольскага прысвечаны тэорыі механізмаў і машын, дастасаванай механіцы, кінематычнай геаметрыі. Распрацаваў агульную тэорыю механізмаў для ўтварэння плоскіх крывых. Яго праца “Сінтэз механізмаў” (1944) была адзначана прэміяй імя акад. П. Чэбышава AH СССР (1946). Прымаў удзел у фарміраванні канцэпцыі рэформы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку
    168
    Персаналіі
    пытанняў развіцця тэхнічнай адукацыі. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па механіцы для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў, у т. л. падручніка “Тэхнічная механіка ў элементарным выкладанні”, які неаднаразова перавыдаваўся (Бранск, 1913, 1921, 1922), падручніка па тэхнічнай механіцы і тэхніцы зменных токаў. Займаўся пытаннямі гісторыі тэхнікі і метадалогіі выкладання асобных яе раздзелаў. Унёс уклад у распрацоўку методыкі выкладання тэорыі механізмаў і машын, матэматыкі, тэхнічнай механікі, электратэхнікі. З’яўляўся адным з заснавальнікаў Арлоўскага тэхнічнага таварыства і прымаў актыўны ўдзел у яго рабоце. Чытаў у Арле і Бранску публічныя лекцыі па паветраплаванню і авіяцыі.
    Вольга Гапоненка
    Дабрынін Барыс
    Дабрынін Барь/с Фёдаравіч (14(26).5.1885. Мінск  4.9.1951, Кіеў), географ, доктар геаграфічных навук (1955), прафесар Маскоўскага, Кіеўскагаі Тбіліскага універсітэтаў.
    Пачатковую адукацыю Б. Дабрынін атрымаў у Бабруйску. 3 сярэбраным медалём скончыў у 1903 г. гімназію ў Гомелі і паступіў на прыродазнаўчы факультэт Маскоўскога універсітэта, які паспяхова закончыў ў 1912 г. быў пакінуты ва універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Адначасова выкладаў геаграфію ў сярэдніх навучальных установах Масквы. У 1916 г. абраны прыватдацентам Маскоўскага універсітэта, чытаў там курс геаграфіі Еўропы. 3 1931 г. прафесар Маскоўскага універсітэта. У 1938—1941 гг. загадваў кафедрай фізічнай геаграфіі замежных краін, якая была створана ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце па яго ініцыятыве. Адначасова ў 1934—1939 гг. загадваў аддзелам у Інстытуце геаграфіі AH СССР. 3 1942 г. працаваў у Тбіліскім універсітэце загадчыкам кафедры фізічнага краіназнаўства. У 1950—1951 гг. прафесар і загадчык кафедры Кіеўскага універсітэта.
    Навуковыя даследаванні Б. Дабрынін праводзіў у галіне фізічнай геаграфіі, геамарфалогіі краін, абласцей і раёнаў. Распрацаваў метадалагічныя асновы фізічнага краіназнаўства. Вывучаў прыроду і праводзіў глебагеаграфічныя (ландшафтныя) даследаванні Крыма, Каўказа, Закаўказзя, Цэнтральнай часткі Рускай раўніны. Удзельнічаў у многіх навуковадаследчых экспедыцыях. Упершыню апісаў рэльеф і ландшафты Дагестана, Паўднёвага Урала, Алтая, Сярэдняга Паволжжа. Прапанаваў ;г" ую, палепшаную схему фізікагеаграфічнага раянавання Еўропы, выкарыстаўшы занальны падыход. Б. Дабрынін з‘яўляецца заснавальнікам навукі аб марскіх берагах. 3 пачатку 20х гадоў распачаў актыўныя даследаванні марскіх берагавых тэрас. Арганізаваў у 30я гг. пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце Камісію па вывучэнню марфалогіі ўзбярэжжа, якая аб‘ядноўвала навуковыя і практычныя работы па вывучэнню марскіх берагоў. Прапанаваў ландшафтнагеамарфалагічны падыход пры даследаванні рэльефу, Распрацаваў тэорыю паходжання рэльефау прыморскіх абласцей, у якой першым указаў на сувязь тэктонікі з рэльефам і ландшафтам. Матэрыялы, сабраныя Б. Дабрніным у час экспедыцый, прадстаўлены ў экспазіцыях многіх краязнаўчых музеяў былога СССР.
    Вынікі шматгадовых даследаванняў В. Дабрыніна былі абагульнены ў кнігах “Фізічная геаграфія СССР: Еўрапейская частка і Каўказ” (М., 1947, перавыдаваны 1948 і 1949 гг., перакладзена па польскую і венгерскую мовы), “Фізічная геаграфія Заходняў Еўропы” (М., 1948). Аўтар фундаментальных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў па фізічнай геаграфіі Еўрапейскай часткі СССР і Заходняй Еўропы. Вялікую увагу ў навучальных працэсе надаваў нагляднасці пры выкладанні. Быў аўтарам некалькіх дзясяткаў фізікагеаграфічных, геаморфалагічных і геабатанічных карт. Распрацаваў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце курс “Методыка палявых даследаванняў”, “Фізічная геаграфія Заходняй Еўропы”, “Фізічная геграфія замежных краін”, “Фізічная геаграфія СССР”, “Фізічная геаграфія Крыма і Каўказа”. Свае тэарэтычныя палажэнні па праблемах глебагеаграфічнага кнаіназнаўства вучоны ўпершыню сістэматызаваў у курсе “Фізікагеаграфічнае раянаванне”, які быў ім рачытаны ў 1951 г. для студэнтаўгеографаў Кіеўскага універсітэта.
    У час Вялікай Айчыннай вайны выконваў заданні Закаўказскага фронта па геафізічнаму апісанню шэрагу ўчасткаў ваенных дзеянняў.
    Б. Дабрынін быў рэдактарам фізікагеаграфічнага аддзела “Вялікай Савецкай Энцыклапедыі”, часопіса “Землеведенне”.
    Пахаваны ў Маскве, на Ваганькаўскіх могілках. Імем Б. Дабрыніна названы гара на “Зямлі Каралевы Мод” ў Антарктыдзе і бухта вострава Ітуруп у Ахоцкім моры.
    Вольга Гапоненка
    169
    Псрсаналіі
    Дамброўскі Франц
    Дамброўскі Франц Віксі/цьевіч [271,(82.)1851, Віцебскліпень /909, Пецярбург], рускі празаік, перакладчык.
    Бацька пісьменніка, В. Дамброўскі, быў механікам па абсталяванню мукамольных млыноў, маці паходзіла са старажытнага шляхецкага роду, навучыла сына чытаць. У дзяцінстве Ф. Дамброўскага рыхтавалі ў ксяндзы. Пасля таго, як бацька ў 1863 г. пакінуў сям’ю, юнак да 19 гадоў рамеснічаў, займаўся сельскагаспадарчымі работамі, дробным гандлем, быў бурлаком, працаваў на чыгунцы, дзе і пачаў “нзучать русскую грамоту по Бове, Еруслану”. У 1867 г., згодна з Указам пра шляхту, перапісаны ў мяшчане. 3 1870 г. працаваў у тэатры (акцёр, танцоўшчык, антрэпрынёр). Некаторы час быў наборшчыкам друкарні газеты “Рнжскнй вестннк”. У 1873 г. пераехаў у Пецярбург, дзе іграў у балаганнай трупе, быў прызваны ў армію. У 1877 г. вызвалены па хваробе. 3 1878 г. — сакратар рэдакцыі “Указателя по делам печатн”. У маі 1879 г. высланы з Пецярбурга ў Віцебск пад нагляд паліцыі па падазрэнню ў рэвалюцыйнай прапагандзе. У высылцы пачаў пісаць. Пасля дазволу (у снежні 1881 г.) вярнуўся ў Пецярбург, працаваў у рэдакцыях часопісаў “Наблюдатель”, “Новый русскнй базар”, “Роднна”. Першая публікацыя — аповесць “Тыповы суддзя” (Эхо. 1882,617 апр.). Творы Ф. Дамброўскага, раман “Палец лёсу”, (СПб., 1888), аповесць “Дачка сельскага святара” (дадатак да часопіса “Роднна”. 1887. № 5) і інш. адрасаваны ў асноўным гарадскому чытачу з народа. Аўтар вучэбных дапаможнікаў “Паляўнічы дома, у полі, у лесе і на вадзе” (СПб., 1891), “Польскарускі буквар” (СПб., 1896), а таксама дарожнага даведніка “Поўны падарожнік па Пецярбургу і ўсіх яго ваколіцах” (СПб., 1896).
    Алесь Карлюкевіч
    Данілаў Іван
    ДанілаўІванГаўрылавіч(1923, в. Паўлавічы Круглянскага рна Магілёўскай вобл. —1975, Масква), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, генералмаёр авіяцыі. Заслужаны ваенны лётчык СССР.
    I.	Данілаў служыў у арміі з 1940 г. Скончыў авіяцыйную школу пілотаў у Горкаўскай вобл. У 19431945 гг. удзельнічаў у баях у складзе 1га Украінскага, 3га Прыбалтыйскага і 3га Беларускага франтоў. Зрабіў 261 баявы вылет, удзельнічаў у 46ці паветраных баях, збіў 6 варожых самалётаў, правёў 45 штурмавых вылетаў. У 19491951 гг. вучыўся ў Краснадарскай школе штурманаў: у 19511959 гг. служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе, у 19731975 гг. — у Галоўным штабе СПА СССР.
    I.	Данілаў узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума— Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 2й ступені, медалямі. Пахаваны на Увядзянскіх могілках у Маскве.
    Вацлаў Мацкевіч
    Данілевіч Міхаіл
    Данілевіч Міхаіл Георгіевіч (1882, калямяст. Ула Лепельскага пав. Віцебскайгуб., цяпер Бешанковіцкірн Віцебскай вобл. —1956, Ленінград, Расія), вучоны, медыкінфекцыяніст, прафесар.
    М.	Данілевіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1910 г. скончыў Ваеннамедыцынскую акадэмію ў Пецярбургу, у 1912 г. —інтэрнатуру ў Выбаргскай дзіцячай бальніцы. Працаваў у Мікалаеўскай дзіцячай бальніцы, старшым урачом інфекцыйных аддзяленняў бальніцы імя Н. Ф. Філатава. Адначасова быў асістэнтам на кафедрах дзіцячых і інфекцыйных хвароб у Петраградскім медыцынскім інстытуце. 3 1925 г. загадваў Васілевостраўскай дзіцячай бальніцай і з’яўляўся старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства. Працаваў у Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце, у Навуковадаследчым інстытуце дзіцячых інфекцый. Удзельнічаў у стварэнні савецкай аховы здароўя, будаўніцтве дзіцячых бальніц, амбулаторый.
    Прафесар М. Данілевіч апублікаваў каля 150 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, прысвечаных пераважна такім хваробам, як шкарлятына, дыфтэрыя, дызентэрыя. М. Данілевіч першы ў расійскай навуцы сфармуляваў паняцце “перакрыжаваных інфекцый”. Вывучыўшы іх ролю ў дзіцячай смяротнасці, ён прапанаваў сістэму прафілактыкі ўнутрыбальнічных заражэнняў. М. Данілевіч адным з першых у Савецкім Саюзе выявіў эфектыўнасць серапрафілактыкі адзёру. Быў членам праўлення Ленінградскага таварыства дзіцячых урачоў і Таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, арганізатарам Камітэта па дзіцячых кропельных інфекцыях у Ленінградзе.
    ВацлаўМацкевіч
    170
    Персаналіі
    Даніль чанка А на толь
    Данільчанка Анатоль Барысавіч(8.6.1940, п. Граза Гомельскагарна івобл.), рускі пісьменнік, кнігавыдавец).
    Свой рабочы шлях А. Данільчанка пачаў у 1956 г. рабочьш на заводзе. Працаваў на шахтах Данбаса, у рэдакцыі газеты, выдавецтве, служыў у арміі. За гэты час асвоіў прафесіі слесара, электразваршчыка, мантажнікавышынніка, камбайнера вугальных камбайнаў, журналіста, выдавецкага рэдактара. У 1974 г. скончыў Літаратурны інстытут імя A. М. Горкага ў Маскве. Тры гады ўзначальваў Валгаградскую пісьменніцкую арганізацыю, выбіраўся ў розныя пісьменніцкія, партыйныя і савецкія органы, дэпутаты абласнога савета.
    Усяго А. Данільчанка выдаў больш за 10 асобных кніг. Сярод іх — раманы “Людзі жывуць сем’ямі” (1976, 1980,1988,1994), “Восеньскія туманы” (1986), зборнікі аповесцей і апавяданняў “Адзін на адзін” (1983), “Шчаслівы” (1990), аповесць “Дзед Кядрач” (1996) і інш. Публікаваўся ў розных зборніках, альманахах і часопісах. Сябар Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, захапляецца калекцыянаваннем мінералаў, старых манет.