• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Віктар Мядзведзеў (Сарэпта Валгаградскай вобл., Расія)
    Дашчынскі Станіслаў
    ДашчынскіСтаніслаў(23.4.1938, в. Воўкаўшчына Круглянскагарна Магілёўскай вобл.), рускі пісьменнік, вучоны. Кандыдат гістарычных навук.
    С.	Дашчынскі скончыў рамесніцкае вучылішча ў Магілёве. 3 ліпеня 1956 г. жыве ў Расіі, на Кольскім паўвостраве. Працаваў на будаўніцтве Аленягорскай абагачальнай фабрыкі каменшчыкам, быў літаратхрным супрацоўнікам газеты “Мончегорскнй рабочнй”. Служыў у войску на Кольскім паўвостраве, потым, па яго словах, “прайшоў усе прыступкі” да пасады рэдактара раёнпай газеты Саамскага краю “Ловозерская правда”. Быў рэдактарам газет “Шахтер Арктнкн” на Шпіцбергене і “Заполярный труд” у г. Кола. Выбіраўся сакратаром райкама КПСС. Потым вярнуўся да журналістыкі — працаваў рэдактарам штотыднёвіка “Рыбный Мурман”, быў стваральнікам і першым рэдактарам новай штодзённай абласной газеты “Мурманскнй вестняк”. Хадзіў у мора як памочнік капітана на плаўбазах “Поўначрыбхоладфлоту”. Апошнім часам працуе ў Адміністрацыі Мурманскай вобл. (Камітэт па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій). Узначальвае абласны “Мемарыял”, абласную арганізацыю аматараў кнігі. Аўтар кніг “Кола”, “Лоўвозера” (у сааўтарстве з I. Ушаковым), “Хата бабулі Захарыхі” (Мурманск), “Перамогу вырашае хвіліна адвагі” (Петразаводск), “Мурманск — горадгерой”, “Пабрацімы Аляксавдра Матросава” (Масква). Укладаў і рэдагаваў шматтомную кнігу памяці Мурманскай вобл., “Энцыклапедыю Кольскага краю”. Большасць твораў С. Дашчынскага навеяны падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. А зборнік апавяданняў “Хата бабулі Захарыхі” — успамін “аб дзяцінстве, якое чорным крылом накрыла вайна”. Дакументальная аповесць С. Дашчынскага пра партызан перакладзена на фінскую мову.
    Святлана Сачанка
    Дзевятоўскі Антоній
    ДзевятоўсійАнтоній Кірылавіч (9.8.1917, в. Бараўкі Віленскай губ., цяпер вёска не існуе, наяемесцы—мікрараёп г. п. Варапаева Пастаўскага рна Віцебскай вобл., вул. 17га верасня; былы домДзевятоўскіх пад№ 61 28.9.1995, г. Гайнаўка, Польшча), святар, магістр тэалогіі.
    А. Дзевятоўскі нарадзіўся на Пастаўшчыне ў сям’і “народнага беларускага паэта”. Яго бацька сапраўды меў паэтычны талент, але працаваў на зямлі. Пасля заканчэння Варапаеўскай пачатковай школы і Дунілавіцкай сямігодкі А. Дзевятоўскі паступіў у Віленскую праваслаўную духоўную семінарыю. Пасля навучання ў ёй, у 1938 г., прыняў абрад пасвячэння і прадоўжыў вучобу на тэалагічным факультэце Варшаўскага універсітэта. Аднак Другая сусветная вайна не дазволіла скончыць яго. Ступень магістра тэалогіі атрымаў толькі ў 1961 г. Пасля вераснёўскай кампаніі 1939 г. самастойна прыняў парафію ў Снове. У пачатку вайны быў пераведзены ў новаствораную парафію ў Чэрвені на Міншчыне. Пазней а. Антонію даверылі парафію пры саборы св. Сафіі ў Полацку, а таксама кіраўніцтва ПолацкаВіцебскай дыяцэзіяй. А. Антоній прымаў удзел у пераносе мошчаў св. Ефрасінні Полацкай з Віцебска ў СпасаЕфрасіннеўскую царкву. Настаяцелем Сафійскага сабора а. Антоній заставаўся да набліжэння фронту. Затым яго накіравалі ў новую парафію ў в. Плёскі каля БельскаПадляшскага.
    3 Плёсак у 1951 г. А. Дзевятоўскі быў пераведзены ў Гайнаўку. На тэрыторыі Гайнаўскага прыхода ўзвёў храмы, у тым ліку вядомы ў свеце храм Святой Тройцы (19731982, архітэктар праф. А. Грыгаровіч, па ўзору Ле Карбюзье). Дзякуючы гэтаму храму Гайнаўская зямля, якой ён праслужыў 44 гады, стала вядомым цэнтрам духоўнага жыцця як Беласточчыны, так і праваслаўнай культуры ў цэлым. Перад пачаткам і ў час будаўніцтва
    171
    Персаналіі
    храма а. Антоній многа падарожнічаў, быў духоўным правадніком паломнікаў у Іудзею і Галілею. Акрамя грашовых сродкаў на будаўнічыя работы прывозіў са сваіх паездак каштоўныя дары не толькі для гайнаўскіх цэркваў, але і для іншых храмаў у Польшчы.
    За сваё жыццё А. Дзевятоўскі ўзвёў або прымаў удзел у будаўніцтве 11 храмаў. У апошнім сваім лісце ў Беларусь, да родных у Варапаеве, пісаў, што заклаў 12ты. У лістападзе 1994 г. асвяціў царкву, пабудаваную на яго радзіме ў Варапаеве, перадаў мясцоваму святару дзве рызы і абраз. У 1988 г., 1000гадовым па хрышчэнню Русі, да залатога 50гадовага юбілею пастырства Антонія, выйшла брашура, прысвечаная Гайнаўскаму сабору і самому А. Дзевятоўскаму, а ў 1992 г. — манаграфія. 3 1982 г. па ініцыятыве Антонія ў Гайнаўцы праводзіліся Дні царкоўнай музыкі, якія пазней сталі міжнародным фестывалем.
    Іосіф Зямчонак (Варапаева, Віцебскай вобл.)
    Дзяржыцкі Уладзімір
    ДзяржыцкіУладзіз/ірФляго/ітавіч(26.11.1918, в. Барздоўка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі рн Віцебскай вобл.), урач, старшынярады Беларускай грамадыўРэспубліцы Малдова.
    У. Дзяржыцкі нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 2ю беларускую сямігодку ў Оршы. Пасля 1932 г. аказаўся за межамі Беларусі. Атрымаўшы сярэднюю медыцынскую адукацыю, у 1940 г. паступіў у Ваеннамедыцынскую акадэмію ў Ленінградзе. Закончыўшы яе, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне як ваенны ўрач. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі ў Ленінградзе, Польшчы, на Украіне. 3 1960 г. жыве ў Малдове. 3 1960 г. працаваў старшым выкладчыкам на ваеннай кафедры Кішынёўскага медыцынскага інстытута, з 1974 г. — на факультэце ўдасканалення ўрачоў. Адначасова больш (за 20 год) — галоўны таксіколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Малдова.
    Прымае актыўны ўдзел у грамадскакультурным жыцці беларускай дыяспары ў Малдове: з дня заснавання беларускай суполкі ўдзельнічае ў яе рабоце, з 1993 г. — старшыня рады Беларускай грамады ў рэспубліцы. 3 сакавіка 2000 г. — старшыня Каардынацыйнай рады беларускіх суполак ў Малдове і Прыдняпроўі. Удзельнічаў ў рабоце 1 і II з’ездаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, дзе быў выбраны сябрам Вялікай рады ЗБС.
    У. Дзяржыцкі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі “За абарону Ленінграда”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”.
    Ірына Тамільчык
    Доўбня Іван
    Доўбня Іван Пятровіч (31.1.1853, Пінск  2.2.1912, СанктПецярбург, Расія), матэматык, горны інжынер, прафесар, дырэктар Горнага інстытута Імператрыцы Кацярыны II. сапраўднынадворны саветнік.
    I.	Доўбня нарадзіўся ў беднай сям’і унтэрафіцэра, служачага прыстані на ўскраіне Пінска, дзе і прайшло яго дзяцінства. У 14 гадоў скончыў Пінскую гімназію, потым неафіцыйна працаваў за свайго бацьку валасным пісарам. Здольны юнак у 1870 г. бліскуча здаў экзамены і паступіў у Горны інстытут. Яму прызначылі там адзіную стыпендыю для прэтэндэнтаўвыдатнікаў. Пасля заканчэння інстытута ў 1875 г. I. Доўбня паступіў на педагагічныя курсы пры 2й СанктПецярбургскай ваеннай гімназіі. У 18771880 гг. выкладаў матэматыку ў арэнбургскай Няклюеўскай ваеннай гімназіі, потым, да 1897 г., — у Ніжагародскім кадэцкім корпусе графа Аракчэева. Пасля абароны дысертацыі на тэму “Доследы па тэорыі абелевых інтэгралаў” быў удастоены звання экстраардынарнага прафесара і ўзначаліў кафедру вышэйшай матэматыкі Горнага інстытута, а ў 1898 г. — прызначаны ардынарным прафесарам таго ж інстытута. У 1903 г. актыўна ўдзельнічаў у асобым савеце па перабудове працы эмерытальнай касы горных інжынераў. У 1904 г. звольніўся па ўласнаму жаданню, а ў 1906 г. вярнуўся на ранейшую пасаду ў інстытут. У 1910 г. саветам Горнага інстытута прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара, а ў наступным годзе зацверджаны дырэктарам.
    Большую частку свайго жыцця 1. Доўбня прысвяціў педагагічнай дзейнасці. Яго сучаснікі — былы выхавальнік Ніжагародскага кадэцкага корпуса Е. Семашкевіч, прафесары М. Крылоў і А. Васільеў — у сваіх успамінах характарызавалі I. Доўбню як выкладчыкамастака. М. Крылоў пасля смерці нашага земляка склаў спіс 44 яго прац і 28 артыкулаў па элементарнай матэматыцы, апублікаваных у айчынных і замежных матэматычных часопісах. Сярод іх асабліва важнае значэнне маюць артыкулы, прысвечаныя абелевым інтэгралам, у прыватнасці, т. зв. псеўдаэліптычным інтэгралам. Гэтыя пытанні маюць філасофскую цікавасць.
    I.	Доўбню, як адзначалі яго сучаснікі, вызначала шырыня поглядаў, цікавасць да іншых навук, айчыннай і замежнай літаратуры.
    Браніслава Котава
    172
    Персаналіі
    Драянкоў Алесь
    Драянкоў Алесь Фёдаравіч(15.2.1936, п. Дзедаў Курган БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл.), дзеяч беларускайдыяспары ў Расіі, пісьменнік.
    Нарадзіўся А. Драянкоў у сям’і вясковага настаўніка, які пазней стаў вайскоўцам. Спачатку жыў у Беларусі, пазней — у Маскве. Закончыў МВТВ імя Баўмана, аспірантуру (дысертацыя па тэме “Дынаміка і трываласць”), МДУ імя Ламанасова (Этналогія). Працаваў у галіне практычнай касманаўтыкі, з 1993 г. — у Чарнобыльскай зоне на Палессі. Адзін з заснавальнікаў Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны (1989), спачатку намеснік, а ў 19901992 гг. — старшыня таварыства. Аўтар артыкулаў і апавяданняў у беларускім друку (“Літаратура і Мастацтва”, “Наша слова”, “Свабода”, “Чырвоная змена” і інш.). Аўтар трох сцэнарыяў для Цэнтрнавукфільма (Масква).
    Ала Такінданг
    ДробышДрабышэўскі Аляксей
    ДробышДрабышэўскіАляксей Аляксеевіч (псеўд. А. Уманскі, Пероіінш.;20.8(2.9). 1856, Магілёў3.6.1920, Ніжні Ноўгарад), журналіст, літаратар, крытык, перакладчык.
    А. ДробышДрабышэўскі паходзіў з дваран. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі. Затым — у ніжагародскай Аракчэеўскай ваеннай гімназіі, пасля заканчэння якой (1873) быў залічаны вольнаабавязаным у 11ты пяхотны Пскоўскі полк. У хуткім часе выйшаў у адстаўку, пераехаў у Пецярбург. У кастрычніку 1873 г. арыштаваны за ўдзел у “гуртку артылерыстаў”, больш 6 месяцаў знаходзіўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці. У красавіку 1874 г., пасля вызвалення, пераехаў у Кіеў. Займаўся рэвалюцыйнай работай. Арыштаваны за распаўсюджванне рэвалюцыйнай літаратуры. 3 1880 г. па “справе 137мі” знаходзіўся ў сібірскай ссылцы.
    У ссылцы распачаў літаратурную дзейнасць. Артыкулы, напісаныя ў час знаходжання ў Енісейску, склалі “Нарысы золатапрамысловасці ў Енісейскай тайзе” (СПб., 1888). Вярнуўшыся з Сібіры, жыў у Ніжнім Ноўгарадзе на кватэры ў У. Караленкі. У канцы 1888 г. пераехаў у Казань, супрацоўнічаў у “Казанском бнржевом лнстке”. У 18891890 гг. — сакратар і фактычны рэдактар “Волжского вестннка”. У той жа час у часопісе “Русское богатство” змяшчае артыкул “Адам Міцкевіч”, у якім спрабуе прадставіць Міцкевіча як папярэдніка Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога, звяртаючы ўвагу на падабенсгва містычных вучэнняў. Захапленне польскай літаратурай увогуле характэрна для А. ДробышДрабышэўскага (артыкул “Юлій Славацкі: паэт і містык” у часопісе “Русское богатство”, 1901, № 56; пераклады драм А. Свентахоўскага “Фігляр”, “Пад маскай”, 3. Красінскага “Ірыдыён”). У 18901892 гг. супрацоўнічаў у “Казанском вестннке”. У канцы 1893 г.  ліпені 1894 г. — фактычны рэдактар газеты “Волгарь”, садзейнічаў публікацыі ў ёй твораў М. Горкага. У18941895 гг. рэдагаваў “ Н нжегородскпй лмсток’ ’ (па распараджэнню губернатара быў звольнены як палітычна ненадзейны). У 1895 г. узначаліў “Самарскую газету”. 3 1901 г. вёў раздзелы “Мімаходзь” і “Выпадковыя нататкі” у “Ннжегородском лпстке”. У 19181920 гг. рэдагаваў “Кооператнвный вестніік”.