• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    177
    Псрсаналіі
    Беларусь. А ў пазнейшы час, бачачы рэпрэсіі, што ў ЗОя гг. абрынуліся на беларускіх дзеячаў, змяніў свае адносіны да БССР. К. Езавітаў перакладаў з латышскай мовы творы Я. Райніса, А. Упіта, А. Курці і інш., пісаў пра іх у беларускім друку (“Полымя”).
    Ірына Багдановіч
    Ерамееў Канстанцін
    Ерамееў Канстанцін Сцяпанавіч [6(18).6.1874, Мінск 28.1.1931, Масква], рускі празаік, публіцыст, мемуарыст, выдавец, дзеячрэвалюцыйнага руху.
    Сын жандармскага унтэрафіцэра з прыпісных сялян. Два гады вучыўся ў Петразаводскім трохкласным вучылішчы (18831884). Працаваў падмайстрам, юнгам, з 1889 г. — перапісчыкам Аланецкай Казённай палаты. У 1893 г. экстэрнам здаў экзамены за поўны курс Петразаводскай гімназіі, паступіў добраахвотнікам у 107мы Троіцкі пяхотны полк у Вільні, дзе зблізіўся з рэвалюцыйнымі коламі. У 1895 г. пакінуў службу. У 1896 г. уступіў у сацыялдэмакратычную арганізацыю рабочагасаюза Латвіі. У 1897 г. быў арыштаваны, у 1899 г. — высланыва Уржум Вяцкай губ. У 19001901 гг. надрукаваў у “Олонецкнх губернскнх ведомостях” і газеце “Пермскнй край” звыш 50 нарысаў і фельетонаў, шэраг эканамічных, этнаграфічных і гістарычных нарысаў пра Карэлію. У 1902 г. арыштаваны за распаўсюджванне рэвалюцыйных выданняў, высланы ва Уфу, пасля ў Стэрлітамак. У 1903 г. эміграваў. У 1904 г. жыў у Лазане, дзе сустрэўся з У. Леніным, пасля ў Парыжы, дзе разам з А. Луначарскім працаваў наборшчыкам, столярам. У 1907 г. нелегальна вярнуўся ў Расію. 3 восені 1910 г. — адказны сакратар і выдавец газеты “Звезда” (“Невская звезда”). 3 1912 г. працаваў у “Правде”, выступаў з фельетонамі, апавяданнямі, памфлетамі. У яго шматлікіх сатырычных творах бачны традыцыі М. СалтыковаШчадрьліа. Выступаў з крытыкай дэкадэнцтва і натуралізму ў літаратуры. Удзельнік штурму Зімняга палаца і грамадзянскай вайны. У 1917 г. быў прызначаны рэдактарам газеты “Армня н флот рабочей н крестьянской Роснн”, у 1919 г. узначаліў Дзяржвыдат. 3 1922 г. — рэдактар газеты “Рабочнй”, з 1929 г. — часопіса “Красная ннва”. Літаратурнай рабоце асаблівай увагі не надаваў, лічыў, што галоўнае — рэвалюцыйная дзейнасць. У 1900 г. напісаў аповесці “У лесе” і “На абозе” (выдадзены ў 1932 г.) — пра рускую Поўнач, прыроду і людзей Аланецкага краю. Аўтар мемуараў “Ленін і рабочы клас. Сустрэчы з Ільічом” (Л., 1924), “Полымя. Эцюды кастрычніцкіх дзён” (М., 1928). Незавершанымі засталіся гістарычныя раманы “Кандрацій Булавін”, “Сцяпан Разін”, “У агні вайны”. Яму прысвечана манаграфія Р. Булацкага “Ерамееў — рэвалюцыянер, публіцыст” (Мн., 1976).
    Алесь Карлюкевіч
    Ермакоў Васіль
    ЕрмакоўВасідь Пятровіч(11.3.184516.3.1922), матэматык, прафесар Універсітэта Св. УладзіміраўКіеве. ЧленкарэспандэнтПецярбургскай акадэмйнавук (1884).
    Нарадзіўся В. Ермакоў у в. Церуха каля Гомельскага пав., цяпер рна ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гомельскай гімназіі. У 1868 г. скончыў Універсітэт Св. Уладзіміра ў Кіеве і атрымаў ступень магістра матэматыкі (1873). У 1874 г. абраны дацэнтам чыстай матэматыкі Кіеўскага універсітэта. Пасля паспяховай абароны дысертацыі ў 1877 г., якая была прысвечана інтэграванню дыферэнцыйных ураўненняў механікі, атрымаў ступень доктара чыстай матэматыкі і быў прызначаны экстраардынарным прафесарам. 3 1888 г. — ардынарны прафесар, з 1899 г. — ганаровы прафесар матэматыкі Кіеўскага універсітэта. 3 1899 г. загадваў кафедрай вышэйшай матэматыкі Кіеўскага політэхнічнага інстытута.
    Навуковыя даследаванні В. Ермакова прысвечаны тэорыі радоў, звычайным дыферэнцыйным ураўненням, ураўненням з прыватнымі вытворнымі, варыяцыйнаму вылічэнню, тэорыі спецыяльных функцый і алгебры. Адкрыў агульную прыкмету збежнасці радоў з неадмоўнымі неўзрастаючымі членамі, якая носіць яго імя і мае фундаментальнае значэнне для развіцця тэорыі радоў. Упершыню гэтая прыкмета была выкладзена на III з’ездзе рускіх прыродазнаўцаў і лекараў у 1871 г., які праходзіў у Кіеве, і была высока адзначана. Сёння агульная прыкмета В. Ермакова ўключана ў курсы па матэматычнаму аналізу.
    В.	Ермакоў даў больш просты ў параўнанні з Дырыхле доказ збежнасці рада Фур’е да разглядаемай функцыі. Прапанаваў метад касальных пераўтварэнняў пры звядзенні дыферэнцыйнага ўраўнення 1 парадку да функцыянальнага і незалежна ад С. Лі даў крытэрый інтэгруемасці ў квадратурах ураўнення 1 парадку. Развіў даследаванні С. Кавалеўскай пра ўмовы адназначнасці агульных інтэгралаў дыферэнцыйных ураўненняў. Правёў серыю работ па вырашэнню задачы пра рух двух і трох целаў.
    Ім быў таксама прапанаваны метад будовы агульнага інтэграла ўраўнанняў вышэйшага парадку і са сталымі каэфіцыентамі, у якім прапанаваныя раней спосабы інтэгравання Кашы, Грына, Гельмгольца разглядаліся як прыватныя. Ён унёс уклад у распрацоўку тэорыі інтэгравання кананічных ураўнанняў і сумесных сістэм кананічных
    178
    Персаналіі 
    ураўненняў. Увёў новыя паняцці — галоўная сістэма інтэгралаў першага парадку, агульны і асаблівы інтэграл, замкнёная і нармальная сістэмы ўраўнанняў. Атрымаў фундаментальныя вынікі па знаходжанню максімума і мінімума функцыі ў варыяцыйным вылічэнні, тэорыі спецыяльных функцый у алгебры. Вялікую ўвагу ўдзяляў методыцы выкладання матэматыкі.
    В.	Ермакоў — аўтар больш 150 навуковых прац. Асноўныя сярод іх: “Теорня сходнмостн бесконечных строк н определенных ннтегралов” (Математнческнй сборнмк. 1872. Т. 6. Вып. 1), “Ннтегрнрованнеднфференцпальных уравненнй механлкн” (Упнверснтетскме нзвестмя. 1877. № 2, 3, 4, “Нелннейные днфференцнальные уравнення с частнымн пронзводнымн первого порядка co многнмн переменнымн н каноннческне уравнення” (Уннверснтетскне нзвестня. 1884. № 1,2, 3), "Варнацнонное нсчнсленпе в новом мзложенмн” (Математмческнй сборннк. 1892. Т. 16. Вып. 2). Ёсць у яго спадчыне і манаграфія — “Теорня Абелевых функцнй без рнмановых поверхностей” (Кнев. 1902). Ён быў заснавальнікам, рэдактарам і выдаўцом аднаго з першых навуковых часопісаў па матэматыцы — “Журнала элементарной математнкн” (Кіеў, 18841886).
    Вынікі навуковых даследаванняў В. Ермакова былі празнаны навуковай супольнасцю. Ён першы матэматыкураджэнец Беларусі, які стаў членам Пецярбургскай акадэміі навук (1884). Наш зямляк быў таксама абраны сапраўдным членам Маскоўскага матэматычнага таварыства (1874), ганаровым членам Харкаўскага матэматычнага таварыства. Быў адным з заснавальнікаў (1899) і ганаровым членам Кіеўскага фізікаматэматычнага таварыства.
    Вольга Гапоненка
    Есьман Іосіф
    Есьман Іосіф Гаўрылавіч (1.12.1868, г. Вілейка Мінскай губ., цяпер раённыцэнтр Мінскай вобл. 1.7.1955, г. Баку), вучоныў галіне гідраўлікі, гідрамеханікіі гідраэнергетыкі. Акадэмік Акадэмй навук Азербайджана (1945), заслужаныдзеяч навук (1927), Герой Сацыялістычнай Працы (1952), доктар тэхнічных навук, прафесар.
    Нарадзіўся I. Есьман у сям‘і ўрача. Пачатковую адукацыю атрымаў у Беларусі, вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1887 г. паступіў на механічнае адзяленне Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, паспяхова закончыў яго ў 1892 г. Імя I. Есьмана як лепшага выпуска было занесена на мармуровую дошку Інстытута. У час канікул працаваў памочнікам машыніста на Мінскай чыгунцы, а ў 1900 г. пастушў на службу старшым інжынерам на РазанскаУральскую чыгунку. 3 1902 г. выкладаў у Пецярьбургскім політэхнічным інстытуце. Распрацаваў праграму і чытаў першы ў Расіі курс гідраўлікі і гідраўлічных рухавікоў з 1905 г. у Політэхнічным, з 1907 г. у Электратэхнічным інстытуце, аз 1910 г. у Інстытуце шляхоў зносін. Гэты курс I. Есьманана гідраўліцы ўпершыню быў выдадзены ў 1906 г., а потым перавыдаваўся 10 разоў (апошняе выданне “Гідраўлікі” было ў 1955 г.). I. Есьман быў ініцыятарам стварэння і аўтарам праекта гідраўлічнай лабараторыі Пецярбургскага інстытута, арганізаванай у Інстытуце у 1905—1912 гг. У 1913 г. абараніў дысертацыю а атрымаў навуковую ступень адёюнкта па прыкладной матэматыцы. Абраны ў 1914 г. экстраардынарным, а ў 1915 г. ардынарным прафесарам Політэхнічнага інстытута. У лютым 1917 г. стаў дэканам механічнага факультэта гэтага інстытута. Унёс значны ўклад у стварэнне ў Азербайджане вышэйшай школы. Быў ініцыятарам і арганізатарам Уладыкаўказскага політэхнічнага інстытута, у 1919 г. абраны яго рэктарам. 3 1922 r. I. Есьман прафесар, а з 1928 г. рэктар Азербайджанскага політэхнічнага інстытута (Баку), адначасова з 1932 г. дырэктар Энергетычнага інстытута Азербайджанскай АН. Працаваў і ў іншых вышэйшых навучальных установах краіны. У 1926 — 1929 гг. быў членам Дзяржаўнага савета і членам Калегіі Наркамасветы Азербайджанскай ССР.
    Навуковыя даследаванні I. Есьмана прысвечаны гідраўліцы, гідрамеханіцы і гідраэнергетыцы. Вывучаў пытанні руху газаў у металургічных печах, пабудаваў тэорыю гэтага руху. Гэтыя даследаванні не згубілі сваёй актуальнасці і сёння, ляжаць у аснове разлікаў металургічных печаў па “формуле праф. Есьмана”. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў новых водаправодаў у гарадах Расіі ( Чэрыпавец, Омск, Сочы), сістэмы водаправода і каналізацыі ў Пецярбургу і яго ваколіцах. 3 1910 г. удзельнічаў у рабоце Інстытута эксперыментальнай медыцыны (Пецярбург) па стварэнню гідраўлічнай тэорыі некаторых фізіялагічных працэсаў, у даследаваннях мікрабіялагічнага таварыства па стварэнню гідраўлічнай тэорыі з’яўлення жыцця ў клетках арганізмаў. Прымаў удзел у рабоце камісіі Пецярбургскай Акадэміі навук па вывучэнню вытворчых сіл Расіі, у складзе якой даследаваў пыганні выкарыстання чалавекам энергіі вады і сілы ветру. У 1916—1918 г. кіраваў гідратэхнічнымі работамі пры ўзвядзенні алюмініевых заводаў Чарнаморскага ўзбярэжжа, быў аўтарам праекта і адказным выканаўцам работ па будаўніцтву гідраэлектрычнай станцыі для алюмініевага завода ў Тыфлісе. Займаўся пытаннямі выкарыстання энергіі рэк Сібіры, Заходняй Дзвіны, Імарты, Ківача і інш. Быў навуковым кансультантам будаўніцтва буйнейшых ГЭС Закаўказзя. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта ВолгаДанскога канала.
    I.	Есьман стваральнік нафтавай гідраўлікі і арганізатар навуковадаследчых работ у гэтым кірунку. Стварыў і развіў навуковы накірунак па гідраўліцы вадкасць павышанай вязкасці. Прымаў удзел ва ўкараненні ў нафтаздабычу глыбокіх помпаў, ліфтаў і іншых падымальнікаў нафты. Прымаў актыўны ўдзел ў праектаванні нафтаправода Баку — Батумі і іншых аб’ектаў нафтавай прамысловасці. Выканаў фундаментальныя работы ў