Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Вера Новік (ЙашкарАла, Марый Эл)
ЖэлігоўскіЛюцыян
ЖэлігоускіЛюцыян (17.10.1865, Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяперраённыцэнтр Мінскай вобл. — 9.7.1947), генералпалкоўнік Войска Польскага, дзяржаўныдзеяч.
Л. Жэлігоўскі паходзіў са шляхецкай сям’і. Бацька яго быў удзельнікам паўстання 1863 г. 3 1885 г. Л. Жэлігоўскі служыў у расійскай арміі, прымаў удзел у рускаяпонскай вайне 19041905 гг. У час Першай сусветнан вайны быў камандзірам пяхотнага палка ў чыне палкоўніка. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — адзін з арганізатараў польскай арміі на тэрыторыі Расіі, ствараў польскія атрады на Кубані. У 1919 г. праз Адэсу і Бесарабію вярнуўся ў Польшчу на чале 4 стралковай дывізіі. У чэрвені 1919 г., атрымаўшы чын генерала, камандаваў спачатку 10 дывізіяй пяхоты (перайменаванай з4 DS, потым — аператыўнай групай, якая дзейнічала ў 19191920 гг. у раёне Мінска. У кастрычніку 1920 г. на чале Літоўскабеларускай дывізіі пазагаду Ю. Пілсудскага заняў Вільню і стварыў т. зв. “Цэнтральную Літву”, далучаную пасля да Польшчы.
У 1921—1925 гг. Л. Жэлігоўскі быў інспектарам інспектарата арміі № 2. У 1923 г. атрымаў званне генералпалкоўніка. У 1925 г. па прапанове Ю. Пілсудскага стаў міністрам абароны Польшчы. Выконваючы гэтыя функцыі, дамагаўся вяртання Ю. Пілсудскага да актыўнага палітычнага жыцця. Менавіта яму прыпісваюць падрыхтоўку ваеннага перавароту, зробленага Ю. Пілсудскім 1215 мая 1926 г. У 1927 г. пайшоў у адстаўку і жыў у сваёй сядзібе на Віленшчыне. У 1935 г. быў абраны дэпутатам сейма IV склікання, стаў у ім старшынёй вайсковай камісіі. Але выступіў супраць фракцыі Нацыянальнага аб’яднання і супраць цыркуляра прэм’ера аб выключным статусе генерала Э. РыдзСміглага і ў выніку спрэчак быў пазбаўлены пасады старшыні камісіі. У верасні 1939 г. у цывільным стане дапамагаў камандуючаму Паўднёвым фронтам генералу К. Сасноўскаму. Потым пераехаў у Францыю, а пасля яе акупацыі — у Вялікабрытанію, дзе стаў сябрам Нацыянальнай Рады Рэчы Паспалітай і дзеячам славянафілаў. Пасля вайны пасяліўся ў Лондане, рабіў захады па вяртанню польскіх салдат на радзіму. У Польшчы была выдадзена яго кніга “вайна 1920 года: успаміны і разважанні” (1930).
За сваю дзейнасць Л. Жэлігоўскі быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, у т. л. ордэнам Віртуці Мілітары II і V ступеняў, ордэнам Адраджэння Польшчы II ступені, 4 разы — Крыжам адважных і інш.
Алена Русаковіч
Забара Натан
Забара Натан (1908, Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер Гомельскай вобл. 1975, Кіеў), яўрэйскіраманіст, драматург.
Н. Забара ў20х гг. вучыўся ў Інстытуце яўрэйскай культуры пры Украінскай АН. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце. У пасляваенны часслужыў карэспандэнтам у Германіі. У 19501956 гг. знаходзіўся ў турме і ў лагеры для зняволеных на Калыме. Выйшаўшы з заключэння, нелегальна выкладаў у Кіеве іўрыт.
Друкавацца Н. Забара пачаў з 1939 г. Аўтар “Радыёрамана” (1932), кнігі нарысаў “Людзі і часы” (1938), рамана “Сёння нараджаеццасвет” (1965), раманахронікі “Звычайная мама” (1967) і інш. У 19701975 гг. у часопісе “Савеціш Гэймланд” былі надрукаваны тры часткі незакончанага гістарычнага рамана Н. Забары “Усё паўтараецца”, дзе аўтар паказвае жыццё яўрэйства ў XIIIXIV стст.
Браніслава Котава
Закараўскас Юозас
ЗакараўскасЮозас(21.11.1904, в. Малькоўка Мсціслаўскагапав. Магілёўскайгуб., цяпервобл. —22.8.1975, Вільнюс), педагог. Заслужаны настаўнік Літоўскай ССР (1958).
Ю. Закараўскас у 1934 г. скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве. У 19341936 гг. працаваў інспектарам упраўлення Народнага камісарыята асветы БССР, у 19361939 гг. — дырэктарам і настаўнікам літоўскіх школ у Беларусі. 3 1939 да 1940 г. служыў у Чырвонай Арміі. У ліпені —
182
Персаналіі
жніўні 1940 г. — палітрук генеральнага штаба Літоўскай народнай арміі, а з верасня 1940 г. —■ началыіік палітаддзела 179 дывізіі 29 тэрытарыялыіага корпуса Чырвонай Арміі у Вільнюсе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях. У 19411945 гг. знаходзіўся ў нямецкім палоне, пасля вызвалення зноў служыў у Чырвонай Арміі. 3 1946 да 1970 г. — інспектар школьнага ўпраўлення Міністэрства асветы Літоўскай ССР.
Яніна Кісялёва
Залескі Уладзімір
Залескі Уладзімір Мацвеевіч (1938, в. Ба бынічы Полацкага рна Віцебскай вобл.), вядучы інжынертэхнолаг.
У. Залескі нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у арміі (19571960). Вучыўся ў Ленінградскім тэхналагічным інстытуце. У 1965 г. быў накіраваны ў Асобае канструктарскае бюро №1 (цяпер Ракетнакасмічная карпарацыя “Энергія” імя С. П. Каралёва), якое займалася стварэннем ракетнакасмічнай тэхнікі. Да сённяшняга дня працуе на гэтым прадпрыемстве, дзе займаецца праблемамі стварэння цеплаізаляцыйных і цеплаахоўных матэрыялаў. Mae дачыненне да стварэння ляталыіых апаратаў “Саюз”, “Буран”, “Прагрэс”, касмічных станцый “Метэор” і “Альфа”. Аўтар 7 вынаходніцтваў у касмічнай тэхніцы.
Аляксей Кажамяка (в. Пенькаўка Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл.)
Замыслоўскі Ягор
Замь/слоўскі Ягор Ягоравіч (6(18). 6.1841, г. Гродна 9(21).5.1896, г. Пецярбург). гісторык, археограф, педагог, прафесар Пецярбургскага універсітэта. Членкарэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1888).
Нарадзіўся Я. Замыслоўскі ў сям’і чыноўніка. Скончыў 2ю гімназію ў Пецярбургу. Вышэйшую адукацыю атрымаў ў Пецярбургскім універсітэце — у 1862 г. скончыў яго гісторыкафілалагічны факультэт са ступенню кандыдата навук. Працаваў настаўнікам у навучальных установах Пецярбурга. 3 1864 г. выкладаў геаграфію ў Паўлаўскім жаночым інстытуце, Доме выхавання бедных дзяцей, іншых навучальных установах. У 18681871 гг. быў выкладчыкам гісторыі ў Імператарскім Аляксандраўскім ліцэі. 3 1869 г. адначасова— выкладчык Гісторыкафілалагічнага інстытута.
У 1871 г. Я. Замыслоўскі абараніў дысертацыю “Царстваванне Фёдара Аляксеевіча” на ступень магістра рускай гісторыі. У тым жа годзе быў камандзіраваны Археаграфічнай камісіяй у навуковую камандзіроўку за мяжу на 2,5 месяцы. У 1878 г., пасля аднаўлення работы Археалагічнага інстытута, быў запрошаны на пасаду загадчыка кафедры гістарычнай геаграфіі. У 1884 г. абараніў дысертацыю ‘Терберштэйн і яго гісторыкагеаграфічныя паведамленні аб Расіі”, атрымаў ступень доктара рускай гісторыі і быў зацверджаны экстраардынарным прафесарам, а праз некалькі месяцаў — ардынарным прафесарам Пецярбургскага універсітэта. Чытаў у ім лекцыі па гісторыі Расіі XVIII ст., помніках старажытнага рускага права, гістарыяграфіі і гістарычнай геаграфіі. У 18801889 г. выкладаў рускую і ўсеагульную гісторыю членам царскай сям’і — князю Георгію Аляксандравічу і будучаму цару Мікалаю Аляксандравічу, для чаго быў запрошаны ў Бозу (Італія). У 1890 г. зза хваробы пакінуў працу ва унінверсітэце і Гісторыкафілалагічным інстытуце.
Навуковыя даследаванні Я. Замыслоўскага прысвечаны гісторыі, гістарыяграфіі і археаграфіі Расіі XVIXVII стст. Сярод асноўных навуковых прац вучонага — артыкулы ў часопісе Міністэрства народнай асветы. Уваходзіў у склад Камісіі па выданні дакументаў Пятра I (1872). Прымаў удзел у рабоце III і IV археалагічных з’ездаў у 1874 і 1877 гг.
Я. Замыслоўскі быў членам многіх навуковых таварыстваў, у т. л. Імператарскага Геаграфічнага таварыства (з 1867), Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (з 1879), Імператарскага Рускага археалагічнага таварыства (з 1881). За педагагічную дзейнасць узнагароджаны ордэнам св. Станіслава I ст. (1887), за ўкладанне пад яго кіраўніцтвам кнігі ‘Тісторыя расійскіх ордэнаў” — св. Анны I ст. (1892).
Вольга Гапоненка
Зарэцкі Айзік
Зарэцкі Айзік (1891, Пінск1956, Масква), лінгвіст, прафесар.
А. Зарэцкі нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў хедэры, а пасля ў рэальным вучылішчы. У 1913 г. паступіў на матэматычны факультэт Юр’еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта. У 1918 г. у Самары ўступіў у Бунд, а ў 1919 г. — у РКП(б). Потым беспартыйны. Будучы членам Маскоўскай і Харкаўскай філалагічных камісій, актыўна займаўся арфаграфічнай рэформай ідыш. На ідыш распрацаваў тэрміналогію элементарнай
183
Персаналіі
матэматыкі. У 19241940 гг. працаваў на філалагічных кафедрах яўрэйскіх навуковых цэнтраў Масквы і Мінска. Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў у Курску.
А. Зарэцкі — аўтар звыш 300 кніг і артыкулаў па сінтаксісу, арфаграфіі і методыцы выкладання ідыш. Яго кніга “Ідышэ граматык” перавыдавалася некалькі разоў. Працы А. Зарэцкага па яўрэйскаму фальклору засталіся ў рукапісах.
Браніслава Котава
Зеніок Янка
ЗенюкЯнка (28.5.1934, в. Рэніска Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), доктар педагагічных навук, беларускі грамадскідзеячу Польшчы.
Я. Зенюк закончыў сярэднюю школу ў Лодзі. Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, дзе атрымаў званне магістра педагогікі. Абараніў доктарскую дысертацыю у Інстытуце педагагічных даследаванняў (Варшава). Працаваў настаўнікам у пачатковых школах. Пасля заканчэння вайсковай службы быў загадчыкам аддзела ў ваяводскім праўленні Саюза сацыялістычнай моладзі, займаўся школьнымі і студэнцкімі справамі. 3 1969 г. жыццё Я. Зенюка звязана з Галоўным праўленнем Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Беластоку — быў там вызваленым сакратаром, членам прэзідыума. Да сённяшняга дня з’яўляецца членам ГП БГКТ і старшынёй Клуба беларускай інтэлігенцыі ў Беластоку. Працаваў у Хрысціянскай акадэміі і Праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Варшаве. З’яўляецца намеснікам старшыні Галоўнага праўлення Праваслаўнага брацтва свсв. Кірыла і Мяфодзія. Надае вялікую ўвагу вывучэнню Закона Божага ў школах. У 1998 г., згодна з воляй Сабора епіскапаў Праваслаўнай царквы ў Польшчы, з’яўляецца каардынатарам удасканалення настаўнікаў у выкладанні праваслаўнай рэлігіі ў школе пры мітрапаліце (Варшава). Удзельнічаў у рабоце Грамадскага камітэта пабудовы Музея беларускай культуры і мастацтва ў Гайнаўцы. 3 1999 г. выконвае абавязкі дырэктара Педагагічнай ваяводскай бібліятэкі і курсаў удасканалення настаўнікаў у Беластоку.
Я. Зенюк займаецца культурнаграмадскай дзейнасцю. Вывучае гісторыю, культуру, этнаграфію, фальклор, рэлігію, мову беларускага народа, выступае з адпаведнымі артыкуламі ў друку, спрыяе абуджэнню нацыянальнай свядомасці этнічных беларусаў на Беласточчыне.