• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Алесь Карлюкевіч
    Дубноў Сямён
    ДубноўСямён(Шымон)Маркавіч(1860, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. 1941, Рыга), гісторык, публіцыст.
    У 18801906 гг. С. Дубноў жыў у Пецярбургу, Адэсе, Вільні. 3 1906 г. пасяліўся ў Пецярбургу, дзе з 1908 г. пачаў выкладаць яўрэйскую гісторыю на Курсах усходазнаўства, а з 1919 г. — у Яўрэйскім народным універсітэце. Заснаваў там гістарычны часопіс на іўрыце “Хе‘авар” (1918. Пг. Т. 1,2), а таксама (разам з іншымі) — Яўрэйскае гісторыкаэтнаграфічнае таварыства. Каля дзесяці гадоў (19091918) рэдагаваў часопіс “Яўрэйская старына”, дзе друкавалася многа матэрыялаў з Беларусі і пра Беларусь. Як член Таварыства па распаўсюджванню асветы сярод яўрэяў у Расіі змагаўся за адкрыццё нацыянальных яўрэйскіх школ. Выступаў за ўдзел яўрэяў у Дзяржаўнай Думе (1905). У 1906 г. заснаваў Яўрэйскую народную партыю, якая праіснавала да 1918 г., але не аказала значнага ўплыву на яўрэйскае жыццё ў Расіі. У 1922 г. Дубноў эмігрыраваў. Жыў спачатку ў Каўнасе, потым у Берліне. Пасля прыходу да ўлады Гітлера ў 1933 г. пераехаў у Рыгу. У верасні 1941 г., пасля акупацыі горада фашыстамі, быў арыштаваны і адпраўлены ў гета, дзе вёў дзённік. 8 снежня 1941 г. уключаны ў калону смяротнікаў. Дакладная дата і месца яго смерці невядомыя.
    Першай значнай працай С. Дубнова з’яўляецца гісторыкафіласофскі эцюд “Што такое яўрэйская гісторыя” (1893), дзе гісторыя яўрэйскага народа паказваецца як гісторыя развіцця яўрэйскага нацыянальнага духу. 3 1898 г.
    173
    Персаналіі
    працаваў над “Падручнікам яўрэйскай гісторыі”, выдадзеным у трох тамах у Адэсе ў 18981901 гг. У 1900х гг. выходзіць у свет яго “Усеагульная гісторыя яўрэяў”, тры тамы якой сталі дадаткам да часопіса “Восход”. Чацвёрты том, надрукаваны пад назвай “Навейшая гісторыя яўрэйскага народа 17891881”, (Пг., 1914), уключае звесткі пра жыццё яўрэяў Беларусі. Асобныя часткі гэтай працы публікаваліся ў Маскве і Петраградзе ў савецкі час (19221923). “Сусветная гісторыя яўрэйскага народа” С. Дубнова ў 10 т. выйшла ў нямецкім перакладзе ў Берліне (19251929), пасля — на іўрыце (19231938), рускай мове (Рыга, 19341938), ідыш (19481958). У ТэльАвіве на іўрыце апублікавана яго выніковая праца па гісторыі хасідскага руху “Псторыя хасідызму” 19301931), дзе прасочваецца пераемнасць цэнтраў яўрэйскай культуры (Вавілон, Палесціна, Іспанія, Германія, Польшча, урэшце — гістарычная Літва з уключэннем беларускіх зямель).
    С. Дубноў выступаў таксама як літаратурны крытык, педагог, публіцыст. 1м апублікаваны артыкулы “Размоўная мова” (пра ідыш), “Рускаяўрэйская інтэлігенцыя ў гістарычным аспекце”, “Абуджэнне сусветнага сумлення і лёс яўрэйства”. Пра сваё жыццё і творчасць С. Дубноў расказаў ва ўспамінах “Кніга майго жыцця” (Рыга, 19341935. Т. 12). Трэці том быў апублікаваны ў 1940 г. у Рызе, знішчаны фашыстамі, але перавыдадзены саюзам рускіх яўрэяў у НьюЙорку (1957). У 1950 г. у НьюЙорку выйшла кніга С. М. ДубновайЭрміх “Жыццё і творчасць С. М. Дубнова”, дзе гаворыцца пра яго мсціслаўскія карані.
    Браніслава Котава
    Дубяга Зміцер
    Дубяга Зміцер Іванавіч (21.9(3.10)1849, в. Соіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскірн Магілёўскай вобл. 22.10.1918, Казань, Расія), астраном, прафесар.
    Зм. Дубяга паходзіў з беларускай шляхты. Скончыў Магілёўскую гімназію (1868). У тым жа годзе паступіў на фізікаматэматычны факультэт СанктПецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1872 г. са ступенню кандыдата і залатым медалём за даследаванне “Выкарыстанне спектральнага аналізу ў астранамічных даследаваннях”. Па рэкамендацыі Вучэбнага камітэта быў пакінуты на два гады (18721874) у тым жа універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. 10 чэрвеня 1874 г. быў прыкамавдзіраваны да Пулкаўскай абсерваторыі як звышштатны астраном і працаваў там да 1884 г.. У снежні 1877 г. прызначаныад’юнктамастраномамабсерваторыі. Зімая 1878 г. атрымаў ступень магістра СанктПецярбургскага універсітэта, 2 сакавіка 1881 г. — ступень доктара астраноміі і геадэзіі. У 18811884 гг. чытаў як прыватдацэнт лекцыі па астраноміі і геадэзіі ў тым жа універсітэце. У 18841918 гг. — ардынарны прафесар па кафедры астраноміі і геадэзіі Казанскага універсітэта і дырэктар Казанскай абсерваторыі. 3 15 студзеня 1890 г. быў дэканам фізікаматэматычнага факультэта Казанскага універсітэта. У 18991905 гг. — яго рэктар.
    Навуковыя даследаванні Зм. Дубягі прысвечаны тэарэтычнай астраноміі, астранаметрыі і гравітаметрыі. Займаўся распрацоўкай тэорыі руху планет. Даследаваў арбіту спадаражніка Нептупа, стварыў тэорыю руху малой планеты Дыяны. Паводле назіранняў казанскіх астраномаў склаў каталог 4281 зоркі. Узначальваў экспедыцыі для назірання поўных сонечных зацьменняў, арганізаваныя па ініцыятыве Казанскага універсітэта, у Вяцкую губерню (1887) і на Новую Зямлю (1896). Па прапанове і ініцыятыве Зм. Дубягі універсітэтам былі накіраваны і падрыхтаваны навуковыя экспедыцыі ў розныя месцы Еўрапейскай Расіі для правядзення астранамічных і геадэзічных назіранняў. Пад яго кіраўніцтвам у 1885 і 1887 гг. выдадзены 2 тамы назіранняў Казанскай абсерваторыі. Быў ініцыятарам стварэння ва універсітэце новай астранамічнай абсерваторыі, якой было нададзена імя В. Энгельгарда. У 18891901 гг. прымаў удзел у яе будаўніцтве і адкрыцці. 3 1901 г. быў яе дырэктарам. Дзякуючы намаганням 3. Дубягі абсерваторыя Казанскага універсітэта была прызнана адной з лепшых на той час у Расіі.
    Асноўныя навуковыя працы Зм. Дубягі: “Даследванне арбіты спадарожніка Нептуна, зробленае пулкаўскім рэфрактарамз 1847 па 1876 г.” (СПб., 1878, магістэрская дысертацыя), ТэорыярухупланетыДыяна”. (СПб., 1880, доктарская дысертацыя. Нашаму суайчынніку прысвечана праца В. Баранова “Памяці Дзмітрыя Іванавіча Дубяго” (Казань, 1919).
    Вольга Гапоненка
    Дудышкін Сцяпан
    Дудушкін Сцяпан Сямёнавіч [25.12.1820 (6.1.1821), Віцебск 16(28).9.1866, Паўлаўск, Расія], літаратурны крытык, журналіст.
    У 1837 г. С. Дудышкін скончыў Віцебскую гімназію, у 1841 г. — юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пасля яго заканчэння некаторы час жыў з прыватных урокаў. 3 1842 г. — у Дэпартаменце знешняга
    174
    Персаналіі
    гандлю. У 1843 г. пераведзены ў Камісарыяцкі дэпартамент. Літаратурную дзейнасць пачаў як перакладчык. Знаходзіўся пад уплывам В. Бялінскага, яго крытычнага метаду. У артыкуле “Творы Фанвізіна” (Отечественные запнскн. 1847. № 8, 9) дэклараваў неабходнасць гістарычнага падыходу да аналізу падзей сацыяльнага і літаратурнага жыцця. У 1848 г. С. Дудушкін пакінуў службу і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Па сведчанню 1. Ганчарова пачынаў “уваходзіць у моду: разумпыя і карысныя артыкулы яго... прыкмечаны і расхвальваюцца ўсімі”. В. Бялінскі падкрэсліў, што ў артыкулах С. Дудушкіна “відаць веданне справы, ён добра карыстаецца гістарычным вывучэннем развіцця, каб растлумачыць ім літаратурны твор дадзенай эпохі...)”. В. Бялінскі і М. Някрасаў запрасілі С. Дадушкіна ў “Современннк” як аднадумцу і пераемніка. Аднак супадзенне поглядаў крытыкаў было частковым: прынцып вернасці мастацтва сапраўднасці С. Дудышкін зводзіў да патрабавання праўдападобнасці, ідэю маральнага значэння асветы — да антытэзы адукаванасць—невуцтва, пад знакам якой і асэнсоўваў любы матэрыял. У 1852 г. перайшоў на працу ў “Отечественные запнскн”, быў іх вядучым крытыкам, складальнікам штомесячных аглядаў. С. Дудышкін адгукнуўся на літаратурны дэбют Л. Талстога (Отечественные запнскн. 1852. № 10). 3 1860 г. ён — фактычны рэдактар “Отечественных запнсок”, адзін з іх выдаўцоў.
    Алесь Карлюкевіч
    Душэўскі Клаўдзій
    Душэўскі (ДужДушэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч (27.3(паводле інш. звестак 26.4). 1891, мяст. Глыбокае Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяперг. ГлыбокаеВіцебскайвобл.26.9.1969, Каўнас, Літва), беларускіілітоўскі грамадскапалітычны ікультурныдзеяч.
    К. Душэўскі скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1912), у час вучобы далучыўся да беларускага нацыянальнавызваленчага руху. У 19121918 гг. вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Быў сябрам Беларускага навуковалітаратурнага гуртка студэнтаў СанктПецярбургскага універсітэта, удзельнічаў ў выданні часопіса “Раніца”. Падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй газеты “Наша ніва” і прадстаўнікамі беларускага нацыянальнавызваленчага руху (I. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі, Р. Зямкевіч, А. Уласаў). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 г. — член ЦК БСГ і яе прэзідыума. Удзельнічаў у з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917, Мінск), ва Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе (верасень 1917, Петраград). У 1918 г. працаваў у Маскве загадчыкам бежанскага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. Разам з тым, падтрымліваў ідэю аб незалежнасці і непадзельнасці Беларусі, з якой выступалі дзеячы БНР. Летам 1918 г. стаў сябрам Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. 3 красавіка 1919 г. — у Вільні. Уваходзіў у Беларускі нацыянальны камітэт. У маі 1919 г. абраны старшынёй Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, аднак у ліпені склаў з сябе паўнамоцтвы па прычыне нязгоды з прапольскай арыентацыяй большасці рады. Пасля гэтага ўзначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Віленскі аддзел Саюза спажывецкіх таварыстваў Беларускага краю. Восенню 1919 г. выступаў за утварэнне Беларускай вайсковай камісіі. У гэты ж час прызначаны дыпламатычным прадстаўніком БНРу краінах Прыбалтыкі. У снежні 1919 г. прызначаны дзяржаўным сакратаром Рады БНР ва ўрадзе В. Ластоўскага. Зімой 1920921 гг. выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 г. арыштаваны польскімі ўладамі, пасля вызвалення (7.2.1921) пераехаў у Каўнас. Да канца 1923 г. працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў пры ўрадзе Літвы, да канца 1930 г. — у Міністэрстве замежных спраў Літвы. У 1927 г. скончыў Літоўскі універсітэт у Каўнасе. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскапалітычным жыцці беларускай калоніі ў Літве. Быў дэлегатам на Першай Усебеларускай канферэнцыі (верасень 1921, Прага). Асуджаў палітыку польскіх ўладаў ў адносінах да беларускага насельніцтва. Крытычна ставіўся да палітыкі беларусізацыі, што праводзілася ў БССР, лічыў яе непаслядоўнай. Быў гарачым прыхільнікам ідэі цеснага саюза паміж беларусамі і літоўцамі, па гэтай прычыне разышоўся з большасцю дзеячаў БНР. Разам з В. Ластоўскім уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага цэнтра ў Літве і Літоўскабеларускага таварыства (створана ў 1925). У 1920х гг. падтрымліваў кантакты з беларускімі студэнтамі ў Празе. У 1925 г. не прызнаў самароспуску ўрада БНР, адмовіўся вярнуцца ў БССР. У 1927 г. выступіў за актывізацыю дзейнасці Беларусквга цэнтра ў Літве, у 1933 г. узначаліў яго. Знаходзіўся ў канфліктных адносінах з кіраўнікамі большасці белар' скіх арганізацый у Літве (Беларускае культурнаасветнае таварыства ў Літве, Аб’яднанне студэнтаўбелэрусаў Літоўскага універсітэта імя Вітаўта Вялікага ў Каўнасе і г. д.), якія абвінавачвалі яго ў імкненні узурправаць уладу ў асяроддзі беларусаў Літвы. Пасля ўключэння Літвы ў склад СССР (1940) арыштаваны, знахчдзіўся ў турме да чэрвеня 1941 г. У жніўні 1943 г. арыштаваны нацыстамі за аказанне дапамогі яўрэйскаму насельніцтву Літвы, знаходзіўся ў канцлагеры каля г. п. Правянішкес. У 19441946 гг. —• дацэнт Каўнаскага уліверсітэта. У снежні 1946 г. арыштаваны, знаходзіўся пад следствам у Вільнюскай турме да мая 1947 г. У лютьш 1952 г. зноў арыштаваны і асуджаны як “актыўны беларускі нацыяналіст” на 25 гадоў зняволення. Вызвалены ў красавіку 1955 г. Працаваў у інстытуце Літбудпраект.