Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
179
Персаналіі
галіне гідрамашынабудавання.. Прапанаваў тэорыю і правёў разлікі поршневых і цэнтрабежных помпаў, вадзяных турбін і турбабураў. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Рускага тэхнічнага таварыства, у 1923 1926 гг. быў старшынёй Бакінскага аддзялення таварыства. Супрацоўнічаў з выдавецтвам “Руская Энцыклапедыя”, для якой падрыхтаваў многа энцыклапедычных артыкулаў, быў рэдактарам тэхнічнага аддзела выдання.
За ўклад ў развіццё гідраўлікі, гідрамеханікі і гідраэнергетыкі ў Расіі і СССР, стварэнне навуковай школы I. Есьман узнагароджаны Ордэнам Леніна, Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі. Імя I. Есьмана прысвоена Энергетычнаму інстытуту Азербайджанскай Акадэміі навук.
Вольга Гапоненка
Жалтоўскі Іван
ЖалтоўскіІван Уладзіслававіч [15(27). 11.1867, Пінск Мінскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. —16.7.1957, Масква], беларускіірускіархітэктар, педагог. Ганаровы член АНБССР (1947), акадэмікархітэктуры(1909), акадэмік Акадэміі архітэктуры СССР (19591956), Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі і мастацтва РСФСР (1932), заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944).
I. Жалтоўскі вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (18871898). Выкладаў у вышэйшых мастацкіх навуковых установах Масквы. У 19531959 гг. узначальваў архітэктурную майстэрнюшколу ў Інстытуце “Маспраект”.
У ранніх работах L Жалтоўскі выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і архітэктурныя матывы эпохі Адраджэння (дом былога Скакавога таварыства на Скакавой алеі, 19031905; былы маёнтак А. Тарасава на вул. А. Талстога, 19091910; абодва — у Маскве). У 19181923 гг. удзельнічаў у складанні плана рэканструкцыі Масквы, быў аўтарам генплана і шэрагу павільёнаў Усерасійскай сельскагаспадарчай і саматужнапрамысловай выстаўкі ў Маскве (1923), павільёна СССР на Міжнароднай выстаўцы ў Мілане (19251926). Выкарыстоўваў формы класічнай архітэктуры: у Маскве — рэканструкцыя будынка Дзяржбанка СССР (19271929), дамы на Ленінскім праспекце (1949, Дзяржаўная прэмія СССР, 1950), Смаленскай плошчы (1950), праспекце Міру (1957), іпадром (19511955); будынкі Дома ўрада ў Махачкале (19271928), былога гаркама КПСС у Сочы (19341936) і інш. Пад яго кіраўніцтвам створаны праект галоўнай плошчы і драматычнага тэатра ў Гомелі (1941), распрацаваў план аднаўлення і рэканструкцыі гэтага горада (1946). Аўтар работ па тэорыі і практыцы архітэктуры. Пераклаў на рускую мову трактат італьянскага архітэктара А. Паладзіо (1938).
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Яму прысвечана альбомнае выданне “I. У. Жалтоўскі” (М., 1955).
/рына Тамільчык
Жамойцін Янка
ЖамойцінЯнка (Ян) (28.1.1922, в. Клімавічы Лідскага пав. Навагрудскага ваяв., цяперЛідскірнГродзенскай вобл.), літаратурныкрытык, публіцыст, дзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
У 19291936 гг. Я. Жамойцін вучыўся ў польскіх школах у Скрыбаве і Шчучыне, у 19361939 гг. — у гімназіі ў Варшаве, у 19391941 гг. — у сярэдняй школе ў Лідзе. Атэстат сталасці атрымаў у беларускай школе ў Навагрудку ў 1943 г. У 1949 г. скончыў Прафесіянальны інстытут права і адміністрацыі ў Жэшаве (Польшча) і Варшаўскі універсітэт, дзе атрымаў дыплом магістра адміністрацыі (1979).
У 1943 г. Я. Жамойцін быў накіраваны падпольным кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі ў Саюз беларускай моладзі з мэтай пашырэння нацыянальнай свядомасці, беларускай культуры і ідэі незалежнасці сярод моладзі. Працаваў на кіраўнічых пасадах ва ўстановах апекі ў 19431945 гг. У лістападзе 1945 г. арыштаваны органамі МГБ, а затым вызвалены польскімі ўладамі. У снежні 1949 г. арыштаваны паўторна і асуджаны ў 1950 г. у Мінску на 25 год працоўнапапраўчых лагераў. У жніўні 1956 г. быў вызвалены з адменай прысуду і ў студзені 1957 г. вярнуўся ў Варшаву. Адразу па вяртанню пачаў супрацоўнічаць з Беларускім грамадскакультурным таварыствам, а з 1962 г. — з літаратурным аб’яднаннем “Белавежа”.
Я. Жамойцін публікаваўся ў тыднёвіку “Ніва”, “Беларускіх календарах”, “Czasopis”, а з 1986 г. і ў перыёдыцы беларускага далёкага замежжа. Пісаў рэцэнзіі, крытычныя артыкулы на творы аўтараў “Белавежы”, эсэ, рэпартажы, паведамленні на тэмы грамадскага жыцця. Асноўныя публікацыі Я. Жамойціна — “Белавежа 1980” (крытычны агляд) “Разважанні — бездарожжамі беларускай культуры да літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (эсэ), “Вацлаў Ластоўскі ў люстры гісторыі” (крытычны агляд кніжкі Ю. Туронка), “Няздзейсненыя пошукі” —па слядах “Іліяды” Гамера (у перакладзе), “Пра Уладзіміра Самойлу” — рэцэнзія на працу А. Бергман, “Аповяд пра беларускую школу” (на кнігу Я. Максімюка), “Разбуральныя сілы жыццёвых хваляў” (на ўспаміны В. Ярмалковіча), “Полымя сэрцаў і свежасць думкі” (на тэму студэнцкай перыёдыкі), “Белачырвонабелы сцяг у
180
Персаналіі
краявідзе Варшавы” (эсэ), “Саюз беларускай моладзі”, “Беларусь — скрыжаванне чужых інтарэсаў”, “3 перажытага” (мемуары), аб’яднаны ў кнізе “Лёс аднаго пакалення” (Беласток, 1996).
Ала Такіндданг
ЖарабцоваАндрэева Ганна
ЖарабцоваАндрэева Ганна Рыгораўна (13(25).9.1868, па некаторых крыніцах 1870, 1872), Гродна 1944 (па некаторых крыніцах 1945), Рь/га), камерная спявачка, педагог, прафесар.
Адукацыю Г. ЖрабцоваАндрэева атрымала ў Пецярбургскім Кацярынінскім інстытуце. У 18871892 гг. навучалася спевам у Пецярбургскай кансерваторыі (клас Н. Ірэцкай). У 1891 г. дэбютавала ў кансерваторскім канцэрце, арганізаваным А. Рубінштэйнам. Пасля заканчэння кансерваторыі была запрошана ў Прагу, дзе прыняла ўдзел у прем’еры оперы А. Рубінштэйна “Маісей” (22 чэрвеня 1892 г.). Затым на працягу двух гадоў выступала з канцэртамі ў гарадах Германіі (Берлін, Кёнігсберг, Дрэздэн, Гамбург, Лейпцыг, партыя фартэпіяна—А. Рубінштэйн). Пазней гастралявала ў Амстэрдаме, Бруселі, Лондане, дзе давала сольныя канцэрты і прымала ўдзел у сімфанічных вечарах. Вярнуўшыся ў Расію, вяла актыўную канцэртную дзейнасць, выступала ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Адэсе, Ніжнім Ноўгарадзе, Гродне, іншых гарадах. Г. ЖарабцоваАндрэева — першая выканаўца многіх рамансаў С. Рахманінава, С. Пракоф’ева, А. Глазунова, I. Стравінскага, А. Арэнскага. Ёй прысвяцілі свае рамансы Н. РымскіКорсакаў (сярод іх — “Ангел”), А. Арэнскі (“Паэзія”), А. Рубінштэйн (“Wo?”) У19071922 гг. выкладала сольныя спевы ў Пецярбургскай кансерваторыі (з 1913 г. — прафесар). У 1922 г. эмігравала з Расіі. Апошнія гады жыцця правяла ў Рызе, дзе давала прыватныя ўрокі спеваў. Пра Г. ЖарабцовуАндрэеву ёсць звесткі ў кнізе “Ленінградская кансерваторыя ва ўспамінах. 18621962” (Л., 1962).
Алесь Карлюкевіч
Жыбрык Ніна
Жыбрык (дзявоч. Умецкая)НінаІосіфаўна(21.3.1933, хутар блізв. Малыя НавасёлкіДзяржынскага рна Мінскай вобл.) паэтэса, членСаюзапісьменнікаўСССР(1983), грамадскідзеяч.
Н. Жыбрык нарадзілася ў сялянскай сям’і. Ад бацькі атрымала ў спадчыну творчую здольнасць мастака, глыбокую цікавасць да прыроды, ад маці — сялянскую працавітасць і лагоднасць, любоў да кніг. Бацькі былі першымі выкладчыкамі, а поле, лес, луг, сярод якіх яна расла, — першымі “універсітэтамі”. Вучыцца ў школе пачала з другога класа ў 1945 г., калі адчыніла дзверы сямігадовая школа ў в. Вялікія Навасёлкі. Закончыўшы Дзяржынскую дзесяцігодку, паступіла на біялагічны факультэт БДУ. У 1956 г. вучобу давялося перапыніць. 3 мужам, які быў накіраваны “на ўздым народнай гаспадаркі”, пераехала на сталае жыццё у Марыйскую АССР. Спыніліся ў г. Волжску, дзе працавала лабарантам на лесазаводзе “Заря”, а пасля заканчэння цэлюлознапапяровага тэхнікума — тэхнолагам Марыйскага філіяла Ленінградскага навуковадаследчага інстытута паперы. 3 1972 да 1978 г. была карэктарам рабочай газеты “Волжская правда”, затым літаратурным супрацоўнікам завадской шматгыражкі “Марнйскнй бумажннк”.
У 1978 г. сям’я пераехала ў невялікі пасёлак Мачалішчы. Яго з усіх бакоў абступаў лес, акружала нечапаная прырода. Яна аказалася ў той стыхіі, жыватворным асяродцзі, якое нагадвала родныя мясціны, давала сілы для ажыццяўлення новых творчых задум. На новым месцы працавала мастакомнадомніцай вытворчага аб’яднання “Пёлек” (“Падарунак”), бібліятэкарам, займалася грамадскай дзейнасцю, жывапісам, папаўняла экспанатамі хатні музей. Цяпер знаходзіцца на пенсіі.
Пісаць вершы Н. Жыбрык пачала ў чатырнаццаць гадоў. Паперы не хапала, і ў ход ішло ўсё, што было пад рукамі: мешкавіна, старыя шпалеры і нават запацелыя шыбіны вакон. Паэтычны дэбют адбыўся ў 1956 г., калі раённая газета “Ленннская правда” змясціла верш “Весна прншла” (на рускай мове). У Рэспубліцы Марый Эл вершы перыядычна змяшчаліся ў газетах “Волжская правда”, “Молодой коммуннст”, “Ончыко” (“Уперад”), “Передовнк”; выйшлі зборнікі “Будем знакомы” (1961), “К вам ндут” (1965), “Радуга” (1967), “Откровенне” (1970), “Теплыеладонн подорожннка” (1975), “Танецсыроежек” (1978), у якіх значнае месца займаюць беларускія матывы. Вершы Н. Жыбрык пра вечныя каштоўнасці — каханне, вернасць, дружбу, прыгажосць прыроды, нашу суровую надзённасць — прыцягваюць увагу як крытыкаў літаратуры, так і аматараў паэзіі. Член Саюза пісьменнікаў СССР(1983).
Н. Жыбрык вядома ў Рэспубліцы Марый Эл і за яе межамі як народная мастачка. 3 адыходаў драўніны, адмысловых карэнняў яна стварыла хатні музей высокамастацкіх вырабаў, сярод якіх “Звон Хатыні”, “Боль Чарнобыля”, “Паэт”, “Дзеці” і інш. Значная частка калекцыі неаднаразова экспанавалася на персанальных выстаўках у краязнаўчым музеі г. ЙашкарАлы, Звянігаўскім раённым доме народнага мастацтва і двойчы ў Маскве. Частка калекцыі падаравана Карабелякскаму дзіцячаму дому. Сваё майстэрства яна ахвотна перадае не
181
Персаналіі
толькі вучням мясцовай сярэдняй школы, але і настаўнікам вытворчай працы розных школ рэспублікі. Дом Н. Жыбрык з’яўляецца творчай майстэрняй, якая адкрыта для ўсіх жадаючых.
Свае рознабаковыя здольнасці Н. Жыбрык паспяхова спалучае з фітатэрапіяй. 3 ранняй вясны да позняй восені яна збірае лекавыя травы, вырошчвае іх на прысядзібным участку. Ёю сабрана і складзена больш за дзве тысячы рэцэптаў народнай медыцыны, якія паспяхова выкарыстоўваюцца ў штодзённай практыцы. Зборнік гэтых рэцэптаў можа прынесці вялікую карысць людзям, калі будуць знойдзены сродкі па яго выданне.