Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Дз. Кавалёў — аўтар больш 20 зборнікаў паэзіі, выбраных твораў “Гады” (М., 1971), “Мой час” (М., 1977), “Выбраныя вершы” (М., 1990). Яго лірыцы ўласцівы высокі пафас грамадзянскасці, тонкае адчуванне псіхалогіі чалавека, роднай прыроды. Ён імкнуўся разгледзець кожнага чалавека, лепшае ў ім праз суперажыванне, псіхалагічнае і філасофскае асэнсаванне з’яў рэчаіснасці. У многіх вершах здолеў выказаць сябе, надзеі пакалення, да якога належаў, і тым самым скіраваць чытачоў на роздум аб агульнасці лёсаў, з якіх складаўся лёс народны. Ужо пасля смерці Дз. Кавалёва выйшаў зборнік яго паэзіі “Каму што дарагое” (1982), прысвечаны сябрамаднапалчанам. Актыўна працаваў Дз. Кавалёў як перакладчык, асабліва з беларускай мовы на рускую. Выйшла некалькі кніг яго паэтычных перакладаў (зборнікі паэзіі Н. Гілевіча “Песню бярыце з сабой”, А. Лойкі “Мая планета”, М. Сурначова “Адна любоў”, А. Грачанікава “Зоркі і курганы” і інш.). Ён пазнаёміў рускага чытача таксама з творамі беларускіх празаікаў (раманам I. Мележа “Подых навальніцы”, з кнігамі Я. Брыля “Жменя сонечных промняў” і “Акраецхлеба”, А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі.. .”)• Надзвычай дарагімі былі для Дз. Кавалёва пераклады ўзбекскага пісьменніка С. Джуры, які гераічна загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны, вызваляючы мясціны паэта на Гомельшчыне. Дз. Кавалёў выступаў і як літаратурны крытык. Пісаў артыкулы, прысвечаныя творчасці Я. Ісаева, М. Ісакоўскага, Ю. Прокушава, А. Твардоўскага, В. Фёдарава і інш. паэтаў. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1947. Узнагароджаны медалямі.
Уладзімір Каваленка
Казакоў Міхаіл
КазакоўМіхаілАўрамавіч(8.10.1938, в. ХаліпыДрыбінскага рна Магілёўскай вобл. —2000, Ялта, Украіна), беларускі, рускі іўкраінскі паэт, журналіст. Сябар Саюза пісьменнікаў Украіныз 1984г.
М. Казакоў нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. Закончыў Крычаўскае педвучылішча (1956) і філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута (1961). Да 1964 г. быў дырэктарам Галабоўскай васьмігадовай школы ў родным раёне. У 1964 г. пераехаў у Крым, дзе ў сакскай раённай газеце “Красное знамя” працаваў карэктарам, літаратурным супрацоўнікам, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара. 3 1972 г. адказны сакратар, а з 1974 г. — намеснік рэдактара абласной “Курортной газеты” (цяпер “Крымская газета”).
М. Казакоў — аўтар дзесяці зборнікаў вершаў, выдадзеных у Мінску (“Млечны шлях”, “Родныя гарызонты”, “Вянок васільковы”), Кіеве (“Сем калодзяў”, “На нашай, на сваёй зямлі”), Маскве (“Зямное прыцягненне”), У Крыме (“Вечная крыніца”, “Аўтограф”, “Сілуэты Крыма”, ‘Торыч палыну”), сааўтар калектыўнага зборніка “Светлая туга Беларусі”. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці Крымскай аўтаноміі. З’яўляўся членам праўлення Саюза пісьменнікаў Крыма, членам Беларускага культурнаасветніцкага таварыства Крыма, камітэта па прэміях Аўтаномнай Рэспублікі Крым, старшынёй рэвізійнай камісіі Крымскай рэспубліканскай арганізацыі Саюза журналістаў, кіраўніком Ялцінскага гарадскога літаратурнага аб’яднання.
М. Казакоў—лаўрэат прэміі імя М. Багдановіча Крымскага рэспубліканскага фонду культуры, літаратурнай прэміі імя А. Чэхава.
Валерый А трашкевіч (Магілёў)
Казарскі Аляксандр
КазарскіАляксацдрІванавіч(1798, м.ДуброўнаАршанскагапав. Віцебскай губ., цяперАршанскірн Віцебскай вобл. 28.6.1833, Нікалаеў, Украіна), геройрускатурэцкай вайны 18281829гг., капітан Iранга(1831).
А. Казарскі нарадзіўся ў сям’і ўпраўляючага маёнткам князя Любамірскага — Івана Кузьміча Казарскага. Летам 1808 г., калі Аляксандру споўнілася 10 год, уплывовы сваяк бацькі — Васіль Сямёнавіч Казарскі ўладкаваў яго ў Нікалаеўскае марское вучылішча, якое ў пачатку XIX ст. было адной з лепшых ваенных навучальных устаноў Расіі. У лютым 1814 г. Казарскі скончыў вучылішча ў чыне мічмана. Служыў у Чарнаморскім флоце (Севастопаль, 18141817 і 18201830) і Дунайскай ваеннай флатыліі (Ізмаіл, 18171820). Вызначыўся ў 1828 г.
189
Персаналіі
пры ўзяцці Анапы і Варны, за што быў узнагароджаны залатой шабляй, атрымаў чын капітанлейтэнанта і быў прызначаны камандзірам брыга “Меркурый”, які ўваходзіў у склад крэйсерскага атрада эскадры па дазорах і разведцы. 26 мая 1829 г. у час разведкі каля Басфора 18гарматны “Меркурый” на чале з Казарскім прыняў чатырохгадзінны бой з двума турэцкімі лінкорамі — “Селіміе” (110 гармат) і “Рэалбей” (74 гармат) — і перамог. Праз некалькі дзён пра гэты подзвіг газета “Одесскнй вестннк” напісала: ‘Тэты подзвіг такі, што не знаходзім іншага падобнага яму ў гісторыі мараплавання. Ён настолькі здзіўляючы, што ледзь можна гэтаму паверыць. Мужнасць, бясстрашнасць і самаадданасць, якія выявілі пры гэтым камандзір, афіцэры і экіпаж “Меркурыя”, слаўней тысячы перамог звычайных”. Неўзабаве турэцкія агенты прыслалі ў Пецярбург пісьмо аднаго турэцкага афіцэра, які прымаў удзел у баі з рускім брыгам. Ён прызнаваў: “Калі старажытныя і новыя летапісы захоўваюць для нас спробы бястрашнасці, то гэты апошні (учынак) зацьміць усе астатнія, і сведчанне аб ім заслугоўвае быць выпісаным залатымі літарамі ў храме Славы. Капітан гэты быў Казарскі, а назва брыга — “Меркурый”. А. Казарскі атрымаў ордэн Георгія 4й ступені, званне флігельад’ютанта ў свіце расійскага імператара і чын капітана II ранга. Брыгу “Меркурый” быў прыданы кармавы Андрэеўскі сцяг — вышэйшая ўзнагарода на рускім флоце.
У 1831 г. капітан I ранга А. Казарскі пабываў у Англіі для знаёмства з каралеўскім флотам. Прайшоў па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера, шукаючы карацейшы, чым у абход Скандынаўскага паўвострава, водны шлях з Колы (цяпер Мурманск) у Пецярбург (праз 100 гадоў яго праект быў рэалізаваны як БеламорскаБалтыйскі канал).
26 чэрвеня 1833 г. А. Казарскі раптоўна памёр. У Севастопалі яму ўзведзены помнік з надпісам “Казарскаму. Нашчадкам ў прыклад. 1834 год”. Гэта першы помнік у горадзе (аўтар акадэмік архітэктуры А. Брулоў, родны брат мастака К. Брулова). 1. Айвазоўскі стварыў дзве карціны, прысвечаныя брыгу “Меркурый” (1848, Рускі музей у Пецярбургу; 1892, Дзяржаўная галерэя Айвазоўскага ў Феадосіі). Цяпер на Чарнаморскім флоце ёсць тральшчык “Казарскі" і гідраграфічнае судна “Памяць “Меркурыя”. На радзіме, у Дуброўне, у гонар земляка ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Валерый Ярмолснка
Кайгародаў Дзмітрый
КайгародаўДзмітрыйНййфаравіч [31.8(12.9). 1846г. Полацк11.2.1924, Ленінград, Расія], фенолаг, арнітолаг, аўтар навуковапапулярных кнігпа прыродазнаўству, педагог, прафесар Ляснога інстытута (СПб).
У 1863 г., па заканчэнню Полацкага кадэцкага корпуса, Дз. Кайгародаў паступіў у 2е Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, у 1864 г. пераведзены ў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча. У 1865 г. — падпаручык з прызначэннем у 3ю Коннаартылерыйскую брыгаду (у Царстве Польскім, гэтаму перыяду прысвечаны яго артыкул — “3 часоў польскага паўстання 1863 г. (Успаміны старога палачаніна)”) У 1868 г., не пакідаючы службы, паступіў вольным слухачом у Пецярбургскі земляробчы інстытут. Скончыў курс ляснога факультэта. У 1872 г. зацверджаны ў званні кандыдата. У 1873 г. па запросу Ляснога дэпартамента Міністэрства дзяржаўных маёмасцей быў пераведзены ў Корпус ляснічых і на два гады камандзіраваны для ўдасканальвання ў Германію, Аўстрыю, Швейцарыю, Швецыю, Францыю. Па вяртаннюў 1875 г. прыкамандзіраваны да Земляробчага інстытута (з 1881 г. Лясны інстытут) для чытання лекцый па лясной тэхналогіі і інжынернаму мастацтву. 3 1878 г. — выкладчык, з 1882 г. — прафесар, у 18871891 гг. — памочнік дырэктара Ляснога інстытута. У кастрычніку 1905 г. звольнены са службы згодна з прашэннем. Адзін з заснавальнікаў Рускага таварыства аматараў светазнаўства, арганізатар і кіраўнік яго феналагічнага аддзела, сапраўдны член і старшыня феналагічнай камісіі Рускага геаграфічнага таварыства. У 1895 г. стварыў феналагічную сетку для правядзення біякліматычнага раяніравання Еўрапейскай часткі Расіі, склаў феналагічныя карты вясенняга прылёту птушак. 3 1887 г. чытаў лекцыі ў народнай аўдыторыі Педагагічнага музея ваеннанавучальных устаноў у Саляным гарадку ў Пецярбургу, некаторыя з іх выдадзены асобнымі кнігамі. Шматразова выдаваліся яго кнігі ‘Тутаркі пра рускі лес” (упершыню — СПб., 18801881), “3 зялёнага царства” (СПб., 1888), “Дрэва і яго жыццё” (М., 1897). Аўтар прац “Рускі талковы лесатаварны слоўнік” (1883), “Пра школьныя феналагічныя назіранні” (1920).
Вольга Гапоненка
Калінін Міхаіл
Калппн Міхаіл Сямёпавіч (27.9.1905, мяст. Люцін Віцебскай губ, цяперЛудза, Латвія 14.2.1975, Рыга), мастак, педагог.
М. Калінін скончыў Дзвінскую дзяржаўную беларускую гімназію (1926), Рыжскія настаўніцкія курсы (1931), вучыўся ў Латвійскай акадэміі мастацтваў (19261928). Працаваў мастакомдэкаратарам, памочнікам рэжысёра, акцёрам у Дзвінскім і Рыжскім народных тэатрах, настаўнікам Рыжскай беларускай асноўнай школы (19311934).
190
Персаналіі
Удзельнік культурнаасветнага руху за сацыяльную і нацыянальную свядомасць беларускай сялянскаработніцкай меншасці, прапагандаваў культурную спадчыну беларускага народа ў рамках Таварыства “Бацькаўшчына”, Таварыства беларускага тэатра, Таварыства па культурных сувязях з народамі Усходу, заснаванага Я. Райнісам. Творчая спадчына М. Калініна — “Дзённік салдата”, які ён вёў на вайне (застаўся ў рукапісе), малюнкі, акварэлі, карціны алеем, сярод якіх найбольш дасканалыя краявіды роднага латгальскага краю, партрэт Уладзіміра Пігулеўскага (захоўваюцца ў Рызе у дачкі Святланы).
Сяргей Панізьнік
Калінковіч Мікалай
Калінковіч (Калянковіч) Мікалай Мікалаевіч [18.12.1950 (па пашпарту 15.1.1951), в. Цна Лунінецкага рна Брэсцкай вобл. 24.7.1990, Тбілісі], беларускіірускілісьменнік, краязнавец.
М. Калінковіч скончыў журфак БДУ (1976). Працаваў карэспандэнтам брэсцкай абласной газеты “Заря” (1976), намеснікам рэдактара лунінецкай раённай газеты “Ленінскі шлях” (19761978). 3 1978 г. на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі СССР. У 19841987 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім вышэйшым вучылішчы КДБ СССР. Трагічна загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у Тбілісі.
Друкавацца М. Калінковіч пачаў у 1968 г. у лунінецкай раённай газеце “Ленінскі шлях”. 3 першых публікацый ён праявіў цікавасць да гісторыкакраязнаўчых тэм. Ужо на пачатку творчага шляху выразна акрэсліў сярод іншых аспектаў даследчых росшукаў знаходжанне Аляксандра Блока на Палессі. У час службы ў Туркменіі паказаў шырокаму колу лёсы землякоўбеларусаў, якія прымалі ўдзел ва ўсталяванні савецкай улады ў Закаспіі (Сяргей Малібожка, Барыс Тузін). Напісаў многа дакументальных нарысаў пра воінаўтуркменістанцаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У апошнія гады жыцця працаваў над кнігамі, прысвечанымі жыццю і службе Аляксандра Грыбаедава ў Беларусі (БрэстЛітоўск), а таксама лёсу крытыка і філосафа Уладзіміра Самойлы (урыўкі з гэтых дакументальных твораў друкаваліся ў брэсцкай абласной газеце “Заря” і ў газеце “Звязда”). Даследаваў “палескі перыяд” у жыцці Якуба Коласа (радыёспектакль на Беларускім радыё, публікацыя ў часопісе “Маладосць”). Літаральна ўсе публікацыі Мікалая Калінковіча прасякнуты высокім патрыятызмам. Героі яго дакументальных твораў вызначаюцца непадзельнай лучнасцю з Айчынай. Пісьменнік адкрыў шырокаму колу чытачоў невядомыя дагэтуль факты з гісторыі беларускарускіх і беларускатуркменскіх гістарычных, культурных і літаратурных сувязей.