• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    193
    Персаналіі
    яго бацька быў старшынёй бацькоўскага камітэта. У 1946 г. разам з бацькамі і сястрой Тамарай пераехаў у Быдгашч (Польшча) і з 1948 г. вучыўся на юрыдычным факультэце Торуньскага універсітэта. У 1950 г. пачаў вучобу на аддзяленні рускай філалогіі Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, закончыў у 1955 г. у Варшаўскім універсітэце. Абараніў магістэрскую работу па тэме “Янка Купала як перакладчык польскай паэзіі”. У 1955 г. пачаў працаваць журналістам у Польскім агенцтве прэсы. У 1957 г. пераехаў у Беласток і працаваў да 1964 г. у беларускім тыднёвіку “Ніва” (у 1958—1960 гг. таксама ў беларускай рэдакцыі Польскага радыё ў Беластоку). У 1964 г. пераехаў у Сопат, дзе да 1966 г. працаваў настаўнікам рускай мовы ў пачатковых школах. У 1966— 1972 гг. — прэссакратар дырэктара Гданьскай суднаверфі. Выдаваў штодзённы інфармацыйныбюлетэнь. У1968 г. заснаваў гурток Польскага арыенталістычнага таварыства, які пазней ператварыўся ў аддзел, і з’яўляўся яго старшынёй. У 1973 г. выехаў на Беласточчыну, дзе працаваў у ваяводскім Доме культуры ў Беластоку і займаўся татарскай праблематыкай. Затым у культурным цэнтры ў Саколцы стварыў сталую татарскую экспазіцыю, экспанаты для якой збіраў па ўсёй Польшчы. У 1977 г. вярнуўся ў Сопат. У 1979 г. пачаў працаваць у ваяводскім геранталагічным цэнтры ў Гдыні, стварыў Універсітэт трэцяга ўзросту ў Трыгарадзе. У 1995 г. выйшаў на пенсію. Жыве ў Сопаце з сястрой Тамарай.
    М. Канапацкі — аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных беларускататарскім сувязям у XIX — XX стст. Дэбютаваў на старонках “Нівы” артыкулам “Янка Купала — вялікі прыяцель польскай літаратуры” (1956. № 20). Першы ў Польшчы знайшоў і надрукаваў некаторыя рукапісы Я. Лучыны, С. Манюшкі, Б. Каратынскага. Адшукаў нашчадкаў Ф. Багушэвіча, В. ДунінаМарцінкевіча, швагра Я. Купалы, якія жылі ў Польшчы. Вёў багатую карэспандэнцыю з польскімі і беларускімі славістамі і перакладчыкамі, якія займаліся беларускай культурай, — прафесарамі Э. Янкоўскім, С. Грабоўскім, М. Аляхновічам, А. Антановічам, С. Александровічам, А. Мальдзісам, М. Ю. Канановічам, В. Рудзінскім, Я. Шутовічам, М. Пецюкевічам. Сярод публікацый М. Канапацкага вылучаюцца наступныя: “50годдзе з дня выхаду першага нумара “Нашай нівы” (Ніва. 1956. № 37), “Пісьмы Лучыны” (Ніва. 1961. № 52), “Помнікі арабскабеларускай пісьменнасці” (Ніва. 1963. №20), “Татарская суполка ў Польшчы ўчора і сёння” (Przeglad Orientalistyczny. 1969. № 2), “Татары на беларускі лад” (Ніва. 1990. № 25).
    Лена Глагоўская (Гданьск, Польшча)
    Канчар Яўсей
    Канчар Яуссй Сцяпанавіч (20.9.(2.10)1882, в. Сяўкі Рэчыцкага пав. Мінскайгуб., цяперЛоеўскірнГомельскай вобл. 16.5.1979Ленінград, Расія). грамадскапалітычныдзеяч, гісторык. публіцыст, географ.
    Нарадзіўся Я. Канчар у сялянскай сям’і. Скончыў Мар’інагорскае земляробчае вучылішча (1902). У 19021910 гг. жыў у Тыфлісе (Тбілісі), дзе далучыўся да рэвалюцыйнага руху, цікавіўся пытаннямі кааперацыі. У 1906 г. абвінавачаны ва ўдзеле ў антыўрадавых выступленнях і арыштаваны, але ў 1908 г. апраўданы судом. У 1910 г. пераехаў у Пецярбург, займаўся арганізацыйнаэканамічнымі праблемамі кааперацыі, быў супрацоўнікам Пецярбургскага камітэта сельскіх таварыстваў. Адначасова вучыўся на вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (19101914). Склаў дапаможнік па кааперацыі (“Кіраўніцтва па сельскай кааперацыі”, 1913). У сакавіку 1917 г. увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, у красавіку 1917 г. пакінуў яго. У лістападзе 1917 г. узначаліў Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. У снежні 1917 г. быў адным з арганізатараў склікання Першага Усебеларускага кангрэса ў Мінску, атрымаў ад кіраўніцтва Савецкай Расіі дазвол на яго правядзенне. Актыўна ўдзельнічаў у рабоце кангрэса, уваходзіў у склад Савета старшын кангрэса. Выступаў на кангрэсе з прапановай стварэння “асобнага цэнтра Беларусі як аўтаномнай дзяржавы . Разам з тым выступіў супраць неадкладнага абвяшчэння незалежнасці Беларусі ад Расіі, зыходзячы з таго, што беларускае сялянства не падрыхтавана да такога акту. Пасля прымусовага роспуску кангрэса савецкімі органамі Заходняй вобласці і фронту звяртаўся да кіраўніка савецкага ўрада У. Леніна, расійскіх наркамаў па справах нацыянальнасцей (I. Сталіна) і юстыцыі (Д. Штэйнберга), патрабуючы вызваліць арыштаваных удзельнікаў кангрэса і асудзіць дзеянні камісараў Заходняй вобласці і фронту. У лютым 1918 г. стаў загадчыкам навуковастатыстычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята, пазней быў загадчыкам статыстычнага аддзела Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці, узначальваў Беларускае вольнаэканамічнае таварыства ў Петраградзе. Супрацоўнічаў з газетай “Дзянніца”, часопісам “Чырвоны шлях”, у якіх „еаднаразова друкаваў свае публіцыстычныя творы. У 1919 г. выдаў зборнік “Беларускае пытанне”. У 1922 г. скончыў Петраградскую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў у ёй выкладчыкам. Пазней працаваў у Петраградскім універсітэце, Закаўказскім політэхнічным інстытуце, навуковых установах Ленінграда. Падтрымліваў сувязь з Асацыяцыяй беларускіх студэнтаў ВНУ і Беларускім студэнцкім зямляцтвам у Петраградзе (з 1927 г. — Ленінградзе). У 1920х г. меркаваў вярнуцца ў БССР, аднак па невядомых прычынах не зрабіў гэтага. Падтрымліваў навуковыя кантакты з Інбелкультам, у 1923 г. напісаў эканамічную геаграфію БССР, прапанаваў яе рукапіс выдавецтву Савецкая Беларусь” (рукапіс не выяўлены). У 1929 г. узначаліў Беларускае навуковае таварыства ў Ленінградзе. У 1930х г. падрыхтаваў рукапісы прац “3 гісторыі грамадзянскай вайны ў Беларусі ў 19171920 гг.”, “Беларускія арганізацыі” ‘Тісторыя грамадзянскай вайны” (не выяўлены). У лістападзе 1938 г.
    194
    Персаналіі
    арыштаваны, знаходзіўся ў заключэнні да красавіка 1939 г. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе. Пасля вайны пражываў там жа. У канцы 1960х г. прапанаваў свае паслугі як гісторык і мемуарыст “Беларускай Савецкай энцыклапедыі” і часопісу “Полымя”.
    Віталь Скалабан
    Каплан Танхум
    Каплан Танхум (Анатолій Львовіч; 1902, РагачоўМагілёўскай губ., цяпер Гомельскай вобл. 1980, Ленінград, Расія), мастак.
    Маляваць Т. Каплан пачаў у дзяцінстве. У 1927 г. закончыў Акадэмію мастацтваў у Ленінградзе. Працаваў афарміцелем у прамысловасці. Праілюстраваў аповесці Д. Левіна “Вуліца шаўцоў” і “Вольныя штаты Славічы” (1932). У канцы 1930х гг. для Музея этнаграфіі народаў СССР выканаў серыю літаграфій пра Бірабіджан, стварыў цыкл літаграфій “Касрылаўка”, што прынеслі яму вядомасць як майстру яўрэйскай тэмы. У гэтым цыкле своеасабліва спалучыліся дзіцячыя ўспаміны пра Рагачоў і літаратурныя асацыяцыі. Лірычныя літаграфіі Т. Каплана 19441947 гг. аб’яднаны ў цыкл “Ленінград”.
    У 1952 г. Т. Каплан пачаў працаваць над цыклам вялікіх літаграфій “Зачараваны кравец” паводле аповесці Шолама Алейхема (выйшлі ў свет у 1963 г.), а ў 1962 г. стварыў цыкл “Песня песень”. Цыклы манахромных літаграфій (“Тэўемалочнік”,19571961 гг. і “Стэмпеню”, 19631967 гг., паводле Шолама Алейхема, “Фішка Храмы”, 19661967 гг., паводле ўраджэнца Беларусі Мендэле Мойхер Сфорыма і “Апавяданні”, 1967 г., паводле I. Л. Перэца) ставілі перад сабой мэту пафіласофску асэнсаваць лёсы літаратурных герояў як прадстаўнікоў народа, што іх спарадзіў. Да рамана нямецкага пісьменніка I. Баркоўскага пра выгнанцаяўрэя “Млын Левіна” (Берлін, 1975) і філасофскай драмы Г.Э. Лесінга “Натан Мудры” (Лейпцыг, 1978) Т. Каплан выканаў графічныя ілюстрацыі. На тэмы яўрэйскага фальклору ім створаны цыклы літаграфій “Козачка” (19571961), “Яўрэйскія народныя песні” (1962), цыкл у тэмперы і серыя лістоў “Д. Шастаковіч. 3 яўрэйскай народнай паэзіі” (тэмпера і гуаш, 19621963). Адной з апошніх работ Т. Каплана сталі 30 афортаў да “Фішкі Храмога” (1978) Мендэле Мойхер Сфорыма (да творчасці свайго земляка мастак звяртаўся не аднойчы).
    £ра/йслава Котава
    Капцюг Валянцін
    КапцюгВалянцін Афанасьевіч(9.10.1931, п. ЮхнаўКалужскайвобл. 10.8.1997, Новасібірск, Расія), хімікарганік, прафесар. АкадэмікАНСССР(1979), РасійскайАН(1991), член Нацыянальнай АНБеларусі(1995), акадэмій навукБалгарыі, Індыі, Манголіі. ЛаўрэатЛенінскайпрэміі(1990), ГеройСацыялістычнайПрацы(1986).
    У В. Капцюга — беларускае паходжанне па бацькоўскай лініі. Бацькі працавалі сувязістамі. Скончыў Маскоўскі хімікатэхналагічны інстытут імя Дз. Мендзялеева (1954) і быў пакінуты там у аспірантуры. 3 1959 г. працаваў у Інстытуце арганічнай хіміі Сібірскага аддзялення AH СССР у Новасібірску—навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі, загадчыкам аддзела, а з 1987 г. быў дырэктарам гэтага інстытута. Адначасова займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1966 г. быў абраны прафесарам, у 19781980 гг. — рэктар Новасібірскага універсітэта. У 19801989 гг. В. Капцюг—віцэпрэзідэнт AH СССР і старшыня Прэзідыума Сібірскага аддзялення AH СССР. Навуковыя даследаванні В. Капцюг праводзіў у галіне фізікаарганічнай хіміі. Выканаў фундаментальныя даследаванні па вывучэнню механізмаў рэакцый араматычных злучэнняў і малекулярных перагруповак з удзелам карбоніевых іонаў. Адкрыў шэраг рэакцый ізаметрызацыі, устанавіў механізмы і колькасныя заканамернасці перамяшчэння замяшчальнікаў у араматычных ядрах. Вывучаў будову і рэактыуную здольнасць арэонавых іонаў і іх аналагаў. В. Капцюг з’яўляецца адным з ініцыятараў выкарыстання ЭВМ для рашэння задач арганічнай хіміі. Стварыў камп’ютэрызаваныя базы дадзеных па малекулярнай спектраскапіі арганічных злучэнняў. Распрацаваў шляхі практычнага выкарыстання розных тыпаў арганічных злучэнняў (у т. л. інгібітараў тэрмааксіяльнай дыструкцыі палімераў, якія паляпшаюць уласцівасці нафты, загартоўваючых асяроддзяў, памяншаючых дэфармацыю танкасценных дэталяў). Апошнія гады актыўна вывучаў праблему ўздзеяння хімічных рэчываў і радыенуклідаў на навакольнае асяроддзе і чалавека.
    В.	Капцюг з’яўляўся віцэпрэзідэнтам Навуковага камітэта па праблемах навакольнага асяроддзя Міжнароднага савета навуковых сувязей, членам Кансультацыйнага савета вышэйшага ўзроўню па ўстойліваму развіццю пры Генеральным сакратары ААН. Значную ўвагу ўдзяляў падрыхтоўцы навуковых кадраў. У 19871990 гг. працаваў рэктарам Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта, доўгі час загадваў там кафедрай арганічнай хіміі. Сярод яго вучняў шмат вядомых дактароў і кандыдатаў навук. За навуковую, педагагічную і грамадскую дзейнасць атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы (1986), Ленінскую прэмію (1990), Міжнародную прэмію імя А. П. Карпінскага, узнагароджаны многімі ордэнамі СССР. У 1998 г. устаноўлена прэмія імя акадэміка