Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Т. Іваноўскі — адзін з актыўнейшых прапагандыстаў у Літве матэрыялістычнай тэорыі эвалюцыі Ч. Дарвіна. Займаўся пытаннямі аховы прыроды, рацыянальнага палявання. Галоўная яго праца “Птушкі Літвы” (19381955. Т. 1—3), за якую ён у 1959 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію Літоўскай ССР. Выйшлі яго працы “Нашы птушкі і школа” (1923), “Падручнік па збору насякомых”(1924), “Міграцыя птушак” (1928), “Развядзенне пушных звяроў і яго перспектывы ў Літве” (1929), “Тры месяцы ў Бразіліі” (1932), “Запіскі прыродазнаўцы” (1955, 1982. 3е дап. выд.), “Эвалюцыя жыцця” (1958), “Біялогія лясных птушак і звяроў і асновы паляўнічай гаспадаркі” (1971, у сааўт.) і шмат інш.
Яніна Кісялёва
186
Персаналіі
Іванюк Ганна
Іванюк Ганна Арцёмауна (14.6.1947, в. Махнатае Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), дзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
Г. Іванюк вучылася ў агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. У 1967 г. скончыла Медыцынскую санітарную школу ў Гданьску. Працавала ў галіне аховы здароўя. У 1973 — 1974 гг. вучылася ў Настаўніцкім інстытуце ў Гданьску. У 1979 г. закончыла гістарычны факультэт Гданьскага універсітэта. Абараніла магістэрскую працу “Брытанскасавецкая палітыка” ў 1938 — 1939 гг.”. 3 1973 г. працуе ў Комплексе медыцынскіх школ у Гдыні — спачатку настаўнікам санітарыі, з 1994 г. — кіраўніком навучання.
Г. Іванюк прымае актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці беларускай дыяспары. З’яўляецца адным з ініцыятараў стварэння Гданьскага аддзела Беларускага грамадскакультурнага таварыства, пазней — яго старшыня і сакратар. Член пленума ГП БГКТ на працягу многіх гадоў. Артыкулы Г. Іванюк пра беларускую дыяспару на Памор і часта друкаваліся на старонках беластоцкай газеты “Ніва”. Прымала ўдзел у дзейнасці Гданьскага беларускага калектыву “Жаваранкі”. 3 1992 г. — член Беларускага культурнага таварыства “Хатка”. Жыве ў Гданьску.
Алена Глагоўская (Гданьск, Польшча)
Каваленка Надзея
Каваленка Надзея Канстанцінаўна (19.12.1937, Мінск), доктар біялагічных навук (/991), лаўрэа тДзяржаўных прэмій Украіны (1989,1997).
Надзея Каваленка ў 1955 г. з сярэбраным медалём скончыла сярэднюю школу. Вучылася ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (19551961). Працавала ў Беларускім навуковадаследчым санітарнагігіенічным інстытуце Міністэрства аховы здароўя Беларусі (19611966). У 1966 г. пераехала ў Кіеў. Далейшая навуковая дзейнасць Н. Каваленка звязана з Інстытутам мікрабіялогіі і вірусалогіі НАН Украіны — там яна вучылася ў аспірантуры (19661969), абараніла кандыдацкую дысертацыю (1969). 3 1986 г. працуе вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела фізіялогіі прамысловых мікраарганізмаў ІМВ Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Наша суайчынніца ўзначальвае групу па вывучэнню біялогіі малочнакіслых бактэрый. Навуковыя працы, якія выконваюцца пад яе кіраўніцтвам, былі падставай для пастаноў урадавых органаў аб развіцці новых напрамкаў у біялогіі і біятэхналогіі. Н. Каваленка ўпершыню прапанавала экалагічныя падыходы ў сістэматыцы малочнакіслых бактэрый, даследавала мікрабіялагічныя аспекты феномена даўгалецця пры рабоце ў складзе савецкаамерыканскай комплекснай экспедыцыі на працягу 19781981 гг. Распрацавала крытэрыі адбору прамысловых штампаў малочнакіслых бактэрый з высокай біялагічнай актыўнасцю, сабрала калекцыю новых штампаў гэтых мікраарганізмаў, на аснове якіх атрыманы лячэбнапрафілактычныя прэпараты. Н. Каваленка — аўтар 135 навуковых прац, у т. л. адной манаграфіі. Mae 11 аўтарскіх пасведчанняў і 9 патэнтаў. Падрыхтавала чатырох кандыдатаў навук. У выніку шматгадовых даследаванняў імі аформлены і прададзены ў Данію і ПаўднёваАфрыканскую Рэспубліку дзве ліцэнзіі на тэхналогію атрымання кісламалочнага прадукта “Гералакт”.
Н. Каваленка ўзнагароджана залатымі і бронзавымі медалямі ВДНГСССР(1983,1986,1987,1989), медалямі “За працоўную доблесць” (1986), “У памяць 1500годдзя Кіева” (1982), “Ветэран працы” (1985), трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума НАНУ і Цэнтральнага камітэта прафсаюзаўУкраіны. Mae ганаровае званне “Вынаходнік СССР” (1990). Жыве ў Кіеве.
Ірына Тамільчык
Кавалеўскі Восіп
Кавалсўскі Восіп Міхайлавіч (29.12.1800, Гродна ~ 26.10.1878, Варшава), філолаг, прафесар. Рэктар Казанскагауніверсітэта. АдзінззаснавальнікаўманголазнаўстваўРасіі. ЧленкарэспандэнтПецярбургскай акадэміі навук(1847).
В. Кавалеўскі ў 1817 г. скончыў Гродзенскую гімназію і паступіў на гісторыкафілалагічны факультэт Віленскага універсітэта, які скончыў у 1820 г. са ступенню кандыдата этыкафіласофскіх навук. Праслухаў курс настаўніцкай семінарыі пры Віленскім універсітэце і ў жніўні 1823 г. быў прыняты ў Віленскую гімназію старшым настаўнікам лацінскай і польскай моваў.
У 1824 г. за прыналежнасць да тайных таварыстваў філарэтаў і філаматаў разам з іншымі студэнтамі Віленскага універсітэТа быў пераведзены ў Казанскі універсітэт пад нагляд паліцыі. Выкладаў і ў Педагагічным
187
Персаналіі
інстытуце ўсходнія мовы — арабскую, персідскую і татарскую. У 18251827 гг. адначасова выконваў абавязкі педагоганаглядальніка, памочніка інспектара студэнтаў.
Падарожнічаў з навуковай мэтай па Забайкаллю, Манголіі і Кітаі, вывучаў мову, літаратуру і этнаграфію манголаў. У 1828 г. Вучэбным камітэтам універсітэта камандзіраваны ў Іркутск для вывучэння мангольскай мовы. Са жніўня 1830 г. да восені 1831 г. знаходзіўся ў Пекіне як сакратар Духоўнай місіі для практыкі ва ўсходніх мовах і набыцця кніг і рукапісаў для бібліятэкі універсітэта. Пасля вяртання ў Казань В. Кавалеўскі быў вызвалены зпад нагляду паліцыі (1832) і пакінуты на службе ва універсітэце.
У 1833 г. вучоны вытрымаў экзамен у Пецярбургскай акадэміі навук і быў прызначаны ад’юнктпрафесарам Казанскага універсітэта на кафедры мангольскай мовы, у 1834 г. — экстраардынарным прафесарам, у 1835 г. — ардынарным прафесарам. Выкладаў ва універсітэце курс мангольскай мовы і часова, у 18371839 гг., курс усеагульнай гісторыі. У 18371841, 1845, 18531854 гг. — дэкан першага аддзялення філасофскага факультэта. Адначасова з 1844 г. быў дырэктарам 2й Казанскай гімназіі і вучылішчаў Казанскай губерні. 3 1854 г. В. Кавалеўскі выконваў абавязкі рэктара, з 1855 г. — рэктара Казанскага універсітэта. У 1860 г. быў звольнены з універсітэта і залічаны да Міністэрства асветы. У 1862 г. пераведзены ардынарным прафесарам усеагульнай гісторыі і абраны дэканам гісторыкафілалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта.
Навуковыя даследаванні В. Кавалеўскага былі прысвечаны гісторыі і тэорыі мангольскай мовы. Склаў у 1835 г. “Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы”, якая была першым навучальным дапаможнікам у Расіі па дадзенай спецыяльнасці. У 18361837 гг. выдаў “Мангольскую хрэстаматыю” (T.1—2), у 1844—1849 гг. — “Мангольскарускафранцузскі слоўнік”, які быў выдадзены ў Казані ў 3 тамах. За яго вучонаму была прысуджана Дзямідаўская прэмія Пецярбургскай AH (1846). Аўтар перакладаў з мангольскай на польскую мову.
Вольга Гапоненка
Кавалёнак Уладзімір
Кавалёнак Уладзімір Васільевіч (3.3.1942, в. Белае Крупскага рна Мінскай вобл.), лётчыккасманаўт СССР, прафесар. ДвойчыГерой Савецкага Саюза.
У. Кавалфіак нарадзіўся ў сялянскай сям’і, вучыўся ў Зачысцкай і Хацюкоўскай сярэдніх школах Крупскага рна. 3 дзяцінства захапляўся самалётамі. У 60я гг. скончыў Балашоўскае лётнае вучылішча. Быў залічаны ў атрад касманаўтаў. Свой першы палёт у космас У. Кавалёнак здзейсніў у кастрычніку 1972 г. на караблі “Саюз25”, другі, 140сутачны палёт — у чэрвені лістападзе 1978 г. — на “Саюзе29” і арбітальным комплексе “Салют6”, трэці — на транспартным караблі “Саюз Т4” у сакавіку 1981 г. У. Кавалёнак прабыў у космасе ў агульнай суме 217 сутак. Пасля палётаў у космас вучыўся ў Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Быў намеснікам начальніка ўпраўлення Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, начальнікам Цэнтральнага НДІ Міністэрства абароны СССР па авіяцыйнакасмічнай тэхніцы. 3 1992 г. — начальнік Ваеннапаветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага, мае званне генералапалкоўніка авіяцыі. У. Кавалёнак — член пяці айчынных і міжнародных акадэмій, кавдыдат ваенных навук, прафесар. З’яўляецца віцэпрэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.
У. Кавалёнак — аўтар больш 60ці навуковых прац. Ім напісаны кнігі “Атмасфера Зямлі з “Салюта6”, “Начная Ф2 вобласць іанасферы ў перыяды ўспышак на Сонцы”, “Касмічная біялогія”, “Даследаванне серабрыстых воблакаў з космасу”. Напісаў аўтабіяграфічную кнігу “Радзіма мне крылы дала”. У. Кавалёнак выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі і зацвярджэння сімвалаў яе суверэннасці разам з асістэнтамідэпутатамі першым унёс у залу пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь белчырвонабелы дзяржаўны сцяг. У раённым цэнтры Крупкі адкрыты бюстпомнік У. Кавалёнку. У Хацюкоўскай сярэдняй школе створаны музей, прысвечаны беларускаму касманаўту.
Вацлаў Мацкевіч
Кавалёў Дзмітрый
Кавалёў Дзмітрый Міхайлавіч (псеўд. В. Сецін; 4.6.1915, мяст. Ветка Магілёўскай губ., цяпер г. Ветка Гомельскайвобл.5.3.1977, Масква),рускіібеларускіпаэт, перакладчык.
Нарадзіўся Дз. Кавалёў у сям’і вясковага каваля. Бацька — беларус з в. Прудок пад Гомелем, маці — руская, са старавераў, якія жылі ў Ветцы з даўніх часоў. Дзяцінства прайшло ў пастаянных пераездах. У 1926 г. сям’я пераехала на радзіму бацькі ў в. Прудок. Там Дз. Кавалёў скончыў тры класы, чацвёрты пакінуў — стаў памагаць у хатняй гаспадарцы, а з 14 гадоў бацьку ў кузні. Потым разам з ім працаваў у калгасе і ў суднарамонтных майстэрнях Гомеля. Самыялепшыяўспаміны Дз. КавалёвабылізвязанызГомелем. У 19361939 гг. ёнвучыўсяна Гомельскім політэхнічным вячэрнім рабфаку. У той час вельмі захапляўся паэзіяй С. Ясеніна. У 19371938 гг. у
188
Персаналіі
газеце “Палеская праўда” надрукаваў свае першыя вершы. Пасля заканчэння рабфаку настаўнічаў у Раманавіцкай школе на Гомельшчыне і адначасова працягваў вучобу на філалагічным факультэце Ленінградскага універсітэта. У студзені 1941 г. пайшоў служыць на Паўночны флот. Быў чырванафлотцам, стралком марской пяхоты. У час вайны ўдзельнічаў у баявых паходах падводных лодак і надводных караблёў, працаваў у франтавым друку Паўночнага флоту. Пасля дэмабілізацыі з арміі 9 гадоў жыў у Мінску, супрацоўнічаў у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Шмат пісаў у той час, удасканальваючы сваё паэтычнае майстэрстна. У 1955 г. паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя A. М. Горкага. Пасля заканчэння іх з 1957 г. у Маскве, некаторы час працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Смена”, потым загадчыкам рэдакцыі рускай прозы і паэзіі у выдавецтве “Молодая гвардня”, выкладчыкам і кіраўніком паэтычнага семінара ў Літаратурным інстытуце імя A. М. Горкага.