• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    195
    Персаналіі 
    В.	А. Капцюга, якая прысуждаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем РАН. Імя вучонага носіць праспект у Новасібірску.
    Вольга Гапоненка, Анфіса Ляднёва
    Капчык Пятрусь
    Капчык Пятрусь Міхайлавіч(псеўд. Рычард Ягелончык; 23.4. /944. в. Раўнаполле Пухавіцкагарна Мінскай вобл.), філолаг, паэт, перакладчык, журналіст, грамадскідзеяч, педагог.
    Нарадзіўся П. Капчык ў сялянскай сям’і. 3 1951 да 1962 г. вучыўся ў Раўнапольскай пачатковай, Караваеўскай сямігадовай і Рудзенскай сярэдняй школах Пухавіцкага рна. У 1962 г. паступіў на вучобу ў ГарПТВ № 26 Данецка, якое скончыў праз год, пасля чаго паступіў у Макееўскае педагагічнае вучылішча. Педагагічную дзейнасць пачаў старшым піянерважатым школыінтэрната № 2 г. Канатопа Сумскай вобл., дзе ў свой час працаваў беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Адтуль вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Брадзяцінскай васьмігодцы Маларыцкага рна на Брэстчыне, Карнюткаўскай васьмігодцы Валожынскага рна на Міншчыне. У 19691971 гг. вучыўся на аддзяленні таваразнаўства кнігі Мінскага кааператыўнага тэхнікума, які скончыў з адзнакай. Працаваў па спецыяльнасці ў Століне і Вялікай Бераставіцы. 3 1975 г. пражывае за межамі Беларусі. Працаваў у будаўнічых арганізацыях Махачкалы, спалучаючы працу з завочнай вучобай на філалагічным факультэце Дагестанскага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1982 г. Пасля атрымання дыплома пераехаў у Таджыкістан, дзе працаваў у рэдакцыі абласной газеты “Кульская праўда”. Ажаніўшыся, пераехаў на Украіну, у Ізяслаў Хмяльніцкай вобл., дзе з 1983 г. працуе выкладчыкам рускай мовы і замежнай літаратуры ў школе.
    П. Капчык — аўтар артыкулаў, рэцэнзій, вершаў, гумарэсак, перакладаў. Яго першы допіс “Мая радасць” (на рускай мове) быў змешчаны ў дзіцячай газеце “Зорька”, калі ён быў яшчэ вучнем Рудзенскай сярэдняй школы (1958). Публікацыі перыядычна з’яўляліся ў газетах “Чырвоная змена”, “Мінская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, “Наша слова”, “Знамя юноста”, ‘Толас Радзімы”, у часопісах “Вожык”, “Беларусь”, “Беларуская мова і літаратура”, “Бярозка”, “Вясёлка”. Ён таксама публікаваў свае матэрыялы ў перыёдыцы на многіх мовах народаў былога Савецкага Саюза, а таксама на замежных мовах.
    П. Капчык — кіраўнік гурта беларускай культуры “Зорка Венера” ў Ізяславе, прымае актыўны ўдзел у культурным і грамадскім жыцці беларускай дыяспары на Украіне, з’яўляючыся членам Рады культурных аб’яднанняў беларусаў Украіны. Ён прымаў удзел у рабоце Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету. На Другім з’ездзе абраны сябрам рады Згуртавання Беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
    М/хась Пятроўскі (Ізяслаў, Украіна)
    КараткевічЦыганок Таццяна
    КараткевічЦыганок Таццяна (9.6.1959, г. Чачэрск Грмельскай вобл.), філолаг, педагог. Старшыня Беларускаэстонскага культурнаасветніцкага аб’яднання (БЭКАА) “Спадчына”, старшыня Каардынацыйнага савета нацыянальных аб’яднанняўг. Нарвы (Эстонія).
    Т. КараткевічЦыганок нарадзілася ў сям’і беларусаў. Маці паходзіла з сям’і заможных мяшчан, бацька — са шляхты. У 1981 г. скончыла гісторыкафілалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага педіцнстытута. Працавала настаўніцай, завучам Чачэрскай СШ № 1, метадыстам Чачэрскага рана. У 1986 г. пераехала ў Нарву. У 1997 г. стала старшынёй БЭКАА “Спадчына”. З’яўляецца пазаштатным карэспандэнтам газеты “Кренгольмскнй проспект” (Нарва), супрацоўнікам перадачы “Бацькаўшчына” на Радыё 4 (Талін). Выступае ў беларускім і эстонскім друку.
    Член Нарвскага аддзялення Міжнароднай арганізацыі „EENA”, круглага стала дзелавых жанчын г. Нарвы.
    Ірына Тамільчык
    Каратынскі Вінцэсь
    a
    КаратынскіВінцэсь Аляксандравіч (псеўд. Borywoj, Borzywojowicz; крыпт.: К. W.; W. К.; W. Ког.; 15.6.1831, в. Селішча Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяперКарэліцкірнГродзенскайвобл.  7.2.1891, Варшава), беларускі і польскі паэті публіцыст.
    Нарадзіўся В. Каратынскі ў сям’і былога прыгоннага Аляксандра Каратая, які перад жаніцьбай з шляхцянкай Юзафатай з Далідовічаў атрымаў вольную і пачаў насіць прозвішча Каратынскі. Рана страціў бацьку. У школу не хадзіў, асновы польскай і рускай пісьменнасці, а таксама арыфметыкі засвойваў пад кіраўніцтвам мясцовага арганіста. Займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў і нават перапісваў для сябе кнігі (“Гісторыя Польшчы” I. Лялевеля,
    196
    Персаналіі
    “Дэман” М. Лермантава). Працаваў вандроўным хатнім пастаўнікам на Навагрудчыне і ў ваколіцах Любчы. У час настаўнічання пазнаёміў са сваімі паэтычнымі спробамі былога уніяцкага святара Давідовіча, які звёў яго з У. Сыракомлем. Гэта вырашыла далейшы лёс В. Каратынскага. Летам 1850 г. ён перабраўся ў фальварак Залуча, арандаваны Сыракомлем, і стаў яго памочнікамсакратаром. Імкненне да ведаў, тытанічная працавітасць, выключная памяць дапамаглі В. Каратынскаму ўзняцца да інтэлектуальных вышыняў. Акрамя беларускай і польскай моў ён авалодаў рускай, чэшскай, французскай, нямецкай. 3 вясны 1853 г. жыў ва ўзятай у арэнду Сыракомлем Барэйкаўшчыне (цяпер Вільнюскі рн).
    Першы верш “Над калыскай” В. Каратынскі апублікаваў у 1856 г., першы польскі паэтычны зборнік “Чым хата багата, тым рада” — у 1857 г. У. Сыракомля прапанаваў яму падрыхтаваць сумесную кнігу беларускіх твораў (па невядомых прычынах не выдадзена). На пачатку верасня 1858 г. В. Каратынскі прыняў удзел у складанні прывітальнага адраса Аляксандру II, напісаў да яго прыезду ў Вільню беларускі верш “Уставайма, братцы!..”, напомніўшы тым самым манарху пра існаванне пагарджанай у вярхах беларускай мовы, a 23 кастрычніка ўпісаў у альбом А. ВярыгіДарэўскага вершаванае прысвячэнне “Далібогто, Арцім...”. В. Каратынскі наведваў вечарыны ў літаратурным салоне А. Кіркора, супрацоўнічаў у часопісе “Teka Wilenska”, быў асноўным ад беларускалітоўскага краю карэспандэнтам “Gazety Warszawskiej”, у 1860 г. з’яўляўся членам рэдкалегіі газеты “Kurjer Wilenski”, шмат працы аддаваў падрыхтоўцы матэрыялаў для “Слоўніка польскай мовы”. Пасля выдання польскамоўных паэмы “Таміла” і вершаванага памфлета “Выпіў Куба да Якуба” В. Каратынскі вельмі рэдка выступаў у друку з паэтычнымі творамі. Напярэдадні паўстання 18631964 гг. ён спрычыніўся да стварэння агітацыйных вершаваных твораў антыцарскага зместу ‘Тутарка старога дзеда” і ‘Тутарка двух суседаў”, за што ператрываў нагляд паліцыі і жандарскія вобыскі. Будучы сведкам самадзяржаўных рэпрэсій і прадбачачы непазбежнасць ад’езду з роднага краю, В. Каратынскі напісаў у 1864 г. беларускі элегічны верш “Туга на чужой старане”, а на пачатку 1866 г. пераехаў з сям’ёй у Варшаву і цалкам прысвяціў сябе польскай журналістыцы. Уваходзіў у склад рэдакцыі “Gazety Warszawskiej”, супрацоўнічаў у “Encyklopedii Powszechnej” С. Аргельбранда, рыхтаваў для яе артыкулы пра беларускія гарады (Віцебск, Валожын, Слуцк, Стоўбцы і інш.). У 18691877 гг. рэдагаваў папулярны “Kalendarz Jaworowskiego”, быў членам рэдкалегіі часопісаў “Wieniec” (1878), “Tygodnik Powszechny” (18781885) і “Tygodnik Ilustrowany” (“Ілюстраваны штотыднёвік”) (18861891). Памёр В. Каратынскі на працы, за пісьмовым сталом. Журналістцкую справу бацькі прадоўжылі яго сыны і ўнук Генрык, які напісаў кнігу ўспамінаў “Парознаму бывала...” (1972), дзеёсць раздзел, прысвечаны дзеду. Спадчына В. Каратынскага была сабрана (у перакладах і арыгінале) У. Мархелем у “Творах” (Мн., 1994. 2 выд.). Партрэт В. Каратынскага стварыў мастак М. Купава.
    Уладзімір Мархель
    Карнейчук Мікалай
    Карнейчук Мікалай Паўлавіч (22.1.1920, в. Бербак Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.), матэматык, прафесар. Членкарэспандэнт Нацыянальнай АН Украіны (1972). Лаўрэа тДзяржаўнай прэміі СССР(1973).
    Нарадзіўся М. Карнейчук у сялянскай сям’і. У 1955 г. скончыў Днепрапятроўскі універсітэт і быў пакінуты ў ім на выкладчыцкай рабоце. У 1965 г. быў абраны прафесарам гэтага універсітэта. 3 1974 г. працуе загадчыкам аддзела ў Інстытуце матэматыкі Украінскай АН.
    Навуковыя даследаванні М. Карнейчука прысвечаны тэорыі функцый. Ён рашыў праблему Фавары ў тэорыі набліжэння функцый, распрацаваў новыя метады рашэння экстрэмальных задач, што дазволіла атрымаць шэраг значных вынікаў па набліжэнню некаторых класаў функцый паліномамі і сплайнамі. Даследаваў магчымасць аптымальных набліжэнняў функцый па іх класах з дапамогай лінейных метадаў. Рашыў некоторыя праблемы нелінейнай апраксімацыі, аптымальнага аднаўлення функцый і лінейных функцыяналаў.
    Вольга Гапонснка
    Каро Фердынанд
    Каро Фердынанд (6.5.1845, Брэст—3.9.1927, маёнт. Канстанцін, Польшча), фармацэўт, даследчык флоры Усходняй Сібіры.
    Пачатковую адукацыю Ф. Каро атрымаў у Вроцлаве, дзе скончыў пачатковую школу і рэальнае вучылішча. У 1861—1863 гг. працаваў ў аптэцы ў Варшаве. Прымаў удзел ў паўстанні 1863 г., за што арыштоўваўся. 3 1866 г. вучыўся на фармацэўта на медыцынскім аддяленні ў Галоўнай школе ў Варшаве, курс якой паспяхова скончыў у 1868 г. Працаваў з таго часу правізарам у аптэцы ў Лосічах каля Седльцаў. У 1874 г. адкрыў уласную аптэку ў Чанстахове. 3 1880 г. працаваў у вайсковай аптэцы ў Любліне. У 1887 г. пераехаў у Сібір, дзе кіраваў вайсковай аптэкай у Нежынску. 3 1897 г. жыў у Благавешчанску. У 1913 г. набыў аптэку ў Варшаве.
    197
    Персаналіі
    Навуковыя працы Ф. Каро прысвечаны фларыстыцы і фітамедыцыне. Даследаваў лекавыя ўласцівасці розных відаў раслін, знайшоў шэраг новых батанічных відаў раслін і апісаў іх. Першыя свае фларыстычныя даследаванні выканаў у час вучобы ў Галоўнай школе: збіраў расліны і рыхтаваў з іх лекавыя зборы. Спісы сабраных ім раслін з апісаннем іх фармакалагічных уласцівасцей былі апублікаваны Ф. Каро ў часопісах “Osterreichische Botanische Zeitschrift” (1867, 1871, 1879) і “PamiKtnik Fiziograficzny” (1881, 1883). Адным з першых даследаваў флору Прыбайкалля. Сабраў калекцыю раслін з 18 000 адзінак, якія належалі да 400 розных відаў (калекцыя Ф. Каро апісана чэшскім вучоным I. Фрэйнам у “Osterrerchische Botanische Zeitschrift” у 1889—1902 гг.). Сабраў калекцыю флоры ўзбярэжжаў Амура з 7000 адзінак, якія належалі да 270 розных відаў. У 1901 г. перадаў Варшаўскаму фармацэўтычнаму таварыству калекцыю з 4000 узораў лекавых раслін. Зборы лекавых раслін Ф. Каро былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на выстаўках у Маскве (1892) і Хабараўску (1899).