Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Вярнуўся ў Вільнюс у 1960 г. Уладкаваўся на працу арганістам. Падтрымліваў сяброўскія сувязі з многімі дзеячамі беларускай дыяспары ў Літве і інш. краінах. Асабістыя архіўныя матэрыялы, частка бібліятэкі А. Клімовіча захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску. Сярод іх — біяграфічны слоўнік беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў. Пахаваны ў в. Клюшчаны.
Аляксандр Вабішчэвіч (Брэст)
Клімук Пётр
Клімук Пстр Ільіч(10.7.1942, в. Камароўка Брэсцкага рна Брэсцкай вобл.), лётчыккасманаўт СССР(1973), генералпалкоўнікавіяцьп(1980).ДвойчыГеройСавецкагаСаюза(1973Д975).ЛаўрэатДзяржаўнайпрэмііСССР(1978).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Чарнігаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча (1963), Ваеннапаветраную акадэмію імя Ю. Гагарына ў Маскве (1977). Канчатковае рашэнне стаць касманаўтам прыняў у 19621963 гг. Быў залічаны ў атрад касманаўтаў (1965). Упершыню здзейсніў палёт у космас 1826 снежня 1973 г.
200
Псрсаналіі
сумесназ В. Лебедзевым. Другіпалёт П. Клімука адбыўся 24 мая 26 ліпеня 1975 г. з В. Севасцьянавым; наступны, трэці, — 27 чэрвеня 5 ліпеня 1978 г. у складзе міжнароднага экіпажа з В. Кавалёнкам, А. Іванчанкавым, М. Гермашэўскім.
За час сваёй работы на арбіце П. Клімук удзельнічаў у правядзенні шэрагу навуковых даследаванняў, фізічных, тэхналагічных, медыцынскіх, біялагічных эксперьшентаў. Напрыклад, разам з іншымі ўдзельнікамі палёту займаўся візуальнымі назіраннямі, фатаграфаваннем і спектраграфаваннем зорнага неба, актыўных участкаў Сонца, палярных ззянняў, серабрыстых воблакаў і інш. Дзякуючы дзейнасці касманаўта стала магчымым вывучэнне праблем адаптацыі чалавека да абставін палёту, наступнага прыстасавання яго да зямных умоў. П. Клімук напісаў аўтабіяграфічны твор “Зоры — побач: Гісторыя аднаго палёту” (1977). Доўгі час быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (з 1979). Кавалер 3х ордэнаў Леніна (1973, 1975, 1978), ордэна “Крыж Грунвальда” 1й ступені ПНР, многіх медалёў.
На радзіме першага беларускага касманаўта ў Брэсце ўстаноўлены бюст (скульптар I. Міско, архітэктар С. Баткоўскі, 1978). У 1976 г. выйшла кніга I. Ваганава, Н. Панасюка пра П. Клімука.
Святла//а Сачанка
КлякоўскіРамуальд
КлякоўскіРамуальд (1.1.1924, Пінск), польскі вучоныў галіне экалогііі біяэнергетыкі. Доктар габілітаваны (1966), прафесар (1970). Акадэмік Польскай акадэміі навук (1994), членкарэспандэнт (1979). Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995).
Пачатковую адукацыю Р. Клякоўскі атрымаў у Пінску. Скончыў Лодзінскі універсітэт (1950). У 19451952 гг. — асістэнт, ад’юнкт Лодзінскага універсітэта. У 19521987 гг. — загадчык лабараторыі, у 19701973 гг. — намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай акадэміі навук. У19731982 гг. —дырэктар, адначасова, з 1975 г., загадчык лабараторыі Інстытута экалогіі Польскай акадэміі навук. У 19701973, 19841986 гг. — намеснік акадэмікасакратара аддзялення біялагічных навук Польскай акадэміі навук, 1987—1995 гг. — акадэміксакратар, з 1995 г. член сакратарыята гэтага ж аддзялення. 3 1996 г. прафесар у Міжнародным цэнтры экалогіі Польскай АН.
Навуковыя даследаванні Р. Клякоўскага прысвечаны праблемам экалогіі і біяэнергетыкі жывых арганізмаў. Быў ініцыятарам і адным з арганізатараў (з 1969) польскіх навуковых экспедыцый ў Антарктыку. Унёс істотны ўклад у вывучэнне энергетычных працэсаў, якія адбываюцца на розных узроўнях арганізацыі жывой матэрыі. Упершыню даследаваў паводзіны арганізма ў палярных рэгіёнах — у Арктыцы і Антарктыцы, што садзейнічала ўстанаўленню і вывучэнню асаблівасцей энергетычных працэсаў жывога арганізма ва ўмовах холаду. Распрацаваў навуковаметадычныя падыходы для аналізу патокаў энергіі ў экасістэмах, якія сёння з’яўляюцца хрэстаматыйнымі і ўключаны ў шматлікія міжнародныя метадычныя выданні па праблемах біяэнергетыкі. Арганізатар і каардынатар праектаў Польскай акадэміі навук у галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Аўтар звыш 140 навуковых прац, у т. л. трох манаграфій. Сярод асноўных прац вучонага — “Экалагічная біяэнергетыка жывёлін са зменнай тэмпературай” (Варшава, 1993). “Матэматычнае мадэляванне экалагічных працэсаў” (Варшава, 1996).
Вольга Гапоненка
Коган Пётр
KoranПстр Сямёнавіч(20.5.1872, Ліда2.5.1932, Масква), рускігісторыклітаратуры, крытык, перакладчык, прафесар.
Нарадзіўся П. Коган у сям’і ўрача, калежскага саветніка. Класічную гімназію закончыў у Магілёве. У 1890 г. паступіў на гісторыкафілалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Ва універсітэце стварыў студэнцкі гурток аматараў заходнееўрапейскай літаратуры. Светапогляд П. Когана сфарміраваўся ў студэнцкія гады пад уплывам I. Тэна, Г. Пляханава, “Камуністычнага маніфеста”. Закончыўшы універсітэт у 1896 г., атрымаў рэкамендацыю для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Аднак папячыцель Маскоўскай акругі запярэчыў гэтаму, будучы перакананым, што нельга “прапусціць у прафесары асобу яўрэйскага паходжання, хаця і прыняўшую праваслаўную веру”. Застаўшыся ў Маскве, з 1895 г. пачаў друкаваць артыкулы, нататкі, рэцэнзіі ў “Русской мыслн”, “Образованнн”, “Русском слове”, “Педагогнческом лнстке”. 3 1899 г. вёў у газеце “Курьер” бібліяграфічны аддзел. Выдаў “Нарысы па гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры” (М., 19031910. Т. 1—3. 12е выд., М., 1943) і “Нарысы па гісторыі найноўшай рускай літаратуры” (М., 19081912. Т. 1—3. 7е выд., М.; Л., 1929. Т. 1—2), працы “Чарнышэўскі ў рускім вызваленчым руху” (Пг., 1917); “A. М. Горкі” (М.; Л., 1928); “Бялінскі і яго час” (М., 1911), “Уільям Шэкспір” (М.; Л., 1931), ‘Трэчаская літарагура” (М„ 1937) і інш. Поспех першай працы
201
Персаналіі
(да 1913 г. было прададзена каля 150 тыс. экз., перакладзена на балгарскую і грузінскую мовы) забяспечыў матэрыяльную незалежнасць і дапамог ажыццявіць даўняе жаданне: пасля здачы магістэрскіх экзаменаў яго зацвердзілі ў канцы 1911 г. прыватдацэнтам Пецярбургскага універсітэта (быў ў ім да лістапада 1918 г.) з дазволам чытаць лекцыі. Адначасова выбраны прафесарам Вышэйшых жаночых курсаў імя Лесгафта. 3 вясны 1913 да верасня 1914 г. — у камандзіроўцы ад Пецярбургскага універсітэта (Дзюсельдорф, ФранкфуртнаМайне, Берлін, Парыж і інш.) для вывучэння жыцця і творчасці Г. Гейнэ. Гісторыі літаратур, створаныя Коганам, сведчаць пра яго энцыклапедычную адукаванасць. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнічаў у шматлікіх мерапрыемствах і арганізацыях у сферы культуры, у 1918 г. — прафесар і член праўлення Смаленскага універсітэта, у 19211930 гг. — 1га і 2га Маскоўскіх дзяржаўных універсітэтаў, Усесаюзнага літаратурнамастацкага інстытута, Даследчага інстытута археалогіі і мастацтвазнаўства. Старшыня Дзяржаўнага мастацкага камітэта Наркамасветы і інш. У працах П. Когана выразна адчуваецца вульгарны сацыялізм, няўвага да мастацкай формы, паэтыкі, але доўгі час яны бь’лі адзіным падручнікам для студэнтаў.
Алесь Карлюкевіч, Браніслава Котава
Копа Сцяпан
Копа Сцяпан (2.10.1945. в. Маліннікі Бельскага пав. Беластоцкага ваяв., Полынча), музыкант, беларускі грамадскакультурны дзеяч.
С. Копа вучыўся ў пачатковай школе ў роднай вёсцы (19521959). 3 маленства меў добрыя музычныя здольнасці: спяваў, граў на акардэоне. Закончыў агульнаадукацыйны беларускі ліцэй у БельскуПадляшскім (1963), дзе займаўся ў духавым аркестры. Вучыўся на настаўніцкіх курсах у Беластоку (19631965). 3 1966 г. пачаў працаваў у пачатковай школе ў Трасцянцы (Гайнаўскі пав.), дзе выкладаў беларускую мову, музыку, фізічнае выхаванне. 3 1967 г. працаваў у Гарадку. Быў кіраўніком жаночага хору пры Гарадоцкім Доме культуры. Вучыўся ў Вышэйшай настаўніцкай школе ў Быдгашчы (19711973). Ажаніўшыся ў 1970 г., пераехаў на радзіму жонкі ў Гарадзіяны (1974). Вучыўся ў Вышэйшай педагагічнай школе ў Кельцах. Затым, да 1987 г., працаваў у пачатковай школе № 6 у Беластоку. Цяпер галоўны інструктар музыкі ў Ваяводскім асяродку анімацыі культуры. Выкладаў музыку па класу акардэона ў дзіцячых музычных гуртках. 3 1967 г. па сённяшні дзень працуе з Гарадоцкім калектывам “Разспяваны гарадок”, з якім удзельнічаў ва ўсіх музычных мерапрыемствах, арганізаваных беларускай дыяспарай у Польшчы, і ў розлых конкурсах, у т. л. “Беларуская песня” (1970) і “Савецкая песня” (1980). Кіраваў хорам Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Беластоку (19831992), быў музычным кіраўніком ансамбля “Хлопцаў рыбалоўчаў”.
Цікавіцца фальклорам С. Копа пачаў з 1987 г. Выдаў зборнікі народных песень “Мая зямля” (1991), “Фальклорны харавы калектыўз Добрыводы” (1994), “Фальклорны харавы калектыўз “Тынцічкі” (1995, апошнія два на польскай мове). Рыхтуе да друку песенны зборнік (звыш 100 песень) калектыву “Арэшкі” і зборнік песень, сабраных у наваколлі БельскаПадляшскага.
Ірына Тамільчык
Косберг Сямён
Косберг Сямён Арыевіч[1(14). 10.1903, Слуцк 3.1.1965], вучоныў галіне авіяцыйных іракетных рухавікоў, канструктар. Лаўрэа тЛенінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай Працы.
С. Косберг нарадзіўся ў сям’і каваля. Скончыў камерцыйнае вучылішча ў Слуцку, у 1925 г. быў прызваны ў армію. У 1926 г. працаваў слесарам ў Ленінградзе, паступіў вучыцца ў Політэхнічны інстутыт, адкуль быў пераведзены ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. Скончыў яго ў 1931 г., працаваў у Цэнтральным навуковадаследчым інстытуце маторабудавання, праектных арганізацыях авіяцыйнай прамысловасці СССР: намеснік галоўнага канструктара завода, галоўны канструктар завода. У 1941 г. — галоўны канструктар канструктарскага бюро. У час Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны на ўсход разам з супрацоўнікамі КБ. Распрацаваў поршневыя бензінавыя авіяцыйныя рухавікі, якія выкарыстоўваліся на савецкіх хуткасных знішчальніках, а таксама на бамбардзіроўшчыках канструкцыі Тупалева. Пасля вайны займаўся распрацоўкай турбін, вадкасных рухавікоў для рэактыўных самалётаўзнішчальнікаў канструктараў А. Мікаяна і А. Якаўлева. 3 1958 г., пасля сустрэчы з С. Каралёвым, пачаў працаваць ў галіне касманаўтыкі. 3 1959 г. —доктар тэхнічных навук. Распрацаваў трэцюю ступень ракеты (да гэтага часу ракеты былі дзвюхступенныя), з дапамогай якой савецкі касмічны апарат быў выведзены на калямесяцавую арбіту, дзе сфатаграфаваў адваротны бок Месяца і ў тым ліку кратэр агульнай плошчай 58 кв. км, які названы імем Косберга. У 1961 г. стварыў трэцюю ступень касмічнай ракеты, на якой у космас падняўся першы касманаўт Ю. Гагарын, за што быўузнагароджаны званнем Героя Сацыялістычнай Працы. Удзельнічаў у распрацоўцы канструкцый, якія выводзілі на арбіту штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі