• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Як журналіст В. Луба выступае ў беларускім і польскім друку з артыкуламі па пытаннях грамадскапалітычнага і культурнага жыцця. Даследуе польскую палітыку ў дачыненні да ўсходніх дзяржаў у апошнім дзесяцігоддзі (Przegl^d Wschodni. 1997. № 4) і інш.
    Ірына Тамільчык
    Лукашук Сяргей
    Лукашук Сяргей(22.7.1944, в. ГрэдаліПадляшскага ваяв., Польшча), музыказнавец, грамадскакультурныдзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
    С.	Лукашук нарадзіўся ў беларускай сям’і. Пасля заканчэння ў 1964 г. Педагагічнага ліцэя у БельскуПадляшскім выкладаў музыку ў пачатковай школе ў Межвіне. Служыў у арміі (1964—1966). Пасля дэмабілізацыі кіраваў пачатковай школай ў Галадах (19661970), узначальваў культурнаасветны аддзел Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства (19701972). Быў дырэктарам пачатковай школы № 3 у БельскуПадляшскім. 3 1975 г. — дырэктар Бельскага Дома культуры. У 1979 г. С. Лукашук закончыў завочную настаўніцкую студыю ў Беластоку па спецыяльнасці музычнае выхаванне. У 1981 г. паступіў на завочнае музычнапедагагічнае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школы ў Варшаве, якую закончыў з навуковай ступенню магістра мастацтваў.
    Творчае жыццё С. Лукашука было звязана з рознымі музычнымі калектывамі. Шмат увагі ён надаваў выхаванню моладзі. Быў акампаніятарам, потым на працягу дваццаці год — дырыжорам беларускага хора “Васілёчкі” (19701990), мастацкім кіраўніком маладзёжнага вакальнага калектыву “Дзявочыя ноткі” пры II Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім, які неаднаразова удзельнічаў у Агульнапольскім фестывалі дзіцячай, маладзёжнай і гарцэрскай песні ў Седльцах. ГІры пачатковай школе № 3 у БельскуПадляшскім кіраваў мастацкімі калектывамі “Нашы дзеці”, “Жучкі”, “Журавінка”. Любоў да беларускай народнай творчасці падштурхнулі С. Лукашука да стварэння калектыва беларускай народнай песні “Маланка”, з якім ён гастраляваў па Польшчы, Францыі, Германіі, Беларусі. Выступленні творчых калектываў пад яго кіраўніцтвам заўсёды мелі вялікі поспех на разнастайных конкурсах, фестывалях, імпрэзах беларускай песні, дзе займалі вядучыя месцы. Калектывы далі разам звыш 1200 канцэртаў. 3 “Маланкай” С. Лукашук запісаў і выдаў тры магнітафонныя касеты з беларускімі песнямі і адну з калядкамі, з дзіцячым гуртам “Журавінка”—з беларускімі дзіцячымі песнямі са спеўнікам, у якім змешчаны словы і ноты запісаных на касету песняў. Плённай працы С. Лукашука спрыяла сям’я — жонка Валянціна, дачка і сын удзельнічалі ў беларускіх мастацкіх калектывах, якімі ён кіраваў.
    С.	Лукашук актыўна займаецца грамадскапалітычнай дзейнасцю. Ён з’яўляецца аўтарам і рэалізатарам ідэі папулярнай імпрэзы “Дні БельскаПадляшскага”, якія праводзяцца з 1976 г., а таксама цыклічнай імпрэзы
    210
    Персаналіі
    “Бельскія мастацкія кліматы”. На працягу апошніх 8 гадоў быў дэпутатам Павятовай рады ў БельскуПадляшскім, член яе Камісіі асветы і культуры.
    Ірына Тамільчык
    Лукашэвіч Юзаф
    Лукашэвіч Юзаф (26.3.1927. в. Дубае Пінскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пінскі рн Брэсцкай вобл.), матэматык, прафесарВроцлаўскагауніверсітэта (Польшча), рэлігійны, грамадскіікультурныдзеяч.
    Ю. Лукашэвіч мае ў Беларусі і Літве даўнія карані. Дзед па лініі маці Напалеон Роўба (18601929) сябраваў з Францішкам Багушэвічам, пасля яго заўчаснай смерці напісаў пра яго падрабязныя ўспаміны. Журналіст і літаратар, ён пакінуў кнігі “Спадарожнік у вандроўцы па Літве і Беларусі” (Вільня, 1909) і цыкл рэпартажаў “Паслядах Вешчуна” (Варшава, 1898), напісаны да стагоддзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Абедзве гэтыя працы былі ўзноўлены стараннем Ю. Лукашэвіча (Гданьск, 1995, Вроцлаў, 1999, 2000). Бацька, Станіслаў Лукашэвіч, быў землеўласнікам, але пасля Першай сусветнай вайны яго сямейныя ўладанні аказаліся за граніцай, у Літве, таму працаваў настаўнікам у сельскагаспадарчых школах (паміж іншым, у родным Дубае), а пасля, да 1939 г., візітатарам гаспадарчых школ у кураторыі.
    Ю. Лукашэвіч распачаў вучобу ў езуіцкай школе ў Вільні. У 1944 г. нядоўгі час быў салдатам VII брыгады Арміі Краёвай. Пасля раззбраення яго вывезлі ў Калугу, адкуль у 1946 г. выехаў у Польшчу. Закончыўшы падрыхтоўчыя курсы ў Торуні, з восені 1946 г. пачаў заняткі матэматыкай ў Вроцлаўскім універсітэце. Пасля яго заканчэння там жа выкладаў. У 1981 г. быў выбраны рэктарам Вроцлаўскага універсітэта (адкліканы ў сувязі з увядзеннем ваеннага становішча). У навуковым даробку Ю. Лукашэвіча звыш 60 навуковых прац у галіне матэматыкі. У 1958 г. быў запрошаны выкладаць у Матэматычным інстытуце Кітайскай акадэміі навук у Пекіне. У 1960 г. атрымаў ад Фонду Форда дзевяцімесячную навуковую стажыроўку ў ЗША. У 19881990 гг. з’яўляўся членам Грамадзянскага камітэта пры Леху Валенсе.
    Ю. Лукашэвіч — актыўны арганізатар рэлігійнага жыцця. У 1946 г. заснаваў у Вроцлаве гурток каталіцкай студэнцкай арганізацыі “Ювентус хрысціяна” (гэтая арганізацыя ўзнікла ў Мінску яшчэ да рэвалюцыі 1917 г.). Адзін з арганізатараў у 1957 г. Клуба каталіцкай інтэлігенцыі ў Вроцлаве. Затым член навуковай рады епіскапа Польшчы, камісіі Епіскапата па справах экуменізму. Арганізатар і ўдзельнік многіх пешых пілігрымак: у Рым (1980), праз Гродна ў Вільнюс (1992,1993). У 2000 г. у шосты раз вандраваў пешшу разам з пілігрымамі з Баранавіч да Будслава. З’яўляецца членам праўлення Агульнапольскага клуба прыхільнікаў Літвы і членам рэдкалегіі квартальніка “ Літуанія” (Варшава), прысвечанага праблемам ЦэнтральнаУсходняй Еўропы (у тым ліку Беларусі). У 2000 г. быў узнагароджаны ганаровым медалём “Інтэгральны гуманізм”, устаноўленым літоўскімі і польскімі дзеячамі культуры. У абгрунтаванні гэтай узнагароды ўказана, што яна была нададзена “за рэалізацыю каштоўнасці першынства ва ўсіх галінах грамадскага і прыватнага жыцця”.
    Наталля Ракіцкая (Гродна)
    Лукша Міраслава
    Лукша Міраслава (9.91958, Гайнаўка Беластоцкага ваяв., Польшча), беларуская пісьменійца, журналістка.
    М.Лукша вывучала польскую і рускую філалогію на філалагічным факультэце філіяла Варшаўскага універсітэта ў Беластоку. 3 1985 г. працуе журналісткай у беластоцкім тыжнўвіку “Ніва”. Аўтар двух паэтычных зборнікаў  “Замова” (1993) і “Ёсць” (1994) і двух зборнікаў прозы “Дзікі птах верабей” (1992), “Выспа” (1994). Проза пісьменніцы вызначаецца лаканічнасцю і змястоўнасцю. Вонкава гэта аўтэнтычныя запісы аповядаў “простых” людзей пра іх жыццё.
    М.Лукша  сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1997), сябар Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (1973).
    Ян Чыквін (Беласток, Польшча)
    Лур’е Анатоль
    Лурё Анатоль Ісакавіч (6(19).6.1901, Магілёў 12.2.1980, Ленінград, Расія), матэматык, прафесар. Членкарэспандэнт АН СССР(1960).
    А. Лур’е атрымаў сярэднюю адукацыю ў Магілёве. У 1925 г. скончыў Ленінградскі палітэканамічны інстытут і быў пакінуты ў ім для выкладчыцкай работы, з 1944 г. загадваў кафедрай гэтага інстытута. У 1935 г. быў абраны прафесарам. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 19421944 гг., выкладаў ва Уральскім індустрыяльным інстытуце.
    211
    Персаналіі
    Работы A. Лур’е прысвечаны тэарэтычнай і прыкладной механіцы. Выканаў навуковыя даследаванні па тэорыі пругкасці, устойлівасці сістэм аўтаматычнага кіравання, па аналітычнай механіцы. Рашыў некаторыя пытанні дынамікі кіравання касмічным палётам, праектавання аптымальных сістэм кіравання. Прапанаваў метады рашэння і вырашыў некаторыя пытанні прыкладной матэматыкі, тэорыі дыферэнцыйных ураўненняў, аперацыйнага вылічэння. Распрацаваў сімвалічны метад рашэння задач аб раўнавазе пругкага цела. Сярод асноўных прац А. Лур’е — трохтомнае выданне “Тэарэтычная механіка” (Л., 19321934), кнігі “Прасторавыя задачы тэорыі пругкасці” (Л., 1955), “Аналітычная механіка” (М., 1961), “Тэорыя пругкасці” (М., 1970).
    Навуковая і педагагічная дзейнасць А. Лур’е адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
    Вольга Гапоненка
    Луцкевіч Лявон
    Луцксвіч Лявон (псеўд. Лявон Крывіцкі, Дзядзька Лявон; 17.3.1922. Вільня28.7.1997, Вільнюс), публіцыст, грамадскідзеяч беларускайдыяспарыў Літве.
    Л.Луцкевіч паходзіў са славутага роду Луцкевічаў, які пакінуў адметны след у гісторыі Беларусі. Яго бацька, Антон Луцкевіч, — вядомы беларускі дзеяч пачатку XX ст., адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэння. Вучыўся Л.Луцкевіч у Віленскай беларускай гімназіі (19321936). У 1940 г. скончыў Тэхнічны ліцэй, набыўшы там прафесію электрыка. У час Другой сусветнай вайны выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай і Сычавіцкай школах Маладзечанскага раёна, быў дырэктарам Мастацкай школы ў Баранавічах. У сувязі з гэтым у 1945 г. быў арыштаваны і да 1957 г. знаходзіўся ў лагерах Сібіры, на Калыме. У час зняволення моцна захварэў. Вярнуўся ў Вільнюс у 1958 г. Працаваў электрыкам у калгасах, потым — энергетыкам на заводзе жалезабетонных канструкцый. Адразу пасля вяртання стаў займацца грамадскай дзейнасцю па адраджэнню і вывучэнню культурнай спадчыны беларускага народа. Збіраў матэрыялы пра бацьку, Антона Луцкевіча, дзядзьку, Івана Луцкевіча, іншых вядомых беларускіх дзеячаў, пра Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Зацікавіўшыся гісторыяй свайго горада, адшуквае архіўныя дакументы, фотаздымкі, паштоўкі з відамі Вільні. Заклапочаны захаваннем беларускіх традыцый і іх вывучэннем, стаў адным з ініцыятараў стварэння ў Вільнюсе “Таварыства беларускай культуры” (1988) і суполкі “Сябрына” (1987). Быў старшынёй Таварыства беларускай школы. Маючы музычныя здольнасці, браў самы актыўны ўдзел у стварэнні хору “Сябрына” (1988), дапамагаў яму ў выбары рэпертуару, сам іграў на музычных інструментах.
    Лявон Луцкевіч — аўтар шматлікіх артыкулаў у літоўскім, польскім і беларускім друку. Ён узначальваў рэдакцыйную раду старонкі “Беларус Віленшчыны” ў газетах “Эхо Лнтвы” і “Kurier Wilenski”, удзельнічаў у выданні газеты “Рунь”. Падрыхтаваў да выдання кнігу аб беларускіх мясцінах “Вандроўкі па Вільні” (выйшла ў ліпені 1998 г.) і “Партрэты віленчукоў”, дзе змешчаны 50 партрэтаў беларускіх дзеячаў, звязаных з гэтым горадам. У 1989 г. Лявон Луцкевіч стаў аўтарам і вядучым перадач “Беларускае слова на хвалях літоўскага радыё”, працаваў карэспандэнтам беларускай рэдакцыі радыё “Свабода”.