Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Л. Мандэльштам унёс істотны ўклад у радыёфізіку і радыётэхніку. Распрацаваў (сумесна з М. Папалексі) новыя спосабы радыётэлеграфнай і радыётэлефоннай мадуляцыі, радыёінтэрферэнцыйныя метады даследавання радыёхваляў і вымярэння адлегласцей, стварыў новую вобласць радыётэхнікі — радыёгеадэзію.
Л. Мандэльштам з’яўляецца заснавальнікам фізічнай школы. Сярод яго вучняў — А. Андронаў, А. Вітт, Г. Ландсберг, М. Леантовіч, I. Тамм, С. Шубін, С. Рытаў, У. Мігулін, інш. вядомыя вучоныя.
Вольга Гапоненка
МаневічЛеў
Ма/іевіч Леў Яфімавіч (28.8.1898, Чавусы Магілёўскай губ., цяпер вобл. — 12.6.1946, Аўстрыя), ваенны разведчык, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза.
Л. Маневічз 1918 г. — у Чырвонай Арміі. Удзельнікграмадзянскайвайны: ваенкам браняпоезда, камандзір камуністычйага атрада. Працаваў у палітаддзеле СамараЗлатавустаўскай чыгункі. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, вучыўся ў Ваеннапаветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага.
У 20я — пачатку 30х гг. Л. Маневіч дабываў важную для СССР разведвальную інфармацыю, працуючы ў краінах Еўропы. Яго псеўданімы — Эцьен, Конрад Кертнэр, Тарасцін. У некаторых краінах Еўропы яго ведалі як камерсанта, уладальніка камерцыйных фірмаў. 12 снежня 1936 г. Л. Маневіча арыштавала італьянская фашысцкая контрразведка. Асобы трыбунал прыгаварыў яго да 12ці гадоў зняволення. Адбываў пакаранне ў італьянскіх канцлагерах і турмах. У верасні 1943 г. быў вязнем катаржнай турмы на в. СанСтэфана, адкуль трапіў у рукі нямецкаму гестапа. Пераведзены спачатку ў канцлагер Маўтхаўзен у Аўстрыі, затым у Мельк, Эбензее. Л. Маневіч стаў там адным з арганізатараў падполля, кіраўніком групы супраціўлення, падпольнай арганізацыі ў канцлагеры Эбензее. Пры яго ўдзеле быў знішчаны падземны шарыкападшыпнікавы завод у Мельку. 6 мая 1945 г. Л. Маневіча вызвалілі амерыканскія войскі, але ён быў цяжка хворы на сухоты і памёр праз некалькі дзён. Яго астанкі спачываюць на могілках СантМарцін у г. Лінц (Аўстрыя).
У Чавусах у памяць пра Л. Маневіча ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Адна з вуліц носіць яго імя. Нашаму земляку прысвечана кніга Я. Вараб’ёва “Зямля, да запатрабавання” (М., 1974).
ВацлаўМацкевіч
Манюшыс Юозас
Манюшыс Юозас (12.12.1910, в. Малькоўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі рн Магілёўскайвобл. —17.3.1987, Вільнюс), літоўскідзяржаўны і партыйныдзеяч.
Ю. Манюшыс нарадзіўся ў сялянскай сям’і перасяленцаў з Літвы. У 1931 г. скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум, у 1938 г. —Ленінградскі аўтадарожны інстытут. У 19311932 гг. настаўнічаў у Беларусі. 3 1938 да 1941 г. працаваў інжынерам на будаўніцтве мастоў у Кіеве. Бярдзічаве, Ленінградзе. У 19411944 гг. — афіцэр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 канца 1942 г. служыў у асобным літоўскім батальёне, удзельнічаў у абароне Ленінграда. У19441947 гг. — намеснік старшыні Выканаўчага камітэта г. Вільнюса і старшыня Планавай камісіі, у 19471950 гг. — старшыня Выканаўчага камітэта г. Каўнаса. 3 1950 да 1955 г. — міністр будаўніцтва Літвы. У 19551967 гг. — сакратар ЦККПЛ, аў 1957 г. — адначасова першы сакратар Гарадскогакамітэта КПЛ г. Каўнаса. У 19641965 гг. Й. Манюшыс працаваў старшынёй Бюро ЦК КПЛ па кіраўніцтву прамысловасцю і будаўніцтвам. 3 1967 да 1981 г. — старшыня Савета міністраў Літоўскай ССР. У 19811985 гг. — дырэктар Інстытута эканомікі. 3 1967 да 1981 г. — член Камітэта парламенцкай групы Вярхоўнага Савета СССР, у 19621984 гг. — старшыня секцыі СССР — Аўстрыя згаданай групы. 3 1971 г. — кандыдат у члены ЦК КПСС. У1951
217
Персаналіі
1963 гг. і 19671985 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, у 1984 г. — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Ю. Манюшыс з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац, прысвечаных пытанням эканомікі Літвы і Прыбалтыкі. Галоўныя з іх — “Прамысловасць Савецкай Літвы на шляху тэхнічнага прагрэсу” (I960), “Развіццё будаўніцтва і яго матэрыяльнатэхнічнай базы ў Літоўскай ССР” (1963), “Тэхнічны прагрэс і развіццё індустрыяльнай базы будаўніцтва ў рэспубліках Прыбалтыкі” (1969), “Эканоміка і культура Савецкай Літвы” (1973), “Навуковатэхнічны прагрэс у будаўніцтве” (1974), “Савецкая Літва: дасягненні і перспектывы” (1975, 1976), “Энанамічная аснова развітога сацыялізму” (1978), “Жыццё ў працы” (1979), “Савецкая Літва на шляху сацыяльнаэканамічнага развіцця” (1980), “Актуальныя праблемы эфектыўнасці капітальнага будаўніцтва” (1984) і інш.
Яніна Кісялёва
Мараўскі Рышард
МараўскіРышард (Рамуальд); (1843, Гродзеншчына ?), мастак, удзельніквызваленчагаруху.
Паходзіў са шляхты Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні 1863 г. і ўкрывальніцтва на працягу 2х гадоў у Варшаве пад імем шляхціца Куленкі, “за набыццё яго пашпарта і крадзёж у гродзенскага натарыуса футра і паліто” па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі быў пазбаўлены шляхецкай годнасці і ўсіх маёмасных правоў і адпраўлены на пасяленне ў Сібір. У лістападзе 1866 г. у Іркуцку быў прызначаны на пасяленне ў Індзінскую вобл. Балаганскай акругі Іркуцкай губ. Але ў сакавіку 1867 г. за дрэнныя паводзіны быў пераведзены ў Якуцкую вобл. і паселены ў Намскім улусе, а потым пераведзены ў 2гі Хаяхсыцкі наслет Батурускага ўлуса. У 1868 г. яму было дазволена пражываць у г. Якуцку, каб зарабіць сабе на жыццё. У студзені 1872 г. Р. Мараўскі пераходзіць у праваслаўе пад імем Уладзіміра. У маі 1872 г. яму вяртаюць саслоўныя правы і дазваляюць займацца іканапісам. У 1878 г. ён распісваў царкву і капліцы Батурускага ўлуса. У 1878 г. ён знаходзіўся ў г. Ахоцку Прыморскай вобл.
Алесь Баркоўскі (Якуцк)
Маркевіч Арсень
МаркевічАрсеньІванавіч(31.3.(12.4). 1855, БрэстЛітоўск, цяперБрэст—18.1.1942, Ленінград, Расія), філолагславіст, краязнавец, археолаг, архівіст, літаратуразнавец, прафесар. ЧленкарэспандэнтАкадэміінавук СССР(1927).
А. Маркевіч нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Вучыўся ў павятовым вучылішчы Брэсцкай прагімназіі. У 1872 г. скончыў гімназію ў г. Бяла Сядлецкай губ. (цяпер Польшча). Вучыўся на філалагічным факультэце Варшаўскага універсітэта, дзе вывучаў сербскую, харвацкую і чэшскую мовы. 3 1876 да 1883 г. — выкладчык рускай мовы і славеснасці ў г. Хэлме (Польшча), потым у г. Шаўляі (Літва).
Першую навуковую працу “Юрый Крыжаніч і яго літаратурная дзейнасць” (Варшава, 1876) напісаў у 20гадовым узросце. 3за матэрыяльнай нястачы вымушаны быў адмовіцца ад прапановы застацца пры універсітэце. У 1883 г. А. Маркевіч пераехаў у Сімферопаль, дзе на працягу 30ці гадоў займаўся педагагічнай дзейнасцю: выкладаў у Сімферопальскіх мужчынскай і жаночай гімназіях. Пасля падарожжа ў Грэцыю, Егіпет і Палесціну (1884) у яго абудзілася цікавасць да гісторыі Таўрыды — Крыма. 3 1887 г. працаваў у Таўрыдскай вучонай архіўнай камісіі, у 1908 г. быў абраны яе старшынёй. Выступаў з артыкуламі на старонках “йзвестнй Таврвдской ученой архнвной комнсспн”. Вывучаў гісторыю Крыма, разам з вучнямі гімназіі праводзіў археалагічныя раскопкі паблізу Сімферопаля, у іншых месцах. У часы Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў прыкладаў шмат намаганняў для захавання помнікаў старажытнасці, крымскіх архіваў. У 1918 г. спрыяў адкрыццю Таўрыдскага (цяпер Сімферопальскі) універсітэта, куды ён перадаў сваю бібліятэку, а пазней быў выкладчыкам (1928) і прафесарам. У 1941 г., пасля смерці жонкі, А. Маркевіч пераехаў да дачкі ў Ленінград, дзе працягваў работу над “Тапанімікай Крыма”.
А. Маркевіч з’яўляецца складальнікам картатэкі (21 тыс. адзінак), якую ў 1931 г. набыў Інстытут гісторыі матэрыяльнай культуры AH СССР (цяпер захоўваецца ў архіве СанктПецярбургскага аддзялення Інстытута археалогіі), а таксама аўтарам навуковых прац, прысвечаных гісторыі Крыма. Сярод іх — “Паездка ў Стары Крым”, “Да гісторыі Бахчысарайскага палаца”, “Taurica — вопыт паказчыка сачыненняў пра Крым”, “Сімферопаль, яго гістарычны лёс, даўніна і нядаўняе мінулае”, “Тапаніміка Крыма”. У19941995 гг. у Сімферопалі перавыдадзена яго кніга “Таўрычаская губерня ў час Крымскай вайны. Па архіўных матэрыялах”. Займаўся таксама літаратуразнаўчай дзейнасцю, склаў зборнік “Крым ў рускай паэзіі”.
Аляксей Гардзіцкі, ВацлаўМацкевіч
218
Персаналіі
Марцінкенене Юзэфа
Марцінкенене Юзэфа Валянцінаўна (19.3.1948, в. Цябуты Пастаўскагарна Віцебскай вобл.), мастачка, дзеяч. беларускайдыяспарыў Літве.
Ю. Марцінкенене нарадзілася ў беларускай ся.м’і. Вучылася ў Ацкавіцкай васьмігадовай школе. У 1969 г. скончыла Цырклішскі сельскагаспадарчы тэхнікум (Літва). Вучылася на завочным аддзяленні Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, пасля заканчэння якога ў 1983 г. атрымала дыплом вучонагазоаінжынера. Працавала ў розных сельскагаспадарчых структурах Літвы. Цяпер дзяжурны інспектар Свянчонскага ўчастка Вільнюскай тэрытарыяльнай мытні. Жыве ў в. Соры (Сарай) Свянчонскага раёна Літвы.
У 1994 г. пачала прафесійна займацца жывапісам. Удзельнічала ў васьмі персанальных і некалькіх агульных выстаўках, трох рэспубліканскіх конкурсах. Яе карціны выстаўлены ў музеях Літоўскай Рэспублікі, прыватных зборах Польшчы, Расіі, Англіі, Літвы. Галоўная тэматыка творчасці мастачкі — прырода, адзінства чалавека і навакольнага свету. У 1995 г. прынята ў Саюз народных мастакоў Літвы. 3 1997 г. з’яўляецца старшынёй Беларускага таварыства Свянцянскага рна.
Валянцін Нідзянскі (Вільнюс)
Мастовіч Далэнга Тадэвуш
МастовічДалэнга Тадэвуш (10.8.1898, б. маёнтак Акунёва Дзісенскага пав. Віцебскай губ., цяперГлыбоцкірн Віцебскайвобл. —паміж 18120.9.1939., мяст. Куты, цяпер Украіна), польскіпісьменнік, журналіст.
Т. Мастовіч нарадзіўся ў сям’і арандатара маёнтка, Стэфана Мастовіча. Дзяцінства правёў у Глыбокім, куды сям’я неўзабаве пераехала. У 1915 г. скончыў гімназію і да 1917 г. вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага універсітэта. У 1919 г. добраахвотнікам пайшоў у польскую армію і ўдзельнічаў у польскасавецкай вайне 1920 — 1921 гг. 3 1922 г. жыў у Варшаве і да 1928 г. працаваў у газеце “Rzeczpospolita”. Пасля перавароту ў маі 1926 г. стаў апазіцыйным журналістам. У 1930 — 1931 гг. супрацоўнічаў з часопісамі “ABC”, “Polonia”, “Wiadomosci Literackie”.
Першыя апавяданні Т. ДадэнгіМастовіча з’явіліся ў друку ў 1923 г., а першая аповесць “ Апошняя брыгада” была надрукавана ў 1932 г. Вядомасць прынеслі пісьменніку раман “Кар’ера Нікадэма Дызмы”, аповесці “Пракурор Аліцыя Горн”, “Трэці пол”, “Доктар Мурэк звольнены” і “Другое жыццё доктара Мурэка”, “Знахар”, “Тры сэрцы”, “Прафесар Вільчур”, “Дзённік панны Ганкі” і інш. Усяго ў даваеннай Польшчы ім выдадзена 16 твораў, з якіх 8 экранізавана. Загінуў у вераснёўскай кампаніі 1939 г. над ракой Чарамош, расстраляны савецкім салдатам.