• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Пахаваны на могілках Роса ў Вільні побач з сімвалічнай магілай братоў Луцкевічаў.
    Леакадзія Мілаш (Вільнюс)
    Лушчыцкі Міхаіл
    Лушчыцкі Міхаіл Аляксеевіч (10.2.1919. м. Колаўка Капыльскага рна Мінскай вобл.), генералмаёр медыцынскай службы, доктар медыцынскіх навук (1967).
    М. Лушчыцкі скончыў сярэднюю школу ў в. Цімкавічы. У 1936 г. паступіў у 1шы Ленінградскі медыцынскі інстытут, адкуль на 3м курсе быў пераведзены ў Ваеннамарскую медыцынскую акадэмію, якую скончыў у 1941 г. У 19411949 гг. служыў на Ціхаакіянскім флоце, быў начальнікам хірургічнага аддзялення ваеннамарскога шпіталя. У 19491951 гг. вучыўся на факультэце ўдасканалення ўрачоў Ваеннамедыцынскай акадэміі. 3 1951 г. працаваў начальнікам хірургічнага аддзялення Кранштацкага ваеннамарскога шпіталя. У 19571961 гг. — ад’юнкт кафедры ваеннамарской хірургіі, з 1961 г. — выкладчык кафедры ваеннамарской і шпітальнай хірургіі Ваеннамедыцынскай акадэміі. У 19731986 гг. — загадчык кафедры ваеннамарской і шпітальнай хірургіі. 3 1969 да 1973 г. з’яўляўся галоўным хірургам ВаеннаМарскога флоту СССР.
    Займаўся навуковадаследчай працай у галіне медыцыны. Аўтар больш як 140 навуковых прац, прысвечаных хірургіі. Распрацоўваў пытанні арганізацыі і аказання хірургічнай дапамогі на ВаеннаМарскім флоце, і, у прыватнасці, на атамных падводных лодках.
    Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языков/ч
    212
    Персаналіі
    Львов/ч Мая
    ЛьвовічМаяДавыдаўна (23.4.1933, Адэса, Украіна), беларуская, украінская і габрэйская паэтэса, перакладчыца.
    М. Львовіч нарадзілася ў сям’і габрэяўвыхадцаў з Беларусі. Яе маці паходзілаз Гомеля, бацька — з Веткі. У 1938 г. сям’я пераехала ў Харкаў. У восем гадоў М. Львовіч паступіла ў рускую школу, дзе пазней вывучала і ўкраінскую мову. У 1941 г. яе бацька пайшоў на фронт, маці з дзецьмі эвакуіраваліся. Жылі ў Сталінградзе, Казахстане, у п. Алга Акцюбінскай вобл. Вярнуўшыся пасля вызвалення ў Харкаў, М.Львовіч працягвала вучобу ў школе. Яшчэ ў маленстве пачала пісаць вершы на рускай мове, у школьныя гады напісала першы верш на ўкраінскай мове. Закончыўшы школу з сярэбраным медалём (1951), спрабавала паступіць на ўкраінскае аддзяленне філфака Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта. Аднак зза этнічнага паходжання дакументы яе не прынялі. Вучылася на нямецкім аддзяленні факультэта замежных моваўХДУ (1951—1952). У снежні 1952 г. была пераведзена на ўкраінскае аддзяленне філфака універсітэта, які закончыла у 1957 г. з адзнакай. Ва універсітэцкай шматтыражцы друкавала свае вершы і пераклады. Яшчэ у час вучобы М. Львовіч цяжка хварэла. Потым па стану здароўя не магла ўладкавацца на работу. У 1959 г. ёй была зроблена аперацыя на сэрцы. 3 таго часу інвалід II групы. Працавала карэктарамнадомнікам у выдавецтве “Прапор” (19631988). Дзякуючы падтрымцы маці і сяброў змагла актыўна працаваць над перакладамі з польскай, чэшскай (В. Галька “Чэшская паэзія”, 1964), сербскай (Д. Максімавіч) моваў.
    3 1961 г. творы М. Львовіч друкаваліся на старонках украінскіх перыядычных выданняў. Гэтаму спрыялі Г. Кочур, які ўключаў украінскія пераклады М. Львовіч у рэдагаваныя ім зборнікі і анталогіі, і Д. Максімавіч, якая перакладала яе вершы на сербскую мову і двойчы апублікавала іх у Югаславіі. Перакладалі і друкавалі вершы М. Львовіч і ў Беларусі. Пачынаючы з 1968 г. яна ўдзельнічала ў трох беларускіх анталогіях. Пачала пісаць на беларускай мове, пераклала з яе многія паэтычныя зборнікі, дзве кнігі беларускай прозы. Як да першакрыніц М. Львовіч звярталася да беларускіх народных песень, творчасці класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў — М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, У. Караткевіча, Л. Геніюш, М. Танка, П. Панчанкі, А. Пысіна, Я. Брыля, Р. Барадуліна, Н. Мацяш, В. Бечыка і інш. У сваю чаргу У. Караткевіч, В. Ярац і інш. знаёмілі беларускага чытача з арыгінальнымі вершамі М. Львовіч, перакладаючыіхна беларускуюмову. У1971 г. паэтэса ўпершыню наведала Беларусь. У 1985 г. выйшаў паэтычны зборнік М. Львовіч на ўкраінскай мове “Земле моя...”, у 1995 г. — дзвюхмоўная кніга вершаў “Цяпельцавогнік”. У рукапісах (у тым ліку ў Цэнтры імя Ф. Скарыны) застаюцца многія яе пераклады і вершы, на беларускай мове падрыхтаваныя ёй карткі для ўкраінскага і беларускага сінанімічнага слоўнікаў.
    М. Львовіч удзельнічае ў грамадскакультурным жыцці беларускай дыяспары ў Харкаве, сабрала там беларускую бібліятэку. Яна сябра Саюза пісьменнікаў Украіны (1984) і Беларусі (1996), старшыня суполкі харкаўскіх беларусістаў, лаўрэат часопіса “Березнль”, актыўны аўтар беларускай і ўкраінскай перыёдыкі.
    Аляксандра Кавалёва (Харкаў, Украіна)
    Любошыц Нота
    Любошыц Нота (23.7.1910, Мінск), кінарэжысёр. Заслужаныдзеяч культуры Літоўскай ССР(1976).
    Н. Любошыц у 1936 г. скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфістаў, вучань С. Эйзенштэйна. Удзелыіік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1937 да 1948 г. — рэжысёр “Ленфільма" і “Беларусьфільма”. Разам з П. Армандам у 1942 г. на кінастудыі “Ленфільм” паставіў кінафільм “Рукавічкі” (“Самы адважны”). На Мінскай студыі навуковапапулярных і хранікальнадакументальных фільмаў у 1945 г. зняў фільмы “Нашы дзеці” (з С. Сплашновым) і “25 гадоў БДТ”, у 1946 г. —“Выбраннікі народа”.
    У 1949 г. Н. Любошыц стаў рэжысёрам Літоўскай кінастудыі. Зняў навуковапапулярныя і дакументальныя фільмы “Новыя людзі” (1951), “Мічурынцы Дотнувы” (1952), “Свята песні” (1955), “Вясна Прыбалтыйскагатэатра” (1957), “Поўнач — іх дом” (1965) і інш. Яго аўтарству належыць каля 200 кіначасопісаў “Tarybu, Lietuva”.
    Яніна Кісялёва
    Ляўчук Зміцер
    Ляўчук Зміцер (псеўд. Фалькоўскі;3.11.1898, в. ЛепясыГродзенскайгуб. цяпер Кобрынскірн Брэсцкай вобл. — 1934), украінскі паэт.
    3.	Ляўчук нарадзіўся ў сялянскай сям’і. 3 дзяцінства дапамагаў па гаспадарцы. Нягледзячы на беднасць, бацькі спачатку аддалі хлопчыка ў Кобрынскае рэальнае вучылішча, потым у БрэстЛітоўскую рускую гімназію (цяпер гэта адзін з карпусоў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта). Добра валодаючы нямецкай мовай, у час Першай
    213
    Персаналіі
    сусветнай вайны 3. Ляўчук пранікаў у варожыя гарнізоны, вёў агітацыю супраць вайны сярод кайзераўскіх салдат. Трапіў у канцлагер, які знаходзіўся ў в. Лінова Пружанскага рна, адкуль яму ўдалося збегчы. Служыў у органах бяспекі. Захварэўшы на сухоты, камісаваўся. У 1923 г. пераязджае ў Кіеў. Пачынае пісаць вершы, якія друкаваліся на старонках перыядычных выданнях Украіны. У 30я гг. рэпрэсаваны і расстраляны. У 1957 г. рэабілітаваны.
    У 1989 г. у Кіеве выдадзены зборнік вершаў 3. Ляўчука “Паэзія”, у які ўвайшлі лепшыя творы з прыжыццёвых публікацый ва ўкраінскай прэсе, асобная тэматыка якіх — лёс сялянства ў даваенны час.
    Уладзімір Замкавец
    Мазоль Вацлаў
    Мазоль (Мазоліс)Вацлаў(Вацловас)(1.12.1928, в. БеняконіЛідскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Воранаўскі рн Гродзенскай вобл.), хімік, кандыдат хімічных навук (1960).
    В.	Мазоль у 1950 г. скончыў Вільнюскі універсітэт. 3 1954 да 1962 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута хіміі і хімічнай тэхналогіі. У 19621963 гг. працаваў выкладчыкам у Вільнюскім універсітэце. 3 1963 г. зноў у Інстытуце хіміі і хімічнай тэхналогіі — старшы навуковы супрацоўнік, а з 1975 г. — загадчык лабараторыі арганічнага сінтэза.
    В.	Мазоль апублікаваў навуковыя артыкулы аб сінтэзе цыклагексанавых кетонаў, ненасычаных алхаголяў, аміна і серных арганічных злучэнняў і іх уласцівасцях. Разам з іншымі стварыў 15 электралітаў меднага глянцавання, нікелявання, луджэння, сплаваў жалеза з нікелем.
    Яніна Кісялёва
    Мазялайціс Йонас
    МазялайцісЙонас(14.10.1907, в. БеняконіЛідскага пав. Віленскайгуб., цяпер Воранаўскірн Гродзенскай вобл. — 30.4.1994, Вшьнюс), батанікміколардоктарпрыродазнаўчыхнавук, ЛаўрэатДзяржаўнайпрэмііЛітоўскай ССР(1981).
    Й. Мазялайціс у 19401949 гг. настаўнічаў у вільнюскіх гімназіях і школах. У 19461947 гг. быў дырэктарам Вільнюскай мужчынскай гімназіі. У 1946 г. скончыў Вільнюскі універсітэт. У 19471959 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам, навуковым сакратаром Інстытута біялогіі, у 19591961 гг. — навуковым сакратаром Інстытута батанікі. 3 1961 да 1983 г. — загадчык сектара споравых раслін Інстытута батанікі, старэйшы навуковы супрацоўнік.
    Й.	Мазялайціс з’яўляецца аўтарам навуковых прац па мікалогіі. Галоўныя з іх — “Ядомыя і ядавітыя грыбы” (1957, зА. Мінкявічусам), “Грыбы” (1966, зА. Грыцусам; 1970.2евыд.), ‘ТрыбыафілафаровагапарадкуЛітоўскай ССР” (1976), “Грыбы Літвы” (1980, з В. Урбонасам), “Гастэраміцэты Літоўскай ССР” (1982).
    Яніна Кісялёва
    Майзель Веніямін
    Майзель Веніямін Міхайлавіч (20.6.1900, Мінск28.2.1943, Харкаў, Украіна), матэматык, прафесар. Членкарэспандэнт Акадэміі навук УССР(1939).
    В.	Майзель скончыў у 1921 г. Харкаўскі матэматычны інстытут. Потым вучыўся у Харкаўскім інстытуце народнай адукацыі (скончыў у 1922) і Харкаўскім інстытуце народнай гаспадаркі (скончыў у 1923 г.). У 19221925 гг. працаваў інжынерамканструктарам па гідрамашынабудаванню. У 19251927 гг. быў намеснікам начальніка Навуковатэхнічнага ўпраўлення УСНГ УССР. У 1928 г. быў абраны прафесарам і працаваў на педагагічнай рабоце (да 1941) у інстытутах Харкава: механікамашынабудаўнічым, авіяцыйным, інжынернабудаўнічым і аўтадарожным, з 1933 г. — у Харкаўскім фізікахімікаматэматычным інстытуце, з 1934 г. — у Харкаўскім універсітэце. Адначасова працаваў у Інстытуце збудаванняў, Інстытуце энергетыкі і Інстытуце будаўнічай механікі АН УССР.
    Асноўныя навуковыя даследаванні В. Майзеля — у галіне тэорыі гідратурбамашын, дынамікі машын, тэорыі пругкасці. Вызначыў рух вадкасці ўнутры колаў цэнтрабежных помпаў з улікам уплыву колькасці лапатак і іх профілю. Даследаваў тэорыю гнуткіх валоў. Прапанаваў новыя рашэнні ў рабоце кампрэсараў. Унёс уклад у распрацоўку аптычнага метада даследавання напружанняў. В. Майзель — аўтар грунтоўных прац па праблеме напружанага стану пругкіх сістэм пад уплывам тэмпературы. Распрацаваў метад, які дазваляе эксперыментальна вырашаць пытанне аб напружаным стане і які носіць цяпер яго імя — “метад Майзеля”.
    Загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Харкава.
    Вольга Гапонснка
    214
    Персаналіі
    Макарэвіч Іван
    Макарэвіч Іван Фаміч (17.2.1936, в. Казловічы Аршанскага рна Віцебскай вобл.), хімік, прафесар. Членкарэспандэнт Інжынернай акадэмііУкраіны.