Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Навуковыя даследаванні Л.М. ЛазарэвічаШапялевіча прысвечаны гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры, гісторыі літаратуры і культуры сярэдневякоўя. Сваю першую навуковую працу пад назвай “Жукоўскі і рамантызм” вучоны напісаў у студэнцкія гады (1885) і атрымаў за яе залаты медаль. Даследаваў уплывы славянскіх традыцый на Нямецкую літаратуру. Сярод яго асноўных навуковых прац — “Фаўст” Гётэ (СПб., 1890), “Нямецкая аповесць на славянскай глебе” (Харкаў, 1905), “Нарысы з гісторыі сярэдневяковай літаратуры і культуры” (СПб., 1900), “Кафедра гісторыі ўсеагульнай літаратуры ў Харкаўскім універсітэце” (Харкаў, 1907). 3 1900 г. праводзіў раскопкі старажытнаславянскіх курганоў у Гарадоцкім, Невельскім, Себежскім паветах Віцебскай губ. Пры даследаванні крывіцкіх курганоў выявіў каштоўныя знаходкі, якія паступілі ў Эрмітаж, гістарычныя музеі Масквы, Харкава, музей Віцебскага статыстычнага камітэта.
207
Персаналіі
Л .М. ЛазарэвічШапялевіч быў дэпутатам ад Харкаўскага універсітэта на Міжнародным з’ездзе гісторыкаў у Рыме (красавік, 1903).
Вольга Гапоненка
Лапацін Антон
Лапацін Антон Іванавіч(8.1.1897, в. Каменная Брэсцкага ггав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкагарна9.4.1965, Масква), савецкі военачальнік, генераллейтэнант. ГеройСавецкага Саюза (1945).
У 19161917 гг. А. Лапацін служыў у царскай арміі. У Чырвонай Арміі— з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны — камандзір эскадрона ў 1й Коннай арміі. 3 1937 г. — камандзір кавалерыйскай дывізіі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 г. Удзельнік савецкаяпонскай вайны 1945 г. У 1947 г. кончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба. Праходзіў службу на розных пасадах у штабах ваенных акруг. 3 1954 г. — у запасе. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Кутузава 1й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі. Імем А. Лапаціна названа вуліца ў Будзёнаўску Стаўрапольскага края. Пра А. Лапаціна гаворыцца ў кнізе С. Дрыгі “За подзвігам подзвіг” (Калінінград, 1984).
Алесь Карлюкевіч
Ласкевіч Валянціна
Ласкевіч Валянціна (28.9.1947, в. Рыбалы Беластоцкага ваяв., Польшча), грамадскакультурны дзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
В. Ласкевіч нарадзілася ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы ў роднай вёсцы вучылася ў сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Беластоку. 3 1966 г. працавала ў сельскагаспадарчым кааператыве ў БельскуПадляшскім. Адначасова пачала актыўна займацца грамадскай дзейнасцю на ніве беларускай культуры. 3 1970 г. працавала інструктарам, потым кіраўніком культурнаасветнага аддзела Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Беластоку. У 1980 г. на з’едзе БГКТ выбрана членам Прэзідыума Галоўнага праўлення. 3 1984 г. выконвала абавязкі старшыні гарадскога аддзела БГКТ у Беластоку, з 1991 г. — сакратара Галоўнага праўлення. В. Ласкевіч была адным з арганізатараў разнастайных культурных мерапрыемстваў на Беласточчыне — фестываляў “Беларуская песня”, “Беласток — Гродна”, свята Купалля ў Белавежы, Свята беларускай культуры.
* За грамадскую і культурную дзейнасць атрымала шэраг рэгіянальных і дзяржаўных узнагарод, у т. л. залатыя адзнакі “Заслужаны Беласточчыны”, “Заслужаны дзеяч культуры”, сярэбраны Крыж заслугі.
Ірына Тамільчык
Латышонак Алег
Латышонак Алег Юр’евіч (27.5.1957, Эльблонг, Польшча), беларускі гісторык, публіцыст, грамадскапалітычныдзеячу Польшчы.
У 1980 г. скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве. Працаваў настаўнікам у школе, супрацоўнікам Гістарычнага музея ў Кракаве, выкладчыкам Ягелонскага універсітэта. 3 1991 г. — навуковы супрацоўнік Вайсковага музея ў Беластоку, з 1993 г. — журналіст беларускага тыднёвіку ў Польшчы — газеты “Ніва”. У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Беларускія вайсковыя фарміраванні ў 19171923 гг.” ва Універсітэце імя М.Каперніка ў Торуні. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 г. Беларускага дэмакратычнага аб’яднання, са студзеня 1992 г. старшыня Галоўнай рады БДА, з сакавіка 1996 г. старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. Член рэдакцыйнай калегіі часопіса “Беларускія гістарычныя сшыткі” “Bialoruskie Zeszyty Historyczne”. Галоўныя накірункі навуковых даследаванняў — гісторыя беларускага адраджэння, рэлігійнацаркоўныя адносіны на Беларусі ў XVIII пач. XX стст., гісторыя беларускіх вайсковых фарміраванняў у 20я гг. XX ст., беларускі грамадскапалітычны рух у Польшчы ў 8090я гг., гісторыя беларускай эміграцыі. Аўтар манаграфіі “Беларускія вайсковыя фарміраванні ў 19171923 гг.” (Беласток, 1995), прысвечанай гісторыі беларускага вайсковага руху ў Расіі, Літве, Украіне, Эстоніі, лёсу беларускіх вайсковых фарміраванняў у Польшчы — Беларускай вайсковай камісіі, арміі генерала БулакБалаховіча, арганізацыі “Зялёны дуб”, Слуцкай брыгады і інш. Аўтар навуковых і навуковапапулярных артыкулаў у перыядычных выданнях Польшчы, Беларусі, Літвы, ЗША, Вялікабрытаніі. Друкаваўся ў часопісах “Bialoruskie Zeszyty Historyczne”, “Dyskusja”, “Bialostocczyzna”, “Czasopis”, “Беларускія навіны”, “Ніва”, “Спадчына” і інш. Сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Удзельнік Першага з’езда
208
Персаналіі
беларусаў свету (Мінск, 1993), Першай Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў (Мінск, 1993), навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў у Польшчы, Беларусі, Літве і інш.
Ларыса Языковіч
Леўшчанка Леанід
ЛеўшчанкаЛеанідІванавіч(4(16).8.1882, Гомель 24.8.1954), літаратуразнавец, грамадскідзеяч, педагог.
Л. Леўшчанка скончыў гімназію ў Кіеве, Кіеўскі універсітэт (1910). Працаваў настаўнікам у Чарнігаўскай губ., у 1915 г. —у 7й гімназіі ў Кіеве. У 1917 г. выкладаў фізіку і вышэйшую матэматыку на Кіеўскіх вышэйшых курсах Жакулінай. У маіжніўні 1919 г. — загадчык літаратурнавыдавецкага аддзела Народнага камісарыята асветы ЛітоўскаБеларускай ССР. 3 лістапада 1919 г. — выкладчык фізікі Кіеўскага настаўніцкага інстытута, пазней супрацоўнік Украінскага навуковадаследчага інстытута педагогікі, настаўнік фізікі ў школах Кіева і Кіеўскай вобл. У 19171919 гг. — адзін з кіраўнікоў кіеўскага беларускага гуртка “Зорка”. На з’ездзе воінаўбеларусаў ПаўдёваЗаходняга фронту ў Кіеве (снежань 1917) выступіў з дакладам аб становішчы ў Беларусі. У 1919 г. выдаў у Кіеве, у беларускім выдавецтве “Зорка” анталогію беларускай літаратуры “ Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства”, куды ўвайшлі творы В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Ядвігіна Ш., Я. Коласа, Я. Купалы, С. Палуяна, М. Багдановіча, 3. Бядулі, А. Гаруна, бібліяграфічныя даведкі пра пісьменнікаў, уступны артыкул складальніка пад назвай ‘Тісторыя беларускага прыгожага пісьменства” (пад псеўд. Лявон Леуш). Распрацоўваў беларускую фізічную тэрміналогію (арт. “Пытанне аб беларускай тэрміналогіі” ў газеце “Вольная Беларусь”, 1918, № 30, 34). Аўтар школьных падручнікаў, дапаможнікаў па фізіцы (Харкаў, Кіеў, 19291935). Лёс яго рукапіснай спадчыны (раман, што пісаўся ў пасляваенныя гады, падручнік па матэматыцы на беларускай мове)невядомы.
Віталь Скалабан
Лех Генадзь
ЛехГенадзь Язэпавіч(6.10.1963, Магілёў), доктар тэхнічных навук, беларускі грамадскідзеяч.
Г. Лех нарадзіўся ў сям’і беларусаў. Маці паходзіла з дробнай магілёўскай шляхты, бацька — з сям’і буйных шляхецкіх землеўласнікаў на Заходнім Палессі. У 1980 г. Г. Лех закончыў мастацкую школу № 1, у 1981 г. — Магілёўскую сярэднюю фізікаматэматычную школу. Завочна вучыўся ў матэматычнай школе пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння Маскоўскага інстытута сталі і сплаваў (1986) да 1995 г. працаваў ва Усерасійскім інстытуце лёгкіх сплаваў, займаючы розныя пасады — ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка сектара і куратара навуковай тэматыкі па Расіі. У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацьпо, у 1995 г. прайшоў папярэднюю абарону доктарскай. Займаецца навуковадаследчыцкай дзейнасцю ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў і тэхналогій для авіякасмічнай прамысловасці. Mae 11 патэнтаў і больш за 20 апублікаваных навуковых прац. 3 1995 г. выконвае абавязкі дырэктара ЗАА “ФІЛМЕТ”, якая вырабляе алюмініевыя і тытанавыя паўвырабы.
Са студэнцкіх часоў Г. Лех актыўна займаецца грамадскакультурнай дзейнасцю, выступаючы за кансалідацыю этнічных беларусаў у Расіі. Быў сябрам нефармальнага беларускага зямляцтва, якое аб’ядноўвала студэнтаўбеларусаў трох маскоўскіх ВНУ. У 1989 г. уступіў у Маскоўскае таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны. У 1990 г. абраны ў Раду ТБК. 3 1992 г. — першы намеснік старшыні ТБК, з 1995 г. — старшыня ТБК. У 1998 г. выбраны на другі тэрмін да 2001 г. На Устаноўчым з’ездзе беларусаў Расіі ў 1999 г. выбраны старшынёй Міжрэгіянальнага аб’яднання беларусаў Расіі. У 1998 г. уступіў у маскоўскую філію БНФ, у 1993 г. стаў яе старшынёй. Быў дэлегатам на II, III, IV з’ездах БНФ “Адраджэньне”. Разам з групай маскоўскіх беларусаў удзельнічаў у падзеях 1991 і 1993 гг. у Маскве. У 1997 г. на канферэнцыі Еўрапейскай секцыі Рады БНР у Вільнюсе выбраны сябрам Рады БНР, яе прадстаўніком у Расіі.
Г. Лех з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Шляхам Скарыны”, органа Маскоўскага ТБК, дзе часта выступае з артыкуламі.
Ірына Тамільчык
209
Персаналіі
Лініч Мікалай
Лініч Мікалай Васільевіч (1922, в. Пасырава Круглянскага рна Магілёўскай вобл.), ваенныдзеяч, кандыдат тэхнічных навук.
М. Лініч закончыў Круглянскую сярэднюю школу (1940). Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Закончыў ваеннапаветраную інжынерную акадэмію імя М. Я. Жукоўскага (1953), палкоўнік. У 1956—1984 гг. служыў у Цэнтральным навуковадаследчым інстытуце ВПС, быў начальнікам даследчага аддзела па распрацоўцы авіяцыйных і касмічных трэнажораў для экіпажаў найноўшых самалётаў і касмічных караблёў.
М. Лініч узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 1й ступені, медалямі. Цяпер на пенсіі. Жыве ў Маскоўскай вобласці.
Вацлаў Мацксвіч
Луба Віталь
Луба Віталь Канстанцінавіч (15.12.1947, в. Чорная Вялікая Сямятыцкага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі літаратар, журналіст.
В. Луба ў 19721977 гг. вучыўся на завочным аддзяленні кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. У 19661974 гг. працаваў настаўнікам у вясковай школе, у 19741985 гг. — на партыйнай рабоце. У 1985 г. перайшоў на работу ў Беларускае грамадскакультурнае таварыства ў Беластоку і там займаў пасаду (да 1988) сакратара Галоўнага праўлення БГКТ. 3 1988 г. — у “Ніве”. У 19881992 гг. — яе галоўны рэдактар, у 19921997 гг. — адказны сакратар, а з 1998 г. — зноў галоўны рэдактар.